У сувязі з акупацыяй Беларусі расейскім акупацыйным войскам; у сувязі з нападам расейскіх узброеных сілаў на Украіну і ў сувязі зь небясьпекай 3-й сусьветнай вайны Беларускі Нацыянальны Сакратарыят "Вольная Беларусь" бярэ на сябе адказнасьць за палітыку беларускага супраціву расейскім акупантам і выступае ў якасьці альтэрнатыўнага ураду змагарнай Рэспублікі Беларусь. Мы заяўляем аб падтрымцы вольнай Украіны і яе барацьбы супраць расейскага агрэсара. Мы сьведчым, што расейскія акупацыйныя войскі зьявіліся ў Беларусі ў выніку агрэсіўнай палітыкі Масквы і ў выніку здрады і садзеяньня інтэрвентам з боку Аляксандра Лукашэнкі, улада якога не прызнаная беларускім народам і нікім на сьвеце, акрамя Расеі. Мы сьведчым аб недальнабачнай прамаскоўскай, пазыцыі групы, сабранай вакол Сьвятланы Ціханоўскай, памылковыя дзеяньні якой паспрыялі рэпрэсіям і акупацыі Беларусі Пуцінскай Расеяй. Мы заклікаем беларусаў яднацца пад Беларускім нацыянальным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам пад лозунгамі свабоды, волі, незалежнасьці, дэмакратыі, салідарнасьці і адзінства беларусаў супраць маскоўскай акупацыі і супраць прамаскоўскага антынароднага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Няхай жыве вольная, незалежная Беларусь! Прэч маскоўскіх акупантаў! Слава Украіне! 24 люты 2022 год Беларускі Нацыянальны Сакратарыят "Вольная Беларусь" ---------------------------------------- (Каардынацыя БНС: Зянон Пазьняк, <bielnacsak@gmail.com>) |
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >