КІРАЎНІЦТВА КАНСЭРВАТЫЎНА-ХРЫСЬЦІЯНСКАЙ ПАРТЫІ — БНФ Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ абрана на VIII-м Зьезьдзе Партыі БНФ, які адбыўся ў Менску 15 сьнежня 2008 г. Зянон Пазьняк, старшыня Партыі БНФ Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Нарадзіўся 24 красавіка 1944 года ў мястэчку Суботнікі Іўейскага раёна Гарадзенскай вобласьці. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні Партыі БНФ на Беларусі Выканаўца абавязкаў у Беларусі Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Нарадзіўся 5 мая 1960 г. у Менску ў сямьі рабочых. Беларус. Сяргей Папкоў, намеснік старшыні Партыі БНФ Палітычнай дзейнасьцю займаецца з 1987 года. З 1990 па 9-га студзеня 1996 г. дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня. У Беларускім Народным Фронце “Адраджэньне” з 1990 г. Займаецца сістэмным аналізам палітычных, сацыяльных і эканамічных працэсаў. СОЙМ ПАРТЫІ БНФ Сойм ёсьць найвышэйшым ворганам партыі БНФ. У склад Сойму ўваходзяць 37 сябраў. Камісіі Сойму Партыі БНФ Арганізацыйна-кадравая (ст-ня — Сяргей Папкоў) Сацыяльна-эканамічная (ст-ня — Мікалай Крыжаноўскі) Нацыянальна-культурная (ст-ня — Мікола Купава) Інфармацыйна-прапагандысцкая (ст-ня — Валеры Буйвал) Па рэлігійных дачыненьнях (ст-ня — Уладзімер Раманцоў) Па замежных справах (ст-ня — Зянон Пазьняк) Палітычны Камітэт (ст-ня — Зянон Пазьняк) УПРАВА ПАРТЫІ БНФ Управа — выканаўчы ворган Партыі БНФ, які фармуецца Соймам. У склад Управы ўваходзяць 23 сябра. Адказны сакратар Управы Партыі БНФ — Алесь Чахольскі Выканаўчыя сакратары — Уладзімер Раманцоў, Валеры Буйвал, Сяргей Папкоў. |