ЮБІЛЕЙ ПАТРЫЁТА

posted Feb 13, 2020, 7:38 PM by Адміністратар Навін   [ updated Feb 13, 2020, 7:38 PM ]

Дэпутату Незалежнасьці сп. Сяргею Папкову сёньня спаўняецца 80 гадоў! Віншуем старэйшыну нацыянальна-вызвольнага руху зь юбілеям!

Сяргей Пятровіч, намесьнік старшыні КХП-БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, працягвае актыўную палітычную і асьветніцкую працу. Поўны энэргіі і адкрыты для ўсіх, ён і не зьбіраецца на “заслужаны адпачынак”. Чалавечы і палітычны досьвед, мужнасьць і пасьлядоўнасьць характарызуюць нашага старэйшага сябру. Няхай маладыя беларусы бяруць прыклад з такіх людзей.

Зычым Сяргею Пятровічу моцнага здароўя, натхненьня для навуковых адкрыцьцяў і новых ідэй. Разам будзем ісьці ў змаганьні і стваральнай працы на карысьць нашай дарагой Бацькаўшчыны.

Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

і БНФ “Адраджэньне”

13 лютага 2020 г.