Зянон ПАЗЬНЯК. АКУПАЦЫЯ, "МУДРЫ ПУЦІН" І МАСКОЎСКІ БЛАТНЯК

posted Feb 9, 2022, 6:07 AM by Адміністратар Навін   [ updated Feb 9, 2022, 6:07 AM ]
      Беларусь перажывае нашэсьце арды -- маскоўскую акупацыю пад выглядам манеўраў. Армады расейскіх танкаў і ваенных машын на нашых дарогах. 23 студзеня Беларускі Нацыянальны Сакратарыят паведаміў пра гэта ўсяму сьвету. Сьвет маўчаў, і толькі цяпер нешта пачаў казаць.
    Тым часам канторскія групнікі вакол Латушкі-Ціханоўскай пра захоп тэрыторыі Беларусі ня кажуць нічога. Яны гэтага ня бачаць і агітуюць людзей пайсьці на незаконны рэфэрэндум Лукашэнкі.
    Галоўная фігура групы Валер Кавалеўскі патлумачыў, што, маўляў, ня Пуцін, ні Назарбаеў, ні агрэсія Расеі не галоўнае, а галоўнае -- дыктатар Лукашэнка, якога трэба ськінуць, і тады ўсё пераменіцца.
    Вайна стукаецца ў нашыя дзьверы. Вораг ужо ў нашым доме, і мова непрыняцьця подласьці і здрады робіцца ў беларусаў ўсё больш жорсткай і бязьлітаснай. 
 Далей відэа Натальлі Сяргеевай:

https://www.youtube.com/watch?v=joIrKR7CLng