У Менску адбудзецца мітынг з нагоды ўгодкаў Чарнобыльскай катастрофы

posted Apr 23, 2018, 6:51 PM by Адміністратар Навін   [ updated Apr 23, 2018, 6:52 PM ]

26 красавіка з 18.00 да 20.00 у Менску рыхтуецца мэмарыяльны мітынг да 32-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы.

Мітынг адбудзецца ў Кіеўскім сквэры, на пляцоўцы побач з кінатэатрам “Кіеў”, перасячэньне вул. Кахоўскай і бульвара Шаўчэнкі. Блізка праходзіць таксама вул. Арлоўская, прыпынак “Кіеўскі сквэр” (трал. 12, 33, 38, 40; аўтобус 38).

Арганізатар мерапрыемства – Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. Атрыманы дазвол Менгарвыканкама.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

23 красавіка 2018 г.