ЗАКЛІКАЕМ ПАДТРЫМАЦЬ ВОЛЬНУЮ УКРАІНУ

posted Jun 23, 2017, 9:12 AM by Адміністратар Навін   [ updated Jun 23, 2017, 9:13 AM ]

Заява ХІ Зьезду КХП – БНФ

Трэці год украінцы абараняюць Украіну ад расейскіх агрэсараў. Ужо загінулі тысячы ўкраінцаў, баронячы свой украінскі дом. Доўжыцца тлеючая вайна, якая кожны дзень зьбірае сваё сьмяртэльнае жніва.

Крэмль дамогся таго, што да вайны і агрэсіі супраць Украіны ў сьвеце ўжо прывыклі, яна становіцца забытай вайной. Крывавая язва, створаная расейцамі на Данбасе, крывавіць, а сьвет пачынае займацца сваімі справамі.

Так быць не павінна. Агрэсія Масквы мусіць быць спынена. Мы падтрымліваем увядзеньне новых санкцыяў супраць краіны-агрэсара Расеі і лічым, што Злучаныя Штаты Амэрыкі і Эўразьвяз, шляхам жорсткіх абмежаваньняў, у стане спыніць маскоўскі разбой на Данбасе ва Украіне. Дзеля гэтага патрэбна палітычная воля, салідарнасьць з народнай свабодай.

18 чэрвень 2017 г.

Менск