ПАСТАНОВА: АБ ЗВАРОЦЕ Ў СУДОВЫЯ ІНСТАНЦЫІ І ВОРГАНЫ ПРАКУРАТУРЫ ПА ФАКТУ ПАРУШЭНЬНЯ ЗАКАНАДАЎСТВА ГР. ЛУКАШЭНКАМ А.Р. У сувязі з уводам 9 верасьня гэтага года расейскага войска па распараджэньні А.Р. Лукашэнкі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў манэўрах і ў сувязі з нявывадам яго да гэтага часу Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (Партыі БНФ) пастанаўляе: 1. Выступіць заяўнікам і зьвярнуцца ў судовыя інстанцыі і ворганы Пракуратуры аб узбуджэньні справы пра парушэньне Канстытуцыі і заканадаўства Рэспублікі Беларусь кіраўніком выканаўчай улады грамадзянінам Лукашэнкам Аляксандрам Рыгоравічам. 2. Падрыхтоўку і падачу іскавай заявы і давер выступаць ад імя Сойму Партыі – БНФ даручыць кіраўніцтву Партыі БНФ з правам подпісу намесьнікам старшыні Партыі БНФ Беленькаму Ю.А. і Папкову С.П. Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 11 кастрычніка 2009 г., г. Менск |