Віншуем Алеся Чахольскага!

posted Oct 27, 2018, 9:32 AM by Адміністратар Навін   [ updated Oct 27, 2018, 9:33 AM ]

22 кастрычніка 2018 г. Алесю Чахольскаму споўнілася 60 гадоў! Віншуем зь юбілеем! Зычым Алесю здароўя і вольнай Беларусі, дзеля якой ён і мы ўсе жывём. У юбіляра шмат абавязкаў: ён адказны сакратар Управы КХП-БНФ, і БНФ“ Адраджэньне”, дырэктар Грамадзкай Дырэкцыі Народнага Мэмарыяла “Курапаты”, чалавек працы і дзейнасьці, загартаваны фронтавец, сапраўдны беларус, лідар з шматгадовым досьведам палітычнай і грамадзкай практыкі, ён заўсёды поўны энэргіі і творчых ідэй, якія найбольш укладае ў ахову і існаваньне Курапатаў. Менавіта на такіх людзях трымаецца наша народнае змаганьне за будучыню і свабоду Бацькаўшчыны.

Шчыра зычым спадару Алесю быць заўсёды такім маладым і мэтанакіраваным, дзейсным і ахвярным дзеля ідэалаў вольнай Беларусі. Моцна абдымаем.

Сябры і кіраўніцтва

Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

і БНФ “Адраджэньне”