Запрашэньне на шэсце і мітынг у Лошыцы

posted Nov 9, 2017, 11:38 AM by Адміністратар Навін   [ updated Nov 9, 2017, 11:39 AM ]

Запрашаем прыняць удзел у шэсьці і мітынгу каля Лошыцкага крыжа, якія адбудуцца ў суботу 11 лістапада 2017 г. Мерапрыемствы прысьвечаныя “Дню памяці продкаў “Дзяды”. Мэта мерапрыемства – ушанаванне ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Лошыцкім яры.

Месца і час правядзеньня мерапрыемства:

12.00 – 12.30 збор удзельнікаў мерапрыемстваў на пляцоўцы перад ДКАУ “Палац культуры “Лошыцкі”, вул. Маякоўскага, 129;

12.30 – 13.00 дэманстрацыя ад Палацу культуры “Лошыцкі” да памятнага крыжа ў Лошыцкім яры.

13-00 – 14.30 мітынг каля памятнага крыжа ў Лошыцкім яры.

Мінгарвыканкамам мерапрыемствы дазволеныя.


Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ