У вянок памяці Алега Радзюка

posted Jun 21, 2019, 6:51 AM by Адміністратар Навін   [ updated Jun 21, 2019, 6:51 AM ]

Чарнобыльская каса косіць, выкошвае беларусаў. Гэта частка маскоўскай гібрыднай вайны супраць Беларускай нацыі, якую выконвае рэжым Лукашэнкі.

Чарговая сьмерць. 20-га чэрвеня памёр ад "праклятага Чарнобылю" вялікі патрыёт Бацькаўшчыны Алег Радзюк. Меў 56 гадоў. Самы росквіт розуму і жыцьцёвага вопыту. Быў сябрам Беларускага Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ. Мужны чалавек, спартовец і гуманіст, пасьлядоўнік Беларускага Адраджэньня, яго шанавалі паплечнікі і любіла моладзь. Мужаймася ў абароне нашай Радзімы.

Выказваю спачуваньні і жаль родным, сваякам і блізкім людзям, якія страцілі сябра, дарадцу і шчырага Беларуса. Вечная Памяць. Айчына не забудзе сваіх ахвяр.

21 чэрвеня 2019 г.                                     Зянон Пазьняк