ВІНШУЕМ З ДОБРАЙ ПАДЗЕЯЙ!

posted Oct 8, 2022, 3:06 AM by Адміністратар Навін   [ updated Oct 8, 2022, 3:08 AM ]
        Прэмія міру ў час акупацыі для беларуса, што ўвязьнены ў лукашысцкай турме ў гэты жахлівы пякельны час, калі нішчаць і зьневажаююць наш добры вялікі Беларускі народ, гэта ёсьць разумны і прыхільна крок з боку Нарвэжскага Нобэлеўскага Камітэту ў Осла. 
Віншуем Алеся Бяляцкага з Нобэлеўскай прэміяй і прызнаньнем Беларусі. Верым у сьветлую будучыню Беларускай нацыі. 
Акупацыя і зьдзек над народам шмат чаму навучылі ўжо беларусаў і тых, што ў турме і тых хто яшчэ не ў турме. 
Наш народ пройдзе праз пакуты і злачынствы варвараў, праз здраду й шыпеньне няверных сяброў, праз акупацыю і варожы забор, і прышласьць Яго будзе прыўкраснай.
Жыве Беларусь! Слава Айчыне!

7 кастрычнік 2022 г.
Зянон Пазьняк
(ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту руху "Вольная Беларусь" 
і ад караўніцтва КХП -- БНФ.)