ВАЖНАЯ АБ’ЯВА

posted Apr 20, 2017, 3:42 AM by Адміністратар Навін   [ updated Apr 20, 2017, 3:43 AM ]
24 красавіка ў Варшаве ў Centrum prasowe FOKSAL, Dom dzieńnikaża, ul. Foksal, 3/5, адбудзецца першая прэзэнтацыя калектыўнай працы «НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» (выдадзена асобнай брашурай). Запрашаюцца беларусы, якія знаходзяцца і жывуць у Варшаве, спэцыялісты розных галін ведаў, палітыкі і журналісты.

Пачатак у 14.00.

Народная Праграма Вольная Беларусьгэта праект новай Беларусі.

Распрацавана салідарным калектывам палітыкаў і спэцыялістаў

дзеля вольнай прышласьці краіны, для выкарыстаньня

будучым Тымчасовым ці Пераходным Урадам дзяржавы альбо іншым

палітычным утварэньнем, якое пасьля ліквідацыі антынароднага рэжыму

возьме на сябе адказнасьць за лёс і будучыню Рэспублікі Беларусь.

Над Праграмай працаваў калектыў аўтараў, якія жывуць у Беларусі і за межамі краіны.

Кіраўнік калектыву стваральнікаў Праграмы Зянон Пазьняк.

Народная Праграма прапануе сістэму палітычных, эканамічных і культурных дачыненьняў, на якіх можа грунтавацца вольная Беларуская дзяржава. Гэта ня ёсьць канстытуцыя, але матар’ял Праграмы ў значнай частцы падаецца ў канстытуцыйнай заканадаўчай форме. Праграма акцэнтавана на ключавых прынцыповых падыходах, якія вызначаюць узровень і якасьць грамадзкіх дачыненьняў і характар дзяржаўнай улады.

Народная Праграма Вольная Беларусь гэта тое, што трэба, каб было,

гэта тое, што можа і павінна быць.

З тэкстам Народнай Праграмы Вольная Беларусь можна азнаёміцца ў Сеціве на старонках «Беларуская Салідарнасьць» і «Народная Партыя»

                  -------------