Усталявалныя вялікія крыжы ў Курапатах

posted Oct 19, 2017, 2:37 PM by Адміністратар Навін   [ updated Oct 19, 2017, 2:37 PM ]
15 кастрычніка ў Курапатах адбылася талака. Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ усталявалі чатыры вялікія шасьцімэтровыя дубовыя крыжы ў цэнтры Народнага мэмарыялу на пагорку Кальварыя. Крыжы прысьвечаны ахвярам расейскага тэрору і маюць адмысловыя надпісы-прысьвячэньні: “Беларускія Навукоўцы”, “Беларускае Сялянства”, “Беларускія Сьвятары” і “Беларуская Шляхта”. На манумэнтальных крыжах зьмешчана беларуская нацыянальная сымволіка.

Народны мэмарыял “Лес Крыжоў” у Курапатах існуе з 1989 года. І ўсе гэтыя гады працягваецца яго стварэньне сіламі ўсяго нашага народу, на сродкі з народных ахвяраваньняў. Ад самага пачатку вызначана мастацкая і навуковая канцэпцыя Народнага мэмарыялу, паводле якой наступныя пакаленьні беларусаў будуць ствараць сваю нацыянальную Сьвятыню дзеля вечнай Памяці.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

15 кастрычніка 2017 г.