Ушанаваньне памяці Васіля Быкава

posted Jun 27, 2018, 8:17 AM by Адміністратар Навін   [ updated Jun 27, 2018, 8:18 AM ]

Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 22-га чэрвеня прышлі на Усходнія могілкі сталіцы. Каля магілы Васіля Быкава яны ўзьнялі Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі.

Успаміны пра дзейнасьць Васіля Быкава ў Беларускім Народным Фронце і Партыі, яго ролю ў Беларускім Адраджэньні выказаў намесьнік старшыні Партыі Юры Беленькі. Ужо 15 гадоў няма з намі вялікага народнага пісьменьніка. Але творы Васіля Уладзімеравіча, ягоны прыклад у грамадзка-палітычнай дзейнасьці натхняюць новыя пакаленьні беларусаў на абарону свайго, роднага. Па ягоных кнігах людзі вучацца любіць і шанаваць Беларусь, родную мову і культуру. Быкаў-жаўнер навучыў нас таксама вернасьці абавязку абароны роднай зямлі ад ворага. І мы ведаем, хто наш вораг.

Людзі засьпявалі нацыянальны гімн “Магутны Божа”, ўсклалі на магілу Васіля Быкава кветкі, запалілі зьнічкі.

23 чэрвеня 2018 г.

Інфармацыйная камісія КХП–БНФ