ВІНШАВАНЬНЕ З БОЖЫМ НАРАДЖЭНЬНЕМ

posted Dec 25, 2017, 7:30 AM by Адміністратар Навін   [ updated Dec 25, 2017, 7:30 AM ]

Дарагія землякі, адраджэнцы, паважаныя беларусы, віншую ўсіх з Нараджэньнем Хрыстовым -- найвялікшым сьвятам, падзеяй, якая адчыніла новую эру і новую эпоху ў жыцьці чалавецтва.

Цяпер хрысьціянская вера перажыве цяжкі час ў грамадзтве матэрыяльнага існаваньня, бязьвер'я, распуснай агрэсіі, геданізму і небывалай свабоды для зла. Але жыве надзея, што гэты горшы час скончыцца і настане лепшы сьвет. Зьявяцца ў нашай краіне, як і ўсюды, новыя людзі, людзі гонару і любові, якія будуць шанаваць Айчыну і мову і ўвесь Беларускі народ.

Лепшы сьвет залежыць ад кожнага беларуса. І нават калі хоць адзін чалавек будзе набліжаць яго сьветлую будучыню -- ён зьдзейсьніцца і настане. Зарукай таму ёсьць зямное жыцьцё і Боскі подзьвіг Ісуса Хрыста -- непараўнальны прыклад любові, ахвярнасьці дзеля сьветласьці і вечнага існаваньня людзей.

Слава Ісусу Хрысту!

Са сьвятам Божага Нараджэньня!

25 сьнежня 2017 г.

Зянон Пазьняк.