ПАСТАНОВА

ПАСТАНОВА 
Аб пацьвярджэньні пастановы Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ ад 10 сьнежня 2006 г. і аб паўторным узбуджэньні крымінальнай справы па факту фальсіфікацыі выбараў 2006 г. у сувязі з новымі ўлікамі
19 студзеня 2007 года Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (Партыі БНФ) падаў заяву ў Вярхоўны Суд аб узбуджэньні крымінальнай справы па факту фальсіфікацыі апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у сувязі з паведамленьнем А. Лукашэнкі. Вярхоўны Суд прыслаў нам афіцыйны адказ за подпісам намесьніка старшыні Вярхоўнага Суда спадарыні Шкурдзюк Ж.Б., дзе паведамлена, што адзначаныя намі парушэньні закона “не ўваходзяць у кампэтэнцыю Вярхоўнага Суда” (“Беларускія Ведамасьці”, -- 2007, №1 (60), с. 1-3).

Паколькі адказ Вярхоўнага Суда не стасаваўся з законам (бо нашу заяву Вярхоўны Суд павінен быў накіраваць у ворганы крымінальнага перасьледу), мы зьвярнуліся ў Генэральную пракуратуру з тым жа патрабаваньнем аб узбуджэньні крымінальнай справы па факту фальсіфікацыі выбыраў. Пракуратура адказала маўчаньнем.

27 жніўня гэтага году ў інтэрв’ю расейскай газэце “Известия” Лукашэнка зноў пацьвердзіў фальсіфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 2006 года. Прытым, удакладніў, што ён “даў каманду” зьмяніць вынікі галасаваньня, падразумяваючы ў гэтым спадарыню Л. Ярмошыну, якая займала тады пасаду старшыні ЦВК.

У сувязі з гэтым Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ пастанаўляе:

1. Выступіць заяўнікам перад судовымі інстанцыямі і пракуратурай па пытаньні ўзбуджэньня крымінальнай справы па факту фальсіфікацыі вынікаў галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 г. кіраўніком выканаўчай улады Лукашэнкам Аляксандрам Рыгоравічам і старшынёй Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Ярмошынай Лідзіяй Міхайлаўнай.

2. Падрыхтоўку і падачу іскавых заяваў і давер выступаць ад імя Сойму Партыі БНФ з правам подпісу даручыць намесьнікам старшыні Партыі Беленькаму Ю.А. і Папкову С.П.

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

11 кастрычніка 2009 г., г. Менск