СОЙМУ БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ” І КАНСЭРВАТЫЎНА-ХРЫСЬЦІЯНСКАЙ ПАРТЫІ – БНФ. Сойму БНФ «Адраджэньне» і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ. Мусью………, Я спасылаюся на ваша паведамленьне ад 2 верасьня 2005 г., у якім вы патрабуеце ад Эўракамісіі адмяніць яе рашэньне аб наданьні права на радыёперадачы на Беларусь па-расейску радыёстанцыі «Дойчэ Вэлле» і не фінансаваць гэтую дзейнасьць. Вы палічылі, што палітычнае рашэньне аб радыёперадачах на Беларусь на расейскай мове парушае фундамэнтальныя правы чалавека і дэмакратыю на Беларусі. Эўракамісія сапраўды заключыла кантракт у рамках «Эўрапейскай Ініцыятывы на карысьць дэмакратыі і фундамэнтальных правоў» з Дойчэ Вэлле на перадачу штодня на расейскай і беларускай мовах на Беларусь. Мэтай Эўракамісіі ёсьць дазволіць беларускаму насельніцтву атрымліваць незалежную інфармацыю. Гэтая задача падзяляецца Эўрапарлямантам, які ў сваёй Рэзалюцыі аб палітычным становішчы і свабодзе СМІ на Беларусі ад 7 ліпеня 2005 г. заклікаў Эўракамісію забясьпечыць усю магчымую і неабходную падтрымку арганізацыі радыёвяшчаньня незалежных радыёпраграмаў на Беларусь. Вяшчаньне гэтых праграмаў часткова на расейскай мове матывавана фактам, што расейшчына застаецца мовай вялікай часткі насельніцтва Беларусі і зьяўляецца адной з афіцыйных дзяржаўных моваў. Аднак, кантракт з Дойчэ Вэлле прадугледжвае таксама радыёвяшчаньне па-беларуску. Такім чынам, Эўракамісія ня ў стане задаволіць ваша патрабаваньне адклікаць сваё рашэньне і спыніць свой кантракт з Дойчэ Вэлле. Прыміце, мусью..........., запэўніваньні ў маёй высокай павазе. Марыза Фэрнандэс Эстэбан, (Varisa Fernandez Esteban) Адміністратар політыкі па аўдыя-візуальных мэдыях і СМІ, па правах дыгітальных СМІ, каардынатар справаў СМІ. Эўрапейская Камісія - Генэральны Дырэктарат СМІ і Інфармацыйнае Таварыства. |