“Татарскі народ падышоў да самага ўскрайку…”

posted Oct 18, 2019, 12:31 PM by Адміністратар Навін   [ updated Oct 18, 2019, 12:31 PM ]

Прэзыдыюм Усетатарскага грамадзкага цэнтру (ВТОЦ) распаўсюдзіў адкрыты ліст на імя старшыні Саюза пісьменьнікаў Татарстана Данілы Саліхава і членаў арганізацыі, у якім запрасіў іх на Дзень памяці палеглых пры захопе горада войскамі Івана Жахлівага.

ВТОЦ падкрэсьліў, што дзякуючы намаганьням навукоўцаў Акадэміі навук Татарстана, Інстытута гісторыі, “многія старонкі нашай мінуўшчыны вывучаны, перавыдадзены работы як вядомых асьветнікў, так і грамадзкіх дзеячаў, а таксама дзеячаў навукі і культуры, якія былі малавядомымі ў эпоху найноўшай гісторыі нашай краіны”.

Як вынік – факты гісторыі, лёсавызначальныя гістарычныя падзеі і ў цэлым спадчына нашых продкаў сталі даступнымі шырокім слаям грамадзкасьці. Аднак станоўчыя і прагрэсіўныя працэсы, зьвязаныя з разьвіцьцём самасьвядомасьці і самаідэнтыфікацыі народаў, не ўкладаюцца ў канву цяперашніх стратэгаў мэтраполіі. Ігнараваньне разнастайнасьці культур і мэнталітэту народаў; жорсткая вертыкаль замест дамоўных адносінаў; скажэньне гісторыі на карысьць нацыянальнай большасьці; прызначэньне гэтай нацыянальнай большасьці “дзяржаваўтваральнай”, клерыкалізацыя грамадзка-палітычнага жыцьця краіны на аснове адной пануючай рэлігіі – усе гэтыя зьявы разбуральныя, у першую чаргу, для існаваньня самой фэдэрацыі, намаганьнямі СМІ ўзводзяццп ў ранг дзяржаўнай палітыкі”, -- гаворыцца ў адкрытым лісьце.

На думку прадстаўнікоў Усетатарскага грамадзкага цэнтру, “дэструкцыйнаму варыянту разьвіцьця краіны і скатваньню яе ў цемрашальства могуць супрацьстаяць здаровыя сілы грамадзтва”, аднак “у асяроддзі інтэлігенцыі, дзеячаў культуры і навукі яны адзінкавыя, але іхнія галасы супраць гвалту і таталітарызма маюць вялізную вагу і знаходзяць водгук і ўнутры краіны, і ў сусьветнай супольнасьці”.

Татарскі народ, а ў роўнай ступені і ўсе іншыя карэнныя народы фэдэрацыі падышлі да самага ўскрайку рысы, за якой ня будзе месца ні мовам, ні культуры, ні нацыям. На працягу апошніх 18 гадоў палітыкі дагаджэньня мэтраполіі, боязь трымаючых уладу страціць свае прывілеі, наседжаныя месцы і нажытыя непасільнай працай капіталы прывялі татарскую нацыю і яе абкарнаную дзяржаўнасьць на грань катастрофы”, -- зазначаюць члены ВТОЦ.

На іхнюю думку, “усяму гэтаму спрыяла ня толькі кіраўніцтва РТ, але і пасіўная і маўклівая большасьць татарскага істэблішмэнта”.

Няўжо за цэлы год пісьменьнікі і дзеячы культуры ня могуць знайсьці гадзіну-другую, каб наведаць хаця б адно мерапрыемства і хаця б гэтым падтрымаць народ, для якога вы пішаце свае кнігі і прысьвячаеце свае творы?” – пытаюцца ва ВТОЦ.

Вадзім Мешчаракоў

Крыніца:https://www.idelreal.org/a/30209139.html?fbclid=IwAR1Igmm-ZRbKHzNbATxyT2U0MvAbDDlrOXgJoHsZOyXCYmcjnGZ4vGESCpw