Замітусіліся прафанатары

posted Sep 21, 2017, 11:25 AM by Адміністратар Навін   [ updated Sep 21, 2017, 11:26 AM ]

Короткевич встретилась с министром культуры, чтобы обсудить статус бело-красно-белого флага.

Лидер кампании «Говори правду» Татьяна Короткевич встретилась с министром культуры Борисом Светловым, чтобы обсудить вопрос придания статуса историко-культурной ценности бело-красно-белому флагу. По словам политика, министр позитивно отреагировал и принял предложение Короткевич провести круглый стол с историками, а потом и рассмотреть этот вопрос на заседании научно-методической рады по вопросам историко-культурного наследия при Министерстве культуры.

Крыніца: https://news.tut.by/economics/559469.html

Пайшло-паехала… Антыбеларускі рэжым ставіць у цэнтры нашай сталіцы свой чарговы “манумэнт” – “у гонар беларускай эміграцыі” у выглядзе вялікага кола ад брычкі, абматанага ручніком. Дасьціпныя людзі адразу ахрысьцілі гэты ляпсус “памятник Катись отсюдова!” Адкрыцьцём пластычнага зьдзеку над беларусамі замежжа кіравала рэжымнае начальства разам з незабыўным Макеем і згаданым вышэй міністрам культуры. Тымчасам культуртрэгеры гарадзкога маштабу нядаўна правялі ў Менску “Фестиваль украинской культуры и кухни”, дазволілі нават песьні па-украінску сьпяваць. Была дапушчана ўкраінская нацыянальная сымволіка: над шапікам з пернікамі вісеў адзін на ўвесь фэстываль малюпасенькі блакітна-жоўты сьцяжок (ня выключана, што яго начапілі туды на час фотаздымкаў мясцовыя “дэмжурналісты”, а потым зьнялі). А цяпер паспрабуйце прайсьці па горадзе з вялікім сьцягам Украіны або баявым сьцягам УПА. Начаваць вы будзеце хутчэй за ўсё ў “казённым месцы”, штраф і перасьлед вам забясьпечаны.

І вось наступны акт вадэвілю (як бачна, прыдуманага маскоўскімі спэцамі ад гібрыднай вайны). Вядомая прадстаўніца псэўдаапазыцыйнай структуркі “Говправду” (даўно раскрытай крэатуры рэжыму) давяла міністра да стану “позитивно отреагировал” наконт нашага сьвятога нацыянальнага Сьцягу. Яны зьбіраюцца нашую нацыянальную каштоўнасьць у музэй здаваць. Дык наш Сьцяг ужо ёсьць у “музэі”. У будынку, які народ называе “Райхстагам” (філіял Музэя ВОВ у цэнтры Менску). Там Бел-Чырвона-Белы Сьцяг ляжыць у вітрыне “Коллаборация” (маецца на ўвазе “супрацоўніцтва з гітлерцамі”). Тобок, што ні беларускі патрыёт, то “пособник Гитлера”.

Ведаем мы гэтыя ініцыятыўкі правальнай гэбні і цану іхняга фальшывага ўзбуджэньня.

Алесь Хадасевіч