Запазычанасьці кампаній будуць вешаць на акцыянэраў альбо канец капіталізму ў Расеі

posted Dec 10, 2016, 10:06 AM by Адміністратар Навін   [ updated Dec 10, 2016, 10:11 AM ]

Традыцыя расейскіх заканадаўцаў прысьцёбваць важныя зьмены законаў да якога-небудзь грувасткага і няўцямнага пакета “зьменаў” у разьліку, што яны там “згубяцца” і ніхто іх ня будзе чытаць, гэтым разам спрацавала бліскуча.

Ніхто нават не заўважыў, як у агульнай кучы праскочыла зьмена ў падаткавы кодэкс, якая па сутнасьці адмяніла ў Расеі асновы рынкавых адносін і, у пэрспэктыве, можа нават зрабіць немагчымай якую-кольвечы прадпрыймальніцкую дзейнасьць.

Базавай асновай сучасная рынкавай эканомікі зьяўляецца аддзяленьне фінансавай адказнасьці юрыдычных асоб (прадпрыемстваў) ад фінансавай адказнасьці акцыянэраў, якія валодаюць гэтымі прадпрыемствамі.

Акцыянэры і заснавальнікі не адказваюць сваёй маёмасьцю за запазычанасьці прадпрыемстваў, акцыямі якіх яны валодаюць. Менавіта гэты падзел адказнасьці і зрабіў магчымымі сучасныя рынкавыя адносіны і прывёў да бурнага разьвіцьця капіталізма.

І вось Расейскія заканадаўцы адмянілі гэты базавы прынцып у Расеі. У пп. 2 п. 2 арт. 45 Падаткавага кодэксу ўнесены зьмены, паводле якіх заснавальнікі і акцыянэры з гэтага часу адказваюць па падаткавых запазычанасьцях кампаній акцыямі і долямі якіх яны валодаюць.

Было зьменена толькі адно-адзінае слова. У старой рэдакцыі было палажэньне, што запазычанасьці кампаніі могуць быць запатрабаваны з афіліраваных арганізацый кампаніі, што запазычылася. У новай рэдакцыі артыкула слова “арганізацыі” заменена на слова “асобы”. Фактычна гэта азначае, што ў падаткавікоў цяпер ёсьць законнае права патрабаваць запазычанасьці кампаній зь іхніх заснавальнікаў альбо акцыянэраў.

Учора новая рэдакцыя закона была апублікавана і ўжо ўступіла ў дзеяньне. І ўвесь цымэс у тым, што яна валодае пэўнай зваротнай сілай. Маёмасьць акцыянэраў паводле новых правілаў можа забірацца ў тым ліку і па запазычанасьцях, якія ўзьніклі да прыняцьця новай рэдакцыі закона, калі па іх не было яшчэ вынесена рашэньне суда.

Андрэй Шыпілаў, Масква

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://shipilov.com/realtime/1132-v-rossii-dolgi-kompanij-nachnut-veshat-na-aktsionerov.html