ЮБІЛЕЙ-60

posted May 5, 2020, 7:00 AM by Адміністратар Навін   [ updated May 5, 2020, 7:00 AM ]

Юры Адамавічу Беленькаму сёньня, 5-га траўня, споўнілася 60 год.

Віншую са слаўным юбілеем! Зычу здароўя і моцнасьці ў нашым змаганьні за сьветлую будучыню Беларусі!

Юры Адамавіч, наш вядомы Дэпутат Незалежнасьці, стаяў у першых шэрагах барацьбы за гонар і волю Беларусі, адстойваў ідэалы Незалежнасьці прафэсійна і пасьлядоўна. Цяпер, у цяжкі час, ён зьяўляецца выконваючым абавязкі Старшыні КХП -- БНФ у Беларусі -- адзінай нацыянальна-адраджэнскай палітычнай арганізацыі ў краіне, якая захавала традыцыі і ідэалы Народнага Фронту.

Рэжым рэгулярна перасьледуе Юры Беленькага, дзе толькі можа, судамі, штрафамі, арыштамі, зрабіў нават спробу забіць яго ў 2000 годзе, але не ўдалося.

Гэта Ласка Божая, што ў Бацькаўшчыне ёсьць такія адданыя Ёй асобы -- людзі веры, волі, розуму і ідэалаў. Віншую сардэчна, дарагі Юры Адамавіч! Жыве Беларусь! Слава Айчыне!

Зянон Пазьняк.