ЛІСТ З ЭЎРАПАРЛЯМАНТУ Пераклад з франц. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - Беларускі Народны Фронт Менск, Беларусь Мусью, Эўрапарлямант атрымаў вашыя лісты, у якіх вы аспрэчваеце радыётрансляцыю на расейскай мове беларускімі радыёстанцыямі і патрабуеце адстаўкі Эўракамісара мадам Бэніты Фэрэры-Вальднэр. Адказваючы на першую пазыцыю, я хацеў бы зьвярнуць вашую ўвагу на факт, што Эўрапарлямант у апошнім часе прагаласаваў шэраг рэзалюцыяў па сітуацыі на Беларусі па парушэньнях правоў чалавека і адсутнасьці свабоды слова ў СМІ. Ён запатрабаваў таксама стварыць альтэрнатыўныя крыніцы інфармацыі, а менавіта тэлестанцыі і радыёстанцыі ў суседніх краінах (Польшчы і/або Летуве), каб прарваць ізаляцыю Беларусі і дасягнуць як мага большую колькасьць грамадзянаў. Вы знойдзеце гэтыя рэзалюцыі на сайце Эўрапарляманту праз канал «OEIL»: www.europarl.eu.int націскаючы на клік «Suivi des procerudes ge recherché», потым націснуць «Titres» і ўвесьці слова: Bielorussie. Там вы знойдзеце апошнія рэзалюцыі, прынятыя Эўрапарлямантам. Што тычыцца магчымага кантракту з нямецкім радыё Вэльле, каб перадаваць праграмы па радыё і інтэрнэце на Беларусь, я прапаную вам зьвярнуцца па інфармацыю ў Гендырэкцыю замежных сувязяў Эўракамісіі па Беларусі: www.europarl.eu.int Што тычыцца мадам Бэніты Фэрэра-Вальднэр, то я павінен параіць вам зьвярнуцца да працэдуры Эўракамісіі. Прэзыдэнт Камісіі прызначаецца Радай большасьцю галасоў, і Парлямант адабрае альбо адкідвае прапануемае прызначэньне. Да таго ж, у адпаведнасьці з вызначаным Прэзыдэнтам дзяржавы-сябры прызначаюць камісараў. Пасьля прыняцьця галасаваньнем Прэзыдэнт і іншыя сябры Камісіі прызначаюцца Радай. Я прапаную вам зьвярнуцца непасрэдна да мадам Бэніты Фэрэра-Вальднэр, каб выказаць ёй сваё незадавальненьне на тэму радыёперадачаў на расейскай, а не на беларускай мове. Увесь у спадзяваньні, што сітуацыя ў вашай краіне будзе разьвівацца ў спрыяльных умовах, і выказваю вам, мусью, мае самыя выдатныя сэнтымэнты. Жан-Луі Куньён Загадчык аддзела Jean-Louis Cougnon, chef de Division Інфармацыйная камісія КХП-БНФ |