У Менску адбудзецца канфэрэнцыя ў гонар Дня Незалежнасьці Беларусі

posted Aug 28, 2018, 7:18 PM by Адміністратар Навін   [ updated Aug 28, 2018, 7:18 PM ]

    Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ арганізоўвае навукова-гістарычную канфэрэнцыю, прысьвечаную 27-м угодкам аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі.

    Адбудзецца дэманстрацыя дакумэнтальных відэафільмаў, прысьвечаных падзеям жніўня 1991 года. Выступяць з успамінамі дэпутаты Адраджэньня і іншыя ўдзельнікі тых падзей.

    Канфэрэнцыя адбудзецца 2 верасьня, пачатак а 14.00.

    Месца правядзеньня: лекцыйная заля Міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ёганэса Раў.

    Адрас: Менск, пр. Газэты Праўда, 11. Ст. мэтро “Пятроўшчына”.


    Інфармацыйная камісія  Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

    27 жніўня 2018 г.