ЗМОВА

posted Oct 18, 2019, 12:39 PM by Адміністратар Навін   [ updated Oct 18, 2019, 12:39 PM ]

Некаторыя беларусы не перастаюць зьдзіўляцца тупой (як яны думаюць) дэмагогіі прадажнікаў Беларусі, якія паўтараюць, як заведзеныя, што, маўляў, суверэнітэту не здадуць і ніякай палітычнай інтэграцыі з Расеяй ня будзе, аб'яднаюць толькі эканомікі.

Кожны ведае, што так званае "аб'яднаньне эканомікі", гэта і ёсьць страта суверэнітэту і канец незалежнасьці меншай краіны (палітычная дэклярацыя становіцца тады толькі фармальнасьцю). Тым ня менш, змоўшчыкі ўсяроўна ўпарта паўтараюць сваю прыдумку, не спыняючыся.

На мой погляд, тут у іх нават няма разьліку на масы цёмных людзей. Тут цынічны слоган, які яны паўтараюць без канца, бо ім трэба ж нешта паўтараць, мець нейкае слоўнае прыкрыцьцё, хоць бы і самае фальшывае. Такая ёсьць іхняя тактыка.

Нядаўна спадара Макея змусілі даць інтэрв'ю. Ён выразна засьведчыў сваю рэжымную прыроду непрыняцьця вольнай беларускай нацыі і выказаўся пра стратэгічны плян здачы краіны. Сказаў амаль адкрыта. Цытую гэтае ягонае выказваньне:

"На начальном этапе, я говорил в интервью РБК, содержались предложения о создании неких наднациональных структур, что, конечно же, связано с политической составляющей более углубленной интеграции между Беларусью и Россией. Но я упомянул о том, что на встрече президентов в июле этого года в Санкт-Петербурге были обсуждены все предложения обеих сторон и однозначно была признана президентами нецелесообразность работы над этими предложениями, которые содержат определенную политическую составляющую.

Нет смысла разговаривать сейчас, например, о создании единого Центрального банка, что является венцом экономической интеграции, если мы не достигли нормального уровня экономического сотрудничества на данном этапе. Есть ряд актуальных проблем, которые решать надо сейчас, а не строить сначала крышу, а потом думать, как подвести под эту крышу фундамент. Надо сначала возвести фундамент, затем стены, а затем уже строить крышу."

Дык, што тут яшчэ тлумачыць!

Ён жа, ужо не хаваючыся, кажа, што будуць ствараць эканамічны грунт паглынаньня краіны (базіс), каб потым тое толькі палітычна засьведчыць (дах).

Мы бачым гэтых прадажнікаў, якія ў дадатак яшчэ імкнуцца няўклюдна ашукаць грамадзтва.

Раскрыцьцё здрадніцтва мае тую асаблівасьць, што яно мусіць быць пакаранае заранёў, пакуль не нарабіла шкоды. Што станецца ў Беларусі -- паглядзім. Я, аднак, адчуваю, што цяпер гэты нумар проста так прадажнікам ня пройдзе.


ВАЙНА

З усіх бакоў сталі зноў казаць пра падрыхтоўку Расеі да вайны. Яна рыхтуецца ўжо 19 гадоў, але тут маецца, перш за ўсё, напад на Украіну. Выбудоўваюць ударную лінію ад Растова да Смаленска. Расея ўдала выкарыстоўвае саўковасьць новага ўкраінскага прэзыдэнта, паляпшае сваю пазыцыю ў Эўропе і на Блізкім Усходзе. У Беларусі на Палесьсі Масква таемна будуе стратэгічную авіябазу з бэтанаванымі пэналамі і ўзьлётнай паласой у бок Украіны. На Гомельшчыне, ля ўкраінскай мяжы, таемна, са згоды сатрапскага рэжыму, расейская ваеншчына прыстасоўвае іншы плацдарм.

Подласьць маскоўскіх агрэсараў відавочная -- скарыстаўшы прадажнасьць лукашысцкага рэжыму, пачаць наступ на Украіну зь беларускай тэрыторыі, і тым самым дэ факто ўцягнуць Беларусь у сваю ганебную вайну.

Нашыя назіральнікі мяркуюць, што Пуцін можа пачаць вайну ў 2021-22 гадах, пасьля таго, як будзе пабудаваная паўночная нітка газаправоду, каб мець спакойнай Эўропу і закулісную падтрымку Нямеччыны ды Францыі. За гэты час будзе завершана мадэрнізацыя і камплектацыя заходняй групы войскаў і (хутчэй за ўсё) будуць справакаваныя ўнутраныя пратэсты і канфлікты на Украіне.

Пакуль што ўсё спрыяе плянам расейскай агрэсіі. Тэарытычна спыніць іх магла б Беларусь, але для гэтага мусіць быць зьмена ўлады.


ЗАКЛІК

У каторы раз паўтараю свой заклік да беларусаў, каб рыхтаваліся да збройнага супраціву агрэсарам. Рыхтавацца трэба цяпер і вельмі сур'ёзна. Аўтаномныя групы -- толькі па два чалавекі. Падрыхтоўка да партызанскіх дзеяньняў у населеных пунктах, рыштунак і ўсё неабходнае. Памятайма, што таго сьвету, які быў да 2014 года, ужо няма.

Я веру і ведаю, што ў Беларусі ёсьць шмат сапраўдных, патрыятычных і разумных мужчын, якія здольныя змагацца за нашу волю, незалежнасьць і сьветлую Беларусь. Рыхтуймася ціха, упэўнена, нясьпешна, з усьмешкай на твары. Перамога будзе.

Слава Айчыне!

Жыве Беларусь!

18 кастрычніка 2019 г.                          Зянон ПАЗЬНЯК