ТЛУМАЧЭНЬНЕ АБ ДАЛУЧЭНЬНІ ДА РУХУ "ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ"

posted Oct 6, 2022, 5:23 AM by Адміністратар Навін   [ updated Oct 6, 2022, 5:24 AM ]

    Суполкі Руху зьяўляюцца тэрытарыяльнымі структурамі. Яны лічацца асновай Руху. Кожная суполка мае адпаведны назоў.

Заявы аб прыёме ў суполку Руху пішуцца непасрэдна на імя Старшыні суполкі (альбо агулам у суполку) . У заяве павінна быць Імя і Прозьвішча заяўніка, ягоны паштовы адрас, нумар тэлефону, злектронная пошта, ўзрост заяўніка.

Мусіць быць сьведчаньне заяўніка аб прыняцьці і падтрымцы Статута Руху, аб згодзе і падтрымцы Палітычных Прынцыпаў Руху "Вольная Беларусь".

Рашэньне па заяве прымае Сход Суполкі. Заяўнік залічваецца ў суполку толькі пасьля сацыяльнага кантакту сяброў Суполкі з заяўнікам.

Асабістыя дадзеныя заяўніка, адлюстраваныя ў Заяве і ва Уліковай картачцы сябра захоўваюцца ў суполцы і ва Управе; асабістыя звесткі не разгалошваюцца і нікому не перадаюцца.


Індывідуальнае сяброўства ў Руху набываецца па такой жа схеме. Заява пішацца непасрэдна на імя Кіраўніка Управы (ці агулам ва Управу) альбо перасылаецца праз электронную пошту.

Вэрыфікацыя і залічэньне індывідуальнага заяўніка ў сябры Руху адбываецца альбо ў выніку сацыяльнага кантакту альбо па Скайпу.

Калектыўнае сяброўства групы ці арганізацыі прапісана ў Статуце. Рашэньне прымае Ўправа пры ўзгадненьні з БНС.

---------------------------

КАНТАКТЫ.

Зьнешні кантакт з Управай Руху (Сакратар) ажыцьцяўляецца па электроннай пошце: <volnaabelarus@gmail.com

Зьнешні кантакт з Управай Руху (Кіраўнік) ажыцьцяўляецца па электроннай пошце: vol.bielarus@gmail.com

Зьнешні кантакт з БНС руху "Вольная Беларусь" праз: Э-ПО:

bielnacsak@gmail.com

Вайсковая камісія БНС руху "Вольная Беларусь" (Андрэй Вітовіч): праз Э-ПО:

bvr.bns@proton.me


СТАРОНКІ:

https://www.youtube.com/channel/UCyxzZOsmyKnEI7t03FsQhLA

bns-volnayabelarus.org

http://www.narodnaja-partyja.org/

http://www.bielarus.net/


6 кастрычнік 2022 г. Варшава. 

Інфармацыя БНС