Цытата. "Калі разьвіцьцё сытуацыі прывядзе да сталага разьмяшчэньня расейскіх войскаў на беларускай тэрыторыі, тады відавочна, што Захаду давядзецца разглядаць санкцыі. Ужо прагучалі галасы, асабліва са Злучаных Штатаў, што будзе адказ і патэнцыйна санкцыі супраць Беларусі, калі яе ўлады надоўга пакінуць расейскія войскі на сваёй тэрыторыі. Пра гэта, відавочна, трэба будзе дамаўляцца з эўрапейцамі, і я магу ўявіць, што ў будучыні зьявіцца пакет санкцыяў, які будзе грунтавацца якраз на гэтым пытаньні." (Ёрг Форбрыг, палітычны "экспэрт" дырэктар па Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе Нямецкага фонду Маршала) https://www.svaboda.org/a/31674588.html І гэта там кажуць асобы ў добрым здароўі без мазаічнай псіхапатыі. Вось што падрыхтавана беларусам, калі яны ня стануць змагацца за сваю свабоду і ня будуць ваяваць супраць рускай акупацыі, якая пачалася. -- Іх будуць душыць з ўсіх бакоў. Не акупантаў стануць душыць, а нас, дарагія землякі. Не агрэсара, але ахвяру. Вось да чаго прыводзіць нявольніцкі пацыфізм -- "абы не было вайны". (Пра заходніх "чэмбэрленаў" ужо не гаворым.). Цяпер адбываецца поўнамаштабная акупацыя Беларусі, пуцінскія войскі без супраціву займаюць рашаючую для Захаду і для Украіны стратэгічную тэрыторыю, але "чэмбэрлены" камфортна разважаюць, што (цытата) -- "пытаньне Беларусі тут будзе на другім ці трэцім месцы." Акупацыя -- гэта вайна. Для беларусаў -- вайна ўжо пачалася. Хто яшчэ не зразумеў, хутчэй вымайце з пяску галаву, пакуль яе ня страцілі, і -- да зброі! 28-01-2022 г. Зянон Пазьняк |
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >