• АБ ПРАМАСКОЎСКАЙ АПАЗЫЦЫІ І ЯЕ ШКОДНАСЬЦІ

        Пасьля 25 жніўня 1991 года пытаньне разьмежаваньня незалежнай Беларусі з Савецкім Саюзам (а дакладней, з Расеяй і з усімі суб'ектамі Саюза) было вырашана разумна. За аснову падзелу быў узяты нулявы варыянт. Гэта значыць, што ўсё, што было на тэрыторыі і ў гаспадарцы савецкай Рэспублікі, застаецца яе нацыянальнай уласнасьцю. Ніхто нікому не павінен, кожны самастойны. Са зьнешнім доўгам СССР таксама парадзілі. (Праўда, пры падзеле Беларусь тут прайграла, але па волі сваіх бесталковых чыноўнікаў.) Словам, пачыналі стартаваць з таго, што ёсьць і было. У Беларусі склаліся тады, бадай што, найлепшыя стартавыя ўмовы.

    Праз пару гадоў праўленьня старой камуністычнай намэнклатуры (якая засталася пры ўладзе) Беларусь страціла свае перавагі (пакралі ды змарнавалі). Урад Кебіча, па сваёй савецкай звычцы і халуйскай каланіяльнай прыродзе, вырашыў ісьці ў кабалу (аб'яднаньне) пад Расею, бо ў іх, маўляў, нафта і газ. Пачалі аб'ядноўваць грашовыя сістэмы. Кебічаўскія ідыёты хацелі ўвесьці ў Беларусі расейскі рубель і "фінансава" аб'яднацца. З гэтай мэтай арганізавалі прэзыдэнцкія выбары пад Кебіча, які павінен быў правесьці і завяршыць "аб'яднаньне".

    Паколькі на гэтыя працэсы ў Беларусі ўплывала Масква і народ не ўспрымаў Кебіча, то Крэмль падрыхтаваў беларускаму электарату "дэмакратычную" альтэрнатыву -- Лукашэнку, даў старт прапагандысцкаму лёзунгу "Абы ня Кебіч!" і неўзабаве зьмяніў коней на пераправе. (Значыцца, зьмяніў Кебіча на Лукашэнку.) Астатняе -- вядома.

    Цяпер (а канкрэтна ў 2019 годзе) Масква задумала аналягічны "фінт" зьмены коней у Беларусі. Была падрыхтаваная новая "дэмакратычная" альтэрнатыва Лукашэнку -- газпрамаўскі выканаўца дырэктар Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка і шэраг дапаможных варыянтаў (Цапкала, Ціханоўская і інш.) Пачалася прапаганда "абы не Лукашэнка!".

    І тут узьніклі перашкоды. Лукашэнка зразумеў план Масквы і засадзіў маскоўскую "дэмакратычную" альтэрнатыву за краты, потым шляхам фальсіфікацыі выбараў, аб'явіў сябе прэзыдэнтам.

    Сур'ёзна затармазілі Маскоўскі план замены Лукашэнкі на іншага маскоўскага стаўленьніка народныя пратэсты пад нацыянальным сьцягам. Нейкі час Крэмль быў у прастрацыі ад нечаканасьці таго, што сталася (ад беларускай салідарнасьці і беларускіх сімвалаў). Потым, напалохаўшыся, падтрымаў Лукашэнку і ажывіў дапаможны варыянт з Ціханоўскай (праведзены, трэба сказаць, ліха і на пэўны час пасьпяхрова).

    Гэта, так бы мовячы, схема падзей у простым пераказе.

    Цяпер -- што такое варыянт з Ціханоўскай і Латушкам. Гэта такі ж самы каляніяльны маскоўскі праект, як і з Лукашэнкам 27 гадоў таму. Мэты, пра якія яны кажуць, істотна не адрозьніваюцца. Тут тая ж арыентацыя на Расею, на супрацоўніцтва з Масквой, на прызнаньне яе палітыкі і дачыненьняў, а значыцца і на перайманьне таго, што натварыў Лукашэнка (на прызнаньне пазыкаў і даўгоў, якія нелегітымны сатрап узяў ад Масквы дзеля ўтрыманьня ўлады і павесіў на шыю беларускаму народу). Пры перамозе афёры з Ціханоўскай у дачыненьні з Расеяй нічога б не зьмянілася. Тая ж палітыка і тая ж залежнасьць ад Масквы.

    Гэта ня ёсьць беларуская апазыцыя, але група замены існуючага сатрапа на іншага сатрапа ў рэчышчы каляніяльнай імпэрскай палітыкі і залежнасьці Беларусі ад Масквы.

    У сапраўднасьці тут антынацыянальная антыбеларуская апазыцыя. Яна дзейнічае ў інтарэсах Масквы і выкарыстоўвае нянавісьць народа да Лукашэнкі дзеля замены старога скампраметаванага халуя на іншага новага прамаскоўскага выканаўцу.

    У гэтае рэчышча падключана агентура старой квазі-апазыцыі. Яны рыхтуюць новую незаконную канстытуцыю дыктатуры. Яны супраць законнай Канстытуцыі 1994 года. Яны прынцыпова не карыстаюцца беларускай мовай і супраць, як яны кажуць, "национально ориентированных беларусов". Гэта ёсьць, падкрэсьліваю, ненацыянальная прамаскоўская квазі-апазыцыя, якая абапіраецца на падстаўную фігуру (на "гаворачы рот") Ціханоўскай.

    Вельмі не спрыяльна для беларусаў тое, што левы Захад таксама выкарыстоўвае падставу Ціханоўскай у сваёй палітыцы супрацоўніцтва з Пуціным і Масквой. Адсюль абсурдная антыбеларуская палітыка эканамічных санкцыцяў з боку Захаду, блакаваньне камунікацыцяў, інвестыцыяў і т. п. У той час кожнаму прафэсійна-думаючаму палітыку павінна быць зразумела, што эканамічныя санкцыі не паваляць уладу Лукашэнкі, за якім стаіць Расея, але зглумяць жыцьцё Беларускаму народу.

    У беларускім друку найбольш даходліва раскрыў каляніяльную прарасейскую палітыку новай квазі-апазыцыі і сутнасьць яе дзейнасьці ў інтарэсах Масквы спадар Віталь Станішэўскі. Ягоны артыкул тут: (https://www.facebook.com/vitali.stanisheuski/posts/6827420667267926) Гэта, на мой погляд, на сёньняшні дзень -- лепшая праца на адзначаную тэму.

    Каб не пераказваць палажэньні артыкула, раю пачытаць яго па спасылцы. А тут, для ўвядзеньня ў тэму, друкую некалькі выбраных цытат з тэксту В. Станішэўскага.

    * * *

    Цытата: (............"Разгледзім беларускія бакі працэсу. Гэта тыя беларускія палітыкі, якія адначасова трансліруюць Захаду пасылы аб санкцыях, “агучваюць” іх для фармальнасці як прадстаўнікі народу – і ў той жа час вядуць перамовы з афіцыйнай Расіяй. Давайце не будзем іх называць здраднікамі адразу, а разбяромся дэталёва. Па-першае, яны аргументуюць, што ў Беларусі ад Расіі шмат залежыць і таму з такім партнёрам і бягучаму, і будучаму кіраўніку трэба дамаўляцца. Па-другое, яны дэманструюць Расіі, што яны больш дагавораздольныя, больш прадказальныя, больш сумленныя за бягучага Лукашэнку.

    Добра, дапусцім. (...) Дзе ў развагах новых сяброў Расіі – гэтых усіх штабістаў – інтарэсы беларусаў у параўнанні з інтарэсамі расіян? Яны кажуць, што з Расіяй як з аб’ектыўнасцю не варта сварыцца, яны кажуць, што Расіі трэба паказаць нейкую сваю нармальнасць – і тады яна дазволіць ім кіраваць або зробіць на іх стаўку. Ці разумеюць яны, што кажуць пра гатоўнасць служыць інтарэсам Расіі? Ці разумеюць яны, што служыць інтарэсам Расіі так, каб падабацца Расіі, больш чым падабаецца Лукашэнка...?

    З эканамічнага гледзішча, паводле схемы рэйдарскага захопу. Беларусь мае даўгі, абавязкі, абяцанні і г.д. перад Расіяй. Яны ёсць пры бягучым рэжыме, яны застануцца пры наступным. Зараз Расія цісне на Беларусь, каб канверсаваць гэтыя фінансавыя цяжары у геапалітычны эквівалент – каб пазбавіць Беларусь суверэнітэту за даўгі. Яна будзе рабіць гэта і пры новым кіраўніку. І калі Вячорка-малодшы або Ціханоўская кажа, што абавязкі і даўгі, якія нарабіў перад Расіяй Лукашэнка, новая ўлада Беларусі сплаціць і нават будзе больш карыснай для Расіі, то я маю пытанні да іх:

    - А ў чым ваша карысць для Беларусі?

    - Ці разумееце вы з гэтых размоў, што Расія выгрызае зубамі свой дзяржаўны інтарэс, а не дапамагае беларускаму народу ў яго лепшай долі?

    Здаецца, гэта ж элементарна. (...)

    Паводле логікі даўжніка і крэдытора выглядае, што ёсць людзі, якія хочуць скінуць з улады бягучага даўжніка, каб стаць новым даўжніком. Яны рэкламуюць сябе крэдытору як лепшага даўжніка, лепшага выканаўцу абавязкаў. Іх стаўка – не на грамадзян сваёй краіны, якія ў той ці іншай ступені пяроймуць гэты доўг, а на ліхвяра, які трымае краіну і народ у кабале. Яны прапануюць ліхвяру больш выгадныя ўмовы – але больш выгадныя самому ліхвяру. Мяркую, гэта вычарпальнае тлумачэнне, чаму гэтыя людзі выступаюць у якасці здраднікаў?"

    (...)

    Захоп, які робіцца камерцыйнымі метадамі, без сумнення будзе працягвацца камерцыйнымі метадамі. Чалавек, які дваццаць з нечым гадоў лаяльна служыў карпарацыі, не лез у палітыку, не наракаў на адсутнасць мінімальнага пакета акцый, - гэта суперлаяльны да карпарацыі чалавек, гэта яе рука і яе агент. Сама карпарацыя “Газпрам” таксама – гэта ўвасабленне суседняй краіны. Гэта яе блакітная паходня свеціць на экранах у рэкламе, гэта яе Чарнамырдзін зрываў імпічмент у Беларусі ў 1996 годзе і ён жа прасоўваў расійскую экспансію ва Украіне, гэта яна падкупіла Шродэра і не яго аднаго ў Германіі.

    І пры нагодзе гэты клерк, Віктар Бабарыка, адкрыта агучвае перспектывы Беларусі – яна не выжыве эканамічна, а калі ўвойдзе ў склад Расіі – людзі толькі ўсцешацца. Гэта не проста настрой ці бачанне прыватнага чалавека, гэта пазіцыя карпарацыі, якая ў сваю чаргу з’яўляецца пазіцыяй краіны – Расіі. Банальная карпарацыйна-камерцыйная логіка, і ажно дзіўна, няўжо ў “штабах” толькі мастакі вясёлых калажаў і няма эканамістаў?

    (...)

    Але якая сувязь між штабамі і Бабарыкам, ці не мажу я ўсіх адной фарбай? Сувязь непасрэдная. Расія хоча непасрэдна Бабарыку. Яна пра гэта дамаўляецца з беларускімі ўладамі, пра што потым гаворыць Латушка і дае тлумачэнні НН. Пра яго прагаворваецца Bloomberg. На яго тоўста намякае Ціханоўская, маўляў, а потым мы выберам менеджара (і гэта не пра яе мужа). І ніякі Вячорка гэтаму не пярэчыць. І ад іх будуць патрабаваць чалавека, вернага інтарэсам Расіі і яе карпарацыі.

    Таму, колькі б не гулялі ў дыпламатыю наіўныя хлопчыкі, думаючы, што падладжваннем да крэдытора яны змогуць яго перагуляць, іх вядуць да таго, каб да ўлады прыйшоў лаяльны і дысцыплінаваны выканаўца карпарацыйных каштоўнасцей, які даказаў сваю вернасць двума дзесяцігоддзямі супрацоўніцтва і публічна агучыў курс на здачу Беларусі Расіі"...........). Канец цытаты.

    * * *

    Беларускі дэмакратычны нацыянальны рух аб'ектыўна па вызначэньні павінен змагацца з лукашызмам і з прамаскоўскай альтэрнатывай лукашызму (група вакол Ціханоўскій і Латушкі, Бабарыкі, Цапкалы і т. п.), якая зьяўляецца працягам палітыкі рускага каляніялізму і залежнасьці ад Масквы.

    Першае, што мусіў бы зрабіць беларускі дэмакратычны рух, здабыўшы ўладу ў краіне, -- гэта спыніць каланіяльную і крэдытную залежнасьць ад Расеі, створаную мафіяй Пуціна-Лукашэнкі. Павінен быць нулявы варыянт. Беларусь ня стане сплочваць мафійныя даўгі Лукашэнкі маскоўскаму дзяржаўнаму гэб'ю. Беларусы вернуць і "Белтрансгаз", і іншае. Мы ня раз афіцыйна папярэджвалі Крэмль аб несапраўднасьці зьдзелак з Лукашэнкам. Лукашэнка ніякі не прэзыдэнт. Ён не легітымны, незаконны. Ягонае ўтрыманьне праз Маскву не накладвае абавязкаў на беларускі народ.

    Будзе вернута і мяжа, і памежны кантроль з Расеяй, і беларуская мова, і школа, і Канстытуцыя, і незалежная палітыка, і свабода. Мы не баімся пагрозаў Масквы, бо маем на яе лякарства. Яны яшчэ ня ведаюць беларусаў. Ня ведаюць, якая сіла існуе ў нас самых.

    Рэпрэсіі супраць беларусаў, якія па бандыцку праводзіць антыбеларускі рэжым, беларусаў не зламаюць. Сасьпее моцны рух супраціву. Лепш бы рэжым рэпрэсіямі не займаўся, не капаў бы сабе грабавую яму. Людзі нічога не забудуць.

    Пакуль што беларусы пазнаюць, хто ёсьць хто і што ёсьць што, каб далей ужо дзейнічаць у сваіх інтарэсах.

    28 лістапад 2021 г.      Зянон ПАЗЬНЯК

    Posted by Адміністратар Навін
  • ЗАЎВАГА ПРА ВЫНІШЧЭНЬНЕ

        Абавязковыя атрыбуты і прыкметы эўрапейскай нацыі -- нацыянальны тэатр і нацыянальная літаратура. Калі гэтага не існуе -- няма і нацыі.

    Цяпер беларусы падвержаны нацыянальнаму генацыду гэтак жа, як і ў 1930-х, але пакуль што без масавых расстрэлаў (якія, аднак, могуць аднавіцца пры працягу антыбеларускай улады).

    Імкненьне ліквідаваць беларускую літаратуру прамаскоўскі рэжым праявіў ад самага пачатку (ліквідацыя Дома літаратара, Літфонду, пагром і падзел Саюзу пісьменьнікаў). Цяпер Саюз пісьменьнікаў зачынілі.

    Ліквідацыя нацыянальнага тэатру пачалася ў 2020 годзе разгромам (звальненьнем) трупы Дзяржаўнага Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

    Зараз адбываецца разгром тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску (другой па значэньні беларускай сцэны ў краіне). Прыдумваюць неадэкватную (як правіла) прычыну і пачынаюць рэпрэсіі. Пагром тэатра ў Віцебску, напрыклад, стаўся з-за слоў "Жыве Фландрыя" ў гістарычным спэктаклі "ЦІЛЬ" (пастаноўка п'есы вядомага рускага драматурга Рыгора Горына). Горын ужо нябожчык, але, магчыма, кнігу Шарля дэ Костэра таксама забароняць. Як сказаў адзін мой злосны непрыхільнік: "захацелі вар'ята, дык і любуйцеся".

    Ёсьць ў гэтых зьдзеклівых словах і доля праўды. У 2022 годзе "хацельцы" і агітатары хадзіць на "рэфэрэндум" мазаічнага зноў зьбіраюцца яго ўладу ўвекавечыць. Паранойя, вядома, вечна ня будзе, але гісторыя ў чарговы раз паказвае, што для таго каб вынішчыць нацыю для Масквы хапае аднаго выр'ята.

    29 лістапад 2021 г. Зянон Пазьняк

    Posted by Адміністратар Навін
  • ШКОДНАЯ РЫТОРЫКА КВАЗІ-АПАЗЫЦЫІ Ў БЛІСКУЧАЙ АБГОРТЦЫ
            Ціханоўскую запрасілі ў Стразбург на выступ ў Эўрапарляманце.
    Асноўнае мотта выступу -- просьба поўнасьцю заблякаваць краіну Беларусь: эканамічныя санкцыі,  ні гандлю, ні інвэстыцый, ні кантактаў, нават ні спорту, ні спаборніцтваў. Для народа гэта галеча. Для Лукашэнкі -- Расея, куды рэжым пацягне ўсю Беларусь.
    Такіх прысутных у палітыцы аматараў санкцый і эканамічных блакад для краіны называюць карыснымі ідыётамі. Пуцін пацірае ручкі. Шлюз для Беларусі ў Расею павялічвецца. Крок ў лева, крок ў права -- толькі ў Маскву. "Саюз" вар'ятаў мацнее. Эўрабюракратыя сустракае гэтую рыторыку ў эўрасьценах з энтузіязмам, а "дэмсмі" з радасьцю. Праўда, тут толькі рыторыка (і не дармовая), але маслам у крамлёўскія душы.
    Гучыць правільна, што неабходна спыніць рэпрэсіі, дапамагчы лекамі і вакцынай супраць Ковіда-19, выпусьціць незаконна зьняволеных. Гэта важна. І ў Эўропе пра тое гаворыцца (праўда, толькі гаворыцца). Але ў рацыянальнай палітыцы ёсьць прыярытэты, ад якіх залежыць сутнасьць існаваньня. Такім прыярытэтам ёсьць незалежная дзяржава і суверэнітэт краіны, -- каштоўнасьці, якія нават ускрсна, нават апасродкавана нельга падвяргаць небясьпецы. Страціўшы дзяржаву, суверэнітэт і незалежнасьць і трапіўшы пад Расею, забудзьце ўвогуле пра правы чалавека, пра працу, культуру, маёмасьць, нацыянальнасьць, павагу і мову, гонар і свабоду. Страціўшы галаву, не клапаціцеся пра валасы. Іх ня будзе. 
    Тут яшчэ трэба разумець.  Усялякія заклікі да іншых, каб "іншыя" вырашылі нашыя нацыянальныя праблемы, агучваюць звычайна далёкія ад нацыянальных інтарэсаў людзі. Як правіла "іншыя" нічога ня вырашаць, але могуць нашкодзіць, бо дбаюць найперш пра сябе. 
    Цяжка паверыць, што "квазі" настолькі неразьвітыя, што не размеюць пра што кажць. Неразумець можа Ціханоўская, групнікі -- разумеюць. Многія прайшлі праз службу ў пасольствах, скончылі МГИМО, вырабленая агентура, патрабуюць эканамічнай блакады Беларусі ды агітуюць цяпер лапідарна народныя гурты йсьці на незаконны рэфэрэндум, каб быццам сказаць  сваё "НЕ" але засьведчыць прыход.
    Калі беларусы ў палітыцы збавяцца ад інфантыльнага спосабу думаньня і возьмуцца з розумам самы за сваё і за сябе, -- тады атрымаецца. Як атрымалася ў 1918 і ў 1991. Так што Бог нам ў дапамогу. Усё будзе.

    24 лістапад 2021 г. Зянон Пазьняк.
    Posted Nov 24, 2021, 4:10 PM by Адміністратар Навін
  • ПАЎТОР ПРАВАКАЦЫІ
            Збой фальсіфікацыйнай машыны галасаваньня можа выклікаць ў Беларусі толькі байкот, непрыход на выбарчыя ўчасткі для галасаваньня. Непрыход відочная зьява, факт, які фіксуецца, які схаваць цяжка нават пры элемэнтарным назіраньні. Фальсіфікацыя колькасьці прагаласаваных пры непрыходзе на ўчасткі, доказна выяўляецца і правяраецца (у адрозьненьні ад разьмеркаваньня і характару галасоў, калі галасуюць тайна).  Непрыход на ўчасткі даказваецца яўна і рэальна, збайкатаванае галасаваньне ня можа быць прызнаным. Гэта важна ў лёсавызначальных пытаньнях і цягне за сабой высновы, якія падвешваюць рэжым у юрыдычным вакууме і  дапамагаюць здаровым сілам змагацца з дыктатурай.
     
    У 2004 годзе сваістага роду людзі насуперак закону забясьпечылі бястэрміновасьць выбраньня Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта, зацягнуўшы пратэстны электарат галасаваць на незаконны рэфэрэндум пад лёзунгам "Ідзі і скажі своё "нет". Шмат хто, не задумваючыся (хоць была адчувальная інфармацыя за байкот ад КХП -- БНФ), пайшлі і прагаласавалі, павешалі сабе на шыю вечнага Лукашэнку, бо галасы "малявала" Ярмошына па ўказцы рэжыму. Трэба было толькі забясьпечыць прыход людзей на ўчасткі. І ня важна, як яны прагаласуюць, галасы лічыла фальсіфікацыйная сістэма, якую праверыць пры тайным галасаваньні і ў рэжыме бяспраўя амаль немагчыма. Застрэльшчыкамі правакацыйнага прыходу на галасаваньне былі Лябедзька, Вячорка, Дабравольскі, Хадыка, Статкевіч і іншыя "энтузіясты".

    Цяперашнія прадаўжальнікі шаблоннай правакацыі канторы паўтараюць тое самае. Вось што пішуць пра іх ўзахлёб на  інтэрнэт-партале "Свабода" (20-ХІ-2021). Цытата:  "Сёньня дэмакратычныя сілы апублікавалі плян на дзень галасаваньня наконт новай Канстытуцыі. Яны заклікаюць далучыцца да стратэгіі дзеяньняў, якую распрацавалі грамадзянскія ініцыятывы «Сумленныя людзі», Zubr, плятформа «Голас» пры ўдзеле Офіса Сьвятланы Ціханоўскай, Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва і Каардынацыйнай рады."

    А вось іхняя "стратэгія". Цытата: «„Рэфэрэндум“ заплянаваны на пачатак 2022-га года. Гэтае мерапрыемства — злачынства і падман, якое мы, беларусы, ператворым у „вотум недаверу“ рэжыму. „Сумленныя людзі“, „Зубр“, „Голас“ заклікаюць прыходзіць на ўчасткі і рабіць бюлетэнь несапраўдным. Гэтае дзеяньне азначае, што мы ня згодныя з рэжымам і выступаем за ўсталяваньне законнасьці і стварэньне ўмоў для правядзеньня сумленных выбараў».
     
    Такая ёсьць новая інфантыльная "стратэгія" пад кодавай назвай "Ідзі скажі "нет" па насьледзтву ад  старых канторскіх.
     
    Я ўжо ні кажу пра тое, што заклікаць цяпер, у час тэрору, на паўтор Жніўня 2020 года (калі беларусы яшчэ не акрэплі, а рэжым ашчэрыўся) ёсьць небясьпечная авантура (хоць і не выканальная), якая пахне расправай над людзьмі.

    Ведаючы нацыянальна нявызначаную сутнасьць гэтых квазі-апазыцыйных асобаў і прыхільнасьць іх (Латушка-Ціханоўская) да Масквы, я неаднаразова паўтараў, што сьледства аб іхняй "дзейнасьці" будзе неунікнёным. Хаця яны ўжо цяпер заслугоўваюць таго, каб іх спыніць, пакуль ні нарабілі непапраўнай шкоды народу і Беларусі. Яны ўсё больш раскрываюцца, але калі неўзабаве поўнасьцю зойдуць у свой палітычны тупік, тады псэўда-палітычнае існаваньне іх мусіць быць спынена жорстка і незваротна. Настане час, калі гэта зробіцца.

    20 лістапад 2021 г. Зянон Пазьняк
    Posted Nov 21, 2021, 6:46 PM by Адміністратар Навін
  • НІХТО НА РЭЖЫМНЫ РЭФЭРЭНДУМ!
            Апошнім часам зноў у тысячны раз пачалася чарговая хваля ахайваньня і прапаганды супраць майго імя. Паляць нават правераную агентуру. Мяркую, што ўсё яно зьвязана з падрыхтоўкай да рэжымнага так званага "рэфэрэндума".
    Калі б у краіне існаваў парлямант, незалежны суд, палітычныя партыі, вольны друк, законы, грамадзянская супольнасьць і г. д., тады разумны варыянт быў бы ў тым, каб абапершыся на законы, на ўладныя і грамадзкія інстытуты, не дапусьціць правядзеньня незаконнага, антынароднага рэфэрэндума. На сёньняшні дзень гэтага няма. Існуе толькі народ супраць якога ваюе нялюдзкая ўлада і праводзіць рэпрэсіі. З гэтага становішча трэба зыходзіць у змаганьні з палітычнымі авантурамі, якія хоча праштурхнуць рэжым пры выкарыстаньні народу.
    Праваліць і абясцэніць антыбеларускую авантуру з рэфэрэндумам цяпер рэальна можна толькі непрыходам на ўчасткі для галасаваньня, гэта значыць добра арганізаваным пасіўным байкотам (пад наглядам і назіраньнем грамадзян). Пра сутнасьць і пра мэту палітыкі байкоту і кантролю за галасаваньнем ва ўмовах рэжыму ўжо шмат напісана. 
    Найбольшую актыўнасьць у агітацыі за рэфэрэндум (у форме "супраць") праяўляе, як звычайна, псэўдаапазыцыя (у дадзеным выпадку групоўкі вакол Латушкі і Ціханоўскай). Агітацыя, як заўсёды, у такога роду правакатараў будуецца на дэманстрацыі пазыцыі супраць рэжыму і на закліках  прыйсьці прагаласаваць супраць (сказаць "не" альбо сапсаваць бюлетэнь), каб гэтым, маўляў, сарваць "рэфэрэндум", заваліць яго правядзеньне. 
    Такі падыход зьвязаны з тым, што прапаганда групнікаў псэўдаапазыцыі арыентуецца на пратэстны электарат. Іхняя задача -- любым спосабам зацягнуць пратэстны электарат на ўчасткі для галасаваньня. Астатняе ўсё зробіць фальсіфікатарская машына. Галоўнае, каб людзі прышлі і прагаласавалі. І няважна як прагаласавалі, вынік "намалюе" Ярмошына. Праверыць і доказна абвергнуць яго будзе немагчыма. Бюлетэні ўтылізуюць праз 24 гадзіны пасьля галасаваньня.
      Тым часам пры пустых участках фальсіфікацыя правальваецца. Яна ўсім відаць.
    Некаторыя групнікі квазі-апазыцыі (Латушка, напр.) выдумляюць сабе ўжо плян правакацыі №2. Заклікаюць ўсіх прыйсьці галасаваць на рэфэрэндум, парваць бюлетэні і паўтарыць 9-ы жнівень-2020. 
    Вось так і паводзяць сябе гэтыя гаваруны. Ніякой адказнасьці не адчуваюць. Абы зацягнуць нязгодных да Ярмошынай на галасаваньне.
      Пратэстная частка грамадзтва цяпер (ва ўмовах рэпрэсій і разгулу рэжымнага бандытызму) ніякага "Жніўня 20-га" паўтараць ня будзе. Не настаў яшчэ час. Грамадзтва ня купіцца на агітацыю правальшчыкаў. Але шкода ад такой гапонаўшчыны ёсьць.)
    Фэнамэн масавай сьвядомасьці ў тым, што чалавек імкнецца рабіць тое, што яму хочацца, але ня тое, чаго ня хочацца, але рабіць трэба. Прытым бальшыня не аналізуе паводзінаў і па-беларуску верыць у парадак і законнасьць, хоць ні закону, ні парадку ў выбарах рэжыму ўжо 27 гадоў няма, толькі фальсіфікацыя.
    Нельга ісьці галасаваць на рэжымны рэфэрэндум, які незаконны і задуманы для ўвекавечаньня ўлады Лукашэнкі ў антыканстытуцыйнай форме, якую хочуць зацьвердзіць галасамі беларусаў.
    Ніхто на рэжымны рэфэрэндум!

    16 лістапад 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК 

    Posted Nov 18, 2021, 5:40 PM by Адміністратар Навін
  • ПАВАРОТ ДА КАМПРАМІСУ
            Практычна, амаль усё, што можа вынікаць зь міграцыйнай атакі на мяжу Польшчы, складваецца не ў карысьць Беларусі. Выйграе, найперш, Пуцін пры ўсіх раскладах. Эўразьвяз, здаецца, пачаў разумець небясьпеку правакацыі і робіць крокі да перамоваў з агрэсарамі (Пуціным і Лукашэнкам). Гэты варыянт лепшы, чым адсутнасьць перамоваў. 
    (Зазначу, што гаворачы пра "лепшыя" і "горшыя" варыянты, маецца на ўвазе параўнаньне дрэннага зь яшчэ горшым. Палітыкай у дачыненьні да Беларусі цяпер распараджаюцца чужыя сілы.)
    Цана вымушаных перамоваў з рэжымам для Эўропы звычайная -- кампраміс на фоне амбіцый. Зьява ў гэтай частцы сьвету прывычная.  Прытым самы вінаватыя, бо зрабілі грубую памылку з увядзеньнем эканамічных санкцыяў супраць народа Беларусі, прымітыўна думаючы ліквідаваць гэтым уладу Лукашэнкі (якая дзьвюма нагамі загразла ў Крамлі). Намеры нерэальныя.
    Нішто Эўропу ня вучыць. Хочуць зваліць Лукашэнку, але караюць Беларускі народ, і адначасна зьвяртаюцца да Пуціна, каб дапамог.  Антыбеларускую ўладу называюць "беларускі рэжым". Дык хто тут з кім і за каго? 
    Магчыма, немцы забяруць сабе частку мігрантаў. Калі не, тады рэальна ім трэба будзе ўступаць у перамовы з рэжымам аб адмене пасьпешных зканамічных санкцыяў, пра што Эўропа хацела б гаварыць толькі з Пуціным. Але прыйдзецца з Лукашэнкам. Пры гэтым сатрап у сваёй агрэсіі ня спыніцца. Яны йшчэ таго ня ведаюць, зь кім будуць мець справу. 
    Пра характар і мэты магчымай гаворкі эўрапалітыкаў з Крамлём можна здагадацца -- нічога добрага для Беларусі. Тэма рэпрэсіяў і гібрыднага генацыду беларусаў ужо падменена "праблемай" інвазіі мігрантаў з Усходу. Эўразьвяз вырашае свае праблемы.
    Горшы варыянт, калі да перамоваў з лукашысцкім рэжымам ня дойдзе. Тады павялічыцца небясьпека збройнай правакацыі на беларуска-польскай мяжы. Працягам канфлікту можа стаць уезд расейскіх войскаў у Беларусь альбо ўвядзеньне ваеннага стану Лукашэнкам (як у 80-х гадах у Польшчы). Ваенны стан цалкам разьвязаў бы рукі бандытам рэжыму, адчыніў бы магчымасьць спыніць усялякія выбары і рэфэрэндумы, пашырыць шлях да масавых рэпрэсіяў народа па прыкладу сталінскіх. 
    Мушу сказаць, што нікому на Захадзе ня будзе справы да масавага генацыду ў Беларусі, калі Расея ў гэты час атакуе Украіну, што ня выключана, зыходзячы з абставінаў.
    Тут меркаваньні аб падзеях, якія могуць і не адбыцца. Але сутнасьць маіх разважаньняў у тым, каб нам, беларусам, быць падрыхтаванымі да ўсяго. Гэта значыць да ўнутранага супраціву, да перамены ўлады і да збройнага змаганьня супраць маскоўскага акупанта за волю і незалежнасьць Радзімы. Людзям (тым што да гэтага падрыхтаваныя) трэба быць у стане гатовасьці. Сітуацыя такая, што любая рэзкая авантура Пуціна-Лукашэнкі накрые авантурыстаў з галавой, але пры ўмове, калі будзе народны супраціў. Трэба каб ён быў. Мусіў бы быць.

    16 лістапад 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

    Posted Nov 18, 2021, 5:36 PM by Адміністратар Навін
  • ПРА БАЙКОТ РЭЖЫМНЫАМУ РЭФЭРЭНДУМУ
            Увага СМІ і палітыкаў пераключылася на іміграцыйную атаку арабскіх вандроўнікаў на польскую мяжу з тэрыторыі Беларусі. Рэжым Лукашэнкі пры падтрымцы Крамля праводзіць небясьпечную авантуру на межах з суседзямі. А тым часам разбурэньне краіны, русіфікацыя і фактычная акупацыя Беларусі ідзе сваім ходам. Тысячы людзей у турмах, дзе патрыятычных беларусаў катуюць асабліва жорстка. Працягваюцца розныя рэпрэсіўныя формы генацыду. Беларусаў арыштоўваюць нават за "падабайку" у сацсетках, калі тэма неадпавядае фашысцкаму рэжыму Лукашэнкі. Пазачынялі нават лаяльныя для рэжыму рэдакцыі СМІ  і наклеіваюць ім ярлыкі "экстрэмісцкіх", дзеля апраўданьня арыштаў і перасьледу. Усё культурнае беларускае, нацыянальна-асьветніцкае зьняважліва абзываюць рознымі палітычнымі наклейкамі, зачыняюць і ліквідуюць, супрацоўнікаў перасьледуюць. Толькі што ліквідавалі Таварыства Беларускай Мовы, Таварыства Беларускай Школы, зачынілі чарговыя бізнэсы і арганізацыі, якія яшчэ існавалі. 
    Увага міжнароднай супольнасьці і СМІ амаль выключна занятая справакаваным нападам усходніх мігрантаў на польскую мяжу. Гэта сур'ёзная пагроза для краінаў Эўразьвязу. Тым часам фашысцкі рэжым працягвае рабіць у Беларусі сваю чорную разбуральную справу супраць Беларускай нацыі і ўсяго грамадзтва.
      Разбурэньню Беларусі рытарычна спрыяюць групоўкі вакол Латушкі-Ціханоўскай, просячы Эўразьвяз зачыніць межы зь Беларусяй, спыніць ўвесь транспартны транзіт праз Беларусь, заблякаваць беларускія банкі, зачыніць SWIFT і г. д. Палітычна недаразьвітыя людзі, магчыма, не разумеюць, што кажуць, бо ў існуючай сітуацыі такая эскалацыя -- гэта вайна і пакуты для беларусаў. Ужо за адну такую рыторыку іх трэба прыцягваць да адказнасьці гэтак жа, як і спраўцаў рэжыму.
    Цяпер рэжымныя загаварылі пра чарговы незаконны рэфэрэндум па чарговай рэжымнай "канстытуцыі". І тут зноў усплылі знаёмыя кадры і пачуліся знаёмыя гуканьні. Загучэла (паміж іншага словаблудзтва): "ідзі на рэфэрэндум, каб сказаць сваё "не". 
    У 2004 годзе такое гукалі сумнавядомыя асобы з падстаўной апазыцыі. Цяпер слова ў слова (абставіўшы дэмагогіяй) тое паўтараюць іхныя пасталелыя дзеткі з групоўкі вакол Латушкі-Ціханоўскай.  
    "Ідзі галасаваць і скажы "не" -- гэта ашуканцкі лёзунг усёй рэжымнай псэўдаапазыцыі 21-га стагоддзя, разьлічаны на пратэстны электарат. Тут галоўнае, каб людзі прыйшлі галасаваць. Галоўнае, каб зацягнуць іх на ўчасткі, астатняе -- справа фальсіфікацыйнай тэхнікі -- зробіць Ярмошына. 
    Прыход на ўчасткі і галасаваньне будзе відавочным, бясспрэчным фактам. Тады вынікі тайнага галасаваньня (як гэта ўвесь час было) рэжым намалюе, якія захроча. Праверыць немагчыма, бо праз 24 гадзіны бюлетэні галасаваньня зьнішчаць.
    Калі ж людзі ня прыйдуць галасаваць, то непрыход таксама стане відавочным зафіксаваным фактам, які засьведчыць, што выбаршчыкі не галасавалі. Тады Ярмошына (разам з АМОНам) хай сабе піша хоць 100 адсоткаў "за". Правал афёры будзе ўсім відаць гэтак жа, як і нацяжкі з фрэквэнцыяй. Ніхто правальны рэфэрэндум не прызнае (акрамя рэжыму). Ён стане чарговым фактам фшысцкага беззаконьня.
    Ня думаю, што цяпер шаблонная афёра пройдзе гладка. Але фальшывыя гукаюць. Пры іхняй дапамозе, як і раней, зацікаўленыя групы хочуць зацягнуць пратэстны электарат на рэжымны рэфэрэндум. 
    Падкрэсьлю. На лукашысцкі рэфэрэндум нельга хадзіць. Патрэбны масавы байкот і шчыльнае назіраньне за непрыходам людзей на ўчасткі для галасаваньня. Непрыход людзей на ўчасткі трэба дакладна зафіксаваць рознымі мэтадамі (і перашкоды фіксацыі -- таксама). 
    Прапаганда рэжыму, як звычайна, пойдзе потым дарогай ілжы. Але хлусьня правалу не ўратуе. 

    11 лістапад 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК
    Posted Nov 15, 2021, 3:48 PM by Адміністратар Навін
  • КВАЗІ-СТРАЙК, ПСЭЎДА-АПАЗЫЦЫЯ, ЗДРАДА ЛУКАШЭНКІ

    Толькі беларуская нацыянальна-вызвольная сіла, толькі беларускі нацыянальны адраджэнскі дэмакратычны рух, толькі сьведамая нацыянальная палітыка можа забясьпечыць вольную будучыню вольнай Беларусі. Хто спадзяецца на іншых -- ня майце ілюзій.

    Гуртуймася ў рух «Вольная Беларусь». Стварайма падземную Беларускую Вызвольную Армію.

    Цяперашняя апазыцыя, раскручаная ў канфармісцкіх мэдыях (групоўкі вакол Латушкі, Ціханоўскай і інш.), -- гэта праява і ўвасабленьне маскоўскай палітыкі, прарасейскай рыторыкі і шкодных дзеяньняў для Беларускай нацыі і незалежнай Беларусі. Дэманстрацыя барацьбы (замест рэальнай барацьбы), выяўленьне аднабокага, залежнага ад чужых уплываў пратэсту, зварот да чужых сілаў і чужой палітыкі насуперак нацыянальным інтарэсам ёсьць характэрнай дзейнасьцю псэўдаапазыцыі.

    Формай палітыкі псэўдаапазыцыі (а на справе -- сутнасьцю) зьяўляецца імітацыя, прафанацыя, фальш і хлусьня. Зьвязана тое з дабраахвотнай фінансава-палітычнай залежнасьцю ад чужой улады і чужых структур, абумоўлена адсутнасьцю беларускіх палітычных ідэалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

    Псэўдаапазыцыя змыкаецца з палітбізнэсам на нізкім узроўні, схільная да здрады нацыянальных каштоўнасьцяў. Псэўдапазыцыя канфармісцкая, кампрадорская, прарасейская, прабрусэльская, але не нацыянальная, не прабеларуская. Слова "Беларусь" на вуснах яе групнікаў ня мае нацыянальнага сэнсу. Выступаючы супраць рэжыму Лукашэнкі, псэўдаапазыцыя не імкнецца да нацыянальнай улады, але адыгрывае ролю прылады чужой палітыкі і чужых інтарэсаў.

    Псэўдапазыцыю нельга падтрымліваць, бо падтрымка абернецца на шкоду Беларусі. Псэўдаапазыцыю трэба адкінуць і ліквідаваць разам з рэжымам Лукашэнкі.

    Беларусы могуць дакладна тое абазначыць, бо маюць вялікі вопыт назіраньня за такой псэўдаапазыцыяй, пачынаючы з 2000-га года, калі яе стварыў Ганс-Георг Вік на грошы Эўразьвязу ў супрацоўніцтве з лукашысцкім КГБ (пра што той Вік публічна засьведчыў).

    У квазі-палітыкаў ўжо склалася звычка, стэрэатып імітацыі псэўдазмаганьня з дыктатурай. Звычка ўзбуджае хэпэнінгавае выяўленьне пратэсту, узьдзейнічае ня толькі на паводзіны, але і на сьвядомасьць палітычна заангажаваных людзей, якія не ўяўляюць іншага змаганьня з рэжымам, як блефаваньне, дэманстрацыя пазыцый, імітацыя намераў і агучваньне авантур.

    Вось назіраем чарговыя пэрлы словаблудзтва і гапонаўшчыны -- заклікі да ўсеагульнай хатняй забастоўкі, заявы пра яе пачатак і хлусьню пра шматтысячнае трыюмфальнае шэсьце забастовачнага сядзеньня людзей па кватэрах ды мільённы патэнцыял нявыхаду на працу ў пэрспэктыве.

    Тым часам ніякай хатняй забастоўкі не існуе, няма яе і ў прынцыпе ня будзе ў цяперашняй сітуацыі тэрору і рэпрэсій. Забастоўка -- гэта масавыя, гучныя і салідарныя зборныя дзеяньні (праява калектыўнай сілы), але не індывідуальнае ціхае сядзеньне на кухнях, зь якіх кожнага (альбо выбарачна) можна выцягнуць, кінуць за краты і звольніць з працы за прагул.

    Былі ўжо раней інфантыльныя заявы віленскай групоўкі "дзеячоў" пра забастоўку, пра прымус Лукашэнкі да перамоваў і нават ультыматум рэжыму (якога рэжым не заўважыў).

    Але ёсьць справы сур'ёзныя, якія цяпер трэба рабіць кожны дзень, спакойна, упарта і жмудна, як гэта рабіла некалі польская "Салідарнасьць" у час ваеннага стану і рэпрэсій. Рабіла падпольна, нясьпешна, пасьлядоўна і -- перамагла.

    Ёсьць беларусы, якія тое разумеюць, робяць і ведаюць, што, каб перамагчы рэжым, прыдзецца разабрацца і з халяўнай русіфікаванай напоўненай агентурай псэўдаапазыцыяй, якая імітуе змаганьне за выбары пры Ярмошынай ў антылюдзкім рэжыме ды агітуе за эканамічныя санкцыі супроць Беларусі.

    Асабліва па шкодніцку гэта ўспрымаецца цяпер, калі узурпатар Лукашэнка антызаконна і злачынна падпісаў расейскія гібрыдна-акупацыйныя паперы і планы аб пакрокавым захопу Беларусі Расеяй (28 маскоўскіх крокаў) на бліжэйшыя два гады. Тое што гэтыя «падпісаньні» антызаконныя з боку Лукашэнкі, тое што яны нікчэмныя і ня маюць законнай праўна-юрыдычнай асновы,няхай нікога не супакойваюць. Тут здрада Радзімы. Вар'ят прадае беларускую дзяржаву па кавалках нацысцкаму рэжыму ў Маскве. Супраць Беларусі і Беларускай нацыі вядзецца гібрыдная крымінальная вайна з боку пуцінскай Расеі. У расейскіх агрэсараў, як кажуць палітычныя крымінальнікі, «не да законаў». Для Пуціна – галоўнае вынік, ціхі захоп краіны, ваенныя базы ў Беларусі, а там і пастраляць можна, і Эўропа праглыне. Рыхтуймася да абароны Радзімы ўсімі сродкамі.

    Заклік да хатняй паасобкавай "забастоукі" ў пэрыяд рэпрэсіяў і тэрору выглядае ня тое што нясьпелым рашэньнем, але бяссільнай банальнай авантурай, без характэрнай для забастоўкі дэманстрацыі калектыўнай пазыцыі і сілы. Тут не барацьба. Тут прафанацыя, імітацыя сабатажу. Ня больш. Пытаньне толькі ў тым, навошта натхняльнікі такіх паводзінаў для беларусаў тое прыдумалі?.. І навошта публічна хлусяць аб нібыта масавым шэсьці неіснуючай пакватэрнай забастоўкі?

    4 лістапада 2021 г.        Зянон ПАЗЬНЯК

    Posted Nov 6, 2021, 1:23 PM by Адміністратар Навін
  • ВЯЛІКАЯ ДАТА
            33 гады таму 19-га кастрычніка 1988 года былі створаны "Мартыралог Беларусі" і "Арганізацыйны Камітэт Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне". Праз месяц па ўсёй Беларусі ўжо дзейнічалі 500 суполак Народнага Фронта. 
    Фронт сыграў паваротную ролю ў гісторыі Беларусі. Па яго палітычнай ініцыятыве і пад яго палітычным лідэрствам была ліквідавана татальная ўлада камуністаў, Беларусь здабыла незалежнасьць, вярнула нацыянальную мову і нацыянальныя сімвалы на дзяржаўны пасад, была прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь, напісаны і зацьверджаны дэмакоатычныя законы вольнай краіны.
    У 1994 годзе, пры дапамозе Масквы, у Беларусі адбылася рэстаўрацыя антыбеларускай прамаскоўскай рэакцыі.
    27 гадоў Беларусь змагаецца з антыбеларускім рэжымам. Гэта вельмі цяжкі час, але падзеі яго паказваюць, што Беларусь адродзіцца. Свабода і воля наперадзе. І гэта будзе ўжо назаўсёды.
    Слава Айчыне! 
    Жыве Беларусь!
    19 кастрычнік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК
    Posted Oct 19, 2021, 6:20 AM by Адміністратар Навін
  • ПАЗБАЎЛЕНЬНЕ АД РАСЕІ

    На старонцы https://reform.by/ тыдзень таму зявілася вялікае інтэрв'ю, запісанае журналістам Аляксандрам Атрошчанкавым. Тут зьмяшчаю крыху дапоўнены яго фрагмэнт па важных патаньнях. Зянон Пазьняк.

    -----------------------------------------------------------------------------

    ....

    Аляксандар Атрошчанкаў:

    — Вы кажаце, што галоўнай функцыяй пратэстаў стала адраджэнне і аб’яднанне нацыі. Але сёння можна казаць пра існаванне ў Беларусі дзвюх калі не нацый, то субэтнасаў: умоўна, незалежніцкага бел-чырвона-белага, арыентаванага ў большай ступені на Захад і дэмакратычныя традыцыі, і чырвона-зялёнага, арыентаванага ў большай ступені на Усход і на традыцыі Расійскай Імперыі. І Лукашэнка робіць не пазбаўленыя поспеху спробы мабілізаваць вакол сябе гэтую другую групу. Ці ёсць магчымасць аб’яднання гэтых субэтнасаў у адзіную нацыю?

    Зянон Пазьняк:

    -- Двух субэтнасаў у Беларусі не існуе. Ёсьць адзін Беларускі аўтахтонны этнас пакалечаны акупацыйнай палітыкай і русіфікацыяй.

    У Беларусі не існуе іншых аўтахтонных этнасаў акрамя беларусаў. Гэта адлюстравана ў Канстытуцыі. ( "Артыкул 1. Рэспубліка Беларусь -- унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава").

    Канфлікт паміж людзьмі, якія супраць Лукашэнкі і прарасейскай бюракратычнай мафіі і паміж тымі, хто падтрымлівае аўтарытарную ўладу, мае перш за ўсё палітычны характар. Тут пытаньне сацыяльна-палітычнай арыентацыі, простае і прыземленае -- Лукашэнка гэта сініца ў руцэ ("пэнсіі дае", у крамах ўсё ёсьць і г. д.), а свабода, дэмакратыя, вольная нацыя, культура, самы сабе гаспадары без Расеі -- гэта для людзей, арыентаваных на Лукашэнку, -- журавель у небе. Астатняе (выяўленьне нянавісьці і т. п. ) стварае на гэтай глебе прамаскоўская прапаганда і рэжым Лукашэнкі. Незразумелыя многім людзям слоўцы тыпу "субэтнасы" нараджаюцца аддтуль жа.

    І да гэтай тэмы. Натуральнае права ўнітарнай аўтахтоннай краіны сьведчыць аб яе адзінай нацыянальнай мове, якая ёсьць (і становіцца) мовай дзяржаўнай. Руская мова як мова каланіяльнай палітыкі русіфікацыі ня можа па азначэньню быць дзяржаўнай мовай нацыянальнай краіны Беларусі, бо зьяўляецца праладай барацьбы з адраджэньнем свабоднай Беларускай нацыі. Спасылкі імпэрскіх прапагандыстаў на поліэтнічныя краіны тыпу Швайцарыі, Бэльгіі, эмігранцкай Канады і т. п. (каб навязаць расейскую мову для Беларусі) зьўляюцца не навуковымі і вульгарнымі.

    Тым часам існуе тыповая гістарычная сітуацыя, калі пасьля ўпадку імпэрыі (ці выхаду краіны з пад ўлады імпэрыі) імпэрская мова можа адыгрываць пэўны час функцыю мовы сацыяльных зносін у вольнай краіне (што, дарэчы, адзначана і ў законнай Канстытуцыі Беларусі, прынятай Вярхоўным Саветам у 1994 годзе).

    Гэтыя мае ўступныя тэзісы неабходныя тут для таго, каб лепш зразумець, што хаваецца за развагамі пра прыдуманыя "субэтнасы" і зь якога ўзроўню думак яны ўзьнікаюць.

    Нічога новага ў такой рыторыцы няма. Амаль 200 гадоў у Беларусі праводзілася мэтавая палітыка Расеі, накіраваная на знішчэньне Беларускай нацыі і культуры. Адбывалася татальная русіфікацыя, знішчэнне культурных здабыткаў, стваралася русіфікаваная псэўдакультура, псэўдаідэалогія. Імпэрцы дасягалі вынікаў. Па-першае, фізічна зьнішчаны быў беларускі набілітэт – інтэлігенцыя, шляхта, рэлігія і дзеячы рэлігіі. Зьнішчылі тысячы беларускіх кніг, ад якіх засталіся толькі назвы. Усё было вынішчана настолькі, што людзі, якія тут жылі – носьбіты спадчыны Полацка і Вялікага Княства Літоўскага – ня ведалі, хто яны такія, і называлі сябе «тутэйшымі». Такі вынік палітыкі Расейскай Імпэрыі.

    З нацыянальным адраджэннем пачала адраджацца ідэя беларускай дзяржаўнасьці, нацыі, культуры, збіраньне ўсяго разбуранага па частках. Гэты працэс ідзе па сёньняшні дзень. Імпэрыя ня зьнікла. Яна зьмянялася: царская імпэрыя зьмянілася ў бальшавісцкую, бальшавіцкая ў чэкісцкую. Калі Савецкі Саюз падышоў да свайго канца, узьнік новы беларускі нацыянальны рух, які абапіраўся на каштоўнасьці барацьбы ХІХ-ХХ стагоддзяў – на тое, за што змагаўся Кастусь Каліноўскі. Таму што і вораг быў той самы.

    У гэтых абставінах існаваў канфлікт паміж імпэрскім (савецкім) афіцыёзам і тымі беларусамі, якія не прымалі імпэрскай ідэалогіі і расейскага спосабу думаньня альбо адмовіліся, адыйшлі ад імпэрскай сьвядомасьці і ад каланіяльнага стану жыцьця, зрабілі сьвядомы выбар на карысць свабоды і пабудовы нацыянальнай дзяржавы.

    Гэты канфлікт (паўтаруся) сьведчыць не пра існаванне дзвюх нацый ("субэтнасаў") – каланіяльнай і антыкаланіяльнай, але выяўляе працэс пазбаўлення ад імпэрскага каланіялізму, працэс паўтаральнага адраджэньня Беларускай нацыі (які пэрыядычна доўжыцца ўжо другое стагоддзе, і тое трэба разумець; гэтая вайна суправаджаецца стратамі, ахвярамі, змаганьнем і выжываньнем). Тут таксама класічная схема, шлях, праз які праходзілі шмат якія забраныя народы.

    Нацыянальная дзяржава прадугледжвае агульную нацыянальную ідэю, агульнае кіраўніцтва, агульныя прынцыпы. Нацыянальная дзяржава зьяўляецца базісам — дэмакратыя ёсьць надбудова. Так было па ўсёй Эўропе, так пачыналася «Вясна народаў» (шэраг антыфеадальных і нацыянальна-вызвольных рухаў у Эўропе ў сярэдзіне ХІХ стагодзя, – заўв. Reform.by). У сваім часе праз гэта прайшлі і чэхі, і палякі, і сербы з балгарамі, і вэнгры, і славакі, і ўсе іншыя. У Беларусі гэтыя працэсы адбыліся крыху пазьней, бо Аўстра-Вэнгерская, Пруская, Атаманская імперыі распаліся, а Расея застаецца дагэтуль, і барацьба яшчэ працягваецца.

    Нельга сур'ёзна ўспрымаць разважаньні пра субэтнасы. Тут адлюстраваньне адвечнай барацьбы акупацыйнай палітыкі і прапаганды рускага каланіялізму супраць беларускага нацыянальнага Адраджэньня. Беларусы — адзінародная нацыя, у якой ёсць гістарычна выпрацаваная адзіная мова, адзіная тэрыторыя, адзіная гісторыя. У выніку рускай каланіяльнай палітыкі беларускую мову забаранялі, абмяжоўвалі, не пускалі, знішчалі, вырасталі пакаленні, якія размаўлялі на чужой мове, не ведаючы сваёй. Ім ужо стала прывычна размаўляць на чужой мове. Тут сітуацыйная праблема і сітуацыйны падзел, але іншага выхаду, акрамя як адраджэньне нацыі, няма. Калі беларусы не будуць вяртацца да сваёй мовы, гісторыі, культуры, да сваёй нацыі – іх шлях у Расею, у каланіяльную імпэрыю. Другога шляху няма. Прытым, гэты шлях будзе нават бяз іх волі. Сваю дзяржаву «ябацек» дэнацыяналізаваныя беларусы не пабудуюць. Няма пэрспэктывы такога існаваньня побач з Расеяй. Няма нацыянальнай дзяржавы без нацыянальнай сьвядомасьці.

    А ў цэлым тут маніпултарская імпэрская палітыка, якая паразітуе на здэградаванай самаідэнтыфікацыі людзей, што стварылася ў выніку каланіяльнай (савецкай) русіфікацыі.

    Цяпер канфлікт існуе паміж старой каланіяльнай русіфікатарскай палітыкай, паміж тым сацыяльным пластам, які яна стварыла, і паміж новымі людзьмі волі, свабоды, незалежнасьці, якія бачаць існаваньне нацыі і будучыню ў вольнай беларускай нацыянальнай дзяржаве. Гэта канфлікт паміж нацыянальнай ідэалёгіяй і пазыцыяй сацыяльнага выбару, які можа зьмяніцца ў залежнасьці ад абставін (што часткова пацьвердзілася нават у падзеях 2020 года).

    Беларуская нацыя можа лёгка стаць палітычна адзінай у нацыянальнай свабодзе, калі гэтая свабода прынясе выгаду і дабрабыт. І вось тут шмат будзе залежыць ад сілы нацыянальнага духу, бо нацыянальную дзяржаву трэба будаваць, каштоўнасьці напрацаваць і выпрабаваньні непазьбежныя. Бо трэба разумець, што дабрабыт (на жаль) зьяўляецца галоўнай каштоўнасьцю для бальшыні беларускага насельніцтва. У такім стане дух, волю і нацыю трэба пускаць паперадзе, у аваннард. Інакш параза. І ня трэба мудрыць з адваротнага. Яно было. Змагаючыся за нацыю і свабоду -- здабываем хлеб. Але не наадварот.

    Паўтаруся: мы тут не унікальныя. Паглядзіце нават на Украіну. Сёння гэта ўжо нацыянальная дзяржава (якія б цяжкасьці яна не перажывала), а ўсяго дзесяць гадоў таму такога яшчэ не было. Дзесяць гадоў таму ў іх былі фактычна такія ж самыя праблемы са свядомасцю і ўсім іншым (можа, у меншым маштабе), як і ў нас. Працэс пазбаўлення ад каланіялізму, ад каланіяльнага думаньня, ад русіфікацыі і рабскай псіхалогіі -- гэта працэс гістарычны. Выразаць яго са свядомасці немагчыма. Свабода і яднанне ў свабодзе ёсць у прыродзе чалавека. Расейцы мільёнамі забівалі вольных беларусаў, а беларус жыве, і ў кожным пакаленні паняверкі ўсё роўна вырастаюць людзі, гатовыя змагацца за волю і свой народ.

    А. А.: — Не ўсе уяўляюць маштабы, у якіх вынішчалі…

    З. П.: — Маштабы жудасныя. Пасля Рыжскай змовы ў 1921 годзе паміж бальшавіцкай Расеяй і Польшчай палову Беларусі аддалі Польшчы, палову забрала Расея. Пакінулі толькі шэсць паветаў Менскай вобласці і назвалі гэта БССР. Там было 104 кіраўнікі вышэйшай партыйнай і савецкай адміністрацыі (кіраўнікі адміністрацыйных структур). Зь іх у 1937-м расстралялі 102. І гэта я кажу толькі пра вышэйшую дзяржаўную адміністрацыю. Я не кажу пра мастакоў, паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, сялян ды рабочых. Пісьменьнікаў было прыкладна 700. Зь іх расстралялі 500. Сто з гэтых пісьменьнікаў і паэтаў расстралялі ў Курапатах за адну ноч 29 кастрычніка 1937 года. І гэта тое, што пераважна адбывалася толькі ў той частцы сёньняшняй Беларусі, а калі лічыць з 1920 па 1953 год, то, па маіх падліках, рускія камуністы знішчылі ў Беларусі прыклада 1,8 мільёна чалавек.


    Замест тых расстраляных кіраўнікоў і адміністратараў у Беларусь прыехалі тыя, хто ў камуністычнай гісторыяграфіі называюцца «выдзвіжэнцамі». Гэта камуністычныя кадры з Расеі, якіх прывезлі ў Беларусь займаць пасады расстраляных «врагов народа» (іх нібыта "выдвігалі" партыйныя і рабочыя "калектывы" ў Расеі). Прыехалі яны з жонкамі, дзецьмі. Пачынаецца верасень. «Что? Какой «вересень»? Что это за месяц? Это что, наши дети должны этот собачий язык учить? Ликвидировать беларусские школы!». Вось так гэта і працавала.

    Быў вал татальнага вынішчэння ўсяго беларускага. Тое зьнішчэньне мы адчуваем па сёньняшні дзень. Цяпер рэжым Лукашэнкі аднавіў вынішчэньне Беларусі і практыку сталінскіх рэпрэсіяў на новым маскоўскім узроўні. Турмы перапоўненыя беларусамі, арыштаваных катуюць, гэбоўскія карнікі ўломваюцца ў кватэры і забіваюць людзей.


    Але нацыя здольная адраджацца нават у такіх умовах. Ёсць палітычныя, сацыяльныя працэсы, але існуюць яшчэ і натуральныя працэсы – законы прыроды. Новае пакаленне вырасла ў ненармальных, скасабочаных палітычных умовах, але ў незалежнай дзяржаве. Людзі, якім было дзесяць гадоў у часы аднаўленьня незалежнасьці, сёньня маюць 35-40, і яны не хочуць мірыцца з хамскім маразмам антынароднай улады. Таму нічога дзіўнага няма ў тым, што пратэсты прайшлі пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі. Бо гэта ёсць нацыянальная альтэрнатыва прарасейскаму варварству рэжыма Лукашэнкі........


    Posted Oct 19, 2021, 6:18 AM by Адміністратар Навін
  • ПРА ПЕРАПЫНАК У ГІБРЫДНА-САНКЦЫЙНАЙ ВАЙНЕ

    Сітуацыя, якая створана цяпер у Беларусі і вакол Беларусі, выклікае засьцярогі сваімі працэсамі і дрэннымі вынікамі. Адбываецца нечуваны разгул рэпрэсіяў супраць беларусаў і культуры Беларусі, ігнараваньне законаў і правоў людзей. Улада Лукашэнкі праводзіць акупацыйную палітыку па вынішчэньні грамадзянскай супольнасьці і ўсяго беларускага. Рэжым апраўдвае рэпрэсіі помстай за ўвядзеньне эканамічных санкцыяў супраць Беларусі з боку Эўразьвязу і ЗША.

    Эўразьвяз і ЗША абгрунтоўваюць увядзеньне эканамічных санкцыяў парушэньнем правоў чалавека, тэрорам і рэпрэсіямі ў Беларусі.

    Пры дапамозе эканамічных санкцый супраць Беларусі Эўразьвяз і ЗША спадзяюцца ліквідаваць уладу Лукашэнкі шляхам прымусу яго да правядзеньня новых дэмакратычных выбараў прэзыдэнта, у выніку якіх Лукашэнка павінен страціць уладу.

    Вопыт сьведчыць, што эканамічныя санкцыі могуць паўплываць на прыняцьце рашэньняў альбо выклікаць адмену дзеяньняў, але не ліквідуюць уладу дыктатара. Гістарычная практыка эканамічных санкцыяў і блакадаў была адмоўнай: народ падае ў галечу, а дыктатура застаецца. Народ у галечы ня здольны да супраціву.

    Эканамічныя санкцыі супраць Беларусі могуць разбурыць нацыянальную эканоміку і дзяржаву, ліквідаваць суверэнітэт, апусьціць беларусаў за рысу беднасьці, але ў прынцыпе не абваляць рэжым Лукашэнкі, бо за плячыма рэжыму стаіць пуцінская Расея, якая зацікаўлена падтрымаць дыктатара, каб, кантраляваць ягоны рэжым і ў пэрспэктыве захапіць аслабленую эканамічнымі санкцыямі і рэпрэсіямі Беларусь і далучыць да Расеі.

    Тое, што адбываецца цяпер у Беларусі, -- гэта ёсьць гібрыдная вайна супраць беларускай нацыі і народу Беларусі, якую падтрымлівае пуцінская Расея праз залежны ад яе рэжым Лукашэнкі. У такую вайну пры пасярэдніцтве прарасейскіх апазыцыйных груп уцягнуты Эўразьвяз, санкцыйная палітыка якога рэальна спрыяе інтарэсам Крамля.

    На сёньняшні дзень мы назіраем пачатак катастрофы Беларусі. Калі працэс не спыніць, тады будзе разбуральна зьменена гісторыя нашай краіны і геапалітычныя абставіны ў гэтай частцы Эўропы (найбольш некарысна для Беларусі, Польшчы і Украіны).

    Выхадам з двухбаковай гібрыднай палітыкі зьнішчэньня нашай краіны, дзе ў закладніках ёсьць Беларускі народ, мусіць стаць найперш добрая воля бакоў, якая не супярэчыла б здароваму сэнсу. Такі сэнс існуе.

    Першым крокам магло б стаць прыпыненьне на адзін месяц палітычных рэпрэсіяў, арыштаў і судоў з аднаго боку, і прыпыненьне эканамічных санкцыяў -- з другога. За гэты час ствараецца платформа для перамоваў аб спыненьні рэпрэсіяў, аб амністыі асуджаных, аб спыненьні гібрыднай і санкцыйнай вайны, аб аднаўленьні пасажырскіх ліній авіяперавозак і г. д.

    Сам па сабе такі ход падзей не пачнецца. Добра было б, каб з прапановай пра часовы мараторый выступіла і зьвярнулася б да абодвух бакоў нейкая знаная і аўтарытэтная ў грамадзтве арганізацыя альбо асоба. Такія арганізацыі і асобы ёсьць у Эўропе і ёсьць яшчэ ў Беларусі.

    Пажадана, каб такія ініцыятывы зьявіліся якраз цяпер, бо ход падзей гібрыдна-санкцыйнай вайны ўмацоўвае прэтэнзіі і пазыцыі Расеі супроць Беларусі, пагражае стратай жыцьцёвай пэрспэктывы беларускаму грамадзтву і беларускім людзям, практычна, мінаючы аўтарытарны рэжым.

    Яшчэ раз падкрэсьлю, што працяг гібрыдна-санкцыйнай вайны ў існуючых умовах, не ліквідуе рэжым Лукашэнкі, але можа разбурыць дзяржаву, суверэнітэт, эканоміку і культуру Беларусі, умацуе геапалітычныя пазыцыі пуцінскай Расеі на мапе Эўропы.

    Магчымасьці, пэрспэктывы і паляпшэньне становішча мусілі б быць скарыстаныя людзьмі, якія разумеюць небясьпеку і дбаюць пра будучыню Беларусі і Усходняй Эўропы.

    10 кастрычнік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

    Posted Oct 15, 2021, 11:06 AM by Адміністратар Навін
  • РАЗЬВІЦЬЦЁ СТАНОВІШЧА І ВАРЫЯНТЫ

    Тут не дактрына, не прапановы, але толькі развагі, агляд падзей.

    Паспрабуем рэальна пабачыць становішча і магчымасьці разьвіцьця.

    1. Эканамічныя санкцыі Захаду накіраваныя на ліквідацыю ўлады Лукашэнкі шляхам прымусу яго да новых выбараў, якія (гэта разумеюць усе) прывядуць да палітычнай паразы Лукашэнкі.

    2. Эканамічныя санкцыі як зброя ліквідацыі дыктатуры Лукашжнкі ёсьць нерэальны памылковы праект, які не пагрунтаваны на існуючых абставінах.

    Існуючыя абставіны такія:

    а. Лукашэнка -- аўтарытарны дыктатар, для якога вышэйшай каштоўнасьцю ёсьць улада, да якой ён адносіца з псіхапатычнай і безальтэрнатыўнай адданасьцю.

    Парадыгма яго існаваньня ва ўладзе такая: улада альбо сьмерць. Нічога для яго няма вышэй за яго ўладу. Дзеля ўлады ён гатовы на любыя дзеяньні.

    б). Асобнае значэньне мае псіхічная асаблівасьць Лукашэнкі: ён ненавідзіць беларускі народ.

    в.) Улада Лукашэнкі залежыць ад Масквы. Палітыка, якую выконваў Лукашэнка, прывяла да залежнасьці Беларусі ад Расеі, асабліва ў плане энэргетыкі (нафта і газ) і рынкаў збыту.

    г). Палітыка, якую Расея праводзіць праз Лукашэнку, -- гэта стварэньне ўмоў для анэксіі Беларусі.

    Яна выяўляецца праз ініцыятывы інтэграцыі, аеннае супрацоўніцтва, захоп сфэраў уплыву і павелічэньне кантролю над краінай, эканомікай, палітыкай і асабіста Лукашэнкам.

    У такіх умовах заходнія эканамічныя санкцыі не прыводзяць да ліквідацыі ўлады залежнага ад Расеі Лукашэнкі, якая пдтрымлівае яго, але дзейнічаюць як чыньнік разбурэньня Беларускай дзяржавы, эканомікі, культуры, выклікаюць зьбядненьне насельніцтва.

    Разгром Беларусі ідзе з унутранага (рэпрэсіі рэжыму) і зьнешняга (эканамічныя санкцыі захаду) бакоў.

    Аслабленьне Беларускай дзяржавы і палітыка заходніх эканамічных санкцыяў зручная для анэксіянісцкай палітыкі Расеі. Яна гатова фінансава падтрымліваць Лукашэнку, каб, выкарыстаўшы становмшча, ставіць яму свае ўмовы на шляху да падпарадкаваньня Беларусі (ваенныя базы, забраньне прадпрыемстваў, кантроль над фінансавай і падаткавай сістэмамі і г. д.).

    Чорны фінал расейскай палітыкі можа стаць такі: страта суверэнітэту і насельніцтва Беларусі пры захаваньні ўлады залежнага ад Масквы Лукашэнкі.

    Наступны этап -- страта незалежнасьці і дзяржавы, захоп тэрыторыі ў склад пуцінскай Расеі. Тут схаваныя (але ўсім відавочныя і ня раз агучаныя) планы пуцінскіх імпэрыялістаў.

    Такім чынам (паўтару яшчэ раз) дзеяньне эканамічных санкцыяў (спыненьне вытворчасьці, страта рынкаў, крах прадпрыемстваў, пагаршэньне ўмоў жыцьця, беспрацоўе, дэфіцыт бюджэту, інфляцыя і г. д.) могуць абваліць суверэнітэт і незалежнасьць Беларусі, але не ліквідуюць улады Лукашэнкі, бо ён патрэбны Маскве (якая будзе яго фінансава трымаць), каб пры ягонай дапамозе забраць Беларусь у Расею.

    Корань зла ня толькі ў хворым Лукашэнку, але таксама ў пуцінскай Расеі.


    Цяпер апішам наступную вэрсію падзей і чаканьняў беларусаў. Напрыклад. Пачынаецца насіленьне эканамічных санкцыяў пакет за пакетам. Банкрутуюць, спыняюцца прадпрыемствы, людзі бяз працы, няма чым выплочваць пэнсіі пэнсіянерам, зарплату лекарам, настаўнікам і г. д.

    Адначасна павялічваюцца рэпрэсіі, гэбісты ўрываюцца ў дамы беларусаў, пачынаюць страляць на вуліцах і г. д.

    У выніку -- узьнікае стыхійны пратэст і масавы выхад абураных людзей, якія ліквідуюць і пахаваюць рэжым. Так думаюць некаторыя прыхільнікі санкцыяў.

    Доля верагоднасьці тут ёсьць. Але яшчэ большая доля верагоднасьці, што масавага пратэсту ня ўзьнікне, і павялічацца ўцёкі людзей ад бяды. Тым часам (ужо бяз доляў верагоднасьці) зразумела, што на гэты раз стыхійны пратэст людзей вар'ят спаткае кулямётамі.

    Але і тут ня проста. З дыктатурай і з кулямётамі беларусы ўправіліся б, калі б, ізноў жа, ня пуцінская Расея, якая ўлезе.


    Ёсьць іншы падыход, разьлічаны на вытрымку, накапленьне сілаў і натуральныя працэсы -- гэта адмена эканамічных санкцыяў, спыненьне рэпрэсіяў і транспартнай блакады, вяртаньне да статус-кво, якое было перад рэпрэсіямі і перад санкцыямі.

    Але на тое яшчэ не гатовая Заходняя Эўропа, бо не ўяўляе, які крах яна стварае на Ўсходзе.

    Лукашэнка цяпер нэрвова дэманструе ваяўнічы настрой, пагрозы Захаду, вернасьць Расеі і адначасна заяўляе, што гатовы да перамоваў, калі Захад адменіць "идиотские санкцыи", і, як знак, выпусьціў нават 13 палітзьняволеных.

    Захад на недыпляматычныя (але невыпадковыя) словы Лукашэнкі не зьвярнуў ўвагі. Аднак тое, што сатрап няўклюдна шукае выйсьця, гэта таксама відаць.

    Адмена эканамічных санкцыяў патрэбна як людзям Беларусі, так і антынароднаму рэжыму. Тут якраз ёсьць зачэпка для перамоваў. На жаль, эканамічныя санкцыі супраць Беларусі зручныя для некаторых прарасейскіх колаў на Захадзе.

    Рэальныя магчымасьці існуюць для перамоваў па адмене транспартнай авіяблакады, у чым зацікаўленыя абодва бакі, асабліва жыхары Беларусі і тысячы беларусаў за мяжой. Беларусам трэба будзе шукаць шляхі, каб хутчэй падштурхнуць вырашэньне гэтай праблемы.

    Адмена санкцыяў, транспартнай блакады, рэпрэсіяў і перасьледу людзей, спыненьне крымінальных справаў супраць пратэстоўцаў патрэбна найперш Беларусі і людзям Беларусі, хоць з гэтага ў сваёй частцы скарыстае і лукашысцкі рэжым.

    Аднак гэты варыянт больш пэрспэктыўны якраз для беларускага грамадзтва і тлумачыцца яно тым, што беларускае грамадзтва і ў цэлым нацыя знаходзіцца цяпер у стане асэнсаваньня сябе і будучыні сваёй дзяржавы. Яно ськіравана на нацыянальную салідарнасьць і грамадзкі прагрэс, яно ў стане актыўнага думаньня пра сябе і пра сваю краіну.

    Улада рэжыму і асяроддзе ўлады тым часам існуюць у стане рэгрэсу. Іхняе існаваньне няпэўнае. Ініцыятывы там штучныя і тупіковыя, нягледзячы на здавалася б вельмі агрэсіўную сутнасьць.

    Нават частковае вяртаньне да статус-кво дало б магчымасьць захаваць беларускую інтэлігенцыю, навуку і навукоўцаў, літаратуру і выдаведзтвы, прытармазіла б інтэграцыю, спрыяла б грамадзкай салідарнасьці і інтэлектуальнаму ўзроўню нацыі. Калі сталася паражэньне -- тады важна ўтрымаць пазыцыі (ці хоць частку пазыцый) і ня трапіць пад разгром, бо змаганьне прадаўжаецца.

    Насуперак гэтай палітыцы (утрыманьня пазыцый) стаіць некалькі чыньнікаў. Назаву тры. Першы і самы галоўны. Шмат людзей у беларускім грамадзтве гатовыя ўспрымаць вяртаньне да грамадзкага статус-кво праз адмену санкцыяў дзеля працягу нацыянальнага існаваньня і разьвіцьця як "зьдзелку" з рэжымам, як здраду людзям, што загінулі за Беларусь, як здраду тысячам пакалечаных, пабітых, несправядліва кінутых у катоўні і турму.

    Гэта пазыцыя высакародных пачуцьцяў без палітычнага думаньня. Растлумачыць сутнасьць іншых паводзінаў у сітуацыі паразы такім людзям, практычна, вельмі цяжка. Патрэбны вопыт. А прыняць рашэньне няма каму.

    Другі чыньнік -- Крэмль. Масква ня можа дапусьціць чарговага "фінту" сатрапа, які цяпер так рашуча нішчыць беларускую нацыю. Задушыць беларускую грамадзкую супольнасьць (а на справе нацыянальную супольнасьць) ёсьць самым важным дзеяньнем у крамлёўскай палітыцы "русского мира". (Дарэчы, пасьля маёй заявы аб адмене эканамічных санкцыяў і рэпрэсіяў найбольш узбудзіўся "русский мир" і крамлёўскія тролі.)

    І трэці чыньнік -- Заходняя Эўропа. Там яшчэ не гатовыя да дыпляматычных паваротаў. Але, магчыма, нешта зьменіцца (праўда, калі для нас, беларусаў, будзе ўжо позна).

    У гэтай сітуацыі групоўкі Латушкі-Ціханоўскай стаяць на баку санкцыйнай палітыкі Захаду і прапагандуюць яе. Магчыма, яны думаюць, што не нясуць ніякай адказнасьці, бо гэта ж Захад уводзіць эканамічныя санкцыі і з добрымі пажаданьнямі.

    Апошнім часам з асяроддзя штабных людзей загучэла нешта вельмі самаіснае, невядома дзе народжанае. Аказваецца, што для існаваньня беларускай нацыі зусім не абавязковая нацыянальная дзяржава. Беларуская нацыя, маўляў, можа існаваць і без дзяржавы, мець свой парлямант за мяжой і міністэрствы, скажам, у Аўстраліі, і па Інтэрнэту камунікавацца ды ўсё вырашаць. Беларусь тут і не патрэбная.

    Калі б я сам ня чуў у Сеціве такія арыгінальныя "мысьлі", то не паверыў бы.

    Па назіраньнях (гэта відавочна) падзеі ў Беларусі разьвіваюцца па першым (санкцыйна-рэпрэсіўным) варыянце. Яго педаліруе найбольш Масква, Эўропа і Лукашэнка. Адчуваецца, што рэжыму хочацца крыві. Лукашэнка выбірае горшы варыянт. Шукаюць зачэпкі. А калі так, то будзьма гатовыя. Зьнішчэньне без супраціву, як у 1930-х, больш не паўторыцца.

    4 кастрычнік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

    Posted Oct 15, 2021, 11:03 AM by Адміністратар Навін
  • ПЕРАМОЖАМ ЭПІДЭМІЮ і РЭЖЫМ

    (Паведамленьне)

    Назіраючы за працэсамі, прыходзім да відочнага выніку, што сьвет (і ўсё ў сьвеце) разьвіваецца па правілах і ў сваім парадку. Перамены адбываюцца ў выніку катастроф (разбурэньня існага).

    Гэтая банальная праўда вядомая даўно, але задумваемся над ёй найбольш тады, калі якраз адбываецца катастрофа.

    Мы зараз перажываем сусьветную катастрофу, якая ўплывае на ўсё чалавецтва. Назва катастрофы -- "Ковід-19", альбо папулярна -- "Карона". Чалавецтва змагаецца з агрэсіўнай малекулай, якая пагражае ўсім.

    Жыцьцё перамянілася. Перамены закранулі кожнага чалавека, і асабліва сацыяльныя, грамадзкія і працоўныя дачыненьні паміж людзьмі. Людзі ўжо ня могуць вольна зьбірацца разам, ня могуць непасрэдна кантактаваць з ворганамі і служачымі дзяржаўнай улады, і з грамадзкімі арганізацыямі (толькі, як правіла, -- праз Сеціва ды тэлефон, апасродкавана і аднабакова), ня могуць вольна карыстацца транспартам і падарожжамі -- усё з абмежаваньнямі, якія прыходзіцца пераадольваць. Абмежаваньні датычаць масавых мерапрыемстваў, падзеяў мастацтва і культуры, тэатра і кіно, спорту і палітыкі. У асобных момантах (кажу па амэрыканскім вопыце) жыцьцё робіцца невыносным, у людзей здаюць нэрвы. Ня раз чуў у ЗША і некалькі разоў у Польшчы, што чалавек не хацеў бы далей жыць у такім сьвеце.

    Выйсьце ёсьць, але яно доўгае і цяжкое, прадугледжвае цярпеньне, вытрымку і адказнасьць людзей перад нацыяй, грамадзтвам і папуляцыяй. Шмат дзе гэтай адказнасьці хапае толькі на палову насельніцтва, нават вакцынацыю ня ўсе хочуць рабіць і статыстыка сьмерцяў (99 адсодкаў інфікаваных і памерлых зь ліку не зашчэпленых) не спыняе, не змушае падумаць.

    Але гэта на Захадзе. Там іншыя праблемы. У Беларусі прамаскоўскі антынацыянальны рэжым ад пачатку стаў праводзіць палітыку падтрымкі не людзей, а эпідэміі каранавіруусу. Медыцыну пакінулі без дзяржаўнай дапамогі, лекараў звальнялі і кідалі ў турму. Тое працягваецца па сёньняшні дзень. Вярхоўны вар'ят аб'явіў, каб людзі лячыліся лазьняй, трактарам і гарэлкай, бо віруса, маўляў, не існуе, і ён яго ня бачыць.

    Беларусы сталі арганізоўвацца і ратаваць самых сябе. Тады рэжым зьнішчыў самаарганізацыю людзей супраць Ковіда-19 і засакрэціў ахвяры эпідэміі.

    Важнай задачай Часовага Нацыянальнага Ураду (калі яго роля рэалізуецца ў бліжэйшыя месяцы і гады) стане неабходнасьць ратаваць народ ад пандэміі каранавірусу. Медыцынскія працаўнікі будуць вернутыя на працу. Ім належыцца кампэнсацыя і рэабілітацыя. Тых, што, ратуючыся ад перасьледу, уцяклі за мяжу, папросяць вярнуцца. Усё, што магчыма, будзе выдаткавана зь бюджэту для ратаваньня людзей. Будзе адчынена свабода для самаарганізацыі і самапаратунку насельніцтва. Часовы Нацыянальны Урад зьвернецца за дапамогай да міжнародных мэдыцынскіх фондаў і арганізацыяў, асабліва ў патрэбе добрай вакцыны, прыбораў і мэдыкамэнтаў.

    Беларусы не павінны выміраць. Уратуем сябе як народ. Свабода, справядлівая законнасьць і нацыянальная палітыка ў інтарэсах людзей стане зарукай нашага беларускага Адраджэньня і аднаўленьня здаровых традыцыяў жыцьця.

    26 верасень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

    https://www.bns-volnayabelarus.org/post/%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%B6%D0%B0%D0%BC-%D1%8D%D0%BF%D1%96%D0%B4%D1%8D%D0%BC%D1%96%D1%8E-%D1%96-%D1%80%D1%8D%D0%B6%D1%8B%D0%BC 

    Posted Oct 15, 2021, 11:00 AM by Адміністратар Навін
  • ПЕРШЫ "ЧАРНОБЫЛЬСКІ ШЛЯХ" У РЭЧЫШЧЫ БЕЛАРУСКАЙ БАРАЦЬБЫ ЗА СВАБОДУ

          30 верасьня 1989 года 32 гады таму адбыўся першы Чарнобыльскі Шлях -- агульнабеларуская грамадзкая фронтаўская акцыя супраць Чарнобыльскага генацыду, рух за пакараньне вінаватых і за адкрыцьцё праўды пра Чарнобыльскую катастрофу.

    (Назва, як і шмат якіх іншых -- "трасянка", "Мартыралог Беларусі", "Курапаты" і г. д.-- усталявалася, дзякуй Богу, з маёй лёгкай рукі).

    Першая акцыя прадугледжвала сход і прыход у Менск людзей з усёй Беларусі на дэманстрацыю барацьбітоў супраць чарнобыльскага вынішчэньня і, асабліва з чарнобыльскіх раёнаў. З Гомеля, напрыклад, калёна каля тысячы чалавек адправілася ў Менск дэманстратыўна пешшу (адлегласьць амаль 400 км.). Гэтак жа і шмат зь якіх іншых гарадоў. Камуністычныя ўлады кінулі ўсе сілы, каб не дапусьціць людзей у Менск: заблакавалі дарогі, зрабілі засекі і перашкоды, кінулі на перахоп унутраныя войскі і ОМОН. Але некаторыя людзі прарваліся групамі і ў адзіночку.

    Каля Гадзіньнікавага завода ў скверы па вуліцы "Талбухіна" сабралася каля 30-ці тысячаў дэманстрантаў і пад моцным дажджом рушылі па прасьпекце да Дому ўраду. Дайшлі амаль усе. Пад несьціханым дажджом адбыўся мітынг (я якраз быў яго вядоўцам). Выступалі фронтаўцы, людзі з Чарнобыльскай зоны і знакамітыя асобы Беларусі. Алесь Адамовіч прывёз з Масквы вядомага тады савецкага акадэміка Веліхава, які выступіў на мітынгу і падтрымаў беларусаў.

    Пасьля мітынгу адбылася ў Чырвоным касьцёле (тады Дом кіно) вялікая прэсавая канфэрэнцыя і афіцыйнае паседжаньне кіраўнікоў і энтузіястаў Чарнобыльскага Шляху. Былі прамовы, прынятыя звароты і рэзалюцыі.

    Тут жа была падтрыманая ідэя БНФ, каб правесьці ў Менску асамблею народаў "Чарнобыльскі шлях" і стварыць там "Чарнобыльскі трыбунал", дзе прапанавана заслухаць сьведкаў радыяцыйнага генацыду, падсумаваць факты, выбраць і зацьвердзіць сяброў Трыбуналу, які вынясе вердыкт аб дзеяньнях кампартыі, савецкіх уладаў і асобаў, вінаватых у стварэньні радыяцыйнай небясьпекі для жыцьця беларусаў.

    Асамблея і Трыбунал адбыліся 25 лістапада 1989 года ў Чырвоным касьцёле пры вялікім наплыве людзей, сьведкаў чарнобыльскага злачынства, навукоўцаў, дасьледчыкаў і гасьцей з Прыбалтыкі, Украіны, Малдовы. Вердыкт і рашэньні Чарнобыльскага Трыбунала паўплывалі потым на дзейнасьць Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня, паслужылі апорай для палітыкі дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце.

    Мушу адзначыць, што высокі ўздым і ўзровень пасіянарнасьці ў 1988-1991 гадах быў вельмі вялікім, канкрэтна асэнсаваным, канструктыўным і выніковым. Гэта была, бадай, самая эфэктыўная вяршыня разумнага масавага народнага дзеяньня за ўсю нашу нацыянальна-адраджэнцкую гісторыю. Параўнаць можна хіба толькі з 1917 годам -- пэрыядам Усебеларускага Нацыянальнага Кангрэсу.

    Асэнсаванасьць і выніковасьць беларускага руху тых часоў тлумачыцца, перш за ўсё, ідэёвай і структурнай арганізаванасьцю народнай барацьбы, якую ўзначальвалі нацыянальныя арганізацыі і дзеячы Беларускага Нацыянальнага Адраджэньня. У 1988-1991 гадах адказнасьць за барацьбу супраць рускага камунізму і савецкай акупацыі ўзяў на сябе і ажыцьцявіў перамогу незалежніцкіх сіл народа Беларускі Народны Фронт "Адраджэньне".

    Цяпер, на жаль, маем (ужо амаль у гісторыі) іншы прыклад, калі ў 2020 годзе адбыўся стыхійны масавы выступ народа ва ўмовах вынішчэньня беларускіх нацыянал-дэмакратычных сілаў. Некіруемая і штурханая прафанатарамі ў тупік маса пратэстуючых людзей, кладучы крывавыя ахвяры і жывот на шляху да свабоды, была задушана прамаскоўскім рэжымам, запоўніла турмы і эміграцыю, церпіць і расплочваецца за прамаскоўскую палітыку невядамых раней асоб, за правакацыю безадказных, палітычна-інфантыльных, з большага чужых для Беларусі людзей, сваімі жыцьцямі, здароўем і свабодай, разбурэньнем нацыянальнага быцьця, эканомікі і культуры.

    І 1917-1918 гады (стварэньне і незалежнасьць БНР), і 1988-1991 гады (перамога над рускім камунізмам і аб'яўленьне незалежнасьці Беларусі) хай жа будуць нам прыкладам для далейшага змаганьня супраць прамаскоўскага рэжыму і хунты Лукашэнкі, супраць расейскай імпэрскай палітыкі за вольную сьветлую Беларусь, бо барацьба працягваецца і перамога стане за беларусамі.

    Эпізоды змаганьня супраць чарнобыльскага генацыду, першы Чарнобыльскі Шлях, Чарнобыльская асамблея, Чарнобыльскі трыбунал -- гэта толькі частка той вялікай беларускай барацьбы, той моцнай нацыянальна-дэмакратычнай адраджэнскай плыні, якая прывяла да незалежнасьці Беларусі -- мары пакаленьняў людзей.

    Уздымай вышэй штандары!

    Гучы наша Беларуская мова і песьня!

    Гартуйся наш баёвы дух!

    Слава Айчыне!

    Жыве Беларусь!

    30 верасень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК


    Posted Oct 15, 2021, 10:54 AM by Адміністратар Навін
  • АБ СЬВЯТАХ

      17-ы верасень 1939 года беларусам трэба ацэньваць гістарычна станоўча ў зьмесьце беларускага нацыянальнага існаваньня.
    Але сьвятам "народнага адзінства" гэтая дата не зьяўляецца, бо яна ёсьць вынік дзеяньняў і акупацыйнай агрэсіі іншых дзяржаваў, найперш Савецкай Расеі. 17-га верасьня 1939-га года заходняя беларуская тэрыторыя была вернута, але адна акупацыя зьмянілася іншай акупацыяй.
    Гісторыя даты такая. У 1921 годзе Савецкая Расея ў выніку Рыжскай змовы з прычыны няўдалых ваенных дзеяньняў падзяліла акупаваную тэрыторыю Беларусі паміж Расеяй і Польшчай.
    У 1939 годзе ў выніку Пакту Молатава-Рыбентропа Савецкая Расея ў змове з Гітлерам і з выкарыстаньнем войска забрала ў склад  СССР частку падзеленай у 1921 годзе тэрыторыі Беларусі.
    Палітыка антыбеларускай польскай "санацыі" зьмянілася тут палітыкай рускага камуна-энкавэдзісцкага генацыду. Заходняя Беларусь панесла адчувальныя страты ў людзях, у маёмвсьці, у культуры і ў сацыяльных дачыненьнях.
    Адначасна савецкі імпэрскі акт збройнага забору ранейшых акупаваных тэрыторыяў аб'ектыўна азначаў аднаўленьне тэрытарыяльнасьці Беларусі чужымі рукамі, фармальную нацыянальную сатысфакцыю для беларусаў і рэальна -- павелічэньне ўдзельнай вагі краіны ў Савецкім Саюзе.
    Гэта паспрыяла беларускаму нацыянальнаму Адраджэньню і барацьбе за Незалежнасьць Беларусі.
     
    Сапраўднымі нацыянальнымі сьвятамі Беларускага Народу ёсьць Дзень Волі 25-га Сакавіка 1918 года, Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь 25-га Жніўня 1991 года, Дзень Беларускай Вайсковай Славы 8-га варасьня 1514 года, Дзень Памяці Продкаў -- Дзяды 2-га лістапада, Слуцкі Збройны Чын 26-га Лістапада 1920 года. А таксама вялікія Хрысьціянскія сьвяты -- Нараджэньне (Каляды)  і Вялікдзень (Зьмёртвыхустаньне) Хрыстова. 
    Жыве Беларусь! 

    17 верасень 2021 г. Зянон Пазьняк
    Posted Sep 17, 2021, 6:39 AM by Адміністратар Навін
  • THE AGREEMENTS CONCLUDED IN MOSCOW ARE ILLEGAL. Mr. LUKASHENKA IS ADOPTING CRIMINAL POLICIES

    September 9, 2021 the usurper A. Lukashenka has committed the next crime acting as betrayer of the national interests of the Belarusian state and people. He and V. Putin have adopted the documents (“the roadmaps”) which in fact represent the plan of the gradual occupation as well as of the economic and political absorption of Belarus by Russia. November 4, 2021 V. Putin and A. Lukashenka wish to approve officially these documents and legalize “the road maps” through fictitious structures of the so called “union state”.

    Alaksandr Lukashenka has been not elected by the people. All the elections (especially the last presidential elections launched in August 2020) have been rigged. A. Lukashenkas authoritarian administration has been established with the help of Moscow as a result of a coup detat in November 1996 when the legal Constitution of Belarus had been abolished. A. Lukashenka is not a legal representative of state power. He doesnt have any rights to represent the country and all the more to sign any life-changing documents of national security. He is committing a crime of high treason.

    Alaksandr Lukashenka and Vladimir Putin are approving the unlawful documents against the sovereignty of Belarus at the moment when the Russian troops are moving into Belarus. Russia makes out like it want to establish the military instruction centers, but in fact there are the Russian military bases on the territory of Belarus. This is an act of treachery and a crime of high reason committed by the Lukashenka regime.

    The documents against the sovereignty of Belarus (28 of the “roadmaps”) have been approved in the atmosphere of mass repressions in Belarus and of the complete lawlessness. Russia is waging the hybrid war against the EU countries organizing the transit of illegal migrants from Middle Est and Africa and directing them to the borders of Poland, Latvia and Lithuania.

    Documents adopted by the illegal person of Lukashenka on September 9, 2021 in Moscow which must be signed on November 4, 2021 are legally untenable. Lukashenka’s political activity is criminal and is subject to prosecution.

    In these circumstances the international democratic society must treat the process of the integration of the Russian Federation and the Republic of Belarus (“the union state”) as an element of the hybrid occupation of Belarus by Russia. This process not only is destroying the Belarusian state, but also represents a regional security threat. This means that the Union of Belarus and Russia must become an object of the political pressure from the international society and cannot be recognized as a political subject.

    The Belarusian national and democratic movement in turn must mobilize all the forces in order to prevent anti-national activity of Lukashenka and the gradual occupation of Belarus by Russia.

    We dismiss and don’t recognize the agreements signed by the Belarusian dictator and adopted in Moscow. We witness the responsibility of Lukashenka and high-ranking officials for their activity in the process of eliminating of the independence of Belarus. They will be punished for their criminal activity.

    September 10, 2021

    The Belarusian National Secretariat

    Signed by Zianon Pazniak, Yuri Belenki, Pavel Usau

    http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/abnikcemnascimaskouskihpagadnennauizlacynnajpalitycylukasenki 

    Posted Sep 15, 2021, 10:31 AM by Адміністратар Навін
  • АПАВЯШЧЭНЬНЕ БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА САКРАТАРЫЯТУ "ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ"

    АПАВЯШЧЭНЬНЕ

    БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА САКРАТАРЫЯТУ

    "ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ"

    14 верасень, 2021 г.

    г. Варшава.

    Беларуская нацыя і дзяржава ў небясьпецы. Падзеі, якія адбываюцца, пагражаюць суверэнітэту і нацыянальнаму існаваньню Рэспублікі Беларусь.

    Працягваецца зьнішчэньне грамадзянскай супольнасьці Беларусі, усіх беларускіх арганізацыяў, праяваў беларускага нацыянальнага жыцьця. Распачаты рэпрэсіі супраць народа, створана блакада наземных і авіяцыйных сувязяў з замежжам, уводзяцца жорсткія эканамічныя санкцыі супраць Беларускай дзяржавы з нерэальным намерам ліквідаваць уладу Лукашэнкі.

    Вынішчэньне Беларусі стала вынікам сумарных дзеяньняў і рашэньняў Лукашэнкі, Пуціна і памылак замежных палітыкаў.

    Цяпер мы, беларусы ў Бацькаўшчыне і ва ўсім сьвеце, мусім выратаваць сваю краіну ад зьнішчэньня.

    З гэтай мэтай Беларускі Нацыянальны Сакратарыят "Вольная Беларусь" ставіць задачу падрыхтаваць і стварыць Часовы Нацыянальны Урад Рэспублікі Беларусь, які павінен узяць на сябе функцыю надзвычайнай улады ў час ліквідацыі рэжыму Лукашэнкі, у пэрыяд рэформаў і перамен.

    У час падрыхтоўкі Беларускі Нацыянальны Сакратарыят "Вольная Беларусь" ажыцьцяўляе функцыі і працу Арганізацыйнага Камітэту Часовага Нацыянальнага Ураду Рэспублікі Беларусь.

    Інфармацыя аб задачах, дзеяньнях, рэформах і пазыцыі Часовага Нацыянальнага Ураду будзе падавацца ў бюлетэнях Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту.

                                                                                        ------------

    Posted Sep 15, 2021, 10:09 AM by Адміністратар Навін
  • АБ НІКЧЭМНАСЬЦІ МАСКОЎСКІХ ПАГАДНЕНЬНЯЎ І ЗЛАЧЫННАЙ ПАЛІТЫЦЫ ЛУКАШЭНКІ

        9 верасьня адбыўся чарговы этап нацыянальнай здрады дзяржаве і народу Беларусі з боку ўзурпатара Лукашэнкі. У Маскве ён узгадніў з Пуціным дакуманты ("дарожныя карты"), якія на справе зьяўляюцца планам расьцягнутай акупацыі, эканамічнага і палітычнага паглынаньня Беларусі Расеяй. 4-га лістапада Пуцін і Лукашэнка плануюць афіцыйна зацьвердзіць гэтыя паперы і замацаваць іх праз фіктыўныя ворганы так званай "саюзнай дзяржавы".

        Лукашэнка ня ёсьць выбраны народам. Усе выбары, і асабліва апошнія, у жніўні 2020 года, былі сфальсіфікаваныя. Яго аўтарытарнае праўленьне ўзьнікла пры палітычнай дапамозе Масквы ў лістападзе 1996 года ў выніку дзяржаўнага перавароту і адкіданьня законнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Лукашэнка не зьяўляецца легітымнай фігурай улады, ён ня мае ніякага права рэпрэзэнтаваць краіну і тым больш падпісваць лёсавызначальныя для краіны дакуманты. Гэта зьяўляецца злачынствам супраць дзяржавы.

        Чарговае ўзгадненьне антыбеларускіх дакумантаў, якія пагражаюць суверэнітэту Беларусі, супадае з увядзеньнем расейскіх войскаў у Беларусь пад выглядам стварэньня вайсковых вучэбных цэнтраў (у рэальнасьці -- ваенных баз), што зьяўляецца здрадай і дзяржаўным злачынствам.

        Факт узгадненьня антыбеларускіх дакумантаў (28 "дарожных карт") адбыўся ў абставінах маштабных рэпрэсій у Беларусі, у абставінах поўнага беззаконьня і гібрыднай вайны спраць краінаў Эўразьвязу праз арганізацыю транзіту нелегальных мігрантаў з Блізкага Усходу і Афрыкі на межы Польшчы, Латвіі і Летувы.

        Дакуманты, узгодненыя нелегітымнай асобай Лукашэнкі 9-га верасьня 2021 года ў Маскве і падрыхтаваныя для падпісаньня, ёсьць юрыдычна нікчэмныя, а дзеяньні палітычна злачынныя, якія падпадаюць пад крымінальную адказнасьць.

        У гэтых абставінах трэба, каб міжнародная дэмакратычная супольнасьць успрыняла інтэграцыйны працэс Расеі і Беларусі («саюзную дзяржаву») як элемэнт гібрыднай акупацыі Расейскай Фэдэрацыяй Рэспублікі Беларусь, які ня толькі разбурае дзяржаўнасьць Рэспублікі, але становіцца пагрозай для рэгіянальнай бясьпекі. Гэта азначае, што Саюз Беларусі і Расеі мусіць стаць аб'ектам міжнароднага ціску і непрызнаньня як суб“екта палітыкі.
    У сваю чаргу, нацыянальна-дэмакратычны рух Беларусі павінен мабілізаваць усе высілкі, каб стрымаць антынацыянальныя дзеяньні
    Лукашэнкі і паўзучую акупацыю Беларусі Расеяй.

        Мы адкідаем і не прызнаем пагадненьні, падпісаныя беларускім дыктатарам і узгодненыя ў Маскве. Мы сьведчым пра адказнасьць, якая вынікае зь дзеяньняў Лукашэнкі, ды высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, якія ўдзельнічаюць у працэсе зьнішчэньня незалежнасьці Беларусі, расплата за якія непазьбежная.

    10 верасень 2021 г.

    Беларускі Нацыянальны Сакратарыят

    Падпісана: Зянон Пазьняк, Юры Беленькі, Павел Усаў

    Posted Sep 12, 2021, 7:43 AM by Адміністратар Навін
  • ЯК ПРАДУХІЛІЦЬ КАТАСТРОФУ

    Тэарэтычна адказ ляжыць на паверхні -- ліквідаваць уладу Лукашэнкі і яго асяроддзя.

    У рэальнасьці ў Беларусі адбылася параза стыхійнай электаральнай рэвалюцыі пратэсту і працягваецца жорсткі (ў форме гібрыднага генацыду) наступ антынароднай рэакцыі, арышты і рэпрэсіі.

    Беларускі супраціў знаходзіцца ў падзем'і, карыстаецца партызанскімі мэтадамі дэманстрацыі нязгоды з рэжымам.

    Небясьпечна тое, што праблему ліквідацыі ўлады Лукашэнкі ўзялі на сябе зьнешнія сілы, абапіраючыся на сумніўныя ўяўленьні апазыцыйных груповак, якія зь імі супрацоўнічаюць.

    Галоўнай прыладай пазбаўленьня ад улады Лукашэнкі стала палітыка эканамічных санкцый Захаду супраць Беларусі (тым часам палітычна выгадная Расеі).

    Задума гэтых эканамічных санкцый (якія нібыта павінны прымусіць Лукашэнку адыйсьці ад улады) памылковая і недасягальная, бо Лукашэнка мае выхад у Расею. Расея будзе падтрымліваць Лукашэнку, прымушаць яго да саступак суверэнітэту і павышаць свой кантроль над Беларусяй да таго часу, пакуль эканамічныя санкцыі, камунікацыйная і эканамічная блакада ні разбураць ушчэнт эканоміку Беларусі і ні апусьцяць у галечу народ, а Лукашэнка з свайго боку, не разбурыць нацыянальную культуру і ня зьнішчыць дазваньня грамадзкую супольнасьць краіны.

    Тады Масква, скарыстаўшы загнанага ў кут Лукашэнку, паспрабуе забраць Беларусь (і ўсё, што ў Беларусі) голымі рукамі і вызначыць лёс дыктатара.

    Гэта рэальны сцэнар і рэальны працэс, які ўжо адбываецца.

    9-га верасьня Пуцін і Лукашэнка ўзгаднілі 28 "дарожных картаў", якія на справе зьяўляюцца планам расьцягнутай акупацыі і эканамічнага паглынаньня Беларусі Расеяй.

    Засталося некалькі магчымасьцяў дзеля ўратаваньня становішча і дзеля ліквідацыі дыктатуры.

    Каб супрацьстаяць падрыхтоўцы катастрофы краіны (думаючы тэарытычна), трэба б было ліквідаваць транспарта-камунікацыйную блакаду (паветраную і наземную) і галоўнае -- прыпыніць, замарозіць хаця б часткова і выбарачна эканамічныя санкцыі пры ўмове спыненьня рэпрэсіяў і зьнішчэньня грамадзкай супольнасьці рэжымам у Беларусі.

    Паўтаруся, што эканамічныя санкцыі з мэтай вымусіць Лукашэнку адмовіцца ад улады (шляхам выбараў і т. п.) -- гэта абсалютна памылковая палітыка, якая ня ўлічвае дачыненьняў рэжыму з Расеяй і якая з гэтай прычыны не ліквідуе ўлады дыктатара, але ўдарыць па дабрабыту народа Беларусі, створыць умовы для інтэграцыі (анэксіі) Беларусі ў Расею.

    Магчымасьці прыпыненьня санкцыяў у гэтай сітуацыі невялікія (але яны існуюць), шансы на перамены таксама мізэрныя, бо яны вымагаюць палітычных і дыпляматычных перамоваў паміж бакамі, што знаходзяцца ў стане гібрыднай вайны. Прытым істотнае тое, што ў змагарных беларусаў няма такой моцнай палітычнай сілы, якая б змагла паўплываць на перамены санкцыйнай палітыкі.

    Тым ня менш, трэба скарыстаць усе магчымасьці, нават тэарэтычныя. Беларускі Нацыянальны Сакратарыят зьвярнуўся зь лістамі аб праблеме санкцый і камунікацый у структуры Эўразьвязу, да прэзыдэнта і прэм'ера Польшчы. Зразумела, што вынік гэтых лістоў мог быць толькі інфармацыйны. Але яны павінны былі быць.

    Нядаўна я праінфармаваў грамадзтва аб памылковасьці эканамічных санкцый (дзеля ліквідацыі ўлады Лукашэнкі) і аб разбуральнасьці іх для беларускага грамадзтва ў эксклюзыўным артыкуле і потым -- у адкрытым эфіры Эўрарадыё. Гаварылася аб неабходнасьці аднаўленьня транспартна-пасажырскіх авіяцыйных і наземных камунікацыяў дзеля інтарэсаў грамадзтва і аб магчымасьці прыпыненьня эканамічных санкцыяў у выніку дыпляматычных кантактаў з рэжымам Лукашэнкі пры ўмове спыненьня рэпрэсіяў і разбурэньня беларускай грамадзкай супольнасьці.

    Зразумела, што гэта патрэбна найперш для людзей, для беларускага грамадзтва. Тым часам рэжым у спыненьні рэпрэсіяў не зацікаўлены. Але аргумэнты з іншага боку былі б моцнымі. Словам, дамоўленасьці магчымыя, але патрэбная воля і разуменьне таго, што прыпыненьне санкцыяў, спыненьне рэпрэсіяў, вызваленьне з турмы (на пачатку, скажам, журналістаў) адновіць лепшыя ўмовы для далейшай нацыянальнай кансалідацыі грамадзтва.

    Нагадаю зноў. Сістэма ўлады, дэмакратыя ёсьць надбудовай. Базісам ёсьць нацыя, культура і нацыянальная дзяржава. Ніякая дэмакратыя немагчымая, калі разбураць базіс (што робіць Лукашэнка пад кантролем Масквы).

    Малаверагодна, што за карэкцыю санкцыйнай палітыкі і авіяпасажырскай блакады возьмуцца зьнешнія сілы, якія цяпер экспэрэмэнтуюць над нашай краінай.

    Але грамадзтва мусіць ведаць, што насамрэч адбываецца, каб разумець, каб супольна думаць і шукаць выйсьце.

    Перамога над рэжымам не павінна дасягацца стратай незалежнасьці краіны, бо тады зьнікае сэнс змаганьня і зьмест нацыянальнага існаваньня. Перамога не прыходзіць звонку.

    Раз за разам зьяўляюцца паведамленьні аб дзеяньнях эканамічных санкцыяў. Нядаўна Летува не прапусьціла экспарт з завода БелАЗ у Чылі. Куды пойдзе БелАЗ? Правільна -- у расейскі порт. Забаранілі лятаць самалётам Белавіі праз Польшчу ды Украіну. Самалёты лятуць праз Расею. Рускім прыбытак. Безадказныя просяць адключыць SWIFT. Тады разьлікі пойдуць праз Расею. І банкі -- туды ж. І разьлікі насельніцтва -- там жа, і г. д. Пуціну і клапаціцца шмат ня трэба. Сядзі і назірай, як працуюць загоншчыкі Беларусі ў пуцінскую Расею.

    З двух бакоў нішчаць краіну. Лукашэнка -- людзей і культуру. Захад -- эканоміку і дабрабыт. Праклятая пара.

    Разумеем, што ліквідацыя блакады камунікацыяў і прыпыненьне эканамічных санкцыяў -- задача малапад'ёмная. Гэтаму будзе скрыта працівіцца Расея. Да гэтага яшчэ не падрыхтаваны Захад. Тым больш, што рэальна няма моцнай нацыянальнай сілы ў Беларусі і за мяжой, каб тое пытаньне практычна падняць. Але паўтаруся, -- мы ставім яго пакуль што рытарычна, каб яно было, бо найважнейшым для нас ёсьць нашыя людзі, наш народ і наша незалежнасьць.

    Пастаноўка праблемы з нашага боку шырока ня выйшла ў сродкі масавай інфармацыі (бо іх у беларусаў, фактычна, ужо няма). Усё абмежавалася Інтэрнэтам. Але цікавае назіраньне. Праблема выклікала шалёную атаку рускіх троляў і прарасейскіх аматараў палітыкі ў звыклай форме зьняваг аўтара. Але тое якраз ёсьць паказчык, які карэлюецца з пазыцыяй Расеі.

    Другая магчымасьць барацьбы ў становішчы рэакцыі, тэрору і перасьледу існуе ў Беларусі здаўна. Я пісаў пра гэта яшчэ ў 2014 годзе, калі Расея распачала вайну з Украінай. Гэтая магчымасьць -- пастаяннае стварэньне схаваных групаў супраціву па 2-3 чалавекі, зьвязаных гарызантальна. Няхай такія групы ствараюцца пастаянна. Няхай існуюць нават чыста намінальна, але яны павінны быць, каб не ўтварылася сітуацыя, як у жніўні 2020-га, калі пачаўся масавы пратэстны ўздым, якога не чакалі, да якога ніхто ня быў гатовы і які паспрабавалі асядлаць чужыя людзі.

    У гэтай сувязі зноў паўтараю аб неабходнасьці пашырэньня суполак (толькі па 2-3 асобы) руху "Вольная Беларусь". Гэтае атамізаванае падзем'е можа сыграць ролю, калі настане час мабілізацыі па плану "Перамога".

    І ў Беларусі, і за мяжой ёсьць людзі, якія шчыра працуюць дзеля волі, свабоды і адраджэньня Бацькаўшчыны. Мабілізацыйны план "Перамога", падрыхтаваны Байполам, -- гэта на сёньняшні дзень адзіная канструктыўная і прадуманая схема агульнанацыянальнага рушэньня па ліквідацыі дыктатуры дзеля адраджэньня правапарадку ў Беларусі. Гэты план карэлюецца з задачамі руху "Вольная Беларусь". Яго трэба падтрымліваць, запісвацца туды, у ім трэба ўдзельнічаць.

    Якія б ні былі рэпрэсіўныя дзеяньні рэжыму Лукашэнкі супраць народу Беларусі, пэрспэктывы ў рэжыма няма. Яго падзеньне -- пытаньне часу. Але трэба вельмі супраціўляцца, каб не дазволіць узурпатару здаць суверэнітэт краіны за працяг яго збанкрутаванай улады. Важна таксама, каб мінімізаваць ахвяры і каб ліквідацыю злачыннай улады зрабіў сам беларускі народ, каб не ўмяшаліся здрайцы і чужыя "дабрадзеі" са сваімі інтарэсамі. Ня гледзячы на вельмі цяжкі час, перамога будзе за беларусамі.

    10 верасьня 2021 г.                 Зянон ПАЗЬНЯК    

    Posted Sep 11, 2021, 10:17 AM by Адміністратар Навін
  • РАЗВАГІ Ў ПАЧАТКУ ГІБРЫДНАЙ ВАЙНЫ
    У змаганьні з Эўразьвязам Масква дасягае вынікаў. Гэта факт. Эміграцыйная атака і маніпуляваньне ўцекачамі з Блізкага Усходу цалкам ізалявалі рэжымную групоўку Лукашэнкі (а рэальна -- Беларусь) ад суседзяў і ад рэшты краінаў дэмакратычнай Эўропы. Рэспубліка Польшча і Прыбалтыйскія рэспублікі ўвялі надзвычайны стан у памежнай зоне. Праз тыдзень Масква пачынае свае ваенныя вучэньні на тэрыторыі Беларусі -- "Захад-21". Усё гэта называецца стварэньнем напружаньня на межах. У такой сітуацыі палітыка міжлюдзкіх і міжнародных кантактаў не адбываецца. Мэта Крамля дасягнута -- кліент (Лукашэнка) у лапах Масквы. 
    Брусэль разглядае сітуацыю з наплывам мігрантаў як гібрыдную вайну Пуціна-Лукашэнкі супраць Эўразьвязу.
    Скандальная сітуацыя сталася ў Польшчы. На нэўтральнай памежнай паласе ўжо доўгі час днююць і начуюць уцекачы з Блізкага Усходу, якія хочуць трапіць у Нямеччыну. 
    Польскія памежнікі і войска іх не пускаюць, ствараюць засекі з калючага дроту. 
    Гэта раскалола польскае грамадзтаа. Левая апазыцыя патрабуе "чалавечнасьці" адносінаў і каб прапусьцілі гэтую групу ўцекачоў.
    Права-патрыятычная ўлада забараняе прапускаць уцекачоў, бо баіцца прэцэдэнту, пасьля якога тысячы мігрантаў (як мяркуе ўрад) хлынуць у Польшчу. 
    Праўду кажуць і першыя, і другія, але праблема не вырашаецца. 
    Улічваючы, што ў аснове праблемы ёсьць жыцьцё, здароўе і лёсы людзей, урадавая (палітычная) пазыцыя маральна будзе падаць, а апазыцыйная (нібы "гуманістычная") -- узмацняцца. 
    Наперадзе восень, халады. Магчыма і першыя, і другія палітыкі будуць стаяць на пазыцыях цьвёрда. Але толькі да першай сьмерці ўцекача, якую зваляць на ўрад. Пуцін пляскае ў ладкі.
    Выхад тут просты і відавочны, на які, праўда, сумняваюся, што палітыкі здольныя. 
    У аснове ўсяго  гэтага ёсьць адносіны да дыктатуры Лукашэнкі і да лёсу Беларусі.
    Падзеі выглядаюць так, што ў інтарэсах беларускага народа трэба адмяніць авія-пасажырскую і наземна-транспартную блакаду Беларусі. Трэба аднавіць міжлюдзкія сувязі і кантакты паміж народамі, камунікацыі з грамадзтвам. 
    Другое -- прыпыніць эканамічныя санкцыі, замарозіць іх (бо санкцыі ўладу дыктатара ня зваляць), і ўступіць у перамовы з працілеглым бокам аб спыненьні рэпрэсіяў, катаваньняў людзей, аб спыненьні перасьледу грамадзянскай супольнасьці. Яшчэ ёсьць час.
    У самым пачатку гібрыднай вайны, каб спыніць эскалацыю, трэба патушыць вогнішчы з абодвух бакоў, гэта значыць пачаць размаўляць. Палітыка загнаць узурпатара ў пастку (у Расею) коштам жыцьця беларускага народа -- гэта ёсьць эгаістычная палітыка варварства і барбажынства. 
    І справа ня ў тым, што такіх палітыкаў ня вучаць ні Куба, ні Паўночная Карэя, ні Венесуэла, ні Лібія, ні Аўганістан. Справа ў тым, што яны думаюць, што рабілі добра. 
    Тым больш цяпер трэба патрабаваць ад іх спыніцца, прыпыніць эканамічныя санкцыі супраць народу Беларусі, спыніць палітыку татальнай эканамічнай блакады, у якой выжываюць толькі дыктатары, але церпіць народ. А што датычыць нашай краіны, то эканамічныя санкцыі і блакада, гэта ёсьць загон да анэксіі, да страты суверэнітэту, да інтэграцыі Беларусі ў Расею.
    Але тое мусім зразумець мы, беларусы, бо найперш мы самы можам сябе ўратаваць. Вялікія магчымасьці дзеля гэтага ёсьць. Рэалізуймася. Пачнем з сябе. З сваіх дзяцей. Першым пунктам, самым галоўным і самым лёгкім мусіць быць Беларуская мова.
    Тут аснова, паводле якой будзем жыць, якая адчыніць магчымасьці для нацыянальных ідэй, для беларускай палітыкі, для беларускага руху і да стварэньня беларускага ўраду, да разуменьня сутнасьці нацыянальнага існаваньня.

    3 верасень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК 
    Posted Sep 3, 2021, 12:33 PM by Адміністратар Навін
  • ЭМІГРАЦЫЙНЫ КРЫЗІС НА МЯЖЫ БЕЛАРУСІ І ЯГО ВЫРАШЭНЬНЕ

         На мяжы Беларусі з балтыйскімі краінамі і Польшчай узьнік штучны эміграцыйны крызіс. З Блізкага ўсходу (найперш з Іраку) у Менск самалётамі пад выглядам турыстаў едуць вялікія групы людзей (лукашысцкім распараджэньнем дазволена на 10 дзён прыехаць у Беларусь бяз візы). "Турысты" гуртуюцца ў групы і нелегальна пераходзяць межы Летувы, Латвіі і Польшчы ў якасьці ўцекачоў. Законы Эўразьвязу абавязваюць прыняць кожнага ўцекача, які перакрочыў дзяржаўныю мяжу. У гэтым заключаецца заходняя палітыка правоў чалавека.

    Аднак, калі колькасьць уцекачоў перавысіла некалькі тысячаў, летувісы сталі іх не пускаць на тэрыторыю і прымусам вяртаць назад за мяжу. Выставілі кардоны паліцыі, войска, сталі страляць у паветра, выштурхоўваць уцекачоў на беларускі бок.

    Тое ж самае сталі рабіць Польшча і Латвія. На нэўтральнай паласе паміж Польшчай і Беларусяй польскія памежнікі заблякавалі вялікую групу ўцекачоў. Людзі ўжо шмат дзён сядзяць на зямлі ў атачэньні войска з абодвух бакоў бяз ежы і вады, сьпяць на зямлі, спраўляюць фізіялагічныя патрэбы і г. д.

    Агулам гэта выглядае зьдзекам над жывымі істотамі. Але сытуацыя на простая, бо мяжа мае свае законы. Польскія апазыцыйныя палітыкі сталі прыязджаць на мяжу, абурацца і праз галовы жаўнераў кідаць уцекачам пачкі з прадуктамі.

    Тым часам беларускі бок афіцыйна стаў падвозіць заблякаваным людзям прадукты, ваду, адзеньне і нават цыгарэты. Але на беларускую тэрыторыю вяртацца ім не дазваліў.

    Гэтая нестандартная зьява выклікала буру ў польскіх мэдыях і ў польскай палітыцы. Вызначыліся дзьве супрацьлеглыя пазыцыі. Лева-эўразьвязаўская пазыцыя патрабуе праявіць чалавечнасьць і, згодна "каштоўнасьцяў дэмакратыі", прапусьціць гэтую групу ўцекачоў у Польшчу і забясьпечыць іхныя правы.

    Дзяржаўна-патрыятычная група даводзіць, што калі прыняць гэтых уцекачоў, то яно стане знакам для іншых, жадаючых уцячы з Іраку ды Аўганістану, і тады на польскай мяжы апынуцца дзясяткі тысячаў уцекачоў (адзін палітык сказаў нават, што "мільён").

    На гэтых патавых пазыцыях і адбываецца спрэчка. Ніхто ня ведае і не прапануе выхаду з абставінаў.

    Польскі ўрад, праўда, ацаніў гуманітарныя дзеяньні беларускага боку і, зразумеўшы слабасьць сваёй паставы, прапанаваў гуманітарную дапамогу Беларусі дзеля тых групаў уцекачоў, што бадзяюцца ўздоўж польскай мяжы (што, праўда, трохі дзіўна, бо гэтых уцекачоў цалкам забясьпечвае беларускі бок).

    Тым часам ёсьць некалькі вырашэньняў гэтай сітуацыі. Але трэба найперш ведаць прыроду зьявы.

    Адкрыцьцё эміграцыйных шлюзаў ёсьць адказам рэжыму Лукашэнкі на палітыку эканамічных санкцяў Захаду супраць Беларусі і зьяўляецца вынікам гібрыднай вайны супарць Эўразьвязу, узгодненай з Масквой і кіруемай з Крамля.

    Арганізацыяй уцекачоў з Блізкага Усходу, дастаўкай іх у Беларусь і да межаў з краінамі Эўразьвязу займаюцца расейскія і лукашысцкія спэцслужбы. Задума Масквы -- накаліць абстаноўку на беларуска-польскай мяжы, давесьці становішча да сур'ёзнага канфлікту і з мэтай стабілізацыі і прадухіленьня канфлікту увесьці сваё войска ў Беларусь і стварыць тут свае вайсковыя базы.

    Што гэта будўзе азначаць для Беларусі і для Польшчы -- ня буду нават казаць. (У мяне, парўда, складваецца ўражаньне, што некаторыя польскія палітыкі таго ня могуць сабе ўявіць.)

    Тым часам расейскае войска ў сувязі з вайсковымі вучэньнямі "Захад-21" ужо завезена ў Берасьцейскую і Гарадзенскую вобласьці, прытым колькасьць увезенага навейшага ўзбраеньня і колькасьць вагонаў большая, як звычайна, у шмат разоў.

    Паранойная мэта Лукашэнкі ў стварэньні эміграцыйнага крызісу -- гэта помста за санкцыі. Рацыянальная мэта -- адмена санкцый.

    Крызіс на нэўтральнай памежнай паласе можна было спакойна вырашыць паступовым забіраньнем людзей з-за пагрозы іхняму жыцьцю і здароўю, спачатку жанчын і дзяцей (праўда, тут палякі ўжо спазьніліся -- жанчын і дзяцей забралі беларусы), потым хворых, потым асобаў ва ўзросьце вышэй 50-ці і г. д., калі хацець гуманна і палітычна думаць. І ніякага "мільёна" эмігрантаў на мяжы не зьявіцца.

    Прадухіленьне далейшага пранікненьня ўцекачоў можна вырашыць дваяка. Першы спосаб (тэхнічны, але палітычна ўразьлівы і заганны) -- пабудова плоту з калючага дроту.

    Другі спосаб разумны і выніковы -- стрыманьне антынароднай палітыкі эканамічных санкцыяў, замарожваньне іх і адмена, пры ўмове спыненьня арыштаў, катаваньняў і рэпрэсіяў па палітычных матывах у Рэспубліцы Беларусь. З боку рэжыму мусіць быць мараторый на арышты і на разбурэньне грамадзянскай супольнасьці, з боку Эўразьвязу і ЗША -- мараторый на эканамічныя санкцыі. Сумняваюся, каб Брусэль пра тое задумаўся. Цяпер ён мяркуе, што "гандаль больш не прымальны".

    Але ў гэтым, калі думаць стратэгічнымі катэгорыямі, мусіла б была зацікаўлена Рэспубліка Польшча. Польшча ў яе ж інтарэсах магла б аднавіць авіяцыйную, чыгуначную і матырызаваную пасажырскую сувязь зь Беларусяй. Гэта патрэбна, перш за ўсё, беларускаму народу і беларускай народнай апазыцыі супраць рэжыму.

    Жалезная заслона і спыненьне пасажырскіх камунікацыяў ёсьць падарунак антынароднаму рэжыму Лукашэнкі і найперш -- Маскве. Я ня ўпэўнены, ці абавязкова Польшча павінна слухацца памылковай палітыкі Брусэлю, калі ў яе ёсьць свае польскія інтарэсы (і свая Канстытуцыя).

    Важны польскі стратэгічны інтэрас, які існуе аб'ектыўна, -- гэта незалежная Беларусь і дабразчычліва настроены да Польшчы беларускі народ. Ці трэба тое тлумачыць? Пакуль што гэта ўсё ёсьць, дзякуючы ў значнай ступені якраз добраму разуменьню палякамі такога становішча. Але з кожным годам гэты стан пад пагрозай. І, як некалі, наступ ідзе з абодвух бакоў.

    ЗАГАННУЮ ПАЛІТЫКУ ТРЭБА СПЫНІЦЬ

    Мушу ізноў вярнуцца да ацэнкі заганнай палітыкі эканамічных санкцыяў і эканамічнай блакады краін з мэтай зьмены ўлады ў гэтых краінах. Ні эканамічная блакада, ні жорсткія эканамічныя санкцыі не абвальваюць (і нідзе не абвалілі) антынародны рэжым. Блакада і эканамічныя санкцыі нішчаць народ і краіну, але дыктатар і антынародны рэжым застаюцца.

    Больш таго, антынародныя рэжымы для захаваньня абсалютнай улады самы зацікаўлены ў жалезнай заслоне, у спыненьні сувязяў паміж людзьмі. Жалезную заслону ў СССР стварыў ня зьнешні сьвет, а Ленін, Сталін і камуністычны рэжым. І калі зьнешні сьвет па радыё, напрыклад, нешта хацеў у падсавецкае грамадзтва сказаць, то камуністы паставілі глушылкі і глушылі вольнае слова. Тое ж самае цяпер у поўночнай Карэі, на Кубе і ў дыктатуры Лукашэнкі.

    У эўрапалітыцы, якую функцыянеры дэманструюць супраць рэжыму Лукашэнкі, усё нібы пастаўлена з ног на галаву. Тое зьдзіўляе. Але калі дапусьціць, што існуе падвойнае дно і падвойныя інтарэсы, тады няма чаму зьдзіўляцца.

    Мы, Беларускі Нацыянальны Сакратарыят "Вольная Беларусь", афіцыйна паведамілі усім кіруючым структурам Эўразьвязу і Польшчы аб заганнасьці эканамічнай блакады, спыненьні авіяцыйных сувязаў і палітыкі эканамічных санкцыяў супраць Беларусі. Слова праўды абавязкова павінна быць сказана.

    Заганную палітыку антынародных эканамічных санкцыяў супраць Беларусі пад выглядам ліквідацыі дыктатуры Лукашэнкі трэба спыніць. Такая палітыка гробіць народ і краіну, але ніколі не зьнішчае уладу дыктатара (дастаткова глянуць на Кубу ці Паўночную Карэю). На Захадзе ёсьць людзі, якія тое таксама разумеюць.

    Усё трэба рабіць якраз наадварот, паставіць рэальнасьць на ногі. Не блакаду трэба цяпер ствараць беларускаму грамадзтву, каб яно задыхалася пад рэжымам, як ў бутэльцы, і ня мела б сувязяў з сваёй эміграцыяй, а разьвіваць сувязі з гэтым грамадзтвам, транспартныя, пасажырскія, кантактныя, гуманітарныя і іншыя. Сувязі асабліва важна цяпер, калі бальшыня беларусаў супраць Лукашэнкі і супраць маскоўскага ўмяшаньня.

    Эканамічныя санкцыі першым чынам ўдараць па народзе. (Рэжым галадць ня будзе. З гісторыі прыклад -- у савецкай Расеі голад, на паволжы людаедзтва, а Ленін, Дзяржынскі, Менжынскі, Уншліхт і ўся крамлёўская камарыльля канкрэтна "балычком баловалісь, да ікрой, да рябчіком з ананасамі".) Усё ж вядома. Галодныя людзі думаюць найперш, аб тым, каб паесьці, а не пра свабоду.

    Каму выгадная блакада авіясувязяў Беларусі, справакаваная Масквой? Маскве і выгадна. Палітычна маскоўскі дыктат над Беларусяй павялічыўся, а беларусы сталі змушаныя лятаць праз Маскву, кідаючы грошы ў маскоўскую машну.

    Газпрамаўская гастрольная палітгрупа (Ціханоўская, Латушка) не перастае выпрошваць у Захада, каб Беларусь адключылі ад SWIFT. Ня думаю, каб яны ня ведалі, што гэта ёсьць. Лукашэнка ад такога адключэньня ня зваліцца. Але ўсе разьлікі прадпрыемстваў, устаноў і насельніцтва пойдуць праз Маскву, і банкі, і грошы беларускія неўзабаве апынуцца там.

    Паўтараю, Лукашэнку тое не зваліць, яно фінансава зваліць толькі Беларусь Таму патрабаваньне адключэньня Беларусі ад SWIFT -- гэта што? Гэта чыя палітыка?

    Выснова з усяго складваецца такая: Беларусы могуць толькі самы расправіцца з антыбеларускім рэжымам. Дадуць рады нават з Масквой. Толькі б Эўразьвяз не нашкодзіў.

    23 жнівень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

    Posted Aug 28, 2021, 9:41 AM by Адміністратар Навін
  • "СТРАНА ДЛЯ ЖЫЗЬНІ"

    І ўсё ж такі нешта нядобрае робіцца ў галовах некаторых беларусаў, што вырасьлі пад паранойнай уладай. Ужо 25 гадоў назіраю за цяперашнімі эмігрантамі зь Беларусі. Бывае ўсяляк. Але ў цэлым сумнае відовішча.

    Ёсьць людзі, якім ня трэба ні свабода, ні вольная Беларусь і ніякая іншая Беларусь. Яны шукаюць "страну для жызьні".

    Цяпер, выкарыстоўваючы эміграцыю, зь Беларусі ў суседнія краіны (Польшчу, Летуву, Украіну, Нямеччыну і інш.), паехаў таксама на плячах беларусаў "русскій мір" і сцьвярджае там сваю прысутнасьць. Ва Украіне ўжо сталі забіваць беларускіх патрыётаў, а ў Вільню ўжо нават рускія школы зь Менску сталі пераязджаць дзеля русіфікацыі "эмігрантаў". Скора пачуем адтуль: "Пуцін, мудрый, помогі!"

    Зразумела, што "ватную палітыку" трэба адкідаць, ачышчацца ад рэжымнай заразы. Ёсьць магчымасьці. Бларусам за мяжой цяпер трэба хутчэй ствараць свае беларускія арганізацыі, беларускія школкі, беларускія выданьні, пашыраць беларускую мову, беларускую літаратуру, ствараць беларускія хрысьціянскія суполкі і г. д., словам -- адраджаць беларускае нацыянальнае жыцьцё. Тым больш, што няма перашкодаў, ніхто не перасьледуе за мову і за Беларусь.

    Калі не ствараць нацыянальныя ініцыятывы, асяродкі, суполкі, выданьні ў роднай мове, калі нацыянальна не гуртавацца, тады беларускае жыцьцё на эміграцыі заглушыць поўрасейскае ватнае пустазельле.

    Мы ж бачым іх, тых, інфантыльных, што паддаліся чужому ўплыву і справакавалі хвалю гібрыднага генацыду у Беларусі ды шкодзяць цяпер за мяжой, патрабуюць эканамічных санкцыяў, каб пакласьці ў магілу краіну і (як на Кубе) загнаць у галечу народ. (Рэжым ад гэтага ня згіне, а толькі азьвярэе і пусьціць Маскву на парог).

    Адраджэньне -- гэта працэс, які нацыянальная цемра і ворагі Беларусі зноў хочуць пусьціць пад нож.

    Тым, хто яшчэ здольны разумець, нагадаю найразумнейшую і найсьвяцейшую праўду, зь якой пачынаецца Эвангеліе Яна: "На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. Усё праз Яго сталася, і без Яго ня сталася нічога з таго, што сталася."

    Эвангелія тут падказвае: калі ня будзеце мець Беларускай мовы, тады ня будзе вам ні Беларусі, ні Айчыны, ні хлеба, ні свабоды. Будзеце бадзяцца і вечна шукаць "страну для жызьні".

    21 жнівень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

    Posted Aug 28, 2021, 9:39 AM by Адміністратар Навін
  • РАЗВАГІ Ў ПРАЦЯГ

    Тут мушу нагадаць пра вядомы факт, што стужка "Купала", якая ў Сеціве, -- гэта не фінальны варыянт, а чарнавая (пірацкая) вэрсія, украдзеная на стадыі мантажа і выкладзеная ў Інтэрнэт. Менавіта таму я не пісаў рэцэнзіі, а толькі агульны водгук на тое, што ёсьць. І тым ня менш тое, што ёсьць, выглядае вельмі прыстойна і (паколькі фільм круціцца ў Інтэрнэце) варта было б пра яго яшчэ агулам напісаць. Тым больш, што казаць ёсьць пра што.

    1. Пра давер

    У працяг абмеркаваньня ўражаньняў ад кіно "Купала" ізноў падкрэсьлю важную выснову: у фільме паказанае сьветлае ўзьнёслае пакаленьне беларускай інтэлегенцыі нацыянальнага Адраджэньня 1-й чвэрці 20-га стагоддзя, людзей сьветлых і разумных, гатовых ахвяравацца дзеля шчасьця і свабоды Айчыны. Тут жа адлюстраванае зьнішчэньне гэтага пакаленьня расейскімі акупацыйнымі ўладамі, царскімі і бальшавіцкімі. Паказана (хоць і штрыхамі) беларуская палітычная даверлівасьць і недаацэнка адраджэнцамі сатанінскай сутнасьці акупантаў, неўсьведамленьне біялагічнай нянавісьці савецкіх маскоўцаў, настроеных на сьціраньне беларусаў з твару зямлі. Беларускія інтэлігенты не прадбачылі, не былі падрыхтаваныя да генацыду.

    Паўліна Мядзёлка расказала мне такі эпізод. У сярэдзіне 20-х гадоў, калі, паверыўшы бальшавікам, вярнуліся ў Менск шматлікія адраджэнцы і частка ўраду БНР, тады было неяк застольле, здаецца ў Аляксандра Чарвякова. У перапынку выйшлі пакурыць, і тады, Аляксандар Цьвікевіч ( Старшыня Рады міністраў БНР, галоўны ініцыятар ліквідацыі Урада БНР і прызнаньня Менска адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня Беларусі), радасна кажа: "Ну, сябры, цяпер ужо нам не перашкодзяць і Беларусь ніхто ня зьнішчыць".

    Потым Масква расстраляла ўсіх (акрамя Мядзёлкі, якая абышлася высылкай), назьдзекваўшыся і намучыўшы іх уволю. Забівалі татальна ўсю беларускую кіроўную эліту, усю беларускую інтэлігенцыю, усіх навукоўцаў, усіх творчых людзей, лепшых сялян, тысячы памерлі ў ГУЛАГу.

    Тых, што ў сярэдзіне 20-х паверылі бальшавікам і вярнуліся ў Беларусь, Антон Адамовіч называў "трагічнымі героямі". Сымон Рак-Міхайлоўскі, якога маскоўцы саслалі гінуць на далёкую Поўнач, тое позна зразумеў і з горкай іроніяй казаў (зафіксавана): "Так нам і трэба, на гэта мы заслужылі". Інжэнер Сяргей Бусел (беларускі эсэр, удзельнік Слуцкага Збройнага Чыну) таксама зразумеў позна, але трапіўшы ў ГУЛАГ, выказаўся цьвёрда і па-салдацку проста (зафіксавана): "Ня будзем плакаць і ня будзем каяцца за няўмела пастаўлены крок".

    Гэтая фраза -- "няўмела пастаўлены крок" -- стала эпіграфам, цьвіком у труну для бальшыні беларускіх палітыкаў, ад прыхільнікаў Сталіна, сацыялізму, Расеі, Лукашэнкі і да цяперашняй жаночай паліткамэдыі, якая можа скончыцца для Беларусі фатальным палітычным канцом.

    Часам здаецца, што тут, у краіне, у яе гісторыі нічога не мяняецца пад сонцам і месяцам. Але, глянуўшы здалечыні на лёс Беларусі і на лёсы яе абаронцаў, разумеем, што страшная, крывавая, трагічная ахвяра цэлага пакаленьня беларускіх адраджэнцаў паловы 20-га стагоддзя лягла ў вечнасьць Беларусі, прасачылася праз жоўты пясок Курапатаў і зноў узьняла наш дух на змаганьне за Айчыну і волю.

    Пра гэта думаем, гледзячы фільм.

    2. Легенда.

    Назіраючы выдатныя вобразы Янкі Купалы (актор Мікалай Шастак), Уладзіславы Францаўны (актрыса Алена Гіронак-Пабягаева) і Паўліны Мядзёлкі (актрыса Вераніка Пляшкевіч), прыходзяць думкі, якія даўно існуюць, але пра якія не прынята пісаць.

    Гэта шчасьце Купалы, што ён ажаніўся на Уладзіславе Станкевіч. "Цёця Уладзя" была душой яго дома, яго анёлам-ахоўнікам, шчодрай, сяброўскай і дабразычлівай да ўсіх Купалавых сяброў-беларусаў.

    Легенды некаторых дасьледчыкаў з жоўтай цікавацьцю намякаюць аб нібыта не ўзаемным каханьні Купалы і Паўліны Мядзёлкі. Мае дасьледваньні і бяседы зь Мядзёлкай (я рабіў запісы яе расповядаў) падказалі мне, што там мала праўды, а больш легенды, у якой (выказваючыся часам двухсэнсоўна і намёкамі) зацікаўлена была сама Мядзёлка. Няма сур'ёзных фактаў і доказаў пра нібы та "няшчаснае" каханьне Купалы. Шмат чаго прыцягнута за вушы.

    Рэальным фактам, які паўтарала Мядзёлка, быў толькі выпадак у Пецярбургу ў 1913 годзе ў час другой пастаноўкі "Паўлінкі" ў беларскім студэнцкім Навукова-Літаратурным гуртку па ініцыятыве Уладзіслава Эпімах-Шыпілы (брата прафэсара Браніслава). Рэжысёр быў незадаволены цалаваньнем на сцэне Паўлінкі зь Якімам. Ён жартам падказаў маладому Купалу, каб той навучыў Мядзёлку цалавацца, і Купала, ня доўга думаючы (быццам бы недзе там за кулісамі), прыгожую Паўліну прыціснуў, але тут жа атрымаў жорсткі адлуп. На гэтым усё і скончылася. Але мела працяг у легендзе.

    Як актрыса Паўліна Мядзёлка была вельмі здольнай, выступала потым у Вільні і ў Менску (Першае Таварыства Беларускай Драмы і Камэдыі). Яна трымалася левых палітычных поглядаў, курыла цыгарэты і не заўсёды дружыла з прынцыпамі. Віленскія беларусы яе недалюблівалі ("круцілася з бальшавікамі"), а ўласна "бальшавікі" яе тады не прызнавалі за беларускі нацыяналізм ("круцілася з нацдэмамі").

    У выніку самотная Мядзёлка памерла ў адзіноце ў родным Будславе (1974 г.). Не было каму яе й пахаваць. Аднак пахаваньне арганізаваў старшыня Будслаўскага калгаса. Я тады вельмі намаўляў сяброў у Інстытуце Мастацтвазнаўства Акадэміі Навук (дзе я працаваў), каб ехаць на яе пахаваньне (згадзіўся адзін чалавек). Лепш сталася ў музэі Янкі Купалы. Адгукнулася Ядзьвіга Юльянаўна Раманоўская (дырэктар музея), "выбіла" ў Мінкультуры мікрааўтобус, і мы паехалі. Зь Вільні не прыехаў ніхто. Я, дарэчы, зьняў (6х6) увесь абрад пахаваньня і, здаецца, нават казаў там прамову. У апошні шлях Мядзёлку праводзіў увесь Будслаў.

    3. Грунт.

    Што да Мядзёлкі, то мне не абходзілі (і не абходзяць) ніякія там "левыя", "правыя", "лявейшыя" ды "правейшыя", калі чалавек ёсьць перакананым беларусам, ахвяруецца для Беларусі, шануе мову, народ, культуру і нацыю. З такімі людзьмі заўсёды ёсьць агульны грунт, і можна ў межах гэтага агульнага грунту дамовіцца.

    Гэты "агульны грунт" ёсьць культурная нацыя, нацыянальная ідэя, нацыянальная мова, нацыянальныя каштоўнасьці і нацыянальныя інтарэсы. Калі б тое было за душой у чалавека, то тады можна было б гаварыць хоць з камуністамі і сказаць: "Панове, вы бачыце, што робіцца, які камунізм, якая дмакратыя, якая, да халеры, стабільнасьць! Ён жа нішчыць нацыю і дзяржаву патопіць, і добра, калі не ў крыві. Давайце ратаваць краіну, народ, мову і Айчыну!".

    Але з кім гаварыць? З тымі, што мову ненавідзяць і на Пуціна глядзяць, і воля наша ім ня гонар, з тымі нельга. Няма грунту. А ў прыбалтаў быў грунт. Дык і справы іншыя.

    Рускі камунізм -- гэта была толькі форма рускага імпэрыялізму, форма палітыкі русіфікацыі. Ніхто (акрамя ідэйных ідыётаў) таго камунізму сур'ёзна не ўспрымаў.

    Нацыя і ўсьведамленьне нацыі аб'ядноўвае людзей. Нацыянальная мова аб'ядноўвае людзей, нацыянальная гісторыя і культура салідарызуе грамадзтва. Абавязкі перад нацыяй спараджаюць агульную пазыцыю яе пашаны і яе абароны.

    Камунізм у савецкіх зьнік з галавы, але русіфікацыя засталася.

    4. "Жабий язык"

    За саветамі кожны разумеў беларускую мову, бо жыла вёска, і бальшыня насельніцтва гарадоў (асабліва Менск) прыехала зь вёскі. Акрамя таго, у кожным доме і ў кожнай кватэры было абавязковае дзяржаўнае правадное радыё, якое вяшчала па-беларуску (пасіўнае засваеньне мовы). Практычна, усе школы ў сельскай мясцовасці і часткова ў гарадах (да Машэрава) былі беларускімі.

    І тым ня менш (асабліва пры Машэраве) увесь час правакавалася і штучна ўздымалася нянавісьць да беларускай мовы. Мы разумелі, што гэта была распрацаваная тэхналёгія, пушчаная ў беларускі соцыюм і быт, але ня ўсе тое ведалі.

    На сітуацыю з "жабьім языком" (як у кіно), на хамства і зьнявагу можна было нарвацца ў любым месцы, дзе аказвалася "кантора" ды прапагандовыя агрэсісты (ці проста дурні). Мардабіцьця крыўдзцеляў за зьнявагу мовы за саветамі ня памятаю. Абыходзіліся слоўным запасам. Праўда, " слоўны запас" саветаў не пераконваў.

    У сярэдзіне 1960-х група саветаў забілі ў Менску паэта Ігара Хадановача за тое, што той размаўляў па вулічным тэлефоне па-беларуску. (Мы з Лявонам Баразной і Ўладзімерам Караткевічам былі на судзе). Камуністы са скуры вылазілі, каб зацерці гэты факт.

    Моладзь Адраджэньня была крыху іншай. Алесь Бурбіс з групай маладзёнаў у час першай рускай рэвалюцыі захапілі нават мястэчка Майшаголу пад Вільняй, выставілі за дзьверы царскіх чыноўнікаў і аб'вілі беларускую "Майшагольскую рэспубліку". Так што калі ў кіно Сяргей Палуян, заехаў у лыч царскаму афіцэру за "жабій язык", то гэта цалкам у стылі часу.

    Выпадкаў было шмат і вельмі характэрных. Няма сэнсу пра іх распавядаць. (Увогуле, маё адчуваньне, што руская нянавісьць да беларускай мовы падспудна заснавана на неўсьвядомленым адчуваньні сваёй ніжэйшасьці перад беларусамі, якая прыкрываецца агрэсіяй.)

    5. Паралелі

    Падзеі жыцьця ўсплываюць з памяці, праглядаючы эпізоды гэтага фільму. Дакладна паказаны пэрыяд узмацненьня бальшавіцкай дыктатуры, рэпрэсіі, вобразы энкавэдзістаў, атмасфэра і карціна 30-х гадоў. Тут адлюстраваныя тыповыя сітуацыі і ўзьнікае асацыяцыя з тым, што зноў робіцца ў Беларусі. Бачым паралелі, бо ўсё вырастае зь аднаго кораня, з агрэсіі і нянавісьці маскоўскай арды. Пакуль арда існуе, агрэсія ня спыніцца. Яе можна спыніць толькі тады, калі, перафразуючы цытаты змаганьня, будзе добра пастаўлены крок.

    13 жнівень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

    Posted Aug 28, 2021, 9:36 AM by Адміністратар Навін
  • НАЙШЧАСЬЛІВЕЙШЫ ДЗЕНЬ У ЖЫЦЬЦІ. 30 гадоў Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь

    Сёньня 25 Жнівень, 30 гадоў Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Віншую ўсіх землякоў-беларусаў зь вялікім нацыянальным і будучым дзяржаўным сьвятам!

    Тры гады ў сьветлых 90-х была наша Воля і Школа, і Мова, і Сьцяг, і гэрб Пагоня, і вольны народ. Але потым Гасподзь паслаў нам выпрабаваньне злом, каб зразумелі, што трэба ў жыцьці шанаваць. І тое выпрабаваньне спыніцца тады, калі зразумеем. Дык разумейма хутчэй!

    У цяжкі час -- гэта сьвята ў нашай душы, найшчасьлівейшы Дзень у жыцьці, каму выпала ўсё перажыць.

    І цяпер мы бачым -- ужо шалее і курчыцца зло, спрабуе ўсіх пакусаць. Гэта знак, што скора сьвітаньне. І нішто не стрымае жыцьцё.

    Няжай жыве вольная Беларусь! Слава Айчыне! Слава героям, што памерлі за нашу свабоду! Салют Адраджэньню! Жыве Беларусь!

    25 Жнівень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

    Posted Aug 28, 2021, 9:33 AM by Адміністратар Навін
  • ПРА РУСКУЮ ШКОЛУ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ БЕЛАРУСКХ ЭМІГРАНТАЎ У ВІЛЬНІ

     Аб адкрыцьці школы з рускай мовай навучаньня ў Вільні для дзяцей цяперашніх эмігрантаў зь Беларусі было аб'яўлена на мітынгу Ціханоўскай. Справа выглядае так. У Вільню пераяжджае прыватная руская школа зь Менску, што па вуліцы Някрасава, 31. Навучаньне платнае -- 5000 эўра. Галоўная прычына ў тым, што апошнім часам шмат кліентаў гэтай школы пераехалі зь дзецьмі ў Вільню (уцяклі ад рэжыму), узьнікла праблема з напаўненьнем і школьны бізнэс вырашыў пайсьці ўсьлед за кліентамі.

    Адкрыць школу замежнікам у Вільні -- гэта доўгі і складаны працэс. Тым ня менш на зьдзіўленьне ўсё было прасунута і зроблена фантастычна хутка, практычна, за месяц. (Нездарма пра тое казалася на мітынгу). Школьны бізнэс зь Беларусі атрымаў вялікае памяшканьне ў цэнтры Вільні (у раёне касьцёла сьв. Ганны) па вуліцы Майронё. Русіфікацыя пайшла ўсьлед за эмігрантамі.

    У Вільні даўно існуе паўнавартасная і дабрая Беларуская школа. Але кліенты туды не пайшлі. Дарэчы, у рускай школе зь Менску па вуліцы Майроні абавязковым будзе навучаньне летувіскай мовы.

    (Інфармацыя БНС)

    Posted Aug 28, 2021, 9:32 AM by Адміністратар Навін
  • Разрыўка для лёгкага чытаньня

    Нядаўна праглядаў жоўтыя смі. Натрапіў на інфармацыю аб Дэпутатах Нзалежнасьці з партрэтамі дэпутатаў. Добрая інфармацыя. Адзінага, каго не існуе ў відэарадзе -- гэта кіраўніка знакамітай дэпутацкай Апазыцыі БНФ Зянона Пазьняка. Мэнтальнасьць часу.

    Гадоў дзесяць таму супрацоўнік радыё "Свабода" (не магу ўспомніць прозьвішча) выпусьціў фільм пра дзейнасьць і гісторыю БНФ "Адраджэньне", дзе не паказаў ніводнага відэа-кадра і нават не назваў імя стваральніка і кіраўніка Фронту.

    А некалі быў такі нібыта журналіст зь БЕЛТА, Гарэлік, які ня будучы дасьледчыкам выпусьціў чамусьці на польскай мове цэлую кнігу пра Курапаты, дзе таксама ўмудрыўся нічога ня ведаць пра адкрывальніка Курапатаў, а былі яшчэ такі Тарнаўскі з Собалевым (апошні прысутнічаў на маіх раскопках Курапатаў у 1988 годзе) яны таксама кніжку апублікавалі, ні памятаючы пра дасьледчыка. А былі яшчэ... яшчэ дзясяткі такіх арыгіналаў. Шмат хто зьдзівіўся б пачуўшы іхныя прозьвішчы. Бавае натрапіш на чарговага і падумаеш -- гэй, вы, малойцыі, дзе вы там?

    14 чэрвеня 2021 г. З. Пазьняк

    Posted Aug 28, 2021, 9:30 AM by Адміністратар Навін
  • КАРЦІНКІ

    Што пастаянна кідаецца ў вочы, гэта нават ня тое што звычаёвая, культурная, але нейкая нават прыродная небеларуская чужасьць гэтых асобін. Яны ня толькі чужым словам, чужой мовай, але ўсім сваім выглядам -- такія далёкія ад Беларусі. У рэдкіх выпадках, калі бываюць сярод беларусаў, -- выглядаюць людзьмі не ў сваёй талерцы.

    У Лёс-Анжэлесе не прынялі беларускага хлеба-солі, адмовіліся ад пачастунку, які шчодра падрыхтавалі для іх (і для Сьветы) даверлівыя беларусы, ня селі (і нават ня сталі) за госьцевы стол, баючыся, што беларусы іх атруцяць, пагражалі нават паліцыяй і важна спасылаліся на нейкі "пратакол".

    Тым часам ніякага "пратаколу" ў такіх сітуацыях не існуе. Кажу гэта як чалавек, які тое ведае. (Пачастункам скарысталіся амэрыканцы. Ніхто не памёр.)

    Ці вось іншая карцінка. На відэа прадэманстравалі спадарыню ў лукшысцкім судзе, якая па легендзе быццам бы парвала свой беларускі пашпарт (што, дарэчы, караецца законам), каб ня ехаць за мяжу. Пад арыштам у турме яна займаецца фітнэсам, дае інтэрв'ю замежным карэспандэнтам. На суд бландынка зьявілася ў новай чорнай сукенцы (што адзначылі журналісты), з новай акуратнай мужчынскай стрыжкай (пад афраамэрыканца), з пафарбаванымі на чорна валасамі, зь яркім "ліппэнштыфт" на губах. Пры гэтым спадарыня прытанцоўвала, віхляла целам, плечыкамі, сонечна ўсьміхалася і паказвала пальцамі "сэрцайка".

    Які чалавек -- такія і паводзіны, хоць бы і надуманыя. Таньчыкі ў час чумы.

    Асабліва калі ўлічыць, што 35 тысячаў арыштаваных беларусаў, што рэжымныя турмы ператвораныя ў катоўні, дзе арыштаваныя за Беларусь ня маюць правоў, дзе сьпяць на падлозе ў перапоўненых камэрах, дзе над беларусамі зьдзекуюцца, зьневажаюць, б'юць, катуюць, трымаюць у карцары, не даюць есьці і спаць, калечаць і забіваюць (як забілі Вітольда Ашурака). І спадарыня танцорка ў дачыненьні да прычан гэтых зьверстваў -- далёка ня бокам.

    А ўвогуле, уся гэтая псэўдаапазыцыйная прамаскоўская ілжа, якая імкнецца асядлаць беларускі рух ды разыгрывае з сябе нямаведама што (хаця, вядома, "што"), мае толькі адну дарогу, адзін кірунак. Гэта шлях у чарговы маскоўскі тупік, у несвабоду дурняў, манкуртаў і паразітаў на беларускай бядзе.

    5 жнівень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК




    Posted Aug 28, 2021, 9:29 AM by Адміністратар Навін
  • АБ ЗЬЯВАХ

    Амэрыканская палітыка зьмянілася за апошнія месяцы. Тое, што рабіў Трамп для Амэрыкі, -- цяпер адмяняецца. Прытым складваецца ўражаньне, што дзейнічае ўстаноўка, -- "абы ня Трамп". Шмат што пераварочваецца дагары нагамі. Ну, скажуць, -- сутнасьць дэмакратыі. Хаця, па праўдзе, дэмакратыя тут так сабе. Мне тое нагадвае тым часам нашу даўнюю шляхецкую "дэмакратыю" часоў Вялікага Княства Літоўскага. Мікалай Радзівіл Чорны жыцьцё клаў дзеля Айчыны, каб вырваць яе з абцугоў змаганьня на два франты. Усталёўваў пратэстантызм (кальвінізм). Пабудаваў 160 кальвінскіх збораў, адчыніў пратэстанцкія друкарні, друкаваў пратэстанцкія кнігі. Тым часам ягоны сынок Мікалай Радзівіл Сіротка перайшоў у каталіцтва і жыцьцё сваё прысьвяціў разбурэньню і зьнішчэньню ўсяго таго, што стварыў бацька. Абодва дзейнічалі вынікова.

    З таго часу беларусы, здаецца, мала зьмяніліся, а амэрыканцы, відаць, становяцца падобнымі на беларусаў.

    Вялікім паваротам прэзыдэнта Байдэна ў эўрапейскай палітыцы стала адступленьне ад пазыцыі недапушчэньня пабудовы расейска-нямецкага газапроваду "Паўночная плынь-2".

    Капітал прагматычны. Палітыка, выбудаваная на ім, таксама без ідэалаў. Але гэтае рашэньне Злучаных Штатаў стала магутным ударам найперш па Украіне і па Польшчы. Фактычна, актывізавалася даўняя ціхая гібрыдная вайна Захаду і Расеі супраць краінаў Усходняй Эўропы, якія, абараняючыся, даўно праектуюць сабе то Балта-Чарнаморскую супольнасьць (90-я гады), то "Трохмор'е".

    Калісьці ў 2004 годзе, калі Польшча ўступіла ў Эўразьвяз, я напаўсур'ёзна сказаў польскім палітыкам: "Віншую. Але праз 20 гадоў Польшча будзе змагацца за незалежнасьць." Працэс ідзе.

    Нас тым часам цікавіць гэтая палітыка ў дачыненьні да Беларусі.

    Нядобрай зьвесткай барацьбы за беларускі плацдарм стала падтрымка Злучанымі Штатамі палітыкі сістэмных санкцыяў супраць Беларусі.

    Амэрыка увесь час ўводзіла санкцыі супраць антыпраўных дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі. Але цяперашняя сітуацыя адрозьніваецца ад папярэдніх. Цяперашнія сістэмныя санкцыі супраць Беларусі разглядаюцца ў Эўропе як механізм, які мусіў бы прывесьці да ліквідацыі ўлады Лукашэнкі. Гэта, аднак, шаблонная памылка. Дыктатуру санкцыі не зьнішчаюць. Паўтаруся: санкцыі моцна ўдараць па беларусах. Народ упадзе на дол, а рэжым і Лукашэнка застануцца наверсе. Прытым будуць створаны спрыяльныя ўмовы Маскве дзеля татальнага кантролю над рэжымам Лукашэнкі, над эканомікай і палітыкай Беларусі дзеля ажыцьцяўленьня дэ-факто захопу краіны.

    Санкцыйная вайна абцяжараная супраць беларусаў зьнішчэньнем грамадзянскай супольнасьці і ўсяго беларускага. Прытым рэжым наўпрост зьвязаў гэта з "атакай" заходніх санкцый. Маўляў, калі ўвядзеце санкцыі, -- мы зьнішчым беларускую грамадзянскую супольнасьць. Зразумела, што прычыннай сувязі тут няма. Антыбеларускі рэжым, што распачаў гібрыдны генацыд супраць беларускага народа, вырашыў няўклюдна прыкрыцца заходняй палітыкай.

    І, тым ня менш, той, хто спрыяў бы санкцыйнаму націску на антыбеларускі рэжым, мусіў бы ў інтарэсах народа Беларусі гэта ўлічваць, знаходзіць розныя спосабы ўзьдзеяньня.

    Маніпулятыўнай прыладай цяперашняй санкцыйнай эўрапейскай палітыкі зьяўляецца групоўка Латушкі-Ціханоўскай. Амэрыка ня ўдзельнічала ў лялячнай камэдыі, якую наладзіла Эўропа са "статусам" Сьвятланы Ціханоўскай. Пра гэта была выказана выразная пазыцыя Дзярждэпартамэнта яшчэ пры Трампе. Амэрыка не прызнала фальшывых выбараў Лукашэнкі ў 2020 годзе, канстатавала, што прэзыдэнт на гэтых выбарах ня быў выбраны, і не існуе юрыдычных прававых доказаў аб перавазе ці выбраньні каго-небудзь на гэтых выбарах. Гэтай жа пазыцыі, фактычна, прытрымлівалася і адміністрацыя прэзыдэнта Байдэна. Становішча пачало зьмяняцца пасьля амэрыканскай падтрымкі Нямеччыны ў справе "Паўночнай плыні-2" і пасьля сустрэчы Байдэна з Пуціным 16 чэрвеня гэтага года.

    У канцы ліпеня групу Ціханоўскай запрашаюць у ЗША і потым, нібыта пад ціскам Кангрэса і Дэмакратычнай партыі ( але найбольш пад уплывам лабістаў) была, наладжана кароткая размова прэзыдэнта Байдэна з Ціханоўскай (якая спачаткку не прадугледжвалася). Куртуазыйна былі вытрыманыя ўсе правілы другаснага нефармальнага кантакту (гэта значыць -- Ціханоўскую запрасілі ў Белы Дом разам з дарадцам прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Джэкам Саліванам і іншымі дзяржаўнымі чыноўнікамі. У часе бяседы ў залю Рузвэльта зайшоў прэзыдэнт Байдэн, прывітаў Сьвятлану, пагаварыў аб агульных пытаньнях і ў канцы (важны штрых нефармальнасьці) пачаставаў яе пячэнькамі.

    Гэты эпізод выклікаў неадэкватны шум у заангажаваных мэдыях, аднак эпізод мае таксама ацэначнае значэньне і сьведчыць, што Байдэн падтрымлівае эўрапейскую пазыцыю санкцый, лялечную гульню Эўропы ў "статус" Ціханоўскай, і інфармуе пра гэта (дае знак) Пуціну.

    Нічога добрага для беларусаў такая пазыцыя не абяцае. Але трэба ўлічыць, што Амэрыка не зацікаўлена ў страце незалежнасьці Беларусі. Праўда, паколькі як і Эўропа, яна быццам бы схіляецца да пуцінскага праекту зьмены ўлады ў Беларусі, гэта можа абярнуцца фатальным вынікам для ўсяго беларускага народа (калі ня будзе грамадзкага супраціву з боку людзей).

    Гісторыя ў каторы раз падводзіць беларусаў да высновы, што ня зьнешнія чыньнікі, але толькі самыя беларускія людзі могуць станоўча збудаваць сваю будучыню і сцьвердзіць сваё дзяржаўнае быцьцё ў нацыянальнай дзяржаве. Але тое магла б ажыцьцявіць толькі беларуская палітычная арганізаваная сіла узброеная Беларускай ідэяй нацыянальнага Адраджэньня.

    1 жнівень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК    

    Posted Aug 28, 2021, 9:27 AM by Адміністратар Навін
  • ЗАЎВАГІ АБ АХВЯРАХ І СПРАЎЦАХ

    Гэтым выказваю сваё спачуваньне сябрам, сваякам і нявесьце беларуса Віталя Шышова, забітага ворагамі Беларусі. Віталь Шышоў -- ахвяра злачынцаў злачыннай улады. Прыйдзе час -- і яны будуць пакараныя.

    Ідзе вайна супраць беларусаў, якая перакрочыла тэрыторыю краіны. Забойствы за мяжой -- гэта почырк маскоўскай Лубянкі, якая выкарыстоўвае супраць беларусаў злачынны лукашысцкі рэжым. Цяпер гэта схавана, але стане вядома ўсім.

    Вымоўны прыклад -- забойства Паўла Шарамета. Аўдыёзапісы, абнародаваныя агентурай, сьведчаць аб падрадным удзеле ў гэтым злачынстве лукашысцкага КГБ.

    Прычына забойства Шарамета -- тыповая для лубянскай мэнтальнасьці карпаратыўнай помсты і крымінальнага пакараньня.

    Згодна з аналізам дасьведчаных змагароў з рэжымам, Павел Шарамет быў зьвязаны з палітыкай расейскіх спэцслужбаў. Ён варожа ацэньваў рэвалюцыйныя дасягненьні Беларускага Народнага Фронту, грэбліва адносіўся да беларускай мовы, падтрымліваў агрэсію Расеі супраць Чачэніі і г. д.

    Пункт пералому ў сьветапоглядзе настаў у 2014 годзе пасьля агрэсіі Расеі супраць Украіны. Незадоўга да сьмерці Шарамет напісаў і публічна пакаяўся за свае дрэнныя адносіны да беларускай мовы, сказаў, што трэба шанаваць і ведаць нашу беларускую мову, паведаміў, што ён купіў падручнік па беларускай мове і сур'ёзна заняўся яе вывучэньнем.

    Беларусам, якія вырасьлі пад антыбеларускім рэжымам і яшчэ не зразумелі значэньня мовы і сутнасьці расейскай вайны супраць Беларусі, нагадваю. Палітычнае пытаньне нумар адзін па важнасьці ў расейскай антыбеларускай палітыцы, пачынаючы ад цароў, ад папоў, ад бальшавікоў, ад так званых рускіх "дэмакратаў", ад так званага рускага "народа" і заканчваючы пуцінскім "рускім мірам", -- палітычнай задачай нумар адзін ёсьць задача ліквідацыі беларускай мовы. З вырашэньнем гэтай задачы ўсе астатнія задачы акупацыі і сьціраньня Беларусі з мапы сьвету вырашаюцца лёгка.

    Расейцы ў дзяржаўнай масе сваёй, і тыя, што сядзелі, сядзяць і будуць сядзець у Крамлі, разумеюць гэта дасканала.

    Беларуская нацыя -- гэта Беларуская Мова. Беларуская дзяржава -- гэта Беларуская Мова. (Ня будзе Беларускай дзяржавы без Беларускай Мовы, не тлумеце сабе мазгі, разумнікі, каб ні памерлі ад чужога розуму.) Беларуская свабода -- гэта Беларуская Мова.

    Дык вось, Шарамета забілі. Ён перайшоў мяжу, заскочыў за чырвоныя сьцяжкі, як Літвіненка, як Скрыпаль і мноства іншых.

    Задача ліквідацыі была ськінута на Лукашэнку. Хто гэта зрабіў -- пакуль невядома. Але лубянска-лукашысцкія вушы відаць.

    Відаць яны і ў забойстве Віталя Шышова. Дзіўлюся, што ніхто не папярэдзіў яго пра вядомыя ў палітычным і крымінальным сьвеце змрочныя фігуры, якія акружалі яго асобу. Гэта той выпадак, калі палітыкай у стане вайны трэба ўважліва цікавіцца, пакуль палітыка ні зацікавілася вамі.

    Лубянскі лукашызм выйшаў за межы свайго канцлягеру. Хваля ўцекачоў зь Беларусі (як і ў 2010 годзе) падняла агентурную пену. Але цяпер сталі засылаць функцыянераў па спэцыялізацыі (па выкраданьні, ліквідацыі, "самагубствах" і т. п.).

    У Варшаву заслана некалькі дзясяткаў такіх канторскіх рабоў (вядомыя нават дэталі).

    Для эміграцыйных асяродкаў настаў час стварыць сваю службу бясьпекі. Складанасьць, аднак, у тым, што пакуль расхістаюцца аматары, такую службу створыць Лубянка. Тым ня менш, паколькі вайна перакрочыла нацыянальныя межы, ваяваць трэба. Ні там, ні тут рэжым не ацалее.

    4 жнівень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

    Posted Aug 28, 2021, 9:25 AM by Адміністратар Навін
  • РАЗВАГІ Ў ПРАЦЯГ

    Тут мушу нагадаць пра вядомы факт, што стужка "Купала", якая ў Сеціве, -- гэта не фінальны варыянт, а чарнавая (пірацкая) вэрсія, украдзеная на стадыі мантажа і выкладзеная ў Інтэрнэт. Менавіта таму я не пісаў рэцэнзіі, а толькі агульны водгук на тое, што ёсьць. І тым ня менш тое, што ёсьць, выглядае вельмі прыстойна і (паколькі фільм круціцца ў Інтэрнэце) варта было б пра яго яшчэ агулам напісаць. Тым больш, што казаць ёсьць пра што.

    1. Пра давер

    У працяг абмеркаваньня ўражаньняў ад кіно "Купала" ізноў падкрэсьлю важную выснову: у фільме паказанае сьветлае ўзьнёслае пакаленьне беларускай інтэлегенцыі нацыянальнага Адраджэньня 1-й чвэрці 20-га стагоддзя, людзей сьветлых і разумных, гатовых ахвяравацца дзеля шчасьця і свабоды Айчыны. Тут жа адлюстраванае зьнішчэньне гэтага пакаленьня расейскімі акупацыйнымі ўладамі, царскімі і бальшавіцкімі. Паказана (хоць і штрыхамі) беларуская палітычная даверлівасьць і недаацэнка адраджэнцамі сатанінскай сутнасьці акупантаў, неўсьведамленьне біялагічнай нянавісьці савецкіх маскоўцаў, настроеных на сьціраньне беларусаў з твару зямлі. Беларускія інтэлігенты не прадбачылі, не былі падрыхтаваныя да генацыду.

    Паўліна Мядзёлка расказала мне такі эпізод. У сярэдзіне 20-х гадоў, калі, паверыўшы бальшавікам, вярнуліся ў Менск шматлікія адраджэнцы і частка ўраду БНР, тады было неяк застольле, здаецца ў Аляксандра Чарвякова. У перапынку выйшлі пакурыць, і тады, Аляксандар Цьвікевіч ( Старшыня Рады міністраў БНР, галоўны ініцыятар ліквідацыі Урада БНР і прызнаньня Менска адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня Беларусі), радасна кажа: "Ну, сябры, цяпер ужо нам не перашкодзяць і Беларусь ніхто ня зьнішчыць".

    Потым Масква расстраляла ўсіх (акрамя Мядзёлкі, якая абышлася высылкай), назьдзекваўшыся і намучыўшы іх уволю. Забівалі татальна ўсю беларускую кіроўную эліту, усю беларускую інтэлігенцыю, усіх навукоўцаў, усіх творчых людзей, лепшых сялян, тысячы памерлі ў ГУЛАГу.

    Тых, што ў сярэдзіне 20-х паверылі бальшавікам і вярнуліся ў Беларусь, Антон Адамовіч называў "трагічнымі героямі". Сымон Рак-Міхайлоўскі, якога маскоўцы саслалі гінуць на далёкую Поўнач, тое позна зразумеў і з горкай іроніяй казаў (зафіксавана): "Так нам і трэба, на гэта мы заслужылі". Інжэнер Сяргей Бусел (беларускі эсэр, удзельнік Слуцкага Збройнага Чыну) таксама зразумеў позна, але трапіўшы ў ГУЛАГ, выказаўся цьвёрда і па-салдацку проста (зафіксавана): "Ня будзем плакаць і ня будзем каяцца за няўмела пастаўлены крок".

    Гэтая фраза -- "няўмела пастаўлены крок" -- стала эпіграфам, цьвіком у труну для бальшыні беларускіх палітыкаў, ад прыхільнікаў Сталіна, сацыялізму, Расеі, Лукашэнкі і да цяперашняй жаночай паліткамэдыі, якая можа скончыцца для Беларусі фатальным палітычным канцом.

    Часам здаецца, што тут, у краіне, у яе гісторыі нічога не мяняецца пад сонцам і месяцам. Але, глянуўшы здалечыні на лёс Беларусі і на лёсы яе абаронцаў, разумеем, што страшная, крывавая, трагічная ахвяра цэлага пакаленьня беларускіх адраджэнцаў паловы 20-га стагоддзя лягла ў вечнасьць Беларусі, прасачылася праз жоўты пясок Курапатаў і зноў узьняла наш дух на змаганьне за Айчыну і волю.

    Пра гэта думаем, гледзячы фільм.

    2. Легенда.

    Назіраючы выдатныя вобразы Янкі Купалы (актор Мікалай Шастак), Уладзіславы Францаўны (актрыса Алена Гіронак-Пабягаева) і Паўліны Мядзёлкі (актрыса Вераніка Пляшкевіч), прыходзяць думкі, якія даўно існуюць, але пра якія не прынята пісаць.

    Гэта шчасьце Купалы, што ён ажаніўся на Уладзіславе Станкевіч. "Цёця Уладзя" была душой яго дома, яго анёлам-ахоўнікам, шчодрай, сяброўскай і дабразычлівай да ўсіх Купалавых сяброў-беларусаў.

    Легенды некаторых дасьледчыкаў з жоўтай цікавацьцю намякаюць аб нібыта не ўзаемным каханьні Купалы і Паўліны Мядзёлкі. Мае дасьледваньні і бяседы зь Мядзёлкай (я рабіў запісы яе расповядаў) падказалі мне, што там мала праўды, а больш легенды, у якой (выказваючыся часам двухсэнсоўна і намёкамі) зацікаўлена была сама Мядзёлка. Няма сур'ёзных фактаў і доказаў пра нібы та "няшчаснае" каханьне Купалы. Шмат чаго прыцягнута за вушы.

    Рэальным фактам, які паўтарала Мядзёлка, быў толькі выпадак у Пецярбургу ў 1913 годзе ў час другой пастаноўкі "Паўлінкі" ў беларскім студэнцкім Навукова-Літаратурным гуртку па ініцыятыве Уладзіслава Эпімах-Шыпілы (брата прафэсара Браніслава). Рэжысёр быў незадаволены цалаваньнем на сцэне Паўлінкі зь Якімам. Ён жартам падказаў маладому Купалу, каб той навучыў Мядзёлку цалавацца, і Купала, ня доўга думаючы (быццам бы недзе там за кулісамі), прыгожую Паўліну прыціснуў, але тут жа атрымаў жорсткі адлуп. На гэтым усё і скончылася. Але мела працяг у легендзе.

    Як актрыса Паўліна Мядзёлка была вельмі здольнай, выступала потым у Вільні і ў Менску (Першае Таварыства Беларускай Драмы і Камэдыі). Яна трымалася левых палітычных поглядаў, курыла цыгарэты і не заўсёды дружыла з прынцыпамі. Віленскія беларусы яе недалюблівалі ("круцілася з бальшавікамі"), а ўласна "бальшавікі" яе тады не прызнавалі за беларускі нацыяналізм ("круцілася з нацдэмамі").

    У выніку самотная Мядзёлка памерла ў адзіноце ў родным Будславе (1974 г.). Не было каму яе й пахаваць. Аднак пахаваньне арганізаваў старшыня Будслаўскага калгаса. Я тады вельмі намаўляў сяброў у Інстытуце Мастацтвазнаўства Акадэміі Навук (дзе я працаваў), каб ехаць на яе пахаваньне (згадзіўся адзін чалавек). Лепш сталася ў музэі Янкі Купалы. Адгукнулася Ядзьвіга Юльянаўна Раманоўская (дырэктар музея), "выбіла" ў Мінкультуры мікрааўтобус, і мы паехалі. Зь Вільні не прыехаў ніхто. Я, дарэчы, зьняў (6х6) увесь абрад пахаваньня і, здаецца, нават казаў там прамову. У апошні шлях Мядзёлку праводзіў увесь Будслаў.

    3. Грунт.

    Што да Мядзёлкі, то мне не абходзілі (і не абходзяць) ніякія там "левыя", "правыя", "лявейшыя" ды "правейшыя", калі чалавек ёсьць перакананым беларусам, ахвяруецца для Беларусі, шануе мову, народ, культуру і нацыю. З такімі людзьмі заўсёды ёсьць агульны грунт, і можна ў межах гэтага агульнага грунту дамовіцца.

    Гэты "агульны грунт" ёсьць культурная нацыя, нацыянальная ідэя, нацыянальная мова, нацыянальныя каштоўнасьці і нацыянальныя інтарэсы. Калі б тое было за душой у чалавека, то тады можна было б гаварыць хоць з камуністамі і сказаць: "Панове, вы бачыце, што робіцца, які камунізм, якая дмакратыя, якая, да халеры, стабільнасьць! Ён жа нішчыць нацыю і дзяржаву патопіць, і добра, калі не ў крыві. Давайце ратаваць краіну, народ, мову і Айчыну!".

    Але з кім гаварыць? З тымі, што мову ненавідзяць і на Пуціна глядзяць, і воля наша ім ня гонар, з тымі нельга. Няма грунту. А ў прыбалтаў быў грунт. Дык і справы іншыя.

    Рускі камунізм -- гэта была толькі форма рускага імпэрыялізму, форма палітыкі русіфікацыі. Ніхто (акрамя ідэйных ідыётаў) таго камунізму сур'ёзна не ўспрымаў.

    Нацыя і ўсьведамленьне нацыі аб'ядноўвае людзей. Нацыянальная мова аб'ядноўвае людзей, нацыянальная гісторыя і культура салідарызуе грамадзтва. Абавязкі перад нацыяй спараджаюць агульную пазыцыю яе пашаны і яе абароны.

    Камунізм у савецкіх зьнік з галавы, але русіфікацыя засталася.

    4. "Жабий язык"

    За саветамі кожны разумеў беларускую мову, бо жыла вёска, і бальшыня насельніцтва гарадоў (асабліва Менск) прыехала зь вёскі. Акрамя таго, у кожным доме і ў кожнай кватэры было абавязковае дзяржаўнае правадное радыё, якое вяшчала па-беларуску (пасіўнае засваеньне мовы). Практычна, усе школы ў сельскай мясцовасці і часткова ў гарадах (да Машэрава) былі беларускімі.

    І тым ня менш (асабліва пры Машэраве) увесь час правакавалася і штучна ўздымалася нянавісьць да беларускай мовы. Мы разумелі, што гэта была распрацаваная тэхналёгія, пушчаная ў беларускі соцыюм і быт, але ня ўсе тое ведалі.

    На сітуацыю з "жабьім языком" (як у кіно), на хамства і зьнявагу можна было нарвацца ў любым месцы, дзе аказвалася "кантора" ды прапагандовыя агрэсісты (ці проста дурні). Мардабіцьця крыўдзцеляў за зьнявагу мовы за саветамі ня памятаю. Абыходзіліся слоўным запасам. Праўда, " слоўны запас" саветаў не пераконваў.

    У сярэдзіне 1960-х група саветаў забілі ў Менску паэта Ігара Хадановача за тое, што той размаўляў па вулічным тэлефоне па-беларуску. (Мы з Лявонам Баразной і Ўладзімерам Караткевічам былі на судзе). Камуністы са скуры вылазілі, каб зацерці гэты факт.

    Моладзь Адраджэньня была крыху іншай. Алесь Бурбіс з групай маладзёнаў у час першай рускай рэвалюцыі захапілі нават мястэчка Майшаголу пад Вільняй, выставілі за дзьверы царскіх чыноўнікаў і аб'вілі беларускую "Майшагольскую рэспубліку". Так што калі ў кіно Сяргей Палуян, заехаў у лыч царскаму афіцэру за "жабій язык", то гэта цалкам у стылі часу.

    Выпадкаў было шмат і вельмі характэрных. Няма сэнсу пра іх распавядаць. (Увогуле, маё адчуваньне, што руская нянавісьць да беларускай мовы падспудна заснавана на неўсьвядомленым адчуваньні сваёй ніжэйшасьці перад беларусамі, якая прыкрываецца агрэсіяй.)

    5. Паралелі

    Падзеі жыцьця ўсплываюць з памяці, праглядаючы эпізоды гэтага фільму. Дакладна паказаны пэрыяд узмацненьня бальшавіцкай дыктатуры, рэпрэсіі, вобразы энкавэдзістаў, атмасфэра і карціна 30-х гадоў. Тут адлюстраваныя тыповыя сітуацыі і ўзьнікае асацыяцыя з тым, што зноў робіцца ў Беларусі. Бачым паралелі, бо ўсё вырастае зь аднаго кораня, з агрэсіі і нянавісьці маскоўскай арды. Пакуль арда існуе, агрэсія ня спыніцца. Яе можна спыніць толькі тады, калі, перафразуючы цытаты змаганьня, будзе добра пастаўлены крок.

    13 жнівень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

    Posted Aug 28, 2021, 9:24 AM by Адміністратар Навін
  • СЬВЕТЛЫ КУПАЛА

    У Сеціве ёсьць кінафільм "Купала" (рэжысёр Уладзімер Янкоўскі), які зьняты год таму і які рэжым не пусьціў у кінапракат. Гэта адзіны твор, зроблены на кінастудыі "Беларусьфільм" (за ўсю яе гісторыю), дзе адлюстраваны праўдзівы беларускі дух, культура, вобразы і дачыненьні між людзьмі. Тое вельмі важна ў кіно і ў тэатры. Калі яно ёсьць, тады мастацтва характарызуе сябе як нацыянальнае. Шчыра кажучы, я нават зьдзіўлены, што у калектыва тое атрымалася (тое, што ў русіфікатарскай "Беларусьфільм" не атрымлмвалася ніколі).

    Мне добра вядомы гэты гістарычны пэрыяд (першая чвэрць 20-га стагоддзя) па роду маёй ранейшай навуковай дзейнасьці, вядомыя постаці дзеячоў таго часу. Зь некаторымі я пасьпеў яшчэ быць асабіста знаёмым, запісваў іхныя ўспаміны і іншае (напрыклад, Паўліна Мядзёлка, Язэп Сушынскі, ягоная жонка Кацярына Юстынаўна, жонка Аркадзя Смоліча (Алеся Ігнатаўна), Аляксандар Міцкевіч, асяроддзе Яна Пазьняка, Максім Танк, Антон Шукелойць, Стэфанія Станюта, Зоська Верас, Ларыса Геніюш, Пётра Сергіевіч і іншыя).

    Праглядаючы гісторыю таго часу, факты, фота і апісаньні, фармуецца ўяўленьне аб людзях, якія былі. У кіно "Купала" ўражвае "трапляньне" ў вобразы, якія ўжо склаліся ў маёй галаве. Прытым тут увогуле няма правалаў у ролях, кожная роля -- вобраз, а некаторыя выкладзеныя проста бліскуча. (Я адмыслова не разглядаю тут ролі і не называю акцёраў, бо гэта не рэцэнзія, а толькі водгук).

    Добра пастаўлены і сыграны, практычна, усе зборныя сцэны інтэлігенцыі. Гэта складана і ў кіно, і ў тэатры. Але рэжысура і акторы тут на вышыні.

    У фільме ёсьць гістарычная праўдзівасьць вобразаў, адносінаў і гістарычнай сітуацыі, і самае важнае (паўтаруся) -- тут ёсьць тое сутнаснае, характэрнае, інтэлегентнае і беларускае ў дачыненьнях людзей, дух нашай звычаёвай культуры таго часу, такі знаёмы і настальгічны.

    У культурных местачковых сем'ях (кажу пра сваё асяроддзе) дзеці не называлі бацькоў на "ты", але ў другой і трэцяй асобе; людзі ў размовах не павышалі голасу, умелі слухаць, не перабівалі адзін аднаго, не ўжывалі вульгарнай лексікі. Паважлівыя адносіны людзей (зьвярталіся адзін да аднаго "пан" і "пані") былі зазвычай, прытым пры захаваньні ветлівай дыстанцыі выяўлялася дабразычлівасьць і адкрытасьць, людзі ўсьміхаліся. Тое было нормай. Так было і паміж беларусамі першай пасьляваеннай эміграцыі ў ЗША, жыцьцё якой я яшчэ засьпеў у 90-х.

    У агульных рысах у фільме "Купала" ёсьць дух культуры, адносінаў і вобраз Беларусі.

    Фільм увогуле зроблены прафэсійна (пра недахопы тут не пішу). Гэта выяўляецца ў прыватнасьці і ў аксэсуарах, і ў касьцюмах, дасканала дапасаваных да эпохі.

    Ад сябе дадам, што мода пэрыяду сэцэсіі і мадэрну як для мужчын, так і асабліва для жанчын, была, бадай што, найпрыгажэйшай у эўрапейскай гісторыі.

    Але самымі прыгожымі ў фільме ёсьць створаныя акторамі вобразы людзей, беларускай інтэлігенцыі пэрыяду нацыянальнага Адраджэньня, змаганьня за незалежнасьць, за вольную Бацькаўшчыну і сьветлую Беларусь.

    11 жнівень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК  

    Posted Aug 28, 2021, 9:21 AM by Адміністратар Навін
  • НАЙВЯЛІКШАЕ СЬВЯТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

    Настаў жнівень. Надыходзіць вялікае сьвята Рэспублікі Беларусь 25 Жнівень -- Дзень Незалежнасьці. 25-ы Жнівень і 25-ы Сакавік -- Дзень Волі -- навечна ўвайшлі ў беларускую гісторыю. І цяпер гэтыя даты сьвецяць нам і паказваюць шлях, бо барацьба працягваецца. Яна будзе ўвесь час, пакуль на ўсходзе існуе дэфэктная шматковая дзяржава, сутнасьць існаваньня якой -- агрэсія і збочаныя ўяўленьні аб імпэрскім мінулым.

    Наша нацыянальная рэвалюцыя 1988-1991 гадоў прадэманстравала вялікі ўздым, грамадзкую сілу людзей і рашучасьць нацыянальнага авангарду -- Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне", які меў фэнамэнальную змагарную фракцыю ў Вярхоўным Савеце. Разумнасьць, воля і пасьлядоўнасьць кіраўніцтва нацыянальнага Адраджэньня ды падтрымка народа паспрыялі таму, што Незалежнасьць была дасягнута мірным шляхам -- не загінуў ніхто.

    У 1994 годзе Масква праводзіць на пасаду прэзыдэнта Беларусі сваю крэатуру Лукашэнку. Зноў пачалося вынішчэньне беларускай мовы і нацыі. У адказ -- пэрманэнтнае змаганьне патрыётаў супраць прамаскоўскай улады і маскоўскай палітыкі.

    Цяпер, у час разгулу рэпрэсіяў і міліцэйскай вайны супраць беларусаў, цяжка адзначыць гэтае вялікае сьвята належным чынам. Але ёсьць магчымасьці, спосабы і формы. Ворагі ня зьнішчаць беларускай Незалежнасьці, як бы ні шалелі, бо яна ў сэрцах людзей. Беларусь ёсьць, была і будзе, пакуль мы, беларусы, любім яе і дбаем пра нашу волю.

    7 жнівень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

    Posted Aug 28, 2021, 9:19 AM by Адміністратар Навін
  • ЗАСТАЛАСЯ ВЕЧНАСЬЦЬ

        Алесь Разанаў не жыве. Бяда ня ходзіць адна. У цяжкім часе для літаратуры і для краіны адзін за адным адыходзяць шасьцідзесятнікі. Той узровень літаратуры пад акупацыяй яшчэ патрабуе свайго тлумачэньня. Скончыліся сталінскія рэпрэсіі. На выкашанай пожні пачала расьці новая беларуская літаратура. Уздым. Шасьцідзесятыя далі класіку 2-й паловы ХХ-га стагоддзя. Тут і Быкаў, і Караткевіч, і Барадулін, і Мележ, і Стральцоў, і Бураўкін, і Разанаў, і маса паэтаў, пісьменьнікаў, узровень якіх цяпер недасяжны. Яны ўжо не жывуць. Цяпер адышоў і Разанаў -- паэт са сваім сьветам. Шкода. Паэт, які сваёй творчасьцю ўзвышаў эліту нацыі. Бывай, дарагі Алесь. Зямны шлях скончаны. Засталася вечнасьць. Вечная памяць.

    26 жніўня 2021 г. Зянон Пазьняк

    Posted Aug 27, 2021, 4:44 AM by Адміністратар Навін
  • НАЙШЧАСЬЛІВЕЙШЫ ДЗЕНЬ У ЖЫЦЬЦІ. 30 гадоў Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь
            Сёньня 25 Жнівень, 30 гадоў Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Віншую ўсіх землякоў-беларусаў зь вялікім нацыянальным і будучым дзяржаўным сьвятам!
    Тры гады ў сьветлых 90-х была наша Воля і Школа, і Мова, і Сьцяг, і гэрб Пагоня, і вольны народ.  Але потым Гасподзь паслаў нам выпрабаваньне злом, каб зразумелі, што трэба ў жыцьці шанаваць. І тое выпрабаваньне спыніцца тады, калі зразумеем. Дык разумейма хутчэй!
    У цяжкі час -- гэта сьвята ў нашай душы, найшчасьлівейшы Дзень у жыцьці, каму выпала ўсё перажыць. 
    І цяпер мы бачым -- ужо шалее і курчыцца зло, спрабуе ўсіх пакусаць. Гэта знак, што скора сьвітаньне. І нішто не стрымае жыцьцё.
    Няжай жыве вольная Беларусь! Слава Айчыне! Слава героям, што памерлі за нашу свабоду! Салют Адраджэньню! Жыве Беларусь!

    25 Жнівень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК
    Posted Aug 25, 2021, 3:12 AM by Адміністратар Навін
  • ЯКАСЬЦЬ УЛАДЫ І ЯКАСЬЦЬ ГРАМАДЗТВА
    (Кароткія зацемкі)
    Складвецца ўражаньне, што гісторыя прыходу Лукашэнкі да ўлады некаторых беларусаў нічаму не навучыла. Псіхалагічная прычына адна -- безадказнасьць. І прычына безадказнасьці таксама вядомая. Гэта адсутнасьць адчуваньня прыналежнасьці да нацыянальнай сям'і (да нацыі). Адпаведна і адсутнасьць дбаньня пра нацыянальныя інтарэсы, пра будучыню нацыі, пра свой нацыянальны дом (дзяржаву і кіраўніцтва).
    Савецкая псіхалогія ("савок"), заснаваная на адлучэньні ад прыватнай уласнасьці і на сацыяльнай безаблічнасьці, была вытворнай ад дэнацыялізацыі грамадзтва. Дэнацыялізаваная асоба становіцца аб'ектам палітычных маніпуляцыяў. Дэнацыялізаванае грамадзтва ператвараецца ў масу, якой могуць маніпуляваць у антынацыянальных інтарэсах.
    У 1994 годзе маніпулятыўны лёзунг "абы ня Кебіч" быў праглынуты апалітычным насельніцтвам без разваг і сыграў злавесную ролю. Абяцаньне мінімальнага дабрабыту і ўраўненьне па беднасьці, як пры СССР (маўляў, насуперак разбагацелым нуворышам і карупцыі), было ўспрынята. Масавы электарат не цікавіла паходжаньне Лукашэнкі, яго адносіны да Беларусі, да нацыі, да Бога, да культуры і нацыянальнай будучыні краіны. Электарат не цікавілі адносіны Лукашэнкі да сям'і, да жонкі (якую ён пакінуў), не цікавілі яго крымінальныя адносіны да калгасьнікаў, нарэшце, электарат наўпрост аказаўся няздоольным заўважаць псіхічныя адхіленьні прэтэндэнта, яго ілжывасьць і махлярства, цемрашальскія разважаньні пра нацыянальную мову і нацыянальныя каштоўнасьці, хаця ўсё было на паверхні. Глядзелі -- і наўпрост ня бачылі, слухалі -- і ня чулі, не хацелі ўбачыць, што перад імі хворая, ілжывая асоба, хам і нягоднік, вораг нацыі. І так парцягвалася 26 гадоў.
    Апамяталіся толькі ў пачатку 2020-га, калі ўзьнікла эпідэмія каранавірусу, калі сталі паміраць людзі і ўсе ўбачылі, што вар'яту, якому яны дазволілі абсалютную ўладу над сабой, пляваць на іхняе жыцьцё, здароўе і існаваньне.
    Эпідэмія саўпала з фальшывымі выбарамі. Пачаліся масавыя пратэсты. Уключылася Масква са сваімі кандыдатамі (Бабарыка, Цапкала) і выбарчымі планамі (Ціханоўская), зьявіўся лёзунг: "Абы не Лукашэнка!". І ўсё пайшло па кругу, быццам і не было 26-ці гадоў сьлепаты, вар'яцтва і нацыянальнага вынішчэньня. На паверхню ўсплыў новы "савок", які зноў спадзяецца на свае ілюзіі: хто на Захад, хто на Маскву ды на жаданьне паставіць над сабой новага лепшага пана.
    Даведзеныя да адчаю злачынствамі антынацыянальнага рэжыму шмат хто (магчыма, нават бальшыня) ня могуць уявіць, што маскоўскі варыянт Бабарыкі, увезены на плячах Ціханоўскай, можа аказацца для будучыні Беларусі ў канцовым варыянце яшчэ горшым, чым рэжым калгаснага вырадка. Гэта цяперашнім людзям (як некалі іхным бацькам) немагчыма зразумець. Але пазьней, калі ўбачаць рэчаіснасьць, іхні лямант нікому ня будзе патрэбны.
    Сьвятое месца ня будзе пуставаць. Калі душа пакідае Бога, яна ня стане парожняй. Туды прыйдзе іншы, што ня будзе любіць Бога, і пакіруе душой. Калі ў грамадзтве нішчаць сваё, яго заменіць чужое.
    Выхад з заганнага кола -- зварот да свайго, да нацыянальнага адраджэньня, да сваёй мовы, культуры, да свайго парадку і галоўнае -- да свайго беларускага думаньня, да сваіх ідэй.
    Будучыня нацыі залежыць цяпер ад хуткасьці і эфэктыўнасьці яе нацыянальна-культурнага і палітычнага адраджэньня. Гэта кажацца цяпер, калі ў Беларусі шалеюць рэпрэсіі супраць беларусаў, арышты і перасьлед, разбурэньне ўсяго беларускага, зьнішчэньне беларускай грамадзянскай супольнасьці. Адбываецца гібрыдны генацыд. Рэжым распачаў фізічную паліцэйскую вайну супраць беларусаў. Ахвяры вялікія. Але не забывайма, што ва ўмовах наўпроставага разбурэньня выяўляецца і адкрыта бачны вораг нацыі. Яго вайна супраць народа можа выклікаць супраціў, ўмацаваньне нацыянальнага духу людзей, прасьвятленьне ў галаве, арыентацыю ў падзеях, арганізацыю барацьбы. Тут не павінна быць ніякага расчараваньня і нявер'я ў перамогу над злом. Чым больш шалее зло, тым больш беларусам трэба гартавацца, рыхтавацца да апошняй бітвы за волю Айчыны.
    Нашай унівэрсальнай зброяй ёсьць наша Беларуская мова, нашым ідэалам ёсьць вольная Беларусь, нашай сілай ёсьць наша культура, нашай каштоўнасьцю ёсьць незалежнасьць і свабода, вобраз Пагоні і беларускі Бел-Чарвона-Белы сьцяг лунаюць над намі.
    Спакойна рыхтуемся, шануем сваё, ведаем, што трэба рабіць, моўчкі парцуем, набліжаем сьвітаньне, дзе беларус беларусу будзе беларус, абаронца і гаспадар у сваёй краіне.
    22 ліпеня 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК
    Posted Jul 28, 2021, 8:05 AM by Адміністратар Навін
  • МАСКОЎСКІ ПАДСТАЎНЫ ПРАЕКТ ПРАЦЯГВАЕЦЦА
    Масква занепакоілася крытыкай санкцыйнай палітыкі супраць Беларусі. Нядаўна вуснамі Ціханоўскай група няўклюдна агучыла свае апраўданьні. Гучыць надумана. Маўляў, мы патрабуем выпусьціць палітвязьняў, спыніць катаваньні, арышты, перасьлед і пачаць перамовы з апазыцыяй (гэта значыць зь імі). Ну, але паколькі рэжым нічога ня слухае (а групоўка, хоць і на ўтрыманьні Эўропы, ніякой рэальнай сілы не ўяўляе), то яны запатрабавалі санкцыяў. Запатрабавалі каб чужыя сілы і чужыя краіны эканамічна ўдарылі па Беларусі, спадзеючыся такім чынам чужымі рукамі зьнішчыць уладу Лукашэнкі (насельніцтва тут не ў разьлік).
    Подласьць такога апраўданьня антынароднай пазіцыі нават не настолькі ў тым, што да санкцый заклікаюць асобы, якія існуюць за мяжой на чужым фінансаваньні, але найперш у ашуканстве людзей ігнараваньнем агульнавядомага гістарычнага факту -- санкцыі ніколі і нідзе не прыводзілі да ўпадку дыктатара. Дыктатары заставаліся, а народ гінуў, гібеў, галадаў і пакутваў. Найбольш вымоўныя прыклады -- Куба, Паўночная Карэя, Венесуэла. Санкцыі выгадныя тым, хто іх уводзіць.
    Нават цёмнае няведаньне гэтай праўды не пазбаўляе ад крымінальнай адказнасьці розных васалаў чужых інтарэсаў (не кажам ужо пра несумленнасьць паводзінаў).
    Пры гэтым прамаскоўская накіраванасьць іх застаецца нязьменнай. Яе прапагандуюць, практычна, усе ўдзельнікі газпрам-крамлёўскай групоўкі. Вось тут (https://www.youtube.com/watch?v=AxqJ_D8oikI , 25.50 -- 29.13) можна паглядзець вымоўны кавалачак відэа з выкладам пазыцыі аднаго такога групніка В. Кавалеўскага.
    Гэта былы службіст у лукашысцкай амбасадзе ў Вашынгтоне. Пасьля сканчэньня тэрміну ён апынуўся ў Амэрыцы, перайшоў у апазыцыю, але пачаў дрэнна выказвацца пра беларускую нацыянальную эміграцыю, Беларускі Народны Фронт, здабыцьцё незалежнасьці і г. д. Нядаўна ён "апынуўся" ў групоўцы Латушкі-Ціханоўскай і адразу ўліўся ў асноўны "пул" дзеячоў супраць Лукашэнкі з пазыцыяў Масквы. Маўляў, у антыбеларускай агрэсіі Масквы вінаваты Лукашэнка, каб ня ён, то можна б было з Пуцінам дружыць і хораша супрацоўнічаць.
    Заварушылася агентура ў беларускай эміграцыі ЗША, прачуйшы аб падрыхтоўцы візіту групоўкі Латушкі-Ціханоўскай у Амэрыку. Маскве хацелася б замазаць Беларускую Праваслаўную Аўтакефальную Царкву і беларускую нацыянальную эміграцыю ў калабарацыі з маскоўскім праектам, стварыўшы прэцэдэнт нібыта супрацоўніцтва з газпрам-крамлёўскай групай расейскіх інтарэсаў. Ня думаю, што такі спэктакль службістам ўдасца сыграць зь Беларускай Царквой, хіба што зь "невераятнымі", якія прыехалі з-пад лукашызму ў Амэрыку ў вялікай колькасьці.
    Сітуацыя паказвае, што падстаўны пуцінскі праект разварочваецца на шырэйшы абсяг. Крэмль, здаецца ўвачавідкі ўявіў, што можна скарыстаць Захад і рэальна мяккай сілай захапіць Беларусь без адзінага стрэлу, пакінуўшы страляніну, рэпрэсіі і забойствы беларусаў на хворую волю Лукашэнкі.
    З Бабарыкі (якога Пуцін меціць у прэзыдэнты Беларусі), здаецца, ёсьць намер ствараць Мандэлу і пакутніка за свабоду -- так ўзялася за яго газпрамаўская рэклама і прапаганда. Палітыка, аднак, капрызная пані. І ня выключана, што банкіру насупраць чаканьняў Масквы, прыдзецца адматаць свой тэрмін ужо пасьля пацьвярджэньня суда вольнай Беларусі.
    Вольныя беларусы, дзейнічайце абдумана, спакойна і пасьлядоўна. Гуртуйцеся не на паказ. Не гуляйце на публіку ў "тэатр і кіно". Набліжайма час і разумейма абставіны. Адсталасьць і цемра не павінна мець улады. Ворагі Беларусі і вырадкі не павінны кіраваць краінай. Будучыня павінна належыць разумным. Будучыня для беларусаў.
    14 ліпень 2021 г. Зянон Пазьняк
    Posted Jul 28, 2021, 8:01 AM by Адміністратар Навін
  • АБ ІНТАРЭСАХ
        У палітыцы санкцый супраць Беларусі заходняя Эўропа мае свае інтарэсы. Гэта перш за ўсё інтарэсы Нямеччыны (узгодненыя з Францыяй), якія яна каардынуе з інтарэсамі Расеі. Бізнэс зацікаўлены ў перадзеле рынкаў; палітыкі -- у падзеле сфэраў уплыву.
        Калі сказаць коратка, спрошчана і лапідарна -- Мэркель і Макрон хацелі б сесьці  за стол перамоў разам з Пуціным і зрабіць трэці ўмоўны падзел Беларусі*. У гэтай парадыгме яны скарыстоўваюць гаворачую ляльку Ціханоўскую. 
        З Меркель-Макронаўскага плану нічога не атрымаецца, бо Пуцін хоча вырашыць патаньне Беларусі сам, без эўрапейскіх "чэмбэрленаў". Але нават калі б "атрымалася", то Пуцін бы іх тут аб'ягорыў ушчэнт, таму што яны паўтараюць крамлёўскую нарыхтоўку, агучаную праз групоўку Ціханоўскай: новыя выбары прэзыдэнта пад міжнародным наглядам (па лукашысцкім выбарчым законе зь Ярмошынай у ЦВК). Пры такім падыходзе выбраны будзе прамаскоўскі прэзыдэнт з абсалютнымі паўнамоцтвамі ўлады.
        Нагадаю зноў пра найпадлейшую ролю, якую адыгрывае ў гэтай сітуцыі групоўка пад эгідай Латушкі-Ціханоўскай.  Тут тыповая антынацыянальная марыянэткавая група і антыбеларуская пазыцыя.
    -------------------------------------
        *(Заўвага. Маюцца на ўвазе падзелы Беларусі ў 1921 і ў 1941 гг.)

    30 чэрвень 2021 г.  Зянон Пазьняк

    Posted Jul 28, 2021, 7:57 AM by Адміністратар Навін
  • КАНФЛІКТ ЧУЖЫХ. ЗМАГАНЬНЕ БЕЛАРУСАЎ НА ДВА БАКІ: З АНТЫБЕЛАРУСКАЙ УЛАДАЙ ЛУКАШЭНКІ І ЗЬ ЯЕ ГАЗПРАМ-КРАМЛЁЎСКАЙ АПАЗЫЦЫЯЙ.
            На саміце НАТО 14-га чэрвеня  гэтага года прагучэлі паведамленьні (міністар МЗС Латвіі) аб падрыхтоўцы Расеі да рэальнай анэксіі Беларусі і аб неабходнасьці Прыбалтыйскім краінам рыхтавацца да гэтай падзеі. Іронія ў тым, што самы Прыбалтыйскія краіны (спадзеючыся на парасон НАТО) спрыяюць анэксіі Беларусі Расеяй і падтрымліваюць эўрапейскую агрэсію санкцый. 
    Групоўка Латушкі-Ціханоўскай тут, фактычна, служыць шырмай (Траянскім канём) для эўрапейскай палітыкі пераразьмеркаваньня рынкаў і спрыяе інтарэсам нямецка-расейскай дамінацыі на кантынэнце. 
    Шкода ад ролі і рыторыкі гэтай групоўкі вялікая, бо калі б газпрам-крамлёўскі план цяпер быў бы рэалізаваны, ён паспрыяў бы рэальнаму аншлюсу Беларусі Расеяй, выклікаў бы небясьпечныя геапалітычныя перамены ва Ўсходняй Эўропе.
    Ня выключана, што Пуцін у адпаведны момант можа скарыстаць гэтую групу непасрэдна ў наўпроставым дзеяньні, калі яму спатрэбіцца рэальна пазбавіцца ад Лукашэнкі. Магчыма, гэтым выклікана нядаўняе выключэньне Ціханоўскай з расейскай базы МУС міждзяржаўнага вышуку. (Крэмль на будучыню хацеў бы мець Ціханоўскую ўяздной у Расею дзеля магчымых захадаў па ажыцьцяўленьні газпрам-крамлёўскага электаральнага плану.) 
    Варыянтаў тут некалькі -- і ўсе злавесныя. Найбольш небясьпечным быў бы той, калі б крамлёўцам ўдалося стварыць востры крызіс ўлады ў Беларусі, прызнаць міфалогію аб Ціханоўскай, запрасіць яе ў Маскву (гэтая падзея пастаянна мадэліруецца ў прапуцінскай рыторыцы Ціханоўскай, значэньня якой яна, відаць, не разумее) і пераможна ўехаць у Беларусь, выстаўляючы Сьвету як плякат свабоды з усходу перад павержаным Лукашэнкам.  Далейшыя падзеі: усеагульная любоў да Пуціна з боку "брацкіх" народаў, выбары Бабарыкі, пераразьмеркаваньне (забор) беларускай маёмасьці, русіфікацыя, аншлюс, стварэньне прадпасылак "канца беларускай гісторыі" (канца, праўда, ня будзе, але пра тое пакуль не гаворым).
    Такая верагоднасьць авантурная, складаная і, з гледзішча абмежаваных эўрапейскіх уяўленьняў, нерэальная. Але для Масквы тое амаль руціна, усё магчыма. Нездарма там узьнікаюць разважаньні  пра рэжым "ваеннага стану". Лукашэнка мячык злавіў. "Ваенны стан" быў бы крокам да краху дзяржавы (разам з сатрапам). 
    Да вар'яцкага намеру сатрапа ўвесьці ваенны стан трэба аднесьціся сур'ёзна. Па сваёй прыродзе Лукашэнка -- гэта забойца з хворай псіхікай апантаны  нянавісьцю да беларускай нацыі. Трэба ведаць, што нянавісьць -- гэта паталагічны трансцэндэнтны стан душы. Нянавісьць безаблічная, існуе ў пацыенце сама па сабе як сутнасьць, але канцэнтруецца на канкрэтных раздражняльніках. Паталогія псіхікі павялічвае ўзровень нянавісьці да поўнага абсурду. Аб'ектам нянавісьці дзеля ўлады псіхапата могуць стаць групы людзей, цэлы народ і ўсё чалавецтва. 
    Беларусам (шмат каму) да сёньняшняга дня яшчэ цяжка ўявіць, каго яны пасадзілі сабе на галаву, бо, як недапалітычнае грамадзтва, яны любяць і абіраюць сабе ўладу, зыходзячы з  сваіх прыемных ілюзій, з свайго хаценьня, але не з рэальнасьці (з Ціханоўскай дакладна такая ж праява ўяўленьняў. Адукаваныя людзі сантымэнтальна ўяўлялі яе Эміліяй Плятар, наўпрост ня бачачы, што за нацыянальна чужая і пустая істота ўсплыла перад імі на хвалі вады). 
    Беларусы, магчыма, ўжо забыліся пра пагрозу пацыента роўна год таму перад выбарамі. Яна гучэла так: "Забыліся, як былы прэзідэнт Карымаў у Андыжане задушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек? Ну дык мы нагадаем!” 
    На жаль, маё веданьне і сьведчаньне пра гэтага пацыента, якому беларусы (пры ўдзеле і задуме Масквы) далі ў рукі абсалютную ўладу над сабой, гэтак жа як і 27 гадоў таму, наўрад ці прымусіць каго задумацца. Надта ж "невераятна" здаецца тое, што пацыент можа расстраляць народ. Хаця ў рэальнасьці ня толькі можа, але і хоча, каб адпомсьціць, і рыхтуецца да таго. Калі тое пачнецца, то спыніць генацыд зможа толькі ліквідацыя вар'ята. А гэта дрэнны варыянт, бо павінна абавязваць права і суд над злачыннай зьявай нянавісььці да народа.
    Супрацьстаяць маскоўскім планам ня проста з прычыны страты за гады рэжыму беларускага нацыянальна-дэмакратычнага палітычнага класу. Рэшта яго цяпер у турме, у падпольлі, альбо выгнана за межы краіны. 
    Адсутнічаюць беларускія нацыянальна-дэмакратычныя сродкі масавай інфармацыі. Тыя фармальна беларускія СМІ, што яшчэ засталіся ў Беларусі (і якія, практычна, падтрымліваюць газпрам-крамлёўскі праект) рэжым ліквідуе поўнасьцю (канфармізм ім не дапаможа). СМІ за мяжой існуюць па-за нацыянальна-адраджэнскай палітыкай Беларусі і таксама прапагандуюць газпрам-крамлёўскую групрўку апазыцыі рэжыму.
    Гэтым найперш тлумачыцца пашырэньне чужой рыторыкі і прапаганды нацыянальна забойчай пэрспэктывы. 
    У нацыі парушаны імунітэт супраць варожага і чужога. Сімвалам такога стану, амаль метафарай, мог бы стаць факт абыманьня і цалаваньня бандытаў спэцназу жанчынамі пратэсту (калі толькі гэта ні была варожая задумка і не адмысловае апаганьваньне Народнага руху). 
    А тым часам усё рабілася адкрыта: і Бабарыка, і ягоная сакратарка, і Ціханоўская, і ўся група, і ўсе невядомыя людзі, што павыскоквалі, як чэрці з табакеркі ў "каардынацыйную раду", -- усе яны ад пачатку адзінадушна і рытарычна сьведчылі сваю накіраванасьць пад Маскву і адмаўлялі базавыя каштоўнасьці беларускай нацыі, яе гісторыі і барацьбы за незалежнасьць. 
    Ёсьць тэставыя прыкметы для варожых і чужых. Калі людзі ахайваюць і не прызнаюць барацьбу і гістарычны подзьвіг Беларускага Народнага Фронта "Адраджэньне" ў перамозе над камунізмам, у дасягненьні незалежнасьці Беларусі, у стварэньні заканадаўчых асноў незалежнай беларускай дзяржавы, калі такія людзі не прызнаюць гэтыя заканадаўчыя асновы і ўсю гісторыю ахвярнага змаганьня беларусаў, пачынаючы ад стварэньня БНР, калі ўрэшце яны не прызнаюць законнай Канстытуцыі 1994 года, дзяржаўнай Беларускай мовы і дэманстратыўна не карыстаюцца ёй, -- гэта ёсьць суб'екты, варожыя Беларусі. 
    Апазыцыя супраць Лукашэнкі, створаная з такіх людзей пры дапамозе Масквы, такая ж чужая для Беларусі, як і лукашысцкі рэжым. Яна мосьціць дарогу Маскве. Зь ёй трэба змагацца гэтак жа, як і з рэжымам. 
            Не забывайма, што пазбаўленьне ад Лукашэнкі гэта яшчэ не канец рэжыму, але пачатак падзей, якія (калі імі не апанаваць) могуць стацца фатальнымі для Беларусі. Туды, у постлукашызм, павінна быць заранёў накіравана беларуская думка, дзейнасьць і сіла. Інакш -- параза. Інакш беларусаў скарыстаюць для расчысткі дарогі Маскве (чым і займаюцца групоўкі газпрам-крамлёўскіх "невераятных").
    Шмат каму ў Беларусі трэба хутчэй абуджацца і абараняць беларускія асновы нацыі, дзяржавы, волі і незалежнасьці нашай краіны. Стварайма суполкі "Вольнай Беларусі". Будзьма гатовыя да мабілізацыі і сур'ёзнай барацьбы з ворагамі нацыі і свабоды нашай Айчыны. 

    25 чэрвень  2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

     
    Posted Jul 8, 2021, 6:26 AM by Адміністратар Навін
  • ПРА БЫКАВА

    19-га чэрвеня 1924 года нарадзіўся Васіль Быкаў.

    Уражлівае адчуваньне. Чым далей аддаляешся ў часе ад далёкай пары, тым больш разумееш, як не хапае Быкава. Той цяжкі час, калі змагаліся за волю і, як на крыльлях, жылі надзеяй, калі дасягнулі Незалежнасьці любай Айчыны, калі за плячыма заўсёды былі Быкаў, Барадулін, Караткевіч, Бураўкін, Баразна, браты Грыцкевічы, Конан, на словы якіх можна было абаперціся, як на рыцырскае кап“ё, той час застаўся ва ўяўленьнях, як вецер, як брацтва сваіх, што шчымліва жыве ў памяці.

    Нічога няма лепшага за духоўнае адзінства людзей, калі нават можна не казаць, бо гаворыць маўчаньне.

    Быкаў вельмі перажываў за Беларусь, за лёс краіны, але не паказваў сваіх перажываньняў. Часьцей за ўсё ён маўчаў. Ён мала гаварыў пра літаратуру, жыў па разуменьні Гётэ: "Твары мастак -- не гавары". Ён глыбока ведаў душу беларуса, асабліва простага чалавека, выяўляў у творах спагаду да яго і сваю любоў.

    Вялікі пісьменьнік -- гэта той, хто ведае, увекавечвае ў творчасьці лёсы людзей як лёсы народа.

    Якая добрая, якая чалавечая, якая магутная беларуская літаратура.

    Зазьзяе сонца -- і ўсё адродзіцца.

    19 чэрвеня 2021 г.                 Зянон ПАЗЬНЯК 

    Posted Jun 20, 2021, 11:58 AM by Адміністратар Навін
  • АБ СУТНАСЬЦІ САНКЦЫЯЎ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСІ

    Тое, што эканамічна-фінансавыя санкцыі супраць Беларусі не ліквідуюць рэжым Лукашэнкі і тое, што яны выгадныя Маскве, каб забраць беларускую эканоміку і засмаргнуць Лукашэнку, і тое, што гэты працэс разьвіваецца ў выніку актыўнай маскоўскай палітыкі з выкарыстаньнем груповак Латушкі-Ціханоўскай, -- гэта факт відавочны.

    Масква пасьлядоўна падключаецца пад апазыцыйныя адносіны беларусаў супраць Лукашэнкі і робіць сваю расейскую справу. (Прытым, для разуменьня "масаў" гэтая простая тактыка, на жаль, маладасяжныя.)

    Падрыхтоўцы да санкцый спрыялі даволі якасныя відэафільмы з крытыкай Лукашэнкі, зробленыя праз маладзёна ўплыву (напачатку непаўналетняга) Сьцяпана Пуцілу. (Дарэчы, у гэтых фільмах -- ні слова пра Расею -- тыповы пракол расейскай агентуры.)

    Далей расейцамі была кандова разыграна камэдыя з падрыхтоўкай замаху на Лукашэнку і арышт "змоўшчыкаў", куды трапілі гаваруны ў Сеціве.

    І, нарэшце, апошняя апэрацыя з прымусовай пасадкай чужога пасажырскага самалёта нібыта для захопу "апазыцыянера", якім аказаўся маладзён Раман Пратасевіч з групы інфарматараў "Нехта", што выконваў там службовую журналісцкую працу.

    Адным словам лукашысцкі рэжым пад уплывам маскоўскіх "радцаў" бабахнуў з гарматы па вераб'ях. Але план пасадкі самалёта дзеля захопу маладзёна спрацаваў фэнамэнальна.

    Шматгалосьсем загучэла патрабаваньне санкцыяў супраць Беларусі (ніхто ўжо не зьвяртае ўвагі на юрыдычны бок справы, тым больш на здаровы сэнс). Забыліся і пра змоўшчыкаў "тэрарыстаў", што нібыта рыхтаваліся забіць Лукашэнку (яны, дарэчы, сядзяць), амаль ніхто не кажа пра катаваньні беларусаў у турмах рэжыму, пра беларускіх вязьняў, схопленых на зьнішчэньне -- Аўтуховіча, Севярынца, Маёраву, Шарэнду-Панасюк і сотні іншых.

    Эўразьвяз цяпер цалкам заклапочаны арыштам Рамана Пратасевіча, што "без лішней дракі попал в большые забіякі". Маладзёну, як можна здагадацца, падрыхтаваны шлях Васкрасенскага, а ўсім астатнім вязьням рана ці позна -- лёс Вітольда Ашурака -- забойства ў турме. (Прычым Эўразьвяз з сваімі сантыментамі пра Пратасевіча і без разуменьня рэчаў сядзе ў галёш).

    Ніхто ў Эўразьвязе не кажа (ім не падалі "дэмсмі") пра лёс сапраўднага патрыёта і героя Беларусі Дзяніса Івашына, які за кратамі даўно бяз вестак і якога, гэтак жа, як і Ашурака, бандыты, магчыма, зьбіраюцца забіць.

    Чаму так -- зразумела. На парадку дня санкцыі. Усе трубяць толькі пра санкцыі. Расея дамаглася свайго.

    Трэба ўлічваць тое, што ўлічыла Масква. Санкцыі супраць Беларусі на гэтым этапе зручныя для прагматычнай Эўропы. І найбольш для Нямеччыны, якая фактычна, дзейнічае супольна з Расеяй.

    Немалаважнае значэньне для Эўропы мае танная рабочая сіла (за якую ўжо йдзе канкурэнцыя). Але галоўнае -- гэта эканамічныя і геапалітычныя інтарэсы Нямеччыны і Расеі.

    Назаву толькі чыньнікі. Паўночная плынь газапровада (завяршальным этапам якога кіруе афіцэр былой Штазі) насуперак краінам Усходняй Эўропы будзе дабудавана. Гэта дасьць магчымасьць Нямеччыне стаць разьмеркавальнікам газавай энэргетыкі ў Эўропе, што ўзмоцніць ролю Нямеччыны і аслабіць Украіну (аблегчыць там расейскую інвазію). Гэта ўмацуе пазыцыю Эўразьвязу, каб прымусіць Польшчу адмовіцца ад цеплавой энергетыкі (важнай для Польшчы) і ад здабычы каменнага вугалю (тут моцны ўдар па Польшчы). Нямеччына павялічыць сваё лідэрства ў Эўразьвязе і ўрэшце прымусіць краіны адмовіцца ад права "вета" (тады далейшая будучыня Эўразьвязу -- новы "Савецкі Саюз")

    А каб найбольш рэвалюцыйны народ у Эўропе і, практычна, адзіная рэальна каталіцкая краіна ў Эўразьвязе -- Польшча не нарабіла тут клопатаў, дык расейскія войскі (у выніку санкцыяў супраць Беларусі) могуць стаць за Бугам. Руку на пульце ў гэтай "палітэканоміі" будзе трымаць Расея.

    Паўтараецца нямецка-расейская схема ХХ-га стагоддзя. Так будзе заўсёды, пакуль існуе Расея і расейскае "скопішча зла".

    Аб'ектыўна ацэньваючы, трэба спыніць паліт-гастралёраў з гаворачай лялькай на авансцэне, гэтых агітатараў за забойныя санкцыі супраць беларускай Незалежнасьці, што пад выглядам змаганьня супраць Лукашэнкі капаюць яму народу Беларусі. Беларуская эканоміка адкрытага тыпу (ад пачатку такой была). Страчаныя рынкі назад ня вернеш. Адчыніцца маскоўская кабала. І рэжым, і Лукашэнка, і гэтыя гастралёры аднолькава гатовыя ўгробіць краіну і народ дзеля сваіх палітычнх інтарэсаў. Але тое ім ня ўдасца.

    15 чэрвень 2021 г.                     Зянон Пазьняк

    Posted Jun 16, 2021, 3:04 AM by Адміністратар Навін
  • САНКЦЫЙНАЯ ПРАВАКАЦЫЯ І ПАЛІТЫКА МАСКВЫ

    З дня ў дзень група, сфармаваная на грунце газпрамаўска-крамлёўскага электаральнага плану 2020 года (П. Латушка, В. Цапкала, В. Бабарыка, С. Ціханоўская і інш.), няспынна патрабавала ад Захаду і паўтарала: Санкцыі! Абкласьці санкцыямі і спыніць "Беларуськалій", гродзенскі "Азот", "Нафтан", МАЗ, БелАЗ, Трактарны завод і г. д., спыніць інвестыцыі ў беларускую эканоміку, адключыць ад Беларусі міжнародную фінансавую сістэму разьлікаў SWIFT, ануляваць крэдыты для Беларусі, не купляць беларускіх тавараў, спыніць палёты беларускіх самалётаў "Белавіа", спыніць беларускія чыгуначныя перавозкі і т. п. І ўсё гэта, маўляў, для таго, каб фінансава задушыць дыктатара Лукашэнку, ліквідаваць яго ўладу. (І ні слова пра санкцыі супраць Расеі, якая фінансуе тэрарыстычны рэжым Лукашэнкі.)

    З боку ўлады Лукашэнкі выступае міністар МЗС У. Макей і заяўляе, што калі Захад увядзе санкцыі, тады ўлада зьнішчыць беларускую грамадзянскую супольнасьць.

    Працэс пайшоў. Захад уводзіць санкцыі, а рэжым Лукашэнкі нішчыць беларускую грамадзянскую супольнасьць, ліквідуе беларускія арганізацыі, тэатры, мастацтва, сродкі масавай інфармацыі, блакуе Інтэрнэт, рэпрэсуе разумных людзей, душыць эліту нацыі, катуе і забівае беларусаў у турмах, выганяе з краіны. Разбурэньне Беларусі йдзе з двух бакоў.

    Вялікая колькасьць акалпачаных дэнацыяналізаваных беларусаў пры падтрымцы Эўропы і разам з Латушкам-Ціханоўскай, патрабуюць, вобразна кажучы, спаліць свой Беларускі дом разам зь ненавісным сатрапам. ("Абы ня Лукашэнка!"). Што будзе потым -- пагарэльцы ня ведаюць.

    А будзе вось што. (Але спачатку пра сатрапа.) Ніякія эканамічна-фінансавыя санкцыі, нават самыя жорсткія, усеагульныя і татальныя, не ліквідуюць рэжым Лукашэнкі. Яго возьме на паўгалоднае ўтрыманьне пуцінская Расея, каб за бясцэнь (ці нават за свае ранейшыя пазыкі рэжыму) забраць беларускую эканоміку, якую перад гэтым разбурыць санкцыямі і пакладзе на лапаткі Захад. Санкцыі супраць Беларусі перш за ўсё адпавядаюць інтарэсам Расеі.

    Дзеля ўтрыманьня рэжыму Лукашэнкі на пэрыяд захопу нацыянальнай эканомікі рускім алігархатам у Расеі ёсьць усе фінансавыя магчымасьці. Тут для Масквы не вялікія грошы.

    Пасьля захопу прыбытковых беларускіх прадпрыемстваў і ключавых пазыцый вытворчасьці стратэгічнае пытаньне "беларускага балькона" вырашаецца хутка, прысутнасьць рускіх войскаў у Беларусі забясьпечана. Фармальна тут ня будзе ніякай адказнасьці Крамля. Адказным будзе "суверэнны" сатрап Лукашэнка, якога гэты статус таксама задаволіць.

    Далейшая палітыка -- жорсткае задушэньне народа і ўсяго беларускага аб'яднанымі сіламі Масквы і мясцовых прыслужнікаў. А ў выніку мусіў бы стацца "канец гісторыі" Беларускай нацыі. Такая вось ілюзорная, але злавесная крамлёўская візія "рускага міра".

    Шкодную ролю супраць беларускіх нацыянальных інтарэсаў адагрываюць тут групоўкі Латушкі-Ціханоўскай (і гэта толькі частка іхняе шкоды).

    Нельга дапусьціць, каб антыбеларуская палітыка "русского міра" і Крамля разьвівался. Складанасьць у тым, што ўтварылася становішча, дзе ўвесь народ стаў закладнікам вар'ята Лукашэнкі. Калі яго цяпер раптоўна выдаліць ад улады ці ліквідаваць, то найбольш верагодны сцэнар, што ўладу могуць зноў захапіць і пераняць прамаскоўскія сілы, -- і тады запрацуе разбуральны для Беларусі электаральны крамлёўска-газпрамаўскі план 2020-га года.

    Калі ж лукашысцкі рэжым застанецца, то ён зьнішчыць, выдушыць і перадушыць усё жывое ў Беларусі і ўрэшце таксама здасьць краіну пад Маскву. Нельга, каб такі рэжым існаваў у Беларусі.

    Станоўчы выхад з прамаскоўскага "клінчу" (імпэрцаў і канторскай "апазыцыі") толькі адзін -- гэта шлях, які паказаў і праклаў Беларускі Народны Фронт "Адраджэньне" ў 1988-1991 гадах, калі збавіўся ад камунізму і дамогся Незалежнасьці краіны.

    Мусіць быць арганізавана і адроджана беларуская нацыянальная палітычная сіла (а яна жыве), якая шануе нацыянальныя каштоўнасьці, незалежнасьць, свабоду, беларускую мову, беларускі народ, законную беларускую Канстытуцыю, законы і зыходзіць зь беларускіх нацыянальных інтарэсаў. Такой сілай будзе народны рух "Вольная Беларусь". Апора -- на сябе, на свой народ. Рэвалюцыйная барацьба з бандыцкім рэжымам і яго каланіяльнай палітыкай. Мабілізацыя барацьбы і ліквідацыя антынароднай улады (так будзе) павінна весьціся ўсімі спосабамі (народ мае права), якія дадуць жыцьцё і вольную будучыню Беларускай нацыі.

    12 чэрвень 2021 г.                     Зянон ПАЗЬНЯК

    Posted Jun 14, 2021, 5:26 AM by Адміністратар Навін
  • ВЯРТАЕМСЯ ДА ПРАЧЫТАНАГА

    Мне неаднаразова і мякка (наколькі магчыма ў нашай палітычнай сітуацыі) прыходзілася казаць і пісаць, што пасьля ліквідацыі антынароднага рэжыму Лукашэнкі і ўсталяваньня беларускай народнай ўлады Сьвятлана Ціханоўская (абавязкова) мусіць пайсьці пад сьледзтва разам з ўсёй групай, якая яе выкарыстоўвае. Вынікі сьледзтва магчыма ўразяць шмат каго.

    Цяпер лямант і патрабаваньні фінансава-эканамічных санкцыяў супраць Беларусі (прыкрытыя тэрміналёгіяй "супраць Лукашэнкі") ахапілі ўвесь заходні сьвет. Тут відаць разбуральны прарыў маскоўскай палітыкі па захопу Беларусі, носьбітамі якой сталі бесталковыя, дэнацыяналізаваныя беларусы, што заблудзіліся ў палітычных джунглях.

    Магчама гэтыя людзі не разумеюць (але Захад ня можа не разумець), што ніякія самыя жорсткія эканамічныя санкцыі Захаду не ліквідуюць рэжым Лукашэнкі, якога ў гэтай крызіснай сітуацыі будзе ўтрымліваць пуцінская Расея. Тое мы зноў адмыслова адзначылі ў мэмарандуме да саміту НАТО (гл. перад гэтым). Перш чым змагацца, трэба зразумець.

    Раю беларусам яшчэ раз пачытаць дасьледваньне Дзяніса Лінкова, апублікаванае ім яшчэ ў сьнежні мінулага года. Тэкст ніжэй.

    Зянон Пазьняк, 11 чэрвень 2021 г.

    -----------------------------------------------------


    10 снежня 2020 г. ·

    ЦІХАНОЎСКАЯ ПРАЦУЕ НА РАСЕЙСКІ АЛІГАРХАТ

    Дзяніс Лінкоў:

    "Няма нiчога таемнага, што ня выйшла б на яву, ні схаванага, што не зрабілася б вядомым і ня выкрылася б."

    Частка I

    Расея увесь час намагалася захапiць беларускую ўласнасць, дайшло аж да таго, што з'яўляючыся паслом i адначасова спецпрадстаўнiком Пуцiна, грамадзянiн Бабiч М. пачаў iнспектаваць беларускiя прадпрыемствы i праводзiць там рабочыя нарады.

    Пад патранажам Бабiча, як у Маскве, так i Менску быў створаны i правёў паседжаннi "Расейскi-беларускi Дзелавы Савет".

    https://www.cci.by/.../soglashenie_o_sotrudnichestve...

    "Бабич: бизнес формирует повестку для рабочей группы по интеграции."

    "Мы для себя поставили задачу в самый короткий срок создать Белорусско-Российский деловой совет из двух частей, где есть представители бизнеса, имеющие свои интересы, смогут объединиться в едином формате, для того чтобы в режиме реального времени обсуждать самые насущные экономические, социальные, стратегические задачи, которые стоят как перед предприятиями, так и нашими государствами в целом", – отметил глава российской дипмиссии.

    На площадке Торгово-промышленной палаты России 19 декабря прошлого года прошло установочное совещание российской части этого совета, где он был создан. Его возглавил известный российский предприниматель Дмитрий Мазепин.

    При этом Михаил Бабич пошутил, что всегда говорит бизнесмену, что "главное его конкурентное преимущество – что он выпускник Минского суворовского училища".

    http://ross-bel.ru/.../babich-biznes-formiruyet-povestku...

    Мала хто звярнуў увагу, але 14 жнiўня, пасля трох дзён забойстваў i катаванняў беларусаў, арганiзаваных расейскiмi агентамi ў сiлавых структурах i ў вышэйшым кiраўнiцтве краiны, у СМI з'явiўся ўладальнiк Уралхiма, i адначасова саўладальнiк Уралкалiя Д. Мазепiн, i ад iмя вышэйазначанага "Расейскага-Беларускага Дзелавога Савета", кiраўнiком якога ён з'яўляецца (з беларускага боку такiм з'яўляецца грамадзянiн Машэнскi) выступiў са зваротам да Лукашэнкi аб неабходнасцi бакам сесьці за стол перамоваў, адначасова ён звярнуўся да пратэстуючых з заклiкам стварыць: "Камiтэт Нацыянальнага Выратавання" каб па яго словах "мець магчымасць весьцi перамовы з ўладай":

    "Владелец "Уралхима" Мазепин призвал создать в Беларуси Комитет национального спасения

    Российско-Белорусский деловой совет (РБДС) выступил за формирование интеллигенцией и бизнесменами Беларуси Комитета национального спасения для диалога с властями и за начало президентом Александром Лукашенко мирных переговоров, направленных на выход из политического кризиса.

    "Первое, к чему мы призываем руководство Беларуси, - немедленно остановить бессмысленное кровопролитие, прекратить насилие против мирных граждан! Второй призыв - к белорусской интеллигенции, бизнесменам, политикам: необходимо сформировать Комитет национального спасения, который от имени населения сможет разговаривать с властью на равных", - говорится в обращении председателя РБДС, владельца "Уралхима" Дмитрия Мазепина. В настоящее время "официальной власти просто не с кем вести эффективный диалог", так как протесты "не имеют очевидного лидера", отмечает он.

    "От лица российского и белорусского бизнеса обращаемся к президенту Александру Григорьевичу Лукашенко с просьбой признать очевидные факты протестной напряжённости в обществе - и не теряя времени, сесть за стол мирных подробных переговоров, которые должны увенчаться выходом из политической нестабильности. Эта возможность может скоро стать единственной, поэтому она не должна быть упущена", - заявил Мазепин.

    https://interfax.by/news/policy/raznoe/1280867/ 

    II

    Амаль адразу пасля заклiку Мазепiна, узнiк збегшы ў Маскву i затым перабраўшыўся ў Кiеў Цапкала В., якi падтрымаў гэты заклiк Мазепiна аб стварэннi "Камiтэта нацыянальнага выратавання":

    "Цепкало назвал прекрасной идею создания Комитета спасения Белоруссии"

    Незарегистрированный кандидат в президенты Белоруссии Валерий Цепкало считает прекрасной инициативу российского бизнесмена Дмитрия Мазепина по созданию Комитета национального спасения Белоруссии. Об этом сообщает «РИА Новости».

    «В данном случае инициатива главы «Уралкалия» просто прекрасная, так как она прекрасно ложится в концепт поддержки белорусской диаспорой принципов демократического развития. Это мы, безусловно, поддерживаем», — заявил Цепкало.

    Он отметил, что еще не обсуждал эту идею напрямую с Мазепиным.

    https://amp.rbc.ru/.../rbcfreenews/5f36cd3c9a79478f962822cf?

    Аднак сам Цапкала нягледзячы на заявы, што ён не абмярковаў гэтую iдэю з Мазепiным, яшчэ 11 жнiўня з Кiева зрабiў аналагiчны па зместу заклiк аб стварэннi "Фронту (цi Камiтэту па ягоных словах) нацыянальнага выратавання".

    Цепкало объявил о создании «Фронта национального спасения» Белоруссии

    Его основной задачей будет «защита демократического выбора белорусов от силовых фальсификаций со стороны властей». Цепкало также сообщил о скором проведении «чрезвычайного саммита по Белоруссии в Евросоюзе»

    https://amp.rbc.ru/.../12/08/2020/5f33c3f49a7947bd18eeb82c?

    Пасля якога, Цапкала распачынае замежныя камандзiроўкi па Лiтве, Польшчы, Эўропе.

    III

    У гэты ж самы час, КДБ-ФСБ арганiзоўваюць выезд Цiханоўскай з Менска ў Лiтву, дзе пасля невялiкай паўзы i цмянага вiдэазвароту, Цiханоўская актывiзуецца, анансуе стварэнне Каардынацыйнай Рады (для перамоваў з Лукашэнкам), i распачынае такiя ж ваяжы i сустрэчы з заходнiмi прадстаўнiкамi, сумесна з Цапкаламi, напрыклад у Вене i iнш. Разагнаўшыся маскоўскi цырк i т.з.Трыюмвiрат, за выключэннем цi то зьеўшай цi то разарваўшай беларускi пашпарт мадам Калеснiкавай, узьяднаецца ўжо ў замежжы (Цiханоўская+абодвы Цапкалы) i распачынае сумесную замежна-палiтычную дзейнасць, асновай якой робяцца падрыхтоўка ў тым лiку эканамiчных санкцый да беларускiх прадпрыемстваў.

    У асноўным бюджэтастваральнай групы ГроднаАзот, Беларуськалiй, нафтаперапрацоўка. Да iх пазней далучаецца член КС Павел Латушка. Камiтэт цi Фронт нацыянальнага выратавання такiм чынам замяняецца на КС, пазней Латушка анансуе утварэнне Антыкрызiснага Нацыянальнага Кiравання, парасейску " НАУ", адной з мэтай якога ёсць:

    Формирование списка компаний, связанных с финансированием режима, для применения экономических санкций"...

    Якiя яны,пасля фармавання, выводзяць праз Цiханоўскую i яе каманду на мiжнародны ўзровень, у тым лiку ў санкцыйныя пакеты для разгляду Эўропай i Захадам.

    Неабходна нагадаць, што Беларуськалiй (як i ГроднаАзот) зьяўляюцца прамымi канкурэнтамi расейскiх УралХiма i Уралкалiя, выключэнне якiх з гульнi дазволiць Уралкалiю i УралХiму не толькi захапiць частку беларускага экспартнага рынка, але i самi прадпрыемствы.

    У 2017 (i раней) Мазепiн ужо прадпрымаў спробы стварыць калiйны альянс, для чаго прыбываў у Менск для размовы з Лукашэнкам, але зьехаў тады нi з чым.

    Пры гэтым на самiм Уракалii мелiся фiнансавыя праблемы.

    https://m.sputnik.by/.../uekhali-ni-s-chem-peregovory...

    Асаблiва сiтуацыя ўскладнiлася ў гэтым годзе, пасля таго як Беларуская Калiйная Кампанiя заключыла кантракт з Кiтаем на пастаўкi прадукцыi па нiзкай цане, фактычна выбiўшы з рынка Уралкалiй.

    5 траўня Уралкалiй выступае з спецыяльным паведамленнем, ў якiм крытычна ацэньвае дэмпiнг беларускага пасташчыўка. Якi фактычна выводзiць з рынку Кiтая Уралкалiй.

    https://eurasia.expert/kitay-vospolzovalsya-krizisom.../

    IV

    21 жнiўня Цiханоўская заклiкае рабочых Беларуськалiя, ГроднаАзота i iншых беларускiх прадпрыемстваў працягваць забастоўку:

    «Дорогие мои белорусы, работники «Беларуськалия», МТЗ, «Гродно Азота» и других предприятий. Вы – символ новой, свободной Беларуси. Мы – мирная трудолюбивая нация, мы сила, которая может изменить и уже меняет будущее нашей страны», – обратилась Тихановская.

    Она в очередной раз призвала последователей объединиться, поблагодарив протестующих невероятное единство и проявили стальную выдержку, за это вам большое спасибо.

    «Забастовки – это абсолютно легальное и мощное оружие (…). Помните: вы не одни, с вами вся Беларусь. В фонды поддержки уже пожертвованы миллионы, чтобы помочь вам выдержать давление и не сломаться под угрозами. Будущее Беларуси, а значит и будущее наших детей зависит сейчас от вашего единства и вашей решительности. Поэтому я прошу вас : продолжайте и расширяйте забастовки, не ведитесь на запутывания, объединяйтесь», – призвала Светлана Тихановская.

    https://newgrodno.by/.../tihanovskaya-prizvala-rabochih.../

    Непасрэдна зварот:

    https://www.youtube.com/watch?v=_RKyRtD5Npk

    13 кастрычнiка 2020 года Цiханоўская выдвiнула ультыматут лукашэнку:

    «Если до 25 октября наши требования не будут выполнены, вся страна мирно выйдет на улицы с Народным Ультиматумом. И 26 октября начнётся национальная забастовка всех предприятий, блокировка всех дорог, обвал продаж в государственных магазинах."

    https://telegraf.by/.../tihanovskaya-vydvinula.../

    19 кастрычнiка Цiханоўская правяла абмеркаванне з работнiкамi Беларуськалiя пытанняў звязаных з забастоўкай на прадпрыемстве:

    Тихановская поблагодарила шахтеров и других работников предприятия за инициативность и выразила надежду, что их смелость «вдохновит других присоединяться к забастовке». Экс-кандидат в президенты подчеркнула, что все данные по нарушениям на предприятии, которые допускаются в отношении работников, «вносятся в санкционные списки»

    http://www.belmarket.by/tihanovskaya-obsudila-s...

    5 лiстапала 2020 Цiханоўкая падчас "анлайн-званку" з рабочымi Беларуськалiя абмеркавала пазiцыю кампанii Yara International, нарвежскай кампанii, якая зьяўляецца буйнейшым партнерам Беларуськалiя на эўрапейскiм рынку.

    «Компания уже поддержала беларусских шахтеров – и потенциально может заморозить контракты с режимом», - говорится в сообщении телеграм-канала Тихановской.

    «К тому же, как сообщили работники Беларуськалия, план на сентябрь-октябрь предприятие не выполнило. Но основные проблемы начнутся после Нового года, потому в это время происходит заключение новых контрактов – а они под большим вопросом», отмечается в сообщении.

    http://www.belmarket.by/tihanovskaya-obsudila-s...

    7 лiстапада Цiханоўская праводзiць анлайн-сустрэчу з актывiстамi ГроднаАзот:

    Встреча прошла с участием Павла Латушко, представителя Тихановской по вопросам экономики Алеся Алехновича, активистки инициативы «Честные люди» Зарины Сорокиной и представителя фонда солидарности Ярослава Лихачевского.

    Обращаясь к сотрудникам «Гродно Азота», Тихановская заявила, что это предприятие стало примером для рабочих всей страны.

    Латушко предложил активистам вместе разработать планы по остановке цехов, чтобы бастующие знали, «что делать изо дня в день».

    Алехнович рассказал о работе экономической группы команды Тихановской над разрушением «мифов, распространяемых режимом», в частности, об успешности белорусских госпредприятий и стабильности экономики."

    https://www.belnovosti.by/.../vasha-smelost-vdohnovlyaet...

    V

    Паралельна 16 лiстапада Цiханоўская заявiла, што будзе дамагацца адключэння Беларусi ад мiжнароднай сiстэмы SWIFT:

    "Оппозиция будет добиваться отключения Белоруссии от международной системы SWIFT и прекращения кредитования иностранными финансовыми структурами белорусских банков. Об этом сегодня, 16 ноября, заявила экс-кандидат в президенты, лидер белоруской оппозиции Светлана Тихановская.

    «Мы работаем, чтобы иностранные банки прекращали кредитовать и сотрудничать с белорусскими, в первую очередь государственными — это Беларусбанк и Белагропром (Белагропромбанк. — EADaily)», — говорится в распространенном ее пресс-службой заявлении.

    При это она добавила, что оппозиция обсуждает возможность «отключения режима Лукашенко» от межбанковской системы организации расчетов SWIFT.

    https://eadaily.com/.../belorusskaya-oppoziciya-planiruet...

    "Также, по словам Тихановской, обсуждается ограничение на закупку нефтепродуктов из Беларуси и другой продукции госпредприятий."

    https://interfax.by/news/policy/vneshnyaya_politika/1287000/

    Не паспелi высахнуць чарнiлы пасля азначанай заявы, як у сваю чаргу Лаўроў выступiў з рэплiкай, што мол SWIFT ненадзейная структура, таму Расеi i Беларусi трэба пераходзiць на сваю. Хаця нiякiх каментароў ад SWIFT яшчэ не выходзiла адносна магчымага адключэння.

    https://news.mail.ru/politics/44380686/

    _ _ _

    I нарэшце 25 лiстапада 2020 Цiханоўская заклiкала "эўрапейскiя кампанii спынiць супрацоўнiцтва з дзяржпрадпрыемствамi Беларусi".

    Об этом она написала в твиттере.

    "Stop any cooperation with Belarusian state-owned companies or induce them to uphold the rights of their employees. Condemn publicly their top management and regime's leadership in the strongest possible terms."

    Тихановская обратилась к нескольким производителям из Норвегии, Германии и Австрии: Yara (минеральные удобрения), Eickhoff (различная техника), Teufelberger (стальные канаты и тросы).

    "Прекратите любое сотрудничество с белорусскими государственными компаниями или побудите их отстаивать права своих работников. Публично осудите их высшее руководство и руководство режима самым решительным образом", – призвала Тихановская.

    https://www.currenttime.tv/.../belarus.../30968694.html

    На думку экспертаў:

    Забастовочное движение на "Беларуськалии", ведущем производителе калия в мире, может привести к сокращению экспорта из Белоруссии и увеличению спотовых цен, если забастовки будут продолжаться в течение длительного времени, считают аналитики Fitch Ratings.

    Как следствие, отмечают они, другие мировые производители калия могут увеличить свои поставки и средние цены реализации.

    Мировой рынок калия очень концентрирован: на четырех крупнейших производителей ("Беларуськалий", Nutrien, "Уралкалий" и Mosaic) приходится почти 2/3 суммарного производства. Доля "Беларуськалия" в 2019 году составляла около 20%.

    Основная часть производственных мощностей "Беларуськалия" по-прежнему работает, хотя, вероятно, с более низкой загрузкой, но ситуация может измениться в случае усиления политических волнений, отмечает Fitch.

    По оценкам CRU, к производителям, имеющим наиболее благоприятные позиции, чтобы заместить объемы "Беларуськалия" на рынке, относятся российский "Уралкалий" и канадская Canpotex, которая экспортирует калий производства Nutrien и Mosaic, ввиду сходных характеристик в плане производства и экспортных направлений.

    "ЕвроХим" также может получить преимущества за счет использования свой сети продаж. Первоначальная годовая мощность Усольского рудника, основного калийного актива "ЕвроХима", составляет лишь 2,3 млн тонн в год – это примерно в 6 раз меньше мощностей и "Беларуськалия", и "Уралкалия". Однако Fitch ожидает, что "ЕвроХим" вместе с ICL и K+S получит некоторые дополнительные объемы в Европе в результате сокращения производства у "Беларуськалия" ввиду географической близости и меньшего присутствия Canpotex в регионе.

    https://www.interfax.ru/amp/723306

    VI

    2 снежня адзiн з дарадцаў Цiханоўскай Ф.Вячорка заявiў, што блiжэйшым часам рыхтуецца i будзе прыняты "трэцi пакет" санкцый, якi прадугледжвае ў тым лiку эканамiчныя санкцыi супраць беларускiх кампанiй, якiя не раскрываюцца, але можна меркаваць, што сярод гэтых кампанiй апынуцца галоўныя бюджэтастваральныя кампанii Беларусi, такiя як Беларуськалiй i iншыя:

    "В Народном антикризисном управлении (НАУ) рассказали, что приоритет будет отдан организациям, связанным с грубым нарушением прав человека.

    В санкционный список могут попасть компании, где происходили массовые увольнения работников за участие в забастовках;

    https://naviny.media/.../1606918117-obeskrovit-lukashenko. ..

    Такiм чынам, можна канстатаваць, што праводзiмая НАУ, камандай Цiханоўскай, Цапкаламi санкцыйная праца выгадная Маскве, так як у цэлым падрывае беларускую дзяржаву, а таксама выгадная непасрэдным расейскiм канкурэнтам азначаных беларускiх прадпрыемстваў па нейтралiзацыi iх, вываду з рынкаў i магчымаму далейшаму рэдэрскаму захопу. Ва ўмовах санкцый i справакаванага крызiса, калi iх актывы будуць прадстаўляць найбольшую прывабнасць.

    Па паведамленням некаторых рэсурсаў, пасля пачатка забастовак на Беларуськалii Мазепiн выходзiў з прапановамi даслаць замест бастуючых беларускiх рабочых, рабочых з Расеi.

    _ _ _

    Тым часам 2 снежня Мазепiн i выкупiў у Rinsoco Tranding долю ва Уралкалii, павялiчыўшы сваю з 46,3 до 81,4%.

    Здзелка была пракрэдытавана Сбербанкам "в рамках долгосрочного кредитного соглашения, структурированного как синдицированный кредит"

    «Приобретение «Уралхимом» пакета в «Уралкалии» является коммерческим проектом, обусловленным высокой маржинальностью рынка калийных удобрений, уверенностью в его дальнейшем росте и стабильным спросом на продукцию компании», — цитирует «Уралхим» председателя совета директоров и владельца компании Дмитрия Мазепина.

    https://www.rbc.ru/.../02/12/2020/5fc73c509a79476a07f44320?#

    VII

    Безумоўна, праз адключэнне SWIFT, санкцыi супраць бюджэтастваральных кампанiй,

    пераследуецца мэта не толькi паралiзаваць гэтыя кампанii, знiзiўшы iхны рынкавы кошт, але i поўнасцю паралiзаваць беларускi валютны экспарт/ iмпарт на эўрапейскiм i заходнiм накiрунку, пакiнуўшы толькi расейскi накiрунак.

    Гэта нават i не хаваецца: "Беларуская экономика не может оперировать без притока иностранной валюты, так как является экономикой открытого типа и целиком зависит от поставок из Европы. Импорт. Практически все, что производится в РБ, имеет импортные компоненты. Если за них не получится платить, остановится больше, чем можно себе представить. Пример. Машины «Белкалия» обслуживает Eickhoff — минус 11% валюты в казну. Автомобильный, тракторный, мотовелозавод и многие другие используют запчасти Schaeffler — ещё 6%. Беларуские трактора ездят исключительно на шеффлеровских сцеплениях, поскольку беларуские сцепления сгорают. Весь агросектор живет химикатами Bayer. АЭС работает на системах от Siemens. Итого: всего 3-4 немецкие фирмы — 20% валюты и немаленькая доля ВВП. Без расчетов в валюте не прожить. Экспорт. «Беларуськалий», «Гродно Азот», «Нафтан» и другие не смогут получить оплату по контрактам."

    https://sites.google.com/view/swift2020/

    Таксама перакрыць Беларусi знейшнiя займы на Захадзе i зрабiць Крэмль адзiнай крынiцай фiнансавых рэсурсаў. З улiкам знешняга доўга i таго, што Беларусi у наступным годзе спатрэбiцца выплацiць болей 3 млрд. $ прыбегнуць да займаў на заходнiх фiнансавых рынках стане немагчымым.

    Сумнiўна, што праводзячы на такiм высокiм узроўнi працу па ўсiх накiрунках у "офiсе" мадам Цiханоўскай гэтага не разумеюць. У такiм разе ўзнiкае пытанне ",

    дык хто замаўляе музыку i за ўсiм гэтым стаiць?"

    Эксперт Atlantic Council Андэрс Ослунд Андерс Ослунд полагает, что наибольший интерес для России сегодня представляют несколько белорусских компаний, которые обеспечивают значительную часть белорусского экспорта. - В первую очередь это «Беларуськалий». Возможный кандидат на его покупку с российской стороны - «Уралкалий», который контролируется уроженцем Беларуси Дмитрием Мазепиным. Мазепин также является председателем российско-белорусского делового совета и основным собственником «Уралхима», который хочет купить «Гродно Азот». Также российскому бизнесу интересна белорусская нефтепереработка, - считает Ослунд. По его мнению, продать нескольким российским бизнесменам предприятия, которые генерируют более половины доходов от экспорта в Европу, - «далеко не самая лучшая инвестиционная стратегия», хотя она может дать деньги, необходимые для решения насущных финансовых проблем. Андерс Ослунд считает, что наихудшим вариантом развития событий была бы продажа предприятий не за деньги, а за долги.

    С этим мнением согласен Владислав Иноземцев, который отметил, что белорусские госпредприятия могут стоить намного больше, чем предполагается, - считает он.

    https://news.tut.by/amp/economics/709886.html

    У вынiку расейскi алiгархат атрымае беларускiя прадпрыемствы проста за даўгi.

                                                                                ----------------------------------

    Posted Jun 13, 2021, 11:23 AM by Адміністратар Навін
  • ІНФАРМАЦЫЯ ДА САМІТУ НАТО

    14-га чэрвеня 2021 года ў штаб-кватэры НАТО ў Брусэлі пад старшынствам Генэральнага сакратара НАТО адбудзецца сустрэча кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў НАТО. На Саміце, сярод іншага, будуць абмяркоўвацца пытаньні Ўсходняй Эўропы.

    У сувязі з гэтым неабходна давесьці да ведама кіраўнікоў дзяржаваў НАТО беларускую пазыцыю аб ліквідацыі антынароднай тэрарыстычнай улады Лукашэнкі ў Беларусі.

    1. Ніякія самыя жорсткія эканамічныя санкцыі Захаду не ліквідуюць рэжым Лукашэнкі, якога ў гэтай сітуацыі будзе ўтрымліваць пуцінская Расея, і гэта ёсьць у межах расейскіх фінансавых магчымасьцяў.

    2. Жорсткія эканамічныя і фінансавыя санкцыі прывядуць да татальнага ўплыву Крамля на рэжым Лукашэнкі, да стварэньня ўмоў гібрыднай анэксіі Беларусі. Ваенная прысутнасьць Крамля ў Беларусі стане фактам.

    3. Санкцыі балюча ўдараць па народу Беларусі, паралізуюць кантакты супраціву, ня спыняць рэпрэсій народа.

    4. Міжнародныя эканамічна-фінансавыя санкцыі мусяць быць ськіраваныя супраць Пуцінскай Расеі, якая падтрымлівае і фінаісуе тэрарыстычны рэжым Лукашэнкі ў Беларусі.

    5. Ліквідацыя тэрарыстычнага антынароднага рэжыму ўлады ў Беларусі магчымая толькі знутры краіны шляхам рэвалюцыі народнага супраціву.

    6. Першым рэвалюцыйным дзеяньнем народа павінна стаць вяртаньне законнасьці і законнай Канстытуцыі 1994 года, растаптанай і адкінутай Лукашэнкам.

    Другім дзеяньнем павінны стаць выбары парляманту па Канстытуцыі 1994 года і па мажарытарнай сістэме.

    Трэцім дзеяньнем -- выбраны парлямант ліквідуе выканаўчую сістэму ўлады прэзыдэнта і стварае ўрад парляманцкай Рэспублікі Беларусь.

    7. Растлумачэньне.

    Паралельна з патрабаваньнямі нацыянальна-дэмакратычных вызвольных сілаў Беларусі існуе пазыцыя Крамля, якая праводзіцца праз расейскі Газпрам, спэцслужбы і абапіраецца ў Беларусі на групы П. Латушкі, В. Бабарыкі, С. Ціханоўскай. Гэтыя групы падтрымліваюць татальныя эканамічныя санкцыі супраць Беларусі, выступаюць за новыя выбары прэзыдэнта па антыканстытуцыйным лукашысцкім заканадаўстве.

    Такі падыход дае неабмежаваныя магчымасьці Маскве зноў правесьці на прэзыдэнцкую пасаду ў Менску сваю крэатуру з магчымасьцямі абсалютнай улады ў краіне.

    8. Беларускія нацыянальна-вызвольныя сілы змагаюцца супраць гібрыдных планаў Масквы і яе палітыкі ў Беларусі, супраць тэрарыстычнага прамаскоўскага рэжыму Лукашэнкі за вольную дэмакратычную Беларусь.

    11 чэрвень 2021 г.

    Беларускі Нацыянальны Сакратарыят "Вольная Беларусь"

    Posted Jun 11, 2021, 3:37 AM by Адміністратар Навін
  • ІNFORMATION BY THE NATO SUMMIT

    June 14, 2021 the summit of chiefs of the NATO states and governments will take place at the NATO headquarters in Brussels chaired by the NATO General Secretary. The questions of Eastern Europe are on the agenda of the summit.

    Thereby it should be made clear to the chiefs of the NATO states the Belarusian position on the issue of the elimination of the anti-popular terrorist Lukashenka regime in Belarus.

    1. It is impossible to eliminate the Lukashenka regime by any most tough Western sanctions because Putin’s Russia will support the Lukashenka regime. Russia has the financial capacity to do this.

    2. The tough economic and financial sanctions will lead to the total influence of Kremlin on the Lukashenka regime, as well as will create conditions for the hybrid annexation of Belarus by Russia. The Russian military presence in Belarus would be a fact.

    3. The sanctions will strike very hard the people of Belarus and paralyze the resistance. The repressions against the people will be not stopped.

    4. The international economic and financial sanctions must be directed against Putin’s Russia which is supporting and financing the terrorist Lukashenka regime in Belarus.

    5. It is possible to eliminate the terrorist anti-popular regime in Belarus only from within by the popular resistance and revolution.

    6. The first revolutionary action of the people will be the restoration of the rule of law as well as of the 1994 Constitution of Belarus which has been trampled and rejected by A. Lukashenka.

    The parliamentary elections in accordance with the 1994 and to a majority system will represent the second action.

    Тhe third action will be undertaken by the elected Parliament. It will eliminate the executive power of the president and establish the Government of the parliamentary Republic of Belarus.

    7. Explanation

    The national and democratic liberation forces of Belarus express their demands. At the same time the Kremlin has its own position based on the Russian Gazprom, Russian secret services as well as on the groups of P. Latushka, V. Babaryka and S. Tikhanouskaya which have been set up in Belarus. These groups are supporting the idea of total economic sanctions against Belarus as well as are in favour of the new presidential elections under the unconstitutional law of the Lukashenka regime.

    Тhis position of the mentioned groups provides Moscow unlimited opportunities to put in presidential office its new creature which would have the absolute power in Belarus.

    8. The Belarusian national liberation forces are struggling against the hybrid Moscow’s plans and the Russian politics in Belarus as well as against the terrorist pro-Moscow Lukashenka regime for free and democratic Belarus.

    June 11, 2021

    The Belarusian National Secretariat “Free Belarus”

    Posted Jun 11, 2021, 3:33 AM by Адміністратар Навін
  • МЭМАРАНДУМ АБ ТЭРАРЫСТЫЧНАЙ УЛАДЗЕ*

    (*Гэты мэмарандум пасланы ў структуры кіраўніцтва Эўразьвязу і АБСЭ дзеля інфармацыі аб ацэнках і пазыцыі беларускага нацыянальна-вызвольнага змаганьня супраць прамаскоўскага тэрарыстычнага рэжыму ў Беларусі.)

                                                                           --------------

        Аўтарытарны пэрсаналісцскі рэжым Лукашэнкі, устаноўлены ў Беларусі 26 гадоў таму пры дапамозе Расеі, сканцэнтраваў у сваіх руках неабмежаваную ўладу ў дзяржаве. Улада Лукашэнкі на сёньняшні дзень зьяўляецца адной са злавесных зьяваў ў гісторыі антынародных рэжымаў ў Эўропе. Існаваньне такой сістэмы ўлады ёсьць выклікам для Эўрапейскай цывілізацыі.

        Палітычная дзейнасьць Лукашэнкі і незаконнае ўтрыманьне ім пасады прэзідэнта накіравана на выкарыстаньне дзяржавы і грамадзтва для ўласных інтарэсаў і патрэбаў бліжэйшага атачэньня.

    Характэрнасьцю рэжыму зьяўляецца яго агрэсіўная антынацыянальнасьць. Улада Лукашэнкі арыентуецца на Маскву і вядзе палітычную вайну супраць беларускай нацыі. На працягу 26 гадоў праводзілася мэтанакіраваная палітыка па вынішчэньні беларускай культуры, беларускай мовы, беларускай самаідэнтыфікацыі і беларускай нацыянальнай эліты. Такі падыход рэалізоўваўся праз працэс сістэмнай русіфікацыі ў інтарэсах чужой дзяржавы. Гэты працэс меў ўсе прыкметы этнацыду, які ў апошні год набыў форму генацыду Беларускага народу. 

        У пэрыяд пратэстных мірных дэманстрацыяў 2020 года сілавыя структуры па загаду Лукашэнкі забілі больш дзясятка людзей, пакалечылі ў турмах у выніку катаваньняў тысячы беларусаў. Праз вязьніцы прайшло больш за 34 тысячы чалавек, сотні людзей пазбаўлены свабоды на доўгія тэрміны. Мноства людзей зазналі перасьлед і вымушана пакінулі Беларусь.

    Вельмі часта пад рэпрэсіі трапляюць людзі, якія апранутыя ў колеры нацыянальнага бел-чырвона-белага сцьяга, альбо маюць ў адзеньні камбінацыю гэтых колераў. Апошнім часам ўлада намагаецца пераўтварыць нацыянальны сцяг і гэрб у сімвалы гітлерска-нацыскай акупацыі Беларусі.


    Судовая сістэма цалкам пераўтварылася ў механізм рэпрэсій; факты гвалту, палітычна матываваныя забойствы ігнаруюцца, непасрэдных ўдзельнікаў злчынстваў (забойстваў) апраўдваюць, а ахвяры пераўтвараюць ў злачынцаў. Так было, напрыклад, ў справе Генадзя Шутава, які быў забіты вайскоўцамі спэцназу 11 жніўня 2020 году ў Берасьці.
    Міністар унутраных справаў і кіраўнікі сілавых структур ня толькі пагражаюць забойствам людзей, абяцаюць страляць і "палонных ня браць", але непасрэдна ўдзельнічаюць ў рэпрэсіях супраць грамадзян.
     

    Фактычна, у Беларусі ўсталявалася калектыўная вайсковая дыктатура, што было канчаткова аформлена дэкрэтам Лукашэнкі “Пра абарону суверэнітэта і канстытуцыйнага ладу”, які надае неканстытуцыйнаму воргану, Радзе Бясьпекі, надзвычайныя паўнамоцтвы. 17-га траўня 2021 года быў прыняты чарговы "закон", згодна якога войска, міліцыя, іншыя сілавыя структуры, функцыянеры судоў, пракуратуры і дзяржаўных устаноў улады маюць права страляць у дэманстрантаў з баявой зброі на паражэньне і не нясуць адказнасьці за забойствы і калецтвы людзей.  Гэта сьведчыць аб заканадаўчым афармленьні тэрарыстычнай улады. Тэрарызм стаў калектыўным прадуктам лукашысцкага кіраваньня, што зьяўляецца злачынствам супраць чалавецтва.  За ўзор палітыкі гэты рэжым узяў дзейнасьць ўлады часоў гітлераўскай Нямеччыны і сталінскага СССР, аб чым асабіста заяўлена Лукашэнкам.  Пацьвярджэньнем антыбеларускай палітыкі Лукашэнкі ёсьць нядаўняя заява Міністра замежных спраў рэжыму Уладзімера Макея, які папярэдзіў Захад, што ў выпадку санкцыяў супроць рэжыму ўлада зьнішчыць у Беларусі грамадзянскую супольнасьць.

    Гэтая антычалавечая палітыка абцяжарваецца небясьпечным дыягназам здароўя Лукашэнкі, які ацэньваецца спэцыялістамі як паранойнае расстройства псіхікі асобы, якая характарызуецца маніякальным шуканьнем ворагаў, змоваў і пабуджэньнем адпомсьціць усім нязгодным.  Маніякальным станам сьвядомасьці абумоўлена прымусовая пасадка у Менскім аэрапорце па загаду Лукашэнкі пад пагрозай ваеннай авіяцыі пасажырскага самалёта Афіны – Вільня зь беларускім апазыцыянерам-эмігрантам Раманам Пратасевічам на борце і незаконны арышт гэтага чалавека. Мы інфармуем міжнародную супольнасьць, усьведамляючы, што зьмяніць уладу антыгуманнага рэжыму, у якім ўжо адкрыта праяўляюцца якасьці фашыскай дыктатуры, можа толькі сам Беларускі народ. Але мы спадзяемся на разуменьне нашай барацьбы і на падтрымку міжнароднай супольнасьці.   Відавочна, што Лукашэнка намагаецца захаваць сваю ўладу шляхам сістэмнага тэрору і застрашэньня людзей, тым ня менш, беларускае грамадства будзе працягваць сваю барацьбу дзеля свабоды, дэмакратыі і незалежнай будучыні Беларусі.  

    9 чэрвень 2021 г.

    Беларускі Нацыянальны Сакратарыят



    Posted Jun 10, 2021, 2:49 AM by Адміністратар Навін
  • Memorandum on the Terrorist Regime in Belarus*

    (*Гэты мэмарандум пасланы ў структуры кіраўніцтва Эўразьвязу і АБСЭ дзеля інфармацыі аб ацэнках і пазыцыі беларускага                      нацыянальна-вызвольнага змаганьня супраць прамаскоўскага тэрарыстычнага рэжыму ў Беларусі.)

                                                                                                                 ------------------

        The authoritarian personalist Lukashenka regime has been established in Belarus 26 years ago with the assistance of Russia. This regime has concentrated in its hands unlimited state power. The Lukashenka regime is one of the most sinister phenomena in the history of the antinational regimes in Europe. The existence of a such system of power represents a challenge for the European civilization.

        The Lukashenkas presidency is illegal. His political activity is aimed at using the state and the society for his personal and his entourages benefit.

    The regime is aggressively anti-Belarusian and oriented to Moscow. The Lukashenka government is waging political war against the Belarusian nation. During 26 years the regime is carrying out a systemic policy with the purpose of elimination of the Belarusian culture, Belarusian language, Belarusian identity, Belarusian national elite using the method of the consistent Russification which benefits only Russia. This process have had all characteristics of an ethnocide. The last year this process has taken a form of a genocide of the Belarusian nation.

        During the peaceful protest actions in 2020 the security forces have killed more than 10 persons, following the orders of Lukashenka. Thousands of persons have been wounded and tortured in the prisons. More than 34 000 of persons have been imprisoned and several hundreds of them have get a long sentence. Thousands of persons have been compelled to leave Belarus because of the terror.

    Very often the regime persecutes the persons which are dressed in clothes of the white and red colours (modelled after the national white-red-white flag), or whose clothes have a combination of these colours. The regime is trying to present the ancient Belarusian flag and coat of arms as the symbols of the Nazi German occupation.

    The judicial system has been transformed into a mechanism of repressions. The courts are ignoring the facts of police violence and politically motivated killings. The participants of these killings are acquitted at trials. The victims are treated as criminals. An example for this is the case of Mr. Henadz Shutau, who has been killed by the military special forces on August 11, 2020 in Brest.

    The minister of the Interior and the commanding officers of the security structures threaten to kill the protesters, to shoot the patriots andnot to take prisoners. They also personally participate in the repressions against the citizens.

    In fact, a military dictatorship has been installed in Belarus. This dictatorship has been finally formalized by the Lukashenka’s decree On the Defence of the Sovereignty and Constitutional Order which has provided the extraordinary authorizations to the unconstitutional body – the Security Council. On May 17, 2021 a newlawhas been passed. In accordance with this law the army, police and other security structures as well as officials of the courts, procurator offices and state institutions have right to shoot protesters on site using combat weapons. At that the state officials aren’t answerable for the killing and crippling of people. This this is an evidence of the legal implementing of the terrorist regime. The terrorism became a product of the Lukashenka regime. This is a criminal act against the humanity.

    The Lukashenka regime has taken as a model the Hitler regime in Germany and the Stalin regime in the USSR. A. Lukashenka has declared this idea personally. The Lukashenka’s minister of the Foreign Affairs Mr. Uladzimir Makey has confirmed the anti-Belarusian politics of regime. He has warned the Western countries that the regime will eliminate the civil society in Belarus if the sanctions would be applied against the regime.

    This inhuman policy is exacerbated by the dangerous health status of A. Lukashenka which is estimated by specialists as a paranoid psychic disturbance. The mentally ill dictator is maniacally searching for the enemies, complots and is ready to take revenge on all dissenters. The illegal forced landing of the passenger air liner Athens – Vilnius with the Belarusian opposition activist and emigrant Raman Pratasevich on board using a military aircraft is explained by the Lukashenka’s manic state. The dictator has ordered to use the military air force and to arrest the opposition activist.

    We inform the international community that only the Belarusian people could eliminate the inhumane regime which is demonstrating the qualities of the fascist dictatorship. We hope the international community will understand our struggle and support it. It is obvious that A. Lukashenka is trying to preserve his power using the continuous terror. But the Belarusian society will continue to struggle for the freedom, democracy and independence of Belarus.  .  

    June 09, 2021

    The Belarusian National Secretariat “Free Belarus”



    Posted Jun 10, 2021, 1:24 AM by Адміністратар Навін
  • ДАДАТАК ПРА БАЙПОЛ І "ПЕРАМОГУ"

    Тэкст да патрыётаў Беларусі)

    Байпол (міжнародная абрэвіятура, што абазначае "беларуская паліцыя") -- гэта самастойная група, якая складаецца з былых супрацоўнікаў Міністэрства абароны і Міністэрства ўнутраных спраў (пракуроры, сьледчыя, апэратыўнікі і інш.), якія адмовіліся працаваць на тэрарыстычны антыбеларускі рэжым Лукашэнкі і выехалі за мяжу, дзе працягваюць змаганьне з рэжымам за вольную Беларусь.

    Байпол не карыстаецца з фінансаваньня групоўкі, што створана вакол Ціханоўскай і Латушкі. Сьціплыя сродкі для дзейнасьці Байпола складаюцца з ахвяраваньняў беларусаў і грамадзкіх арганізацыяў. З прапановай аб гэтых ахвяраваньнях Байпол зьвяртаецца да суайчыньнікаў. Дзеля гэтага ўжо створана фундацыя "Байпол". Байпол -- гэта самадастатковая група, якая кантактуе зь іншымі групамі.

    -- Дачыненьні --

    Адносіны Байпола да групоўкі Ціханоўскай і Латушкі вынікаюць з дыпляматычнага разуменьня салідарнасьці пазыцыяў супраць лукашысцкага рэжыму (там, дзе пазыцыі супадаюць). Пазыцыя Байпола -- абарона суверэнітэту і незалежнасьці Беларусі, аднаўленьне законнасьці, вяртаньне законаў і законнай Канстытуцыі 1994 года; першая справа -- правядзеньня выбараў у Вярхоўны Савет па мажарытарнай сістэме.

    Тым часам пастава насьледнікаў крамлёўска-газпрамаўскай палітыкі (Ціханоўскай-Латушкі) іншая -- выбары не парляманта па законнай Канстытуцыі 1994 года, а новыя выбары прэзыдэнта па існуючым лукашысцкім заканадаўстве. Пры такім падыходзе Масква атрымлівае вялікія магчымасьці зноў правесьці сваю кандыдатуру на абсалютнага правіцеля Беларусі.

    * * *

    Групоўка Ціханоўскай-Латушкі не зацікавілася праектам "Перамога" і не падтрымлівала яго. Але калі план быў публічна аб'яўлены Байполам, дык яны кінуліся вяшчаць аб падтрымцы плану "Перамога", ствараючы ўражаньне, што быццам бы гэта іхняя праца, што яны яе разам з Байполам рыхтавалі. Такая гэта ёсьць публіка і такія іхныя паводзіны. Яны імкнуцца дэманстраваць «ініцыятывы», бо зацікаўленыя, каб Захад іх за гэта падтрымліваў.

    -- Па сутнасьці --

    Нагадваю, што план "Перамога" -- гэта ёсьць не палітычная платформа, але прылада, механізм ліквідацыі тэрарыстычнай ўлады ў Беларусі. Гэта механізм апэратыўнай народнай рэвалюцыі, які рэальна можа спрацаваць пры масавым удзеле людзей у мабілізацыі ў адпаведны час.

    Пасьлядоўнікі Адраджэньня, беларускія патрыёты і прыхільнікі Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту "Вольная Беларусь" (БНС) могуць запісвацца ў мабілізацыю "Перамога" і ў патрэбны час дапамагчы Беларусі.

    Аднак усім трэба працягваць фармаваньне сваіх гарызантальных структураў (ствараць зьвязы па два чалавекі) у руху "Вольная Беларусь", рабіць усю працу, задэкляраваную намі яшчэ з 2014 года. Суполкі "Вольнай Беларусі" робяцца часткай мабілізацыі "Перамога», але застаюцца таксама асобнымі ў сітуацыі, якая створыцца.

    -- У нацыянальных інтарэсах --

    Трэба разумець, што ў аўтарытарным, антыбеларускім, тэрарыстычным рэжыме міліцыя ня можа быць "з народам" (як тое гукаюць некаторыя людзі). Тым больш, трэба цаніць тых нешматлікіх сумленных супрацоўнікаў у сфэры ведамства унутраных справаў, якія ахвяраваліся дзеля краіны і народа Беларусі, эмігравалі за мяжу ў цяжкае існаваньне, каб змагацца і працаваць дзеля волі і свабоды Айчыны.

    Чаму мы (БНС "Вольная Беларусь") падтрымалі Байпол і праект "Перамога"? Перш за ўсё таму, што гэты план арыентаваны на ўнутраннае вырашэньне праблемы ліквідацыі рэжыму Лукашэнкі сіламі самога Беларускага народа (без прэсаваньня народа чужымі санкцыямі, абяцанкамі «дыялогаў» з бандытамі і т. п.). Арыентацыя на ўнутраннае народнае вырашэньне праблемы ўлады -- гэта падыход, які адпавядае беларускім нацыянальным інтарэсам.

    Тым часам рыторыка груповак Латушкі-Ціханоўскай, якія бяруць пачатак ад газпрамаўска-крамлёўскага праекту перамены ўлады ў Беларусі, з'арыентавана на зьнешняе вырашэньне беларускага пытаньня чужымі сіламі -- Эўразьвязу і Расеі, якія шляхам "дыялогу" (з удзелам гэтых груповак) павінны сесьці за стол "перамоваў" з бандыцкім рэжымам і вырашыць лёс Беларусі (у сваіх інтарэсах, вядома). Групоўкі Латушкі-Ціханоўскай тут, у ілюзорных перамовах (калі б яны адбыліся), удзельнічалі б толькі для антуражу, бо гэта марыянэткі, якія кантралююцца спэцслужбамі і ўтрымліваюцца на грошы перамоўшчыкаў. Але праўда такая, што ніякія «дыялогі» і «перамовы» са злачынцамі не адбудуцца, бо немагчымыя.

    -- Шырма павалілася --

    3--5-га чэрвеня, напрыклад, быў наладжаны чарговы спэктакль з візітам гэтай кампаніі ў Польшчу. Слабая арыентацыя ў палітыцы і прыблізнае ўяўленьне аб тым, куды іх прывезьлі, прывяла да паказальнага скандалу. Сьвятлану Ціханоўскую запрасіў у госьці прэзыдэнт Варшавы лібэрал Рафал Тшаскоўскі, які ёсьць у апазыцыі да кіруючай партыі і ўраду і які рыхтуе вялікае апазыцыйнае мерапрыемства "Campus Polska Przyszłosci" насуперак кіруючай партыі. Тшаскоўскі запрасіў Ціханоўскую на Campus Polska, і яна пагадзілася ўдзельнічаць. Тады Тшаскоўскі падзякваў яе за згоду ўдзельнічаць у "Кампусе" і паведаміў: "Ціханоўская будзе з намі на @Campus_Polska. Нас чакае незвычайнае і несумненна павучальнае спатканьне."

    У выніку тут жа пачуўся рэзкі выкрык намесьніка старшыні польскага Сэйму і кіраўніка парляманцкай бальшыні Сэйму спадара Рышарда Тэрлецкага, які прагучэў дакладна так: "Калі Ціханоўская хоча рэкламаваць антыдэмакратычную апазыцыю ў Польшчы і выступаць на мітынгу Тшаскоўскага, дык няхай шукае дапамогі ў Маскве".

    Цяпер гэты скандал абмяркоўваюць польскія палітыкі і журналісты. (Пакуль што бальшыня на баку Тэрлецкага. Сьвятлана адказала: "Хай ён (Тэрлецкі) паглядзіць у вочы маім дзецям" і г. д. https://wiadomosci.onet.pl/).

    Камэнтары тут не патрэбныя. Так маглі пакрыкваць на прыслугу ў гістарычныя часы, а не на "пані прэзыдэнт", якую вось ужо паўгода з фальшывым пафасам разыгрываюць у Эўразьвязе. Камэдыя пагарэла. Шырма павалілася. Глядач убачыў рэчаіснасьць. А ўвогуле ўсё гэта ганебна.

    -- Пазытыўная справа --

    План "Перамога" -- гэта сур'ёзны праект, падрыхтаваны беларусамі, якія прафэсійна разьбіраюцца ў тым, што прапануюць. Небясьпеку плана "Перамога " рэжым Лукашэнкі ўспрыняў зь непакоем. Пачаўся трольны галас, пасыпаліся розныя фальшыўкі, залемантавала агентура, неўрастэнікі ў сацыяльных сетках і т. п. -- усё, як звычайна.

    Дзелавыя людзі на лямант і на троляў не зьвяртаюць увагі, не марнуюць час на пустыя гаворкі з заўзятарамі, калі ёсьць ідэя, мэта і праца. Павінна рабіцца пазытыўная справа і падрыхтоўка вызвольнага Праекта.

    -- Рашэньне --

    Першыя дні пасьля абвяшчэньня плану паказалі, што найбольшай перашкодай да хуткага дзеяньня зьяўляецца зразумелы недавер беларусаў да рэжымнай міліцыі і асобаў з судова-міліцэйскага асяроддзя. Нянавісьць да міліцэйскіх садыстаў і судовых мярзотнікаў такая, што яна аўтаматычна экстрапалюецца на ўсіх, хто належыць да судова-сілавога ведамства. Але ёсьць выключэньні. Хоць і няшмат, але ёсьць патрыёты.

    Адзінае, што тут можна параіць, -- супакоіцца, уключыць галаву, падумаць і прыняць рашэньне ўдзельнічаць у праекце. Рызыкі тут няма. Ні прозьвішчы, ні адрасы дабраахвотнікаў нідзе не фігуруюць. Іх не існуе. Сувязь праз Тэлеграм адразу выдаляецца. Застаецца толькі аднабокі канал у "Перамозе", які недасяжны.

    -- Працяг --

    Зразумела, што найважнейшымі будуць дзеяньні пасьля рэалізацыі плану "Перамога" (гэта значыць пасьля ліквідацыі ўлады тэрарыстычнай хунты і вяртаньня ў законнае прававое поле). Тут важна будзе прадухіліць умяшаньне зьнешніх сілаў і забясьпечыць беларусам магчымасьць самым ажыцьцявіць перамены, перабудову ўлады і грамадзтва.

    Праграма "Вольная Беларусь" (абмеркаваная яшчэ ў 2017 г. і вядомая грамадзтву) прадугледжвае стварэньне тымчасовага пераходнага рэвалюцыйнага ўраду, які забясьпечыць парадак, абарону суверэнітэту, верне законнасьць, адновіць законную Канстытуцыю 1994 года, правядзе выбары ў Вярхоўны Савет, які сфармуе законны урад.

    Палітычную ініцыятыву стварэньня пераходнага рэвалюцыйнага ўраду і адказнасьць у дзеяньнях бярэ на сябе Беларускі Нацыянальны Сакратарыят "Вольная Беларусь", які з каардынацыйнага воргана за мяжой будзе пашыраны на ўсю Беларусь. Беларусы самы ўладкуюць сваю краіну, зробяць парадак і вызначаць самастойную будучыню Беларусі.

    5 чэрвеня 2021 г.                      Зянон ПАЗЬНЯК  

    Posted Jun 7, 2021, 5:53 AM by Адміністратар Навін
  • ЧАМУ БЕЛАРУСАМ ТРЭБА ПАДТРЫМЛІВАЦЬ ПЛАН "ПЕРАМОГА"

    1. План.

    План "Перамога" -- гэта мабілізацыйны план насельніцтва краіны на выпадак экзыстэнцыяльнай пагрозы існаваньню для нацыі і дзяржавы.

    Мабілізацыйныя планы для мужчынскага насельніцтва краіны існуюць, практычна, у кожнай дзяржаве (і ў Беларусі таксама) на выпадак зьнешняй пагрозы для існаваньня дзяржавы і народу.

    Асаблівасьць плана "Перамога" ў тым, што ён ствараецца альтэрнатыўнымі да кіроўнай хунты ўлады нацыянальнымі сіламі і зьяўляецца дабраахвотнай альтэрнатыўнай сістэмай мабілізацыі ўсёй нацыі (мужчын і жанчын) супраць унутранай і зьнешняй акупацыі Беларусі.

    Мабілізацыйны план "Перамога" -- гэта ёсьць інструмэнт, сістэма і тэхналогія абароны дзяржавы і нацыі, прылада для ліквадацыі улады антынароднага рэжыму. У межах патрыятызму ён безадносны да палітычных накірункаў. Сістэма мае народазьберагаючае значэньне і датычыць кожнага жыхара Беларусі. Гэта падпольнае апалчэньне нацыі дзеля свайго самазахаваньня.

    Вось чаму Беларускі Нацыянальны Сакратарыят "Вольная Беларусь" падтрымлівае гэты план. Мы лічым, што план "Перамога" мусіла б падтрымаць кожная беларуская арганізацыя і кожны жыхар Беларусі.

    2. Стварэньне.

    Стварэньне плана "Перамога" арганізавана Байполам і Аналітычным Цэнтрам Байпола, які складаецца з прафэсіяналаў. Гэтыя людзі зьяўляюцца патрыётамі Беларусі. Яны разумеюць варожую анэксіянісцкую палітыку Расеі і спадзяюцца на свой Беларускі народ.

    Мэтодыка ўтварэньня падпольнага апалчэньня праз альтэрнатыўны мабілізацыйны план агалошана ў Сеціве і зьяўляецца надзейнай сістэмай.

    3. Мэта.

    План "Перамога" ўзьнік як рэакцыя беларусаў на ўнутраную прамаскоўскую акупацыю Беларусі хунтай Лукашэнкі, якая, адкінуўшы законы і права, распачала рэпрэсіі, тэрор і вайну супраць Беларускага народа.

    План "Перамога" -- гэта рычаг, скарыстаўшы які, беларусы могуць не ваенным шляхам пазбавіцца ад акупацыйнага рэжыму антыбеларускай улады і абараніць суверэнітэт краіны ад зьнешняй пагрозы.

    4. Рэалізацыя.

    Кожны апалчэнец у пэўны момант атрымлівае свой расклад дзеяньня. План "Перамога" можа спрацаваць і ажыцьцявіцца толькі адзін раз і ў кароткі час. Дзеля гэтага мусіць быць спраўджаныя тры ўмовы:

    -- масавы ўздым беларусаў дзеля мабілізацыі;

    -- давер людзей да каардынатараў Плану;

    -- надзейнасьць каардынатараў.

    Пры масавым апалчэньні ў адзін мільён апалчэнцаў перамена ўлады, практычна, непазьбежная (пры гэтым, масавых дэманстрацыяў можа ня быць).

    5. Падтрымка.

    Чакаецца, што План (як інструмэнт перамены) падтрымае шмат людзей і арганізацыяў. На сёньняшні дзень ужо заявілі пра сваю падтрымку таксама тыя, што існуюць у рэчышчы крамлёўска-газпрамаўскай небеларускай палітыкі (Латушка, група вакол Ціханоўскай і нават гэбіст Цапкала і т.п.). Тлумачыцца гэта супадзеньнем бліжніх інтарэсаў, бо Газпрамаўска-эфэсбоўская групоўка таксама зацікаўлена ў ліквідацыі ўлады Лукашэнкі. А вось наступныя паводзіны гэтых людзей пасьля ліквідацыі ўлады Лукашэнкі будуць цалкам залежныя ад Масквы і "мудрого Пуціна". У гэтым можна не сумнявацца, і тое трэба ведаць. Таму ўжо цяпер беларускім палітыкам неабходна думаць аб недапушчэньні здрады ненадзейных асобаў, аб прадухіленьні вынікаў такой здрады і аб беларускім уплыве на становішча.

    3 чэрвень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

    Posted Jun 5, 2021, 2:37 AM by Адміністратар Навін
  • Сумная вестка
    Сёньня, 4 чэрвеня 2021 г., на 75-м годзе пайшла з жыцьця спадарыня Аляксандра Гаеўская, ветэран беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, сябра Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансерватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ.

    30 апошніх гадоў свайго жыцьця прысьвяціла змаганьню за незалежную і вольную Беларусь, выхаваньню беларускай моладзі ў любові да сваёй краіны, сваёй зямлі.

    Разьвітаньне адбудзецца заўтра, 5 чэрвеня, на вуліцы Малініна 35В (Серабранка). З 12 да 13 гадзінаў.

    Выказваем спачуваньні родным у страце цудоўнага чалавека.
    Сьветлая памяць!

    Кіраўніцтва і сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
    Posted Jun 5, 2021, 2:34 AM by Адміністратар Навін
  • ЗРОБІМ ТОЛЬКІ МЫ -- БЕЛАРУСКІ НАРОД

    Цяпер усё шкодніцтва, якое плодзяць калабаранты з пуцінскай Расеяй і зь левай Эўропай, не пасьпяваеш нават фіксаваць.

    Нядаўна ў замежных "дэм. СМІ" зьявіўся зварот гэтых асобаў да беларускіх чыноўнікаў усіх узроўняў. Вось што яны прапанавалі дзяржаўным чыноўнікам:

    «Падавайце ў адстаўку, далучайцеся да дэмакратычных сілаў, на вас цяпер глядзіць уся краіна." https://www.svaboda.org/a/31281250.html 

    Палітычны сэнс гэтай правакацыі зразумелы. У час рэпрэсіяў і тэрору выцягнуць з дзяржаўнай сістэмы ўсіх крытычна думаючых сумленных беларусаў і падставіць іх пад удар, а ў сістэме пакінуць толькі маскоўска-лукашысцкіх службістаў.

    Зразумела, што гэта азначае для рэвалюцыі і для магчымасьці ліквідацыі ўлады лукашызму.

    І сацыяльны аспэкт. (Калі б чыноўнікі паслухалі калабарантаў.)

    А куды падзецца тым адстаўным ва ўмовах тэрору? За што ім існаваць? За мяжу выехаць ня змогуць, бо, дзякуючы калабарантам (Латушку, Ціханоўскай, жонцы Цапкалы і інш., якія прыдумалі правакацыйны зварот да чыноўнікаў), Беларусь закаркавалі, як бутэльку, пазбавіўшы авіязносін са сьветам -- адзінай дарогі выязду з краіны, бо наземны выязд даўно спыніў рэжым. (Гэта калабаранты крычалі, каб забаранілі палёты "Белавія" ў Эўропу.)

    У канцовым сэнсе адстаўных службоўцаў чакае пазбаўленьне класнасьці чыноўніка, урэзваньне пэнсіі, адабраньне службовых кватэр, зьняцьцё зорак з пагонаў і перасьлед, які скончыцца кратамі па надуманым абвінавачваньні.

    Вы куды штурхаеце гэтых людзей, спадары калабаранты, агенты і гламурныя лялькі?

    Мой зварот да разумных беларусаў, што вымушаныя працаваць у сістэме антынароднай улады. Калі можаце, не пакідайце дзяржаўнай службы. Паўтараю, "калі можаце", бо бывае, што цярпець немагчыма. Вашая прысутнасьць у сістэме спатрэбіцца рэвалюцыі. Падтрымлівайце мабілізацыйны план "Перамога". Ён добра прадуманы разумнымі людзьмі (не калабарантамі) і забясьпечвае ананімнасьць удзельнікаў. Уступайце ў беларускае рэвалюцыйнае апалчэньне. Ня бойцеся! Дыскрэтнасьць працуе. Калі пачнецца ліквідацыя лукашысцкай банды і арышт злачынцаў -- вы дапаможыце.

    Уладу можна перамяніць толькі знутры. Калабаранты і прыслужнікі чужой палітыкі хочуць, каб тое для іх зрабіла Масква і Эўропа. Але зрабіць можам толькі мы -- Беларускі Народ.

    Жыве Беларусь!

    1 чэрвеня 2021 г.                          Зянон ПАЗЬНЯК  

    Posted Jun 1, 2021, 5:51 AM by Адміністратар Навін
  • INDEPENDENCE AND FREEDOM ARE ABOVE ALL ELSE

    (The open letter to the politicians of the European Union)

    Тhe terrorist anti-Belarusian Lukashenka regime has to be eliminated. The democratic countries in the West could support the Belarusian national forces which are struggling against the regime in Belarus and are capable to end its existence.

    We understand that sanctions against the Lukashenka regime represent the natural reaction on the events in Belarus and the Lukashenka’s politics. At the same time we mean that the economic sanctions cannot result in the fall of the Lukashenka regime in the short term, because this regime is clearly directed and controlled by the Kremlin. Moscow is intended to incorporate Belarus into Russia.

    We are worried about this serious threat, because the sanctions could increase the possibility of the dismounting of the Belarusian statehood by Moscow. The success of the Russian operation could only deteriorate the geopolitical situation and the position of the European Union in our region.

    We understand that the grounding of aircraft in the skies of the European Union for the Belarusian airline company Belavia block the path to safety for the Belarusians including for the persons persecuted by the Lukashenka regime. Earlier the regime has blocked the surface communications.

    We understand that the pirate seizure of the passenger plane AthensVilnius and its forced landing in Minsk has been prepared by the secret services of Belarus and Russia. A. Lukashenka has implemented this joint pirate project.

    In this complicated situation we expect from the Western countries that they will react rapidly and effectively with regard to the actions of the Lukashenka regime. The sanctions represent the unique leverage needed to act toward the regime. But the sanctions have a negative impact for both Belarus and the Belarusian society. Because of that the politics of sanctions must be balanced by the alternative methods in order to minimize the negative consequences.

    1. The sanctions must be universal and be directed not only against the Lukasheka regime but also against the Putin regime in order to prevent the attempts of Russia to dismantlement of the Belarusian sovereign state;

    2. The European Union could secure the effective information support to the national and democratic forces of Belarus which are struggling against the regime on the territory of our country. They represent the main resource of the struggle and are able to eliminate the terrorist Lukashenka regime;

    3. The Western countries have to elaborate and implement the alternative ways which would give the opportunities to the citizens of Belarus to leave the territory of their country quickly and safely. Among the measures it is necessary to cancel the visa regime with regard to the citizens of Belarus unilaterally as well as to simplify procedures.

    In the actual situation the actions aiming at isolation of Belarus could have the negative consequences if the Western countries would not use a balanced approach.

    The Belarusian people will struggle for its independence, freedom and democracy. The victory over the terrorist regime will be achieved as a result of the internal resistance against the anti-national politics.

    May 28, 2021

    The Belarusian National Secretariat “Free Belarus”






    Posted May 31, 2021, 3:24 AM by Адміністратар Навін
  • НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ І СВАБОДА ВЫШЭЙ ЗА ЎСЁ

    (Адкраты ліст палітыкам Эўразьвязу)

    Тэрарыстычны антыбеларускі рэжым Лукашэнкі павінен быць ліквідаваны. Краіны заходняй дэмакратыі маглі б падтрымаць унутранныя беларускія нацыянальныя сілы, якія змагаюцца з рэжымам і здольныя спыніць яго існаваньне.

    Мы разумеем, што санкцыі супраць рэжыму зьяўляюцца аб’ектыўнай рэакцыяй на падзеі ў Беларусі і на палітыку Лукашэнкі. Разам з тым мы мяркуем, што эканамічныя санкцыі не прывядуць да хуткай ліквідацыі рэжыму і ўлады Лукашэнкі. Бо гэты рэжым адкрыта падтрымлівае і курыруе Крэмль, маючы на мэце інкарпарацыю Беларусі ў Расею.

    Мы занепакоены сур’ёзнасьцю пагрозы, зьвязанай з тым, што санкцыі могуць павялічыць магчымасьці дэмантажу дзяржаўнасьці Беларусі Расеяй, што абавязкова прывядзе да пагаршэньня геапалітычнай сітуацыі і пазыцыі Эўразьвязу ў рэгіёне.

    Мы разумеем, што забарона палётаў у нябеснай прасторы Эўразьвязу для пасажырскіх перавозак беларускай авіякампаніі "Белавія" ва ўмовах, калі рэжым Лукашэнкі спыніў выязды з краіны наземным транспартам, цалкам ліквідуе магчымасьці выехаць беларусам за мяжу, у тым ліку ў выпадку пагрозы рэпрэсіяў з боку рэжыму Лукашэнкі.

    Мы разумеем, што пірацкі захоп пасажырскага самалёта "Афіны -- Вільня" і пасадка яго ў Менску быў падрыхтаваны пры супрацы спэцслужбаў Беларусі і Расеі. Лукашэнка выканаўца супольнага пірацкага праекту.

    У гэтай складанай сітуацыі, калі ад краінаў Захаду чакаецца хуткая і эфектыўная рэакцыя на дзеяньні рэжыму, санкцыі разглядаюцца як адзіны інструмэнт узьдзеяньня на рэжым, але таксама яны маюць нэгатыўны эфект як для Беларусі, так і для грамадзтва. Таму, палітыка санкцыяў павінна быть ўраўнаважана альтэрнатыўнымі метадамі ўзьдзеяньня, каб мінімалізаваць нэгатыўныя наступствы:

    1. Санкцыі павінны мець унівэрсальны характар і ськіраваны ня толькі супраць рэжыму Лукашэнкі, але і супраць рэжыму Пуціна, каб прадухіліць магчымасьці Расеі па дэмантажу беларускай дзяржаўнасьці і суверэнітэту;

    2. Эўразьвяз мог бы забясьпечыць эфектыўную інфармацыйную падтрымку для нацыянальна-дэмакратычных сіл Беларусі, якія вядуць барацьбу ўнутры рэжыму, на тэрыторыі краіны. Тут асноўны змагарны рэсурс, які здольны ліквідаваць тэрарыстычны рэжым Лукашэнкі.

    3. Заходнія краіны павінны выпрацаваць і рэалізаваць альтэрнатыўныя шляхі, якія б давалі магчымасьць грамадзянам Беларусі хутка і бясьпечна пакідаць тэрыторыю краіны. Між іншым, адмяніць візавы рэжым у дачыненьні да беларускіх грамадзян у аднабаковым парадку і спрасьціць працэдуру.

    Без збалансаванага падыходу, сыходзячы з сітуацыі, у якой апынулася Беларусь, дзеяньні па ізаляцыі краіны могуць мець адваротны нэгатыўны эфект.

    Беларусы будуць змагацца за сваю незалежнасьць, волю, дэмакратыю і свабоду. Перамога над тэрарыстычным рэжымам будзе зьдзейсьнена ў выніку ўнутранага супраціву антынароднай палітыцы.

    28 травень 2021 г.

    Беларускі Нацыянальны Сакратарыят "Вольная Беларусь"

    Posted May 31, 2021, 2:55 AM by Адміністратар Навін
  • АБ ЛЁЗУНГАХ І САНКЦЫЯХ

    (Ліст сябрам народнай партыі КХП -- БНФ)

    Газпрам-эфэсбоўская апазыцыя (групоўка Латушкі, Бабарыкі, Ціханоўскай) раструбіла на ўвесь сьвет свае патрабаваньні эканамічных санкцыяў супраць Беларусі, прапануе пазбавіць нашу краіну сістэмы SWIFT і інш. (Гэта ім маскоўцы падказалі.)

    Эканамічныя санкцыі ня зьнішчаць Лукашэнку. Ён выплыве. За ім стаіць Пуцін і Масква, якая падтрымлівае і фінансуе антыбеларускі тэрарыстычны рэжым. А вось Беларусь і Беларускі народ гэтыя антынародныя санкцыі аслабяць, прынізяць і абрабуюць, зачыняць межы, ліквідуюць транспартныя зносіны, створаць «жалезную заслону», не дадуць магчымасьці людзям нават уцячы ад сьмерці і лукашысцкіх рэпрэсій. Становішчам скарыстаецца Крэмль (які зацікаўлены), каб захапіць Беларусь пад Расею.

    Санкцыі мусяць быць супраць тэрарыстычнай пуцінскай улады, супраць аўтарытарнай гэбоўскай Расеі, якая спарадзіла лукашысцкі рэжым у Беларусі, якая спансуе, лукашысцкую антынародную палітыку, людабойства, рэпрэсіі, тэрор і катаваньні людзей. Пуцінская Расея ёсьць заплечам, прычынай і апорай рэжыму Лукашэнкі.

    Мы бачым таксама як Эўразьвяз гуляе ў пуцінскую гульню. Пірацкі захоп пасажырскага самалёта "Афіны -- Вільня" і пасадка яго ў Менску быў падрыхтаваны спэцслужбамі Расеі пры ўдзеле КГБ Беларусі і ня бяз ведама Пуціна. Захоп самалёта -- гэта план і арганізацыя Крамля. Выканаўца Лукашэнка. Выклікае зьдзіўленьне, што не прапанаваны санкцыі супраць Пуцінскага рэжыму і супраць Расеі. Палітыка двайных стандартаў – ужо бірка такіх паводзінаў.

    Зыходзячы з сапраўднай рэчаіснасьці, выгароджваньне Расеі газпрамаўска-эфэсбоўскай псэўда-апазыцыяй і патрабаваньне эканамічных санкцыяў толькі для Беларусі павінна ацэньвацца як шкодная антыбеларускай акцыя. Вобразна кажучы, яны хочуць, каб мышэй спалілі разам з гумном.

    Беларускія лёзунгі мусяць быць зьмененыя, адпавядаць палітычнай рэальнасьці і павінны гучэць так:

    "Патрабуем эканамічных санкцыяў супраць пуцінскай Расеі, якая падтрымлівае і фінансуе тэрарыстычны рэжым у Беларусі!"

    Тое ж самае пра сістэму SWIFT. Варыянты могуць быць рознымі, але сутнасьць аднолькавая. Каб выбіць сатрапа з сядла, трэба пазбавіць яго падтрымкі з Расеі.

    27 травень 2021 г.         Зянон Пазьняк


    Posted May 28, 2021, 1:36 AM by Адміністратар Навін
  • КАЛІ ЗАТРУБІЦЬ ТРУБА

    (Эмацыйнае эсэ пасьля падзей)

    Уся сітуацыя, і ўсё, што зьвязана з прымусовай пасадкай чужога пасажырскага самалёта ў Менску, і ўсе вынікі гэтай пасадкі крайне шкодныя для Беларусі, для будучыні беларускай дэмакратыі і дзяржавы. У чарговы раз план Масквы з выкарыстаньнем вар'ята стрэліў, каб ўгробіць краіну і Беларускі народ.

    Ад заходніх палітакратаў нічога добрага ніколі не было і нічога добрага чакаць не прыходзілася. Ну, пры чым тут "Белавія", спадары? Навошта вы забаранілі пасажырскія перавозкі беларускай авіякампаніі па Эўропе? "Белавія" ня мае адносінаў да лукашысцкага пірацтва. Навошта вы будуеце людзям Беларусі жалезную заслону разам з Масквой і разам з вар'ятам?! Вар'ят жа ўжо забараніў зносіны праз мяжу наземным транспартам. Ці вы баіцёся наплыву беларускіх уцекачоў ад сьмерці і рэпрэсій і пакідаеце людзей на расправу?! Чаму не патрабуеце санкцыяў супраць пацінскай Расеі, якая спансуе тэрарыстычны рэжым Лукашэнкі і арганізавала план захопу пасажырскага самалёту?

    Зьдзівіла Украіна, забараніўшы беларускія чыгуначныя перавозкі. Дык пры чым тут чыгунка да затрымкі чужога самалёта? Кепскія паперы, братове. Расея пляскае ў ладкі.

    Усё, што ўжо зрабіла і яшчэ намерана зрабіць Эўропа -- гэта кіданьне Беларусі ў пашчу імпэрскай Расеі. Гэта зьліваньне вады разам зь дзіцем, якое для іх чужое. І ўсё гэта "эўракраты" павінны разумець.


    Але хопіць. Беларусам, якія яшчэ мелі ілюзіі наконт Эўропы, хай будзе навучка. Нашу праблему з хунтай вар'ята мы, беларусы, мусім вырашыць самы. Так, як вырашылі ў 1988-1991-м гадах у часы Беларускай Нацыянальнай Рэвалюцыі. Ніводная заходняя асоба тады ня здолела перашкодзіць нашай свабодзе, як ні старўся Захад, падтрымліваючы Гарбачова і Савецкі Саюз.

    Мы самы, беларусы, пазбавіліся ад КПСС, ад Савецкага Саюза, і мірным шляхам, разумна дамагліся незалежнасьці нашай краіны.

    Так будзе і цяпер. Будзьма гатовыя.

    Успомнім нашу баявую шляхту. Шляхціч жыў, зямлю гараў, каня меў, меч трымаў. А як вайна -- сігнал, сеў на каня -- і ваяваць за Вялікае Княства.

    Дык жа рыхтуймася, трымайма коней сытымі, мячы вострыя, косы ўзьдзетыя, пакуль ні затрубіць труба. А яна затрубіць.


    25 травень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК


    Posted May 28, 2021, 1:32 AM by Адміністратар Навін
  • Што адбылося за апошнія два дні.

    -- Лукашысцкія карнікі напалі на офіс БЕЛСАТ у Менску, схапілі людзей, забралі тэхніку.

    -- У Шклоўскай турме ў выніку катаваньняў (зыходзячы з папярэдніх ацэнак сітуацыі) замардавалі на сьмерць Вітольда Ашурака. (Сьледзтва не вядзецца.)

    -- Рэжым накіраваў у Інтэрпол патрабаваньне выдаць беларусаў, што ўцяклі ад рэпрэсіяў.

    -- Разгром рэдакцыі ТУТ-БАЙ, арыштавалі журналістаў.

    -- Пры дапамозе ваеннай авіяцыі па загаду Лукашэнкі прымусілі зьмяніць маршрут і пасадзілі ў Менску пасажырскі самалёт "Афіны -- Вільня", каб арыштаваць беларускага палітычнага эмігранта. (Захопу самалёта спрыялі чатыры асобы расейскіх спэцслужбаў. Гэта ўвогуле план Крамля. Вар'ят выканаўца))


    Гэтыя спрэсаваныя ў часе падзеі -- сьведчаньне рэзкага паранойнага абвастрэньня ў псіхіцы злачынцы, якое цягне за сабой таксама адказнасьць выканаўцаў паранойных загадаў. Стан параноі Лукашэнкі не вызваляе яго ад крымінальнай адказнасьці. Пацыент разумее, што робіць. (Палажэньне адлюстравана ў крымінальным заканадаўстве Рэспублікі Беларусь.)

    Нагадаю. У 1995 годзе па загаду параноіка быў расстраляны з кулямётаў амэрыканскі спартыўны паветраны шар, занесены ветрам на тэрыторыю Беларусі. Загінулі два чалавекі. Экіпаж верталёта МІ-24, які зьбіў шар, узнагародзілі гадзіньнікамі. Амэрыка ўцерлася. Утрэцца і Эўропа. Толькі беларусы могуць расквітацца з гадзінай.


    23 травень 2021 г. Зянон Пазьняк

    Posted May 28, 2021, 1:24 AM by Адміністратар Навін
  • РЭПЛІКА

    Калі дзе якім беларусам захочацца прадэманстраваць суайчыньнікам ідэю сьвятла, пра што цяпер загаманілі розныя правакатары, што не шануюць Беларускі Сьцяг, нацыянальныя сімвалы і Беларускую нацыю, то дзеля гэтага ня трэба ўбірацца ў белыя балахоны зь белымі медыцынскімі маскамі на твары. Ня трэба палохаць дзяцей.

    Замест чужога маскараду апранайце і насіце сьветлыя кужэльныя беларускія вышыванкі з традыцыйным гафтам чырвоным. Вось гэта і ёсьць наша вялікая спрадвечная ідэя сонца і сьвятла, народжаная нашай вялікай Беларускай народнай культурай і нашым прыгожым вялікім народам. І Сьцяг наш сьвяты, як чысты струмень, як дух Хрыстусовы, тут народным сьвятлом палымнее.

    Жыве Беларусь!

    21 травень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК



    Posted May 28, 2021, 1:22 AM by Адміністратар Навін
  • КАРЭЛЯЦЫЯ

    Сімптаматычна. Назіраем чарговы шаблон гэб'я. 26 гадоў карыстаюцца.

    Як толькі рэжым сістэматызаваў рэпрэсіі супраць беларусаў і супраць беларускай сімволікі ды як толькі пачаўся татальны гвалт супраць Беларускага Сьцяга з пагрозай страляць, тут жа зноў зьяўляюцца псэўдаапазыцыйныя прывіды, прафанацыі і прапановы замены нацыянальных сімвалаў.

    На вуліцы ў Менску вышлі невядомыя ў белых балахонах. Маўляў, гэта сімвал сьвятла супраць цемры. А неўзабаве паказаліся і ўсе "яны", генератары зьявы -- Латушка, Сьвета і ўся кампанія; на фота -- усе гэтыя тварцы прафанацыі ў белам і з новым лёзунгам "ЦветПротивТьмы", маўляў, давайце, беларусы, насіце ўсе белае, каб цемра баялася нашых сімвалаў сьвятла.

    Вось такая якасьць гэтых супрацоўнікаў і крытыкаў рэжыму. Пад руку трапілася мне выказваньне на ФБ спадара Vadzim Dounar: "Вось у чым гэтая "апазіцыя" сапраўды адзіная, дык у сваім (?) жаданні максімальна пазбавіцца ад нацыянальнага." Дакладна заўважана. Але гэта яшчэ ня ўсё. Будуць іншыя "хэпэнінгі".

    20-5-2021 г. Зянон Пазьняк

    Posted May 28, 2021, 1:20 AM by Адміністратар Навін
  • ІЗНОЎ АБ ЗАБОЙЦАХ

        Працягваецца паранойны працэс "заканадаўчага" афармленьня тэрору і генацыду супраць насельніцтва Беларусі. Прамаскоўскі акупацыйны рэжым 17 траўня прыняў закон, які абавязвае рэжымную міліцыю, унутранныя войскі, армію, ахоўнае чынавенства страляць ў людзей з баявой зброі на паражэньне, расстрэльваць дэманстрацыі і ня несьці адказнасьці. Тэрарыстычная ўлада і яе апарат набываюць неабмежаванае права на гвалт і забойствы. "Тэрор робіцца калектыўным прадуктам" (П. Усаў) антынароднай улады. Бандытам і забойцам тыпу Карпянкова, Караева, Паўлючэнкі даецца поўная свабода дзеяньняў. Гэтыя падонкі крычаць -- біць і "пленных не брать."

        Няшчасьце ў тым, што калі частку нашага народа, ачмуранага тэлебачаньнем, стануць забіваць, дык яны будуць крычаць: "Так і нада", "Спасіба". Другая частка ачмураных будзе слухаць Сьвету і абяцаньне дыялогу з бандзюганамі.

        Ваенныя рэпрэсіўныя дзеяньні рэжыму супраць народа хутка зьмянюцца ў бок масавага тэрору і вынішчэньня беларусаў. Тут злавеснае супадзеньня прычын -- паталогія да ўлады і паранойнае рсстройства псіхікі ў сатрапа, якое, здаецца, перацякае ў шызафрэнію. Псіхічна ўшчэрбная татальная ўлада выцягвае на паверхню самых нізкіх, подлых і цёмных асобін з мэнтальнага і сацыяльнага дна грамадзтва. Яны пачынаюць распараджацца жыцьцём людзей. Здаецца, што крывавая руска-бальшавіцкая савецкая акупацыя нічаму не навучыла дэнацыяналізаванае грамадзтва, бо толькі салідарная нацыя можа супрацьстаяць акупанцкай цемры і злу.

        Няхай жыве Беларуская Нацыя! Трэба хутчэй рабіць правільныя высновы і хутчэй сьпець. Антыбеларускі тэрарыстычны рэжым аб'явіў вайну Беларускаму народу, нішчыць, перасьледуе і катуе лепшых людзей. Рыхтуймася да вайны за Беларусь, з ворагамі чалавецтва за наш Народ і нашу свабоду.

    17 травень 2021 г. Зянон Пазьняк

    Posted May 28, 2021, 1:18 AM by Адміністратар Навін
  • СТРАТА Ў НЯДОБРЫМ ЧАСЕ
            Памёр Станіслаў Гусак. Хуткая сьмерць ад інсульту на 72-м годзе жыцьця. Шкода. Шкода, што не дажыў да свабоды. Станіслаў яшчэ мог бы шмат паслужыць вольнай Беларусі, якая ўжо набліжаецца ў цяжкай дарозе.
    У 1993 годзе Станіслаў стаў сябрам Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне". Зьвязана гэта было зь яго ідэяй пабудовы Балта-Чарнаморскага нафтавага калектара. Беларускі Народны Фронт праводзіў тады актыўную палітыку па стварэньні Балта-Чарнаморскай Супольнасьці (БЧС) краінаў Балта-Чарнаморскага рэгіёна (Беларусь, Украіна, Латвія, Летува, Эстонія, Малдова). Станіслаў быў тады ва ўмеранай прамаскоўскай партыі АГП. Там ягоная ідэя калектара не знайшла падтрымкі і ён прыйшоў у БНФ.
      Супрацоўніцтва стала плённым. Фронт наладзіў сувязь з Украінай, балтыйскімі рэспублікамі, правёў міжнародную канфэрэнцыю па гэтым пытаньні. Станіслаў быў прызначаны ад БНФ куратарам праекта. Каб падвысіць статус куратара ў міжнародных дачыненьнях па справах калектара, Сойм Фронту прыняў выключнае рашэньне -- кааптаваў Гусака ў Сойм БНФ і па маёй прапанове зацьвердзіў яго (з наступным зацьвярджэньнем Зьездам БНФ) на пасадзе намесьніка Старшыні Фронту па справах калектара.
    Пачалася агульная праца. Але неўзабаве быў зьнішчаны (прапаў бяз вестак) з усімі дакумантамі па калектару ўкраінскі куратар праекта Міхайла Байчышын (намесьнік Вячаслава Чарнавіла, старшыні ўкраінскага РУХУ). Пачаліся перашкоды ў Беларусі, і ў 1994 годзе, калі Масква праштурхнула Лукашэнку на прэзідэнта краіны, -- усё было адкінута, зглумлена і, фактычна, забаронена.
    Адна з стратэгічных фронтаўскіх ідэй у стварэньні БЧС -- гэта задача пераарыентаваць энэргетычныя плыні з накірунку Усход-Захад на накірунак Поўдзень-Поўнач. Гэта быў бы той, вобразна кажучы, нафта-газавы шлях "з варагаў у грэкі", які пазбавіў бы нас  (краіны Ўсходняй Эўропы) ад энэргетычнага ціску і шантажу з боку Расеі. І таму Гусака зь ягонай праектнай ідэяй калектара спаткалі ў Фронце прыхільна і з надзейным даверам. 
    Палітыка стварэньня Балта-Чарнаморскай супольнасьці адновіцца, як толькі адродзіцца вольная Беларусь, і тады энэргетычны калектар стане агульнай справай краінаў Усходняй Эўропы і, мяркую, будзе мець назву "Нафтавы калектар імя Станіслава Гусака". 
    Памятайма гэтага разумнага спакойнага чалавека, яго добрыя справы на карысьць Беларусі. Вечная памяць. Пухам зямля.

    18 травень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК
    Posted May 18, 2021, 2:44 PM by Адміністратар Навін
  • АБ ПАЗЫЦЫЯХ

    Ёсьць некалькі пазыцыяў адпрэчваньня газпрамаўска-эфэсбоўскай палітыкі захопу ўлады ў Беларусі.

    Першае -- гэта пазыцыя беларускіх нацыянальна-вызвольных сілаў (КХП-БНФ, БНС "Вольная Беларусь" і інш.), якая была дакладна заяўлена і прадэманстравана ў чэрвені мінулага году.

    Другая -- гэта наўпроставая пазыцыя лукашысцкага рэжыму, які зразумеў задуму і тактыку Крамля і ажыцьцявіў радыкальныя захады (нерэгістрацыя прамаскоўскіх кандыдатаў, арышты па крымінальнай справе і інш.).

    Трэцяя галіна, дакладней, падгаліна крытыкі -- гэта працяг пазыцыі ўлады праз падстаўных асобаў пад выглядам нібы та незалежнай дэмакратычнай арганізацыі (Ю. Васкрасенскі і інш.). Улада ня хоча наўпрост палемізаваць з Крамлём у непрыняцьці маскоўскіх крэатур і пераклала частку гэтай задачы на завербаваных службовых асоб.

    Чацьвёртая пазыцыя крытыкі -- маргінальная, часта з удзелам агентуры, рускаарыентаваных і незадаволеных усім.

    Характэрнасьцю маргінальнай "крытыкі" зьяўляецца тое, што маргіналы гэтак жа, як і аб'екты іхняя крытыкі (у асобах Ціханоўскай, Бабарыкі, Латушкі, Цапкалы і г. д.) і гэтак жа, як лукашысты, цалкам замоўчваюць зьяву, гістарычныя заваёвы і дзейнасьць беларускіх нацыянальна-вызвольных сілаў, Беларускага "Адраджэньня", Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне", здабыцьцё незалежнасьці Беларусі і г. д.

    Беларускаму нацыянальна-вызвольнаму змаганьню за вольную Беларусь зараз супрацьстаяць дзьве варожыя палітычныя сілы: прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі і ягоная газпрамаўска-эфэсбоўская апазыцыя. Гэтыя дзьве чужыя беларускім нацыянальным інтарэсам пазыцыі змагаюцца за ўладу над беларусамі, справакавалі і выклікалі рэпрэсіі, катаваньні людзей, зьнішчэньне грамадзянскай супольнасьці, культуры і хвалю генацыду супраць народу Беларусі.

    Свабода і нацыянальная палітычная будучыня краіны стаіць за беларускім нацыянальна-вызвольным рухам.

    15 травень 2021 г.              Зянон ПАЗЬНЯК



    Posted May 17, 2021, 1:13 PM by Адміністратар Навін
  • ПАДЗЕІ ПАРАНОЙНАГА СЦЭНАРУ

    Калі маскоўская ФСБ арганізавала містыфікацыю нібыта з пакушэньнем на забойства Лукашэнкі, і, калі ў маскоўскія сеткі трапілі ў якасьці тэрарыстаў Фядута, Зяньковіч і Костусеў, то адразу гэта выглядала вельмі камічна, бо ўсім было відаць прыцягнутая за вушы прыдумка. Пра незадачлівых "тэрарыстаў" ужо нават не гаворым. Тым ня менш гульню працягвалі, пачалі здымаць фільмы, праводзіць допыты, палохаць Лукашэнку, які ахвотна спалохаўся і стаў рабіць заявы.

    Ад пачатку ўзьнікла пытаньне, на якое не было адказу. Навошта гэтая містыфікацыя Маскве? Навошта Масква распачала ўвесь гэты розыгрыш?

    9-га траўня, здаецца, усё праясьнілася. Менскі вар'ят пачаў у голас казаць аб жыцьці і сьмерці, анансаваць нейкае сваё лёсавызначальнае рашэньне і ў выніку выдаў дакумант існаваньня -- дэкрэт № 2, у якім, як самадзержац, не зважаючы на законы і права, аб'явіў, што ў выпадку яго гвалтоўнай сьмерці, ягоная ўлада павінна перайсьці да Рады Бясьпекі, а Рада Бясьпекі тут жа мусіць увесьці надзвычайнае і ваеннае становішча, патрабаваньні якога абавязковыя для ўсіх, пасьля чаго прыступіць да арганізацыі выбараў. (Пры гэтым вар'ят, магчыма, адмыслова забыўся, што пры надзвычайным і ваенным становішчы выбары не праводзяцца.)

    Зразумела -- тут паранойная рэакцыя псіхікі. Але яна падрыхтаваная. Вынік яе -- гэта план перавароту і чарговага захопу ўлады ў Беларусі Масквой, агучаны для выкананьня.

    Цяпер стаў зразумелы маскоўскі "жарт" зь няшчасным Фядутам і іншымі "змоўшчыкамі". Грубая гэбоўская шматхадоўка можа закончыцца трупам параноіка і разбурэньнем незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Уладу ад вар'ята плануюць перадаць маскоўскім і прамаскоўскім халуям, якія пачнуць праводзіць тут свой "халуін" -- свае нібыта выбары ды рэфэрэндумы пры ваенным становішчы над зьбянтэжанай краінай.

    Трэба разумець, што за сіла супроцьстаіць нашаму народу. Тут ня будзе ніякіх "дыялогаў" і ніякога праўнага разьвязаньня. Фактычна, трэба б было тэрмінова арыштаваць Лукашэнку і хутчэй скарыстаць магчымасьці ўнівэрсальнай юрысдыкцыі, дамагчыся рашэньня трыбуналу.

    Але рэальна вырашыць пытаньне ўлады ў Беларусі цяпер мог бы толькі народ рэвалюцыйным шляхам, масы працоўнага народа без абдымкаў з бандытамі. Вось да гэтага і трэба рыхтавацца.

    10 травень 2021г.              Зянон Пазьняк

    Posted May 11, 2021, 1:56 AM by Адміністратар Навін
  • ШТО ЗЬ ІМІ РАБІЦЬ?
            9 -га траўня вар'ят зрабіў "дэкрэт", што, калі яго заб'юць, то ўся ўлада пераходзіць да Рады Бясьпекі і адразу аб'яўляецца надзвычайнае альбо ваеннае становішча. ("...а Советом Безопасности определяется перечень мер по их обеспечению. Решения Совета Безопасности обязательны для всех и подлежат безусловному исполнению").
    Неяк гэтага амаль ніхто ўжо і не камэнтуе. Магчыма нават ня бачаць сэнсу. Тут жа справа для псіхіятраў. Гэта ж клясычная паранойя! І ніякіх законаў, ніякога права.
    Зразумела, што ягонай хворай псіхікай і фобіяй кіруюць непадзельна. Цяпер Крамлю засталося толькі стварыць сітуацыю і выбраць мамэнт, каб адправіць кліента ў пекла (зваліўшы ўсё на апазыцыю, альбо Амэрыку) і праз Раду Бясьпекі пакончыць з Рэспублікай Беларусь. Дарога адчынена. Хунта аформлена. Мэханізм вядомы (і нават заведзены).
    Здаецца, засталося адно -- усім думаць, што зь імі рабіць. Ну нельга ж, каб адзін вар'ят і пачка халуёў зьнішчылі краіну! Ці будзе як ён казаў: "через мой труп сделаю так, что  у них (гэта значыць ў беларусаў) ничего не получится».

    9 травень 2021 г.    Зянон Пазьняк
    Posted May 10, 2021, 1:28 PM by Адміністратар Навін
  • ГІСТАРЫЧНАЯ ДАТА

    8 травень. Скончылася 2-я Сусьветная вайна на тэрыторыі Эўропы. Гітлерскі нацыянал-сацыялістычны рэжым капітуляваў. Амэрыканска-брытанскія войскі вызвалілі Заходнюю Эўропу. 2-га верасьня падпісаны акт аб капітуляцыі імпэрскай Японіі. Настаў мір.

    Лёс усходняй Эўропы, аднак, быў марны. Замест свабоды краіны атрымалі савецка-маскоўскую акупацыю, камуністычныя рэжымы прамаскоўскай улады, савецкія ваенныя базы і абмежаваны суверэнітэт так званых "краінаў народнай дэмакратыі", якія агулам афіцыйна называліся ў СССР "соціалістіческім лагером". Геапалітычны лёс беларусаў, украінцаў, народаў Прыбалтыкі склаўся яшчэ горай.

    Але праз сорак пяць гадоў распаўся "соціалістіческій лагер", абваліўся Савецкі Саюз. Застаўся толькі маскоўскі імпэрыялізм і крамлёўскі рэваншызм, хранічная пагроза міру ў сьвеце.

    8 травень 2021 г.              Зянон Пазьняк

    Posted May 8, 2021, 1:48 PM by Адміністратар Навін
  • УВАГА -- ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ
    Ёсьць намеры правакацыі на 9 траўня ў Менску. Якая служба, якая палітыка за гэтым стаіць -- не істотна. Важна, што яна антыбеларуская. План двойчы агучаны П. Латушкам і І. Макарам. Сутнасьць плану. Вывесьці на вуліцы з антылукашысцкімі лёзунгамі пад сьцягамі рэжыму і СССР і з каларадзкімі лентамі прыхільнікаў Пуціна і Расеі, якія супраць Лукашэнкі, і прадэманстраваць пратэст. 
    Пабіцьцё і хапун прарасейскіх людзей (калі ён адбудзецца) правакатары мяркуюць скарыстаць (і пра гэта пішуць і кажуць) у прапагандзе супраць Лукашэнкі, спадзеючыся ў гэтым спадабацца Маскве (Макар) і перацягнуць ініцыятыву пратэстаў на бок прарасейскай сацыяльнай групы "ябацек" і "невераятных" (склочных паміж сабой).
    Намер правакатараў -- скарыстаць беларусаў у якасьці мяса для рэпрэсіяў і пабіцьця, каб набыць палітычныя аргумэнты супраць Лукашэнкі -- гэта ёсьць цынічная і дурная авантура. Яна шкодная для Беларусі і для беларусаў.
    У сувязі з гэтым зьвяртаюся да ўсіх сяброў Народнай Партыі, да ўсіх адраджэнцаў і да ўсіх беларусаў, якія ўмеюць думаць. Ня йдзіце на вуліцы 9-га траўня. Ня слухайце правакатараў, якія хочуць скарыстаць людзей у якасьці ахвяраў дзеля сваіх палітычных і  прарасейскіх інтарэсаў. Грош цана іхняй нізкай палітыцы, якая не шануе нацыю, беларускі народ, здароўе і жыцьцё людзей, барацьбу за волю і сымвалы нацыі. 

    7 травень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК 
    Posted May 8, 2021, 1:46 PM by Адміністратар Навін
  • АБ НЕГВАЛТОЎНЫХ ПРАТЭСТАХ

    У 2020 годзе беларускае грамадзтва яшчэ палітычна не сасьпела да барацьбы за ўладу з антыбеларускім рэжымам. Але яно здольнае было на пратэст. Радыкалізацыя пратэстаў не адбылася, бо грамадзтва (акрамя асобных людзей) было не гатовае да вострых рэвалюцыйных дзеяньняў, і штучна нельга і немагчыма было тое прысьпешыць. (Дваццаць шэсьць гадоў лукашысцкага вынішчэньня нацыі і дваццаць гадоў паразітнага існаваньня псэўдаапазыцыі ды імітацыі яе змаганьня з рэжымам сваю адмоўную справу ў дызаарыентацыя беларусаў зрабілі.)

    Незадавальненьне антынароднай ўладай вылілася ў "мірны пратэст" і "негвалтоўны супраціў". Улада тым часам чакала на супраціў людзей, рыхтавала правакацыю і збройны крывавы разгром. Папярэджаньні аб падрыхтоўцы пагрому былі, але нехапіла часу пачуць. Абурэньне рэжымам выштурхнула людзей на вуліцы. Гэта быў натуральны пратэстны парыў, які вынікаў з унутранага стану людзей. Зьява набыла масавы характар.

    Масавыя пратэсты прадэманстравалі высокую культуру паводзінаў і веліч Беларускага народа і, што самае галоўнае, паспрыялі нацыянальнаму абуджэньню людзей і грамадзкай кансалідацыі нацыі. У гэтым ёсьць станоўчы і найважнейшы вынік дэманстрацыі масавых пратэстаў. І таму такі стыхійны пратэстны народны рух, калі ён пачаўся, трэба было падтрымліваць.

    Ахвярнасьць гэтай народнай кансалідацыі і маральнага ўзвышэньня над лукашызмам вельмі вялікая -- дзясяткі забітых, скалечаных, памерлых ад катаваньняў людзей, тысячы кінутых у турму.

    Слава народным змагарам, што загінулі за Беларусь і свабоду. Кроў забітых на руках і на рылах забойцаў. Яна сьведчыць, што іх таксама ня будзе. Людзі не даруюць.

    Тым часам негвалтоўныя пратэсты (і ўвогуле пратэсты) ў адначасьсі не маглі прывесьці да перамогі над антынацыянальным рэжымам, але цалкам дэмаралізавалі яго, пазбавілі рэжым падтрымкі грамадзтва і, фактычна, пазбавілі яго будучыні, агалілі адкрытую вайну з боку Лукашэнкі і хунты супраць беларускага народа, вайну, якая забярэ шмат ахвяр, але прывядзе рэжым да пагібелі.

    Гэты этап (этап адкрытай вайны прамаскоўскага рэжыму супраць людзей) будзе для беларусаў цяжэйшы, чым этап негвалтоўных пратэстаў. Але павінен перамагчы народ. Толькі трэба каб наперадзе сьвяціла Беларуская нацыянальная ідэя. Неабходна трымацца Беларускага нацыянальнага Адраджэньня і не дапусьціць падмены, сачыць, каб грамадзтва не апанавалі новыя прахіндзеі, выгадаваныя маскоўскімі каланізатарамі, альтэрнатыўныя насьледнікі антыбеларускага рэжыму і крамлёўскай палітыкі.

    2 траўня 2021 г.              Зянон ПАЗЬНЯК

    Posted May 8, 2021, 1:44 PM by Адміністратар Навін
  • ІДЗЕМ НАПЕРАД

    Беларусь перажывае чарговую фазу "цяжкога часу" -- час рэпрэсіяў, час абсурду, час цемры, час аблуды. Брыдота вылезла на паверхню і сьведчыць пра сябе. Сеціва перапоўнена злом і нянавісьцю супраць нашай нацыі. Адбываецца тое, пра што папярэджвалі разумныя людзі: лукашысты ("ябацькі") і новыя саўкі ("невероятные") злучацца ў варожасьці да беларускай нацыі, беларускай мовы і беларускага Адраджэньня.

    Нядаўна натрапіў у Сеціве на выступ аднаго прадстаўніка зрусіфікаванай багемы. Чвэрць гадзіны бесперапыннага словаблуднага ахайваньня Беларусі. Маўляў, няма ні народа, ні нацыі, ні культуры, ні гісторыі, нічога сьветлага -- жыве толькі кангламерат пасвараных сацыяльных груп, якія боўтаюцца паміж Масквой і Эўропай, бо тут не народ і не культура, а транзітная тэрыторыя.

    Для багемы характэрныя эмацыйныя крайнасьці. Такія выказваньні, праўда, ня маюць значэньня, бо за імі няма дзеяньня. Але шкоднасьць у тым, што гэтай антынацыянальнай прарускай чарнатой перапоўнена Сеціва. Цяпер жа ўтварылася грамадзтва татальнай інфармацыі. Людзі слухаюць слоўнае "пустазельле", марнуюць свой час, розум і інтэлект.

    Пытаньне: што тут рабіць? Мусяць быць кароткія ацэнкі нэгатыву з вызначэньнем, што ёсьць што. Але людзям ня трэба ўвязвацца ў інфармацыйную гніль (ня трэба траціць час на дыскусіі з брахунамі і тролямі). Дастаткова ацэнак.

    Самым дзейным сродкам абароны гонару людзей і Айчыны ёсьць станоўчая пазыцыя і пазытыўная праца, добрае дзеяньне на карысьць Беларусі.

    Цяпер гэта ўсё рабіць нялёгка, бо адбываецца, як паведаміў рэжымны спадар Макей, ліквідацыя беларускай грамадзянскай супольнасьці, што ў перакладзе на мову права абазначае генацыд народа апасродкаваным мэтадам. Тым ня менш, ёсьць магчымасьці рознымі спосабамі рабіць дабро для людзей і для Беларусі. Магчымасьці зьнікаюць толькі ў турме. (Гэта рэжым ведае, і стараецца беларуса замкнуць за краты.) Краты, магчыма, працягнуць агонію рэжыму, але не ўратуюць.

    Такім чынам, ня гледзячы на брэх сабак, на рэпрэсіі і пагрозы, цягнік беларускага нацыянальнага Адраджэньня і беларускай свабоды мусіць ехаць. Нішто ня спыніць яго рух.

    2 траўня 2021 г.              Зянон ПАЗЬНЯК

    Posted May 8, 2021, 1:42 PM by Адміністратар Навін
  • ПЕРАКУЛЕНЫ СЬВЕТ. САЦЫЯЛЬНАЯ ПАРАНОЙЯ. ЦЁМНАЕ ЦАРСТВА
    Азіраючыся на гісторыю, заўважаем, што пры абсалютным кіраваньні ўладай, грамадзтва пераймае рысы і паводзіны кіроўнай асобы абсалютызму. Гэта заўважылі і пра тое пісалі нават некаторыя расейскія інтэлігенты-заходнікі яшчэ ў ХІХ-м стагоддзі, ацэньваючы ўладу цароў. Грамадзтва дэградуе, падладжваецца пад мадэль паводзінаў, учынкаў і словаблудзтва ўзурпатара.
    Найгоршае становішча, калі на вяршыні абсалютнай улады апынецца вар'ят. Тады грамадзтва пачынае зьмяняцца разам з вар'ятам.
    Бліжэйшыя да нашага часу паўвар'яты, якія загарнулі поўную ўладу над народам, -- гэта Ленін, Гітлер, Сталін. Былі забітыя дзясяткі мільёнаў людзей. Але самы жудасны вынік -- расчалавечваньне грамадзтва, дэградацыя гуманных каштоўнасьцяў, упадак душы. 
    Часам, трывожна глядзець на нашу краіну. Сацыяльная паранойя цэлых пластоў грамадзтва стала адбіткам клінічнай паранойі Лукашэнкі. Няма механізму, каб яго адхіліць ад улады. Разумныя людзі з жахам глядзяць на антынародны патоп. 
    У 2006 годзе ўзурпатар публічна выдаў запаветнае -- сказаў аб сваёй мары зрабіць у Беларусі так, "каб нічога ўжо нельга было вярнуць назад". Толькі тыя, хто зблізку ведаў яго, разумелі, пра што ён казаў. 
    Мэта вар'ята -- ліквідаваць беларускую нацыю і беларускую мову. Гэта было ня раз публічна аб'яўлена. Тут цёмная пасія яго нянавісьці. Яна амбівалентная, бо завязана на ўладу, якую хочацца яму захаваць. 
    Сёньня, калі хворага варвара напалохалі народныя пратэсты і працягвае палохаць Масква, выдумваючы пра расстрэлы і змовы, ён апантана паўтарае сваё цёмнае запаветнае, канкрэтызуючы ў планах. Маўляў, калі яго ня стане, то ўладу ён завяшчае Радзе бясьпекі. Ня важна, што гэта ёсьць з гледзішча права поўная ерунда. Законаў тут ужо не існуе. Важна тое, што закладзена бомба пад разбурэньне дзяржавы, краіны і незалежнасьці. Вар'ят сам набліжае сабе канец. Сатанінскія дзеі точацца ў нашай краіне. Таму ўсімі спосабамі будзьма гатовымі бараніць Беларусь.
    Асновай тыраніі зьяўляецца паталогія. Але першапрычыны розныя. Як правіла гэта ўлада (жаданьне ўладарыць) і ідэалогія. У выпадку лукашызму першапрычына адна і вырашальная. Гэта імпэрская палітыка Расеі (імпэрская паталогія). Лукашэнка тут скарыстаны як палітычная прылада, як маскоўскі мэдыюм разбурэньня Беларусі, уплыву і русіфікацыі.
    Змаганьне з прыладай не эфэктыўнае, нават калі гэта вар'ят, бо пульт мэханізму ў Маскве. Ліквідацыя прылады не вырашае праблемы. Сутнасьць яе апасродкаваная. Таму пасьпяхова супрацьстаяць Расеі можна тут умацаваньнем беларускай дзяржаўнасьці, нацыянальным яднаньнем, нацыянальнай салідарнасьцю, дэрусіфікацыяй і беларускай мовай. Па адмаўленьні гэтых пазыцыяў ідзе маскоўскае разбурэньне Беларускай нацыі праз Лукашэнку. Па гэтых пазыцыях ідзе барацьба беларускіх адраджэнцаў з паранойяй цёмнага царства.

    28 красавік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК



    Posted Apr 29, 2021, 4:28 AM by Адміністратар Навін
  • ПОПЕЛ ЧАРНОБЫЛЯ
            26-га красавіка 1986 года выбухнула Чарнобыльская атамная электрастанцыя. Гэта дзень найвялікшай тэхнагеннай катастрфы, справакаванай саветамі, што абвалілася на нашу краіну і наш народ. Упадак здароўя нацыі, высокая дзіцячая сьмяротнасьць, выміраньне і памяншэньне насельніцтва -- вось што прынесла гэтая катастрофа. 
    Масква і камуністычныя ўлады прынялі рашэньне і загадалі апусьціць радыёактыўныя хмары на галовы беларусаў, скарысталі чарнобыльскую радыяцыю як сродак генацыду Беларускай нацыі. Тое ж працягвае рабіць і антыбеларускі лукашысцкі рэжым.
    Паправы ня будзе, пакуль існуе ва ўладзе ў Менску прамаскоўская хунта, што аб'явіла ворагам Беларускі народ. Толькі калі ліквідуем лукашысцкувю хунту і прамаскоўскі рэжым, толькі тады рэальна зможам уратаваць людзей і краіну ад сьмяртэльных наступстваў Чарнобыля.
    Хунце капец! Набліжайма гэты час.

    26 красавік 2021 г. Зянон Пазьняк
    Posted Apr 26, 2021, 12:47 PM by Адміністратар Навін
  • ЧАМУ НЕЛЬГА ПАДТРЫМЛІВАЦЬ ПСЭЎДААПАЗЫЦЫЮ
            Таму што тое, што прапануе і гаворыць новая квазі-апазыцыя, супярэчыць беларускім нацыянальным інтарэсам і адпавядае інтарэсам імпэрскай палітыкі Масквы. Імпэрская палітыка Масквы накіравана на падпарадкаваньне і разбурэньне Беларускай дзяржавы, на захоп беларускай эканомікі шляхам насаджэньня ў Беларусі залежнай ад Крамля ўлады прэзыдэнта, які будзе праводзіць палітыку русіфікацыі і ўнутраннай акупацыі краіны. 
    Новая квазі-апазыцыя, створаная Масквой (найбольш праз Газпрам і ФСБ), -- гэта групоўкі вакол Бабарыкі, Ціханоўскай, Латушкі. Гэтыя асобы характарызуюцца антылукашысцкай рыторыкай, прамаскоўскай накіраванасьцю, ігнараваньнем нацыянальнай палітыкі і ўмаўчаньнем пра палітычныя каштоўнасьці беларускай нацыі. Тут сабралі людзей чужых нацыянальным ідэалам Беларусі
    Сутнасьць іхняй прапановы заключаецца ў патрабаваньні (ад Лукашэнкі) правядзеньня новых выбараў прэзыдэнта, у выніку якіх будзе выбраная на прэзыдэнта (як яны мяркуюць) іншая асоба, якая будзе супрацоўнічаць з Масквой у рэчышчы крамлёўскай палітыкі. 
    Гэта адлюстравана ў схеме зьмены ўлады ў Беларусі, якую дэманструюць гэтыя групоўкі квазі-апазыцыі. 
    Яны выступаюць за новыя выбары прэзыдэнта па існуючым антынародным заканадаўстве. Новы прэзыдэнт, згодна іхняй рыторыкі, быццам бы павінен пачаць перамены. 
    Што гэта магло б значыць на практыцы? 
    Першае. Выбары прэзыдэнта па рэжымных законах магчымыя толькі пры ўладзе Лукашэнкі. А значыць -- яны будуць "ярмошынскія". 
    Другое. Выбары прэзыдэнта па рэжымных законах будуць азначаць прызнаньне лукашысцкага дзяржаўнага перавароту ў лістападзе 1996 года і працяг крымінальнага статусу ўлады. 
    Трэцяе. Выбары па рэжымных законах прадугледжваюць абраньне прэзыдэнта з абсалютнымі самадзяржаўнымі паўнамоцтвамі, якія, як і раней, будуць кантралявацца Масквой, але, у адрозьненье ад Лукашэнкі, новаабраны прэзыдэнт будзе мець легітымныя паўнамоцтвы і мандат народа. 
    Гэта будзе азначаць, што ўсе дзеяньні і чарговыя дамовы новай прамаскоўскай улады з Масквой набудуць міжнародную праўную акцэптацыю (чаго няма пры нелігетымнай ўладзе Лукашэнкі), і захоп Беларусі Расеяй (пад выглядам інтэграцыі) стане міжнародна прызнаным фактам як выяўленьне волі беларускага народа праз легітымныя ворганы ўлады. 
    У гэтым і заключаўся план Пуціна, які гуляў Бабарыкам, Цапкалам і кампаніяй. Лукашэнка, аднак, тактычна перайграў Пуціна, і маскоўскі план пакуль што загамаваўся, сатрап захаваў уладу. Але стратэгічна выйграў Крэмль, бо Лукашэнка трапіў у поўную залежнасьць ад Масквы. У выніку Крэмль будзе імкнуцца больш вынікова скарыстаць сатрапа ў сваіх імпэрскіх інтарэсах.
    Мы бачым тыповую крымінальную палітыку двух узурпатараў улады, якая працягваецца з перавагай Пуціна, і ніхто з газпрамаўска-эфэсбоўскіх выканаўцаў антыбеларускіх планаў Пуціна ня ськінуты з рахунку, нягледзячы на жаласнае відовішча новай квазі-апазыцыі, сутнасьць, рыторыка і ініцыятывы якой ператварыліся ў палітыку, атрыманьня і падзелу заходніх фінансаваньняў. 
    Дакладна так, як было ў вікаўскай квазі-апазыцыі мілінкевічаў-лябедзек-вінцукоў-дзімітрыевых і ў іншай канторскай бутафорыі ў палітыцы, якую стварылі пасьля разбурэньня Народнага Фронту. 
    Пакуль што пуцінскі намер замены Лукашэнкі адведзены на другі план, але ён ня выкінуты з палітычнай стратэгіі Масквы, якая карыстаецца цяпер з ізаляцыі і з поўнай залежнасьці сатрапа ад крамлёўскай палітыкі. Латушкі, банкіры і гаворачыя лялькі -- стратэгічны запас пуцінскай палітыкі. Яны падыгрываюць ёй сваёй рыторыкай пра "дыялог", пра новыя выбары прэзыдэнта ды намеры крамсаньня законнай Канстытуцыі.
    І антыбеларускі рэжым, і яго новая псэўда-апазыцыя ёсьць два непрыймальнікі беларускага нацыянальнага Адраджэньня. Яны прыхільныя да варожай Расеі. Яны чужыя людзі дзеля сапраўднай вольнай беларускай Беларусі. Яны сьведчыць пра тое пастаянна сваімі паводзінамі, сваімі заявамі, сваім гаварэньнем. Іхныя сэрцы пустыя і дзеля славы нацыі, і дзеля яе пакут. Ім не балесная нашая ўкрыжаваная ворагамі вялікая беларуская мова і наш народ, і наша культура, і наша нацыянальнае гора, і генацыд пакаленьняў. Зыходзьце, нікчэмныя. Зыходзьце ў нябыт разам з Лукашэнкам. Вам ня ўдасца нікога ўжо падмануць.

    10 красавік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК


    POST SCRIPTUM.
      У сувязі са шкоднасьцю новай прарасейскай псэўда-апазыцыі, паўтараю тэзісы нацыянальнай палітыкі, якія агучаны Беларускім Нацыянальным Сактарарыятам, Народнай Партыяй ды адраджэнцамі Вольнай Беларусі. 
    1. Перамены магчымыя тады, калі адбудзецца ўзмацненьне беларускага нацыянальнага салідарнага руху Вольная Беларусь. Без нацыянальнай палітычнай сілы ліквідацыя антыбеларускага рэжыму не адбудзецца.
    2. Пры ўзмацненьні беларускага нацыянальнага салідарнага руху першым чынам і любым праўным спосабам павінна быць ліквідавана ўлада Лукашэнкі і яго хунты.
    3. Кіраўніцтва працэсам пераменаў у дзяржаве і часовую ўладу ажыцьцяўляе часовая структура рэвалюцыі. 
    4. Адмяняюцца антынародныя дэкрэты і ўказы хунты. Вяртаецца законная Канстытуцыя 1994 года і заканадаўства, створанае на яе аснове. 
    5. Праводзяцца ўсеагульныя дэмакратычныя выбары ў Вярхоўны Савет па мажарытарнай сістэме і па існуючаму Канстытуцыйнаму закону.
    6. Вярхоўны Савет, згодна Канстытуцыі, стварае ўрад Беларусі і ўносіць папраўкі ў Канстытуцыю 1994 года, згодна якіх ліквідуецца пасада прэзыдэнта ў краіне як кіраўніка выканаўчай улады і ўводзіцца прадстаўнічая функцыя прэзыдэнта, які на першую кадэнцыю
    выбіраецца Вярхоўным Саветам. Наступныя кадэнцыі -- праз усеагульныя выбары.
    На пачатку гэтага дастаткова, каб грунтоўна разьвітацца з дыктатурай і магчымасьцю няпраўнага захопу ўлады. Астатнія магчымыя дзеяньні па будаўніцтве вольнай дэмакратычнай Беларусі апісаныя ў Праграме Вольная Беларусь (2017 год). Гэты дакумант яшчэ паслужыць беларусам на шляху да волі, росквіту і дабрабыту народа.

    10 красавік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК
    Posted Apr 19, 2021, 4:51 PM by Адміністратар Навін
  • ГЭБОЎСКІ ТЭАТР У РЭЖЫМНАЙ ВАР'ЯТНІ
            Рэжым злавіў чарговых "тэрарыстаў". У сетку трапілі Р. Кастусёў, А. Фядута і Ю. Зянковіч. Успамінаецца папулярны анекдот пра "кампанію ня вельку, але бардзо пожондну". 
    Выглядае, што КГБ шчыльна заняўся сваім правераным і любімым заняткам -- імітацыяй раскрыцьця змоваў, дыверсій, ворагаў, экстрэмістаў і тэрарыстаў. У грамадзтве, дзе няма свабоды слова, друку і палітычнага класу, эфект ад такіх гульняў забясьпечаны. Найперш тут эфект прапагандысцкі. Масы даведаюцца пра нібы та "карысную" неабходнасьць існаваньня КГБ, які спыніў падрыўную дзейнасьць "ворагаў" Беларусі. Начальства павышае сваю значнасьць, а на выканаўцаў праекту сыплюцца ўзнагароды, слава і (галоўнае) -- зоркі на пагоны. 
    Калі глянуць з гэтага гледзішча, на дзейнасьць НКВД у 30-40-х гадах, то ўсе іхныя сьледзтвы, працэсы, раскрыцьці -- гэта суцэльная імітацыя, інсінуацыя і фабрыкацыя, пачынаючы ад неіснуючага "Саюза вызваленьня Беларусі", трацкістска-зіноўеўскага і ншых "блокаў" да так званай "справы лекараў", якую не пасьпелі раскруціць з-за сьмерці галоўнага жывадзёра, імітатара і праектанта. У сухім ападку гэтай душагубкі -- мільёны загубленых жыцьцяў і бурны лінейны рух гэб'я па службовай лесьвіцы. У такіх стасунках выяўляецца галоўны характар дзейнасьці КГБ -- гэтай антычалавечай камуна-савецкай арганізацыі. 
    У 50-х-80-х гадах мінулага стагоддзя існавала тая ж мэтодыка і мэтадалогія, але ў малых маштабах.  Пры лукашызме мэтадалогія зноў расквітнела, акрамя таго стала яшчэ й крымінальным бізнэсам, а КГБ -- прыўладным рабаўніком. 
    Пад чарговы гэбоўскі праект па выяўленьні тэрарызму трапілі канфармісты, якіх цяжка ўявіць сабраных разам (ды яшчэ й на барыкадах). Але тым больш цікава для публікі ("вот оно што, аказывается!").
    Кожнаму "тэрарысту" (Фядуту, Костусеву, Зянковічу) гэбэ назапасіла свой кручок. Тым часам зрабіць з гэтых спадароў хоць якіх тэрарыстаў -- гэта значыць паставіць спэктакль вышэйшага пілатажу.
    На сёньняшні дзень, аднак, мы бачым паранойную лукашысцкую хітрыку простую, як кол, -- схапілі чарговых закладнікаў і будуць фармаваць пачку. Чакаюцца псіхічныя выступы вар'ята з надзеяй на гандаль з заклапочаным захадам.
    Колькасьць дзеючых асобаў у спэктаклі, магчыма, будзе павялічвацца, калізіі зоймуць дых, і ўся гэтая гэбэ-драма ператвараецца ў пошлы крымінальны фарс, дзе, каб схаваць сваю шызоідную подласьць, будуць пагражаць навешаць незадачлівым дзядзькам гадоў па шэсьць, каб усе баяліся і Захад "заклапаціўся".
    Другая частка гэтага гэбоўскага спэктакля (так званыя "дэм-СМІ") пачнуць гераічна ляпіць з агаломшаных "тэрарыстазў" нешта накшталт ... Зрэшты, ня стану агучваць. Што скажуць -- тое і зьлепяць. Не зьбіраюся тут жартаваць, бо ня сьмешна. Агонія антынацыянальнага акупацыйнага рэжыму запаскуджвае атрутай усё людзкое жыцьцё. Генацыд разгортваецца. Кожнага беларуса могуць схапіць, аб'явіць тэрарыстам, пасадзіць і потым забіць. Пахваленьне бандытам і лаяльнасьць да антычалавечага рэжыму тут не ўратуюць.
    Баюся, аднак, што і на гэты раз беларусы могуць не зразумець, што робіцца. А робіцца тое, што Масква рабіла ў Беларусі ўвесь час, зьнішчаючы наш народ. Спачатку масава зьнішчалі прыдуманых "ворагаў народа" пры дапамозе даносчыкаў і нішчыцеляў. Потым, забіўшы шмат людзей, сталі забіваць самых даносчыкаў і нішчыцеляў. Затым пускалі ў расход забойцаў даносчыкаў і нішчыцеляў. Потым ліквідавалі забойцаў, што забівалі забойцаў даносчыкаў і нішчыцеляў (прытым іх забівалі, а яны крычалі "да здравствует Сталін") і г. д. Такі быў сталінскі генацыд. 
    Пры падмаскоўскім лукашызме тое вяртаецца, і мы ўжо тое бачым. Пачалі стукаць па сваіх цярпельцах і па сваіх халуях. Апошнімі пазабіваюць самых "ябацек", якія так і не зразумеюць, што генацыд -- гэта вынішчэньне па нацыянальнай і этнічнай прыкмеце, а не па палітыцы, не па пазыцыі, не па ідэалёгіі і не па адносінах да сатрапа.
    Каб пазьбегчы ахвяраў, трэба ліквідаваць прарасейскі акупацыйны рэжым. Тое можа зрабіць толькі нацыянальна арыентаванае па-беларуску сьведамае грамадзтва. Вось над гэтым і мусілі б працаваць разумныя людзі.

    15 красавік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК 


    Posted Apr 17, 2021, 4:05 PM by Адміністратар Навін
  • ХАЙ УЗВЫСІЦЦА ДУХ БЕЛАРУСІ
            Віншую беларусаў-каталікоў зь Вялікаднем -- Зьмёртвыхустаньнем Хрыстовым! Гэта найвялікшае сьвята Хрысьціянства. Зьмёртвыхустаньне паказвае ўсім, што Хрыстос ёсьць  Бог, Гасподзь, Збавіцель, Сын Божы. 
    Факт Зьмёртвыхустаньня засьведчаны больш, чым дзейнасьць тагачасных гістарычных асоб. Гэта мае значэньне, аднак, найперш для верных, бо вера рэдка прыходзіць ад ведаў. Бязбожнік убачыць, пачуе, даткнецца і не паверыць. Вера прыходзіць ад сэрца і ў сэрцы жыве. Яна жыве там, дзе жыве Беларусь. 
    Нясем жа ў сэрцах нашу веру. Яна ўмацуе наш дух і любоў да Беларусі. Хай будучыня Бацькаўшчыны будзе вольнай, сьветлай і прыўкраснай. 
    Слава Ісусу Хрысту! Любем Беларусь!

    4 красавіка 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК
    Posted Apr 5, 2021, 10:05 AM by Адміністратар Навін
  • ГОНАР БЕЛАРУСАМ!
    25-ы Сакавік быў адзначаны сёлета разумна і вынаходліва. Беларусы не далі магчымасьці рэжыму выканаць сваю правакацыю з выбухам (пра што было папярэджаньне напярэдадні) і не далі падставы разгарнуць карныя сілы ды наладзіць пагром людзей. (Арышты карнікі рабілі наўгад і па разнарадцы. Але шмат што бандытам не ўдалося.) 
    Тым часам 25-га Сакавіка беларусы ўсюды засьведчылі беларускія сімвалы і свой дух. Нечаканасьцю для рэжыму былі грандыёзныя і ўражлівыя файервэркі ў гонар сьвята. Брава! Вось гэта эфэкт! І вельмі важна, што ніхто лішні пра падрыхтоўку гэтага пляну не даведаўся і не данёс ворагам. Беларусы засьведчылі розум, вытрымку і вынаходлівасьць.
    У нядзелю, 27 сакавіка, трэба таксама сьвяткаваць разумна, памятаючы пра намеры бандытаў. Галоўнае -- ня йсьці ў цэнтар горада пад кулі, гранаты і палівачкі. Трэба расканцэнтравацца па раёнах і жыльлёвых комплексах. Абавязковыя дазорцы і г. д. 
    Беларусы павінны ведаць, што з рэгулярнымі збройнымі сіламі (нават калі на нас нападзе Масква) мы здольны змагацца і перамагаць толькі партызанскімі мэтадамі і партызанскімі сіламі (пакуль масава паўстане народ). Рыхтуймася сур'ёзна да барацьбы за Беларусь і за свабоду! Слава Айчыне!

    26 сакавік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК
    Posted Mar 26, 2021, 7:29 PM by Адміністратар Навін
  • "НАШ БЕЛАРУСКІ ВОЛЬНЫ ДУХ"
            Паважаныя землякі, дарагія Беларусы!
    Сёньня 25-ы Сакавік -- вялікае нацыянальнае сьвята -- Дзень Волі, 103-я гадавіна аб'яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Горача віншую ўсіх нас. Няхай ідэалы 25-га Сакавіка нязгасна сьвецяць нам усім і вядуць да перамогі над крамлёўскім ворагам, цемрай і здрадай на нашай зямлі, якія нішчаць яе і глумяць народ.
    Уздымем вочы ўгару і адчуем, што лёс народа запісаны ў Небе. Ён вечны, і будучыня будзе за намі, бо сам Гасподзь беражэ Беларусь на шляху праз пакуты і даў нам свой Сьцяг, абмыты нявіннай крывёй. Беражэм яго! За ім праўда і наша гісторыя, і наша перамога над злом.
    Яшчэ не настаў час, каб "выйсьці шчыльнымі радамі". Але гэты дзень набліжаецца. І дзеля гэтага будзьма сьмелымі, разумнымі і абачлівымі, сьвяткуючы ў час вар'ята і маскоўскай чумы. Беларусы ведаюць, што трэба рабіць.
    Хай ласка Гасподняя стане над Беларусяй! Слава Айчыне! Жыве Беларусь!

    25 Сакавік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК
    Posted Mar 24, 2021, 5:58 PM by Адміністратар Навін
  • АБ ІМІТАЦЫІ

    Глупству няма мяжы. Новая прамаскоўская квазі-апазыцыя (газпрамаўскага кшталту) заклікае грамадзтва галасаваць за дыялог з Лукашэнкам і адзначыцца аб гэтым у Сеціве, а бізнэсовая канторская інтэрнэт-платформа "Голас" ужо пачала падлічваць аматараў дыялогу.

    Лукашысцкі рэжым, які валодае палітычнай ініцыятывай, паўнатой улады, рэпрэсіўнымі сродкамі і магчымасьцямі, зразумела, на гэта не зьвяртае ўвагі, бо пабуджальнікі да дыялогу ёсьць у яго разуменьні палітычныя паражэнцы, другое -- не ўяўляюць самастойнай палітычнай сілы, ня маюць рэальнай структурнай арганізацыі і ня маюць рэсурсаў, бо існуюць на падтрымку заходніх дапамаговых арганізацыяў. Таксама яны ня маюць шырокага ўплыву на грамадзтва і пры гэтым характарызуюцца неадэкватнасьцю ўяўленьняў аб рэчаіснасьці. Патрабуюць, напрыклад, каб ня толькі Лукашэнка, але каб і Пуцін сустракаўся зь імі і ўступіў у перамовы.

    Усё гэта выглядае палітычным ідыятызмам. Новыя "квазі" не разумеюць, што ў палітычным плане яны ва ўяўленьнях Пуціна і Лукашэнкі -- мізэр, нікчэмнае аматарства (амаль нішто), і ніякая варожая ўлада перамаўляцца зь імі ды ўступаць у дыялог ня мае патрэбы, ня гледзячы на іхныя спэктакулярныя ваяжы па Эўропе і запрашэньні гэтых падстаўных асобаў з боку заходняга "істэблішмэнта".

    Другое -- больш істотнае. Ні на якія дыялогі з новай квазі-апазыцыяй (нават калі б яна нешта ўяўляла) Лукашэнка, які адмовіўся гаварыць з Мэркель і парваў дачыненьні з Захадам, -- ня пойдзе. Ня пойдзе ніколі і ні з кім, пакуль у яго будзе ўлада і заплечча ў Маскве (і па сваёй псіхапатычнай натуры таксама).

    І тады пытаньне: навошта, ня гледзячы на абсурд, узьнікае чарговая пустапарожняя ініцыятыва і ілюзія дзейнасьці квазі-апазыцыі №2?

    Дакапацца да зьместу можна, паставіўшы рытарычнае пытаньне: каму гэта трэба і каму гэта выгадна? Выгадна найперш Маскве, каб справакаваць у Беларусі псэўдапалітычную "бадзягу", пустапарожнюю ініцыятыву, якая адцягне ўвагу людзей на дасягненьне ілюзій. А сама Масква ў гэты час будзе пасьлядоўна душыць свайго сатрапа, якога загнала ў тупік, каб ціха ўводзіць у Беларусь свае войскі, самалёты, ствараць ваенныя базы падрыхтоўкі агрэсіі супраць Украіны і Польшчы, заграбаць беларускія прадпрыемствы і душыць беларушчыну рукамі Лукашэнкі. А вы, "беларусцы", галасуйце, галасуйце, наша платформа "Голас" усё падліча.

    Рычагі ўплыву на Лукашэнку ў Захада ёсьць. Але гэта, найперш, павінен бы быў быць уплыў Амэрыкі і яе ціск на Пуціна (каб вывесьці рускія войскі зь Беларусі, не падтрымліваць і не ўзбройваць антыбеларускі рэжым, выдаліць рускую авіацыю зь Беларусі, перастаць фінансаваць рэпрэсіі і гвалт над беларускім народам і інш.). Але гэта ўжо палітычныя задачы для іншых людзей.

    20 сакавік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

    Posted Mar 24, 2021, 5:56 PM by Адміністратар Навін
  • ДЗЕНЬ ВОЛІ

    Складваецца нядобрая сітуацыя ў сувязі з сьвяткаваньнем Дня Волі 25 Сакавіка. Зыходзячы з тактычных інтарэсаў, у абставінах рэпрэсіўнай антыбеларускай вайны, публічнае сьвяткаваньне Дня Волі з выхадам на вуліцы трэба было адкласьці, прадбачліва зьмяніць форму сьвята. Грамадзтва не падрыхтаванае яшчэ да моцнага масавага выступу ў гэты дзень. Выхад на вуліцу (ня важна, у якой форме) будзе не своечасовы і можа даць повад карнаму рэжыму пачаць пагром беларусаў. Менавіта на гэта разьлічвае рэжым. Задзейнічаны ўсе карныя сілы.

    У вайне вельмі важна правільна скарыстаць час, накапіць сілы, зьберагчы армію дзеля рашучай перамогі ў будучыні. Наша армія -- гэта наш народ. Перад такой задачай (як паказвае вопыт вайны) не існуе нічога вышэйшага, ня ўлічваецца нічога сакральнага. Дзень Волі 25 Сакавіка ёсьць сакральным нацыянальным сьвятам. Тым ня менш дзеля будучай перамогі неабходна карэктаваць традыцыі, адзначыць, напрыклад, гэты дзень сямейнымі міжлюдзкімі ўрачыстасьцямі, не выходзіць пад кулі, выйграць час.

    У вайне за незалежнасьць ЗША быў такі выпадак (бітва ля Трэнтана). Моцна пабітая армія Джорджа Вашынгтона адступіла за раку Дэлавэр. Гэта было перад нараджэньнем Хрыстовым. Англічане спыніліся, каб адзначыць Раство. 25-га сьнежня ўсе ангельцы сьвяткавалі, пілі алькаголь. Вашынгтон сабраў свае пашкамутаныя сілы, ноччу пераправіўся праз Дэлавэр, зьнянацку напаў і разьбіў п'яных сьвяточных ангельцаў ушчэнт. Шлях для наступу быў адчынены. Бог дапамог не застольнікам рэлігійнай традыцыі, але сьмелым і разумным.

    Выхад на вуліцы, аднак, цяпер спыніць ня ўдасца ніякімі аргумантамі. Моцна папрацавала прапаганда з боку квазі-апазыцыі і агентуры, заклікаючы ўсіх да несвоечасовага масавага выхаду на вуліцы. Няма пакуль што адзінага нацыянальнага кіраўніцтва і адзінай беларускай арганізацыі нацыянальнага руху, выступаюць у Сеціве розныя "нэксты" ды тлумяць сьвядомасьць людзей.

    Стварэньне абарончых дружынаў -- даўняя неабходнасьць. Але ў сітуацыі рэпрэсіўнай вайны яно можа (і мусіць) быць пакуль што толькі дыскрэтнай справай. Гэта зразумела. Публічнага адкрытага аб'яўленьня аб стварэньні дружыны з пазначэньнем структураў, раёнаў і асобаў трэба асьцерагацца, бо ў гэтым, як правіла, выяўляецца арганізацыйная мэтодыка "канторы", якая заканчваецца арыштамі.

    У гэтай сітуацыі, калі ўжо нельга перамяніць падзеі, ёсьць розныя варыянты амартызацыі ўдару, пра якія не пажадана тут гаварыць (бо не публічная гаворка). Важна прасторавае пашырэньне прысутнасьці людзей у горадзе, не канцэнтрацыя ў цэнтры Менска, дакладнае вызначэньне зьместу, пачатку і заканчэньня акцыі ўхваленьня гадавіны БНР.

    Няхай жа сёлетнае адзначэньне Дня Волі будзе разумным і аб'яднае беларусаў вакол ідэалаў 25-га Сакавіка, дасьць вопыт, сілы і беларускі імпульс дзеля адраджэньня нашай славы і свабоды.

    20 сакавік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

    Posted Mar 24, 2021, 5:52 PM by Адміністратар Навін
  • Напамін аб чужой прапагандзе

    (Зацемка для сяброў КХП-БНФ)

    Расейская прапаганда нянавісьці супраць Беларускага Адраджэньня і маёй асобы працягваецца ўжо 32 гады з дня ў дзень. У час змаганьня з рускім камунізмам лічылася, што подлы ўзровень -- гэта характэрнасьць камуністычнай антымаралі і ідэалёгіі. Наступны час паказаў, што камунізм тут мала значыў. У аснове антыбеларускай прапаганды была і ёсьць руская імпэрская нянавісьць да ўсіх народаў, але да беларусаў, украінцаў, палякаў -- асасабліва як да непасрэдных і цывілізацыйна вышэйшых сьведкаў маскоўскай агрэсіўнай тыраніі ды нізкага становішча грамадзтва.

    З прыходам КГБ да ўлады ў Расеі стварыліся і працуюць на пашырэньне ілжы цэлыя арганізацыі на дзяржаўным бюджэтным забесьпячэньні. Актыўнасьць рускай нянавісьці ідзе хвалямі, але ніколі не спыняецца.

    Мэтады маскоўскай прапаганды ілжы добра вядомыя: выдумкі, зьнявагі, прыніжэньне, хлусьня, падлог, дыскрэдытацыя, фабрыкацыя фактаў, фалсіфікацыя падзей, стварэньне скрыўленага вобразу і г. д.

    Сярод агентуры ў друку, каб схаваць сутнасьць напісанага аўтарам, які падвяргаецца нападкам, распаўсюджаны спосаб вылучэньня з тэксту пабочнай прахадной тэмы (сказаў, абзацаў) і стварэньня інфармацыйнага вэрхалу ахайваньня аўтара, падмяняючы і замоўчваючы зьмест працы. Такі мэтад распаўсюджаны ня толькі сярод троляў і журналістаў. Таму я раіў бы людзям, якія «ня ў тэме», старацца прачытаць арыгінал тэксту.

    Цяпер якраз назіраецца чарговая хваля нянавісьці супраць Беларускага Адраджэньня. Прычыны яе вядомыя. Мы, адраджэнцы, не даем маскоўскім палітыканам ашукаць беларусаў. Праўда выплывае наверх, падступныя планы выяўляюцца, схаванае робіцца відавочным. І пачынаецца ў адказ чарговы ўсплеск прапаганды ілжы. Ацэнка яе грамадзтвам і абвяржэньне павінны быць. Але нагадваю: самая моцная зброя праўды супраць ілжы і паклёпаў – гэта выніковая станоўчая праца і пазітыўнае вырашэньне задач.

    Жыве Беларусь!

    27 люты 2021 г.                  Зянон Пазьняк

    Posted Mar 7, 2021, 4:25 AM by Адміністратар Навін
  • КАРОТКІЯ ЗАЦЕМКІ (1-6)

    1. Стварэньне дзьмутых фігур

    Працягваецца мэдыйная прапаганда па стварэньні з В. Бабарыкі вялікага палітыка, любімца беларускага народа і магутнага "апанэнта" Лукашэнкі, якога Лукашэнка нібы та найбольш баіцца. Хвальцы -- публіка аднародная: найбольш журналісты (што ня дзіўна) і тэарэтыкі ад палітыкі. (Пра агентуру Масквы нават не ўспамінаю.) Натуральна, ніхто зь іх ня кажа (быццам ня чулі), што Бабарыка -- крэатура Крамля (праз Газпрам) і што асабіста Пуцін спрычынены да газпрамаўскага праекту. Хвалебшчыкі гэтага, зразумела, як быццам ня ведаюць і "адкрываюць" у Бабарыку ўсялякія невядомыя палітычныя таленты, волю, розум, папулярнасьць у народзе і т. п.

    Рэальнасьць, аднак іншая. Ды й становішча ў "стратэгаў" прапаганды канфузнае, бо зразумела, што Бабарыку не падымеш на нумар адзін, не апусьціўшы Ціханоўскую, якую самы ж зьляпілі. Яе незаўважна, дарэчы, якраз і апускаюць. У апошні час Ціханоўская без перапынку вяшчае сэрыйныя глупствы (пра сьвяткаваньне 23 лютага ў новым значэньні і т. п.).

    Увогуле, назіраючы за гэтай групай газпрамаўскіх аматараў, слухаючы іхныя выказваньні супраць законнай Канстытуцыі 1994 года, ускліканьні пра вялікую Расею, назіраючы ў Сеціве за іхняй амаль публічнай сваркай і дзяльбой чужых грошай, у каторы раз бачым, што ніякіх нацыянальных беларускіх інтарэсаў для іх не існуе. Беларусь у іх толькі на губах і падразумевае "страну для жызьні" ў складзе Расеі, але ня вольную беларускую нацыю. Для іх беларуская мова ня ёсьць дэмакратыяй, а гісторыя змаганьня за беларускую незалежнасьць -- чужая і ненавісная.

    Для нацыянальнай будучыні Беларусі гэтыя прафаны такія ж небясьпечныя, як і Лукашэнка. Ні з Лукашэнкам, ні зь імі нацыянальнай будучыні ў Беларусі няма.

    Няхай жыве яднаньне за беларускую Беларусь, за нашу мову, свабоду, гонар і волю.

    19 люты 2021 год. Зянон ПАЗЬНЯК


    2. Гульня ў напарстак

    Зноў прагучэла Ганна Канапацкая. Трэба разумець, што на лукашысцкі сход яна магла быць дапушчана толькі рашэньнем Лукашэнкі, толькі ў якасьці госьця з магчымасьцю выступіць толькі ад мікрафона і пры адключанай трансьляцыі.

    Для банды ўлады важна было, каб прысутнічаў нехта ад так званай "апазыцыі" і каб зь яго вуснаў прагучэла прызнаньне аб паражэньні народа і канстатацыя перамогі ўлады над народам. Правячая банда жадала прызнаньня народнай капітуляцыі (каб потым скарыстаць тое ў прапагандзе). Усё астатняе, што было б сказана, ня мела істотнага значэньня.

    На ролю апазыцыянера зьявілася Ганна Канапацкая. Яна і агучыла словы капітуляцыі. Ведаючы норавы банды, не сумняваюся, што тэзісы выступу Канапацкай былі правераныя цэнзурай сходу.

    Ня думаю, што рэжым, які стаіць па горла ў крывавых злачынствах, здолее гэты выступ скарыстаць. Але для Канапацкай, якая не ўпершыню пагадзілася на ролю Гайдукевіча, тут мінус, якімі б добрымі намерамі яна сябе ні пераконвала.

    Відавочная яе дзяржаўніцкая і антыімпэрская пазыцыя (якую яна таксама агучыла ў выступе), але падыгрываць тут узурпатару ў яго крымінальных сварках з Крамлём, спадзяючыся на выгады Беларусі, -- гэта хутчэй ніўны ўчынак тупіковай безвыходнасьці, чым рацыя палітычнага разьліку. На жаль, некаторым так хочацца пагуляць з напарстачнікам.

    20 люты 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК


    3. Ілюзіі і рэальнасьць

    Мэтадычна зьяўляюцца эйфарычныя разважаньні людзей у стане ілюзій аб тым, што вось-вось (можа, ужо вясной) бандыцкі рэжым упадзе і народ стане вольным. Пры гэтым абавязкова жуецца памылковае і шкоднае сцьвярджэньне аб раптоўным стварэньні беларускай нацыі ў 2020 годзе, аб тым, што гэта будзе небывалая нацыя ўсіх грамадзян без увагі на сацыяльныя падзелы і нацыянальныя асаблівасьці, на мову, рэлігію і т. п. лявацкая рыторыка. І ўсе разам, маўляў, зьяднаюцца, створаць такую салідарную нацыю ды й перамогуць антыбеларускі рэжым.

    Лібэралы на Захадзе гэта падтрымліваюць. Ім прыемна такое чуць -- нацыя без нацыянальнай сьведамасьці, без нацыяналізму і без нацыянальнай мовы.

    Мушу расчараваць. Хуткай перамогі ня будзе (і "нацыі" такой ня будзе). Прамаскоўскі рэжым завостраны на зьнішчэньне беларускай нацыі. Калі спатрэбіцца, ён ня спыніцца (ён здольны і мае магчымасьці) зрабіць тое фізічна і разбурыць дзяржаву.

    Супрацьстаяць зьнішчэньню і перамагчы можа толькі нацыянальна-вызвольны рух і нацыя, заснаваная на ўсьведамленьні сваёй нацыянальнай мовы, нацыянальнай сьведамасьці, культурнай і гістарычнай велічы.

    Для дасягненьня гэтай вышыні яшчэ патрэбны час, дух змаганьня, калектыўны розум, вытрымка, асьвета і праца. "Будзьце спакойныя і вастрыце косы" (Каліноўскі).

    20 люты 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК


    4. Найвялікшая страта ў культуры

    За 26 гадоў антыбеларускага рэжыму Беларусь пацярпела вялікія страты ў мастацтве, літаратуры і ў гуманітарнай культуры. Найвялікшай стратай, якая сталася нядаўна, -- гэта катастрофа, якую немагчыма было ўявіць, -- ліквідацыя сакральнай зоркі беларускага мастацтва, альфы беларускай нацыянальнай культуры -- трупы Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

    Цяперашняе грамадзтва, прыніжанае за 26 гадоў зьдзеку над нацыяй, нават не разумее, што сталася.

    "Тэатр -- гэта нацыя" -- азначэньне, выказанае расейскім драматургам Аляксандрам Астроўскім 150 гадоў таму, стала формулай тэатра і прыкметай зьяўленьня нацыі. Вобразам нацыі быў тэатр.

    Тэатр імя Янкі Купалы стварыў нацыянальную тэатраньную школу сцэнічнага і акторскага мастацтва высокага ўзроўню і дасканалай якасьці. Гэтая школа была сістэматэзаваная ў традыцыю, што забясьпечвала пераемнасьць.

    Антыбеларускі рэжым ужо амаль зьнішчыў нават беларускую літаратуру, разбурыў Саюз пісьменьнікаў, ліквідаваў Дом літаратара, але, магчыма, ведаючы вагу нацыянальнага тэатра ў культуры, сатрап асьцерагаўся рэзанансу ад яго разбурэньня, абмяжоўваўся тут забаронамі і кантролем. І вось катастрофа сталася раптам за некалькі дзён. Практычна, уся легендарная трупа пакінула тэатр у знак пратэсту і абурэньня дзеяньнямі крымінальнай улады, што забівае і катуе людзей. Суіцыдны падарунак тэатра рэжыму тут жа быў прынялы варожай уладай. Дарога вяртаньня зачынена. У імгненьне тэатр перастаў існаваць.

    Гэта жахліва. Дэмарш з пагрозай існаваньню тэатра ў сітуацыі антыбеларускай палітыкі прамаскоўскага рэжыму і ў сітуацыі ўнутранай акупацыі ўлады ў краіне -- недапушчальны, бо самазабойчы. Гэта тое самае, калі б аб'яўляць дэмарш ці галадоўку на Калыме ці ў Асьвенцыме супраць рэжыма ўтрыманьня ў лагеры, пратэстуючы пагрозай сваёй сьмерці супраць палітыкі Гітлера, Сталіна, ці тым жа самым палохаць Хусэйна альбо Лукашэнку. Мы бачым, як гэткім чынам аб'яўляюць галадоўкі і пратэстуюць у Беларусі асобныя людзі, жывучы ў ілюзорнай рэальнасьці, бачым, чым канчаецца гэтая пагроза памерці ў беззаконьні перад людаедамі (якім не абходзіць жыцьцё чалавека). Ідзе вайна супраць Беларускай нацыі не на жыцьцё, а на сьмерць. Не палохайце ворагаў магчымасьцю сваёй сьмерці. Яны гэтага не баяцца, бо самы імкнуцца ўгробіць нас і адкрыта пра тое кажуць. Ці ўсе асьлеплі? Ці ўсе аглохлі? У краіне паўзучы генацыд, які цягнецца ўжо 27-мы год. Беларусаў хапаюць на вуліцах па плану, па разнарадцы за нацыянальны колер адзеньня, за чытаньне беларускіх кніг, за размову па-беларуску, за колер фіранак, выламваюць дзверы, зьбіваюць 80-гадовых людзей. У беларусаў даўно няма ні правоў, ні законаў. Гэтая вар'ятня, гэты абсурд мае назоў -- зьнішчэньне Беларускага народа. Спачатку трэба тое зразумець, а потым рабіць.

    Тэатр ёсьць мастацтва калектыўнае і разбурэньне яго незваротнае. У гісторыі беларускай сцэны пад савецкай акупацыяй быў выпадак, калі акупанты расстралялі ў 1930-х гадах увесь тэатр БДТ-3 Уладзіслава Галубка, усю акторскую трупу сьцерлі з твару зямлі. Цяпер жа, што крыўдна, калектыў тэатра Янкі Купалы сам падставіў сябе пад разгром.

    Нельга было кідаць пэрлы перад сьвіньнямі і рабіць дэмарш самазьнішчэньня перад ворагамі нацыі. Гэта ня нашая ўлада. Яна чужая, прамаскоўская, непадкантрольная народу і закону. Ёй начхаць на беларускае тэатральнае мастацтва і на акторскае існаваньне. Трэба было змагацца з рэжымам сваім мастацтвам, выцерпець і захаваць трупу нават у цяжкіх і невыносных умовах. Трэба было адчуваць адказнасьць за лёс беларускай сцэны і зьберагчы калектыў. Час мінае, і мастацтва мусіць быць.

    Будучы за акіянам, я прасіў сяброў-адраджэнцаў у Беларусі сустракацца і гаварыць з акторамі, паўстрымаць іх ад неразважных дзеяньняў, пісаў пра тое. Былі размовы і сустрэчы. Не дапамагло.

    Значная доля віны ў разбурэньні тэатра ляжыць на былым лукашысцкім чыноўнікау, на той час дырэктары тэатра, спадару Латушку. Рэжым яго звольніў за недагляд настрояў у тэатры. Гэта абурыла актораў. Тут жа ўзьнік абсурдны покліч звальняцца з тэатра ў знак пратэсту. На гэта наклалася яшчэ абурэньне за забойствы мірных дэманстрантаў рэжымнымі карнікамі, за хапун і катаваньні людзей. Акторы часта людзі імпульсіўныя. Латушка не паўстрымаў купалаўцаў, не патлумачыў, не прадухіліў памылковых разбуральных дзеяньняў. Праўда, можа, ён не разумеў, што робіцца і што будзе. Але гэта не мяняе справы.

    Паўтаруся, тэатр ёсьць мастацтва асаблівае, узьдзеяньне яго на чалавечы дух глыбокае і непасрэднае, творчасьць -- калектыўная, жывая і тымчасовая. Нацыянальны тэатр -- гэта вобраз нацыі, павялічаны і сфакусаваны на сцэне. У нацыянальным тэатры важна зьберагчы трупу і захаваць традыцыю, якая робіць працяг.

    Разьбітую на кавалкі вазу ці прыгожы посуд можна склеіць, але яго не паставіш ужо на агонь, не наліеш, не нагрэеш вады. Яшчэ праз некалькі месяцаў пасьля эксодусу тэатр можна было б вярнуць, аднавіць. Але час няўмольна бяжыць, і чым далей, тым незваротна зьнікае пэрспэктыва вяртаньня. І нават калі абрынецца акупацыйны рэжым, гэта ня значыць, што адразу адновіцца ўсё ў культуры, калі беларусы ня стануць гаспадарамі ў сваёй дзяржаве.

    22 люты 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

    кандыдат мастацтвазнаўства


    5. Наканаваньне саўка (эсэ)

    Ёсьць зьявы, цалкам зразумелыя чалавеку, відавочныя і прагназуемыя ў існаваньні. І тым ня менш, яны працягваюць зьдзіўляць, насуперак розуму выклікаюць эмоцыі зьдзіўленьня.

    Такой зьявай для мяне зьяўляецца "савок", савецкі чалавек, згрупаваны ў грамадзтва. У 90-х гадах мы, дэпутаты Незалежнасьці, да драбніц ведалі неадэкватнага, крыклівага, закамплексаванага і сканцэнтраванага на нянавісьці дэпутата Лукашэнку. Ніхто й падумаць ня мог, што гэты каснамоўны малакультурны крыкун будзе кіраўніком улады ў краіне і рэалізуецца катам нацыі.

    Усё было тады відаць, як у люстэрку, як на далоні. Тым ня менш Масква, абапіраючыся на КГБ, на камуністаў і на "саўкоў", змагла яго праштурхнуць на дзяржаўны пасад. Грамадзтва дэманстравала масавае асьляпленьне. Мы папярэджвалі, пісалі, казалі. Але казаць, паказваць рэчаіснасьць саўкам было марным заняткам, як гарохам кідаць аб сьцяну. І гэтак усе 26 гадоў.

    Зь першых жа дзён на пасадзе Лукашэнка адкрыта дэманстраваў сваю нянавісьць да незалежнай Беларусі, да суверэнітэту, да культуры, мовы і адукацыі, да ўсяго сьветлага, добрага і чыстага, хваліў Гітлера, казаў пра Скарыну ў Піцеры, хлусіў, зьдзекваўся зь беларусаў, хваліўся забойствамі і расстрэлам нявінных людзей, поўзаў, артачыўся і зноў поўзаў перад Масквой.

    Усім савецкім было відаць, што на пасадзе вар'ят, псіхічна нездаровы чалавек, беларусафоб, маскоўскі халуй, нягоднік, які адрокся ад жонкі, зрабіў дзіця іншай жанчыне, зьбіў яе і пазбавіў мацярынства, завёў гарэм пад выглядам эскорту суправаджэньня, завёў у тупік эканоміку, прыватызаваў уладу і вынікі народнай працы. І ўсё гэта дэманстратыўна, і ўсё гэта савок бачыў, і ўсё тое яму было добра, і не было яму ніякіх маральных, нацыянальных і сацыяльных перажываньняў і ацэнак паскудзтва.

    Усё гэта зразумела. Але гэта ўражвае. Вось што можа зрабіць зь людзьмі антылюдзкая ідэалогія і чужая антынацыянальная прапаганда. Цяпер пад ценем Крамля на палітычную сцэну вышлі новыя "газпрамаўскія" лукашэнкі. Яны ўжо ня любяць першага Лукашэнку, яны супраць яго, ён іх "дастаў". Але яны таксама, як і ён, ня хочуць законнай Канстытуцыі (якую сатрап стаптаў). Яны таксама за імпэрскі "язык", яны таксама глядзяць у Маскву і чакаюць адтуль дапамогі. Абы ня Лукашэнка. Так замыкаецца каланіяльнае кола саўка у нянавісьці да былога куміра.

    Гэта скончыцца, скончыцца толькі тады, калі грымне Вольная Беларусь без глядзеньня на Расею, без дзяржаўнай імпэрскай мовы, без прамаскоўскага прэзыдэнта і маскоўскай рэзідэнтуры. І пачнецца апошні бой з Савецкім саюзам. "Будзьце спакойныя і вастрыце косы" (Каліноўскі).

    20 люты 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК


    6. Аб гібрыдах

    У стратэгічных пытаньнях суверэннай дзяржаўнай будучыні Беларусі, практычна, няма істотнай розьніцы паміж пазыцыямі лукашысцкай антынацыянальнай палітыкі і рыторыкай актывістаў электаральнай газпрамаўскай апазыцыі, якая ўтварылася на выбарах 2020 года. Вакол Ціханоўскай і Латушкі зьяўляюцца людзі невядомыя і "ні адкуль", разыгрываюць ролю апазыцыянераў, езьдзяць у Маскву, вядуць "палітычныя" размовы ў кавярні Лубянка, даюць інтэрв'ю аб "Белоруссіі" і т. п. Зьявіліся былыя функцыянеры з консульстваў Лукашэнкі (антыфронтаўскія пазыцыі якіх мы ведаем) і нават прэтэндэнт на "сілавы блок" (у гэтай пацыфісцкай кампаніі). Усю сваю кухню ўдзельнікі дачыненьняў выкідваюць на Юцюб, бо для левакоў палітыка -- гэта сцэна. На "сцэне" выказана ўсё і пра "чый Крым", і пра спадзевы на Расею, і пра "мудрага" Пуціна, і пра "тры государственных языка" (рускі, ангельскі, "белорусскій") і т. п. У каго ёсьць час і цярпеньне можна паглядзець, напрыклад, тыповае такое: https://www.youtube.com/watch?v=ukqqBZpLi2g

    Часткова паўтараецца сітуацыя, як зь вікаўскай псэўдаапазыцыяй -- супернічаюць два прамаскоўскія праекты, абодва зручныя для Пуціна і абодва (на розным узроўні) супраць Беларускага нацыянальнага Адраджэньня. Толькі Лукашэнка для Масквы лепшы, бо рэальны і цяпер поўнасьцю падначалены.

    Але нацыянальна-вызвольны рух беларускага Адраджэньня, калі ён узмацнее, мог бы перакуліць падвойную палітыку Крамля і абваліць маскоўскія планы.

    Паўтаруся, у сітуацыі расейскай гібрыднай вайны супраць Беларусі перамагчы імпэрскі каланіялізм можа толькі нацыянальна-вызвольны рух.

    Беларусь -- перад усім. Слава Айчыне!

    25 люты 2021 г. Зянон Пазьняк





    Posted Mar 6, 2021, 7:40 AM by Адміністратар Навін
  • АБ ДЗЕЯНЬНЯХ
    Пайшла прпаганда (найбольш з боку "Нэксты") што беларусы павінны масава выйсьці з пратэстам супраць лукашысцкага "Народнага сходу" і ўдарыць па рэжыму. Гэтая інфармацыя разгледжана кіраўніцтвам Партыі. Сябрам партыі катэгарычна не раім выходзіць на правакацыйны і абсурдны "пратэст" супраць "сходу". Абсурдны, бо "сход" неканстытуцыйны, ня мае законнага значэньня. Пратэстны выхад несвоечасовы, прывядзе да дрэнных вынікаў
    Тым ня менш да пагаршэньня бяспраўя трэба быць гатовымі (бо грамадзтва некіруемае і пэўныя групы выйдуць). Паказьнікам нядобрых вынікаў ёсьць паводзіны так званых "дэмСМІ", якія ў гэтай сітуацыі схавалі ацэнку "сходу", зробленую нашай Партыяй яшчэ ў сьнежні мінулага года і пацьверджаную нядаўна.

    8 сьнежань 2021 г.   Зянон Пазьняк
    Posted Feb 8, 2021, 12:32 PM by Адміністратар Навін
  • Датычна лукашысцкага «сходу»
            Цяперака назіраецца чарговая агентурная «хвалька» супраць нашай партыі КХП-БНФ. Хіхікаюць наконт лукашысцкага «Усебеларускага народнага сходу», маўляў, мы «апошняя партыя», ці заказалі білеты на сход і т. п. (узровень, канешне...)

    Тым ня менш у сувязі з «хвалькай» зьмяшчаю тут для веданьня людзям афіцыйны ліст КХП-БНФ у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Гэты ліст (як і шмат што з афіцыйнай перапіскі з «уладамі») мы публічна не друкавалі, але цяпер прыходзіцца. Ад ацэнак «нізасьці» устрымліваюся.

    Заўвага: правапіс ліста «наркамаўскі», як таго вымагае рэжым (інакш – пад суд).

    (Зянон Пазьняк)

    ---------------------------

    Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь

    Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя – БНФ

    7 снежань 2020 г.

    Намі атрымана пісьмо Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2020 г. за нумарам 10/1-ВНС.

    У адпаведнасці з пісьмом Партыя можа ўнесці прапановы ў “аргкамітэт па падрыхтоўцы шостага Усебеларускага народнага сходу па далейшым грамадска-палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны”.

    Звяртаем вашую ўвагу на тое, што Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь не прадугледжана такая інстытуцыя (орган) дзяржаўнага кіравання як “Усебеларускі народны сход”, у сувязі з чым мы лічым, што ўсе дзеянні па арганізацыі і правядзенні гэтага мерапрыемства з’яўляюцца антыканстытуцыйнымі.

    Намеснік старшыні КХП-БНФ Ю.А. Беленькі



    Posted Feb 3, 2021, 11:42 AM by Адміністратар Навін
  • ПАРАЗІТЫ

    (Ліст да сяброў народнай партыі КХП-БНФ)

    Усё што не нацыянальнае, але выступае пад выглядам нацыянальнага дзеля дасягненьня пабочных альбо супроцьлеглых мэтаў, усё гэта рана ці позна прыходзіць да маразму. Нядаўна група вакол Ціханоўскай зьмясьціла ў Сеціве пад яе подпісам заклік да міжнароднай супольнасьці адзначыць 7-га лютага дзень салідарнасьці зь Беларусяй флэшмобамі і дэманстраваць беларускія нацыянальныя сімвалы, якія, згодна іхняга тэксту, -- гэта белае і чырвонае сэрцы.

    На мове расейскай канторы гэта называецца "ход канём". Падмена палітычнага змаганьня тэатральшчынай ("мобамі-шмобамі" як называлі такую дыверсію ў псэўдаапазыцыі 2000-2020 гг.) -- гэта прадукт "галаўнога мозгу" эўра-лібэралаў, вынік іхняй "дапамогі" "дэмакратычнай" Беларусі.

    Тым часам падмена нацыянальнай беларускай сімволікі рознымі выдумкамі -- гэта сур'ёзная праца гэбоўскай Масквы і яе агентуры. Псэўдаапазыцыя ўжо дэманстравала раней замест Пагоні "бусьлікаў" і "зубрыкаў", і джынсавыя анучкі (Мілінкевіч уводзіў іх замест сьцяга). І вось цяпер яны (ужо ў другім пакаленьні) пішуць для заходняга лібэрала, што беларускімі нацыянальнымі сімваламі ёсьць чырвонае і белае сардэчкі. (У запасе яшчэ ёсьць чырвоны кулачок, белы кулачок і г. д.).

    Скончыцца гэтае драньства тады, калі скончацца для яго заходнія грошы. Але грошы яшчэ ня скончацца, бо яны ня толькі заходнія. І ўжо дакладна скончыцца гэты палітычны маразм, калі здрыганецца рэжым і выйдуць з турмы нармальныя беларусы, і вернуцца з выгнаньня сапраўдныя беларускія змагары, калі зноў уздымецца беларускі нацыянальна-вызвольны рух, які выветрыць атмасфэру, здзьме ўвесь гэты атрутны смог і чужую паразітную шалуху.

    22 студзень 2021 г. Зянон Пазьняк


    ДАДАТАК.

    (Pinned Tweet

    Sviatlana Tsikhanouskaya

    @Tsihanouskaya

    Jan 13

    Join the Day of Solidarity with Belarus on Feb 7, 2021!

    I call on all friends of Belarus to show solidarity with us by organizing performances & rallies, releasing publications & statements, displaying national Belarusian White heartRed heartWhite heart colors, hosting competitions, online flash mobs.)


    POST SCRIPTUM.

    Усялякае дзеяньне ў палітыцы (у тым ліку і словы) вымагаюць сваайго моманту і свайго часу. Пра Бабарыку трэба было сказаць адразу ва ўвесь голас яшчэ ў чэрвені мінулага года. Бо гэта быў стаўленьнік Крамля, акуратна падрыхтаваны Масквой-Газпрамам. Ад такіх заўсёды больш шкоды, чым ад адкрытых маскоўцаў (тут "палітычная анкалогія"). Таму адразу быў прапанаваны выбар і падзел, нягледзячы на суадносіны ацэнак і стан розумаў.

    З планам "Ціханоўская" справа вымагала вытрымкі. Гэта відавочная прадумана падрыхтаваная афёра, але яе паступова мусілі б разглядзець беларусы. Адразу не атрымалася б. Цяпер крытычная маса яшчэ не нарасла, але ўжо зьявілася. Афёра даўно дайшла да дна. Усе прапановы, падпісаныя прозьвішчам "Ціханоўская" -- на шкоду Беларусі. Самаацэнка спадарыні сябе самой і сваёй ролі -- неадэкватная, рыторыка фальшывая.

    Маніпуляцыі супраць нацыянальнай сімволікі -- гэта рубеж, які перапаўняе келіх цярпеньня. Далей талераваць такую публіку нельга. Мы ведаем яе працяг. Цяпер патрэбны шэраг захадаў, каб іхнюю прапаганду (што вылезла ўжо на міжнародны ўзровень) спыніць. Захады будуць.

    зп.


    ДАДАТАК З АРХІВУ.

    ПРЭЧ З БАБАРЫКАМ!

    posted Jun 24, 2020, 2:42 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jun 24, 2020, 2:42 PM ]

    За Бабарыкам стаіць "русскій мір", Газпрам, Масква і манкурты. Юрыст Бабарыкі выбалтаў сам галоўную прычыну іхнага юрыдычна абсурднага рашэньня правесьці рэфэрэндум аб Канстытуцыі 1994 года. Гэтая прычына ў тым, што, каб захапіць нашу краіну, Маскве перашкаджае беларуская дзяржаўная мова ў Рэспубліцы Беларусь, зацьверджаная Канстытуцыяй-94, таму яны хочуць перарабіць гэтую Канстытуцыю, да якой мусіла б аўтаматычна вярнуцца краіна пасьля зьмены ўлады і адкіданьня антыпраўных наступстваў лістападаўскага дзяржаўнага перавароту 1996 года.

    На якія толькі афёры і затраты гатовая ісьці Масква, каб зьнішчыць беларускую мову. Яны ведаюць, што беларуская мова -- гэта ёсьць беларуская нацыя. Таму ў іх тут барацьба пэрманэнтная, барацьба на сьмерць

    НА СЁНЬНЯШНІ ДЗЕНЬ БАБАРЫКА ЁСЬЦЬ ПАТЭНЦЫЙНА БОЛЬШ ШКОДНЫ ВОРАГ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ, ЧЫМ ЛУКАШЭНКА, бо вірус беларусажэрцы Лукашэнкі ўжо на 97 адсоткаў выхаваў у беларусаў імунітэт, антыцелы абароны народнага арганізма. Усё, што робіць і гаворыць гэты вар'ят, толькі злуе народ і кансалідуе нацыю на адштурхоўваньні ад яго антынароднай брыдоты. Тут клясычная сытуацыя, калі да дабра прыходзяць ад непрыняцьця зла. Будучыні ў Лукашэнкі тут няма.

    Бабарыка ж -- гэта вірус, які не спатыкае імунітэту, які залазіць у наш народны арганізм без супраціву і давершыць чорную маскоўскую справу разбурэньня беларускай дзяржавы і беларускай нацыі.

    Маскве на працягу шэрагу гадоў не ўдавалася "чыста" аформіць захоп Беларусі па прычыне нелегітымнасьці Лукашэнкі. Там працавалі прафэсіяналы і ведалі што рабілі. (Мы, насуперак, таксама ведалі). Цяпер яны выпусьцілі на поле Бабарыку, падрыхтавалі яму велізарнае агентурнае заплеча. Калі б маскоўская афёра ўдалася, то Бабарыка быў бы легітымным прэзыдэнтам. І вось тады захоп праз "рэфэрэндум" ператвараўся б ужо ў справу тэхнікі. Група Бабарыкі, мы бачым, заранёў прыступіла да ажыцьцяўленьня маскоўскага плана.

    Прэч фальшывыя выбары!

    Ня йдзеце галасаваць да ворагаў Беларусі!


    24 чэрвеня 2020 г.                                     Зянон ПАЗЬНЯК


    http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/preczbabarykam 

    Posted Jan 22, 2021, 4:22 PM by Адміністратар Навін
  • КРАМЛЁЎСКІЯ ПАВОДЗІНЫ

    Розыгрыш з шэрым Навальным (у дадзеным выпадку тыповы сьмяртэльны гэбоўскі розыгрыш) разьлічаны на запраграмаваны вынік: КГБ у Расеі мусіць застацца пры ўладзе.

    Стварэньне альтэрнатывы самым сабе прыдумана яшчэ ў рускай царскай жандармэрыі за часы змаганьня з рознымі сацыялістычнымі рэвалюцыянерамі і антыцарскімі партыямі. Савецкі КГБ зрабіў тое правілам. Гэбоўскія розыгрышы ў змаганьні за ўладу звычайна сьмяротныя. Трупы непазьбежныя. Ідзе барацьба за ўладу ўнутры карпарацыі.

    Грамадзтва ("дэмакратыя", "народ", "дорогіе россіяне" і г. д.) выконвае ролю натоўпу, якім маніпулююць.

    Цяпер паказальная сітуацыя ў Расеі, якая сьведчыць пра ўнутраны крызіс улады Пуціна і пра волю карпаратыўнай улады КГБ (ФСБ).

    Нічога добрага расейцам ня сьвеціць. Народы ўратуе ад горшага толькі распад імпэрыі, які пакуль што не прадбачыцца. Прытым складваецца ўражаньне, што Навальны гэта толькі гэбоўскі функцыянальны гулец. На яго не пастаўлена. На замену Пуціна ёсьць трэцяя асоба.

    22 студзень 2021 г. Зянон Пазьняк

    Posted Jan 22, 2021, 4:15 PM by Адміністратар Навін
  • "ЦІ ЁСЬЦЬ БОГ"
            У сацыяльнай мэнтальнасьці беларуса першасным чыньнікам камунікацыі зьяўляецца пазнаньне канкрэтнага чалавека. Беларус ня стане адразу дэманстраваць сябе, пакуль не пазнае, зь кім мае справу. Гэтая якасьць амаль стоадсоткава праяўлялася ў сялянстве, гэта значыць у першаступенным этнічным асяроддзі і найбольш традыцыйнай частцы соцыюма. 
    Такую асаблівасьць душы беларуса адзначыў, між іншым, наш амэрыканскі прыхільнік Джон Кунстадтэр, які мае сантымэнты да беларусаў і кожны год прыязджае ў Беларусь, каб падарожнічаць па вёсках, па Палесьсі, па Браслаўшчыне ды Меншчыне, пагаварыць па-беларуску ды паслухаць і пафатаграфаваць людзей. Ён знайшоў у Беларусі тое, чаго няма ўжо ў Амэрыцы і што ёсьць скарбам душы (удакладняць ня буду). 
    Тое, пра што я вышэй напісаў, ня ёсьць тэма маёй гаворкі, а хутчэй асацыяцыя да тэмы, якая больш жорсткая і празаічная. 
    У сацыяльных дачыненьнях людзей узьнікаюць тэставыя паняцьці, якія выяўляюць сутнасьць асобы, акрэсьліваюць зьяву і вызначаюць узровень дыялогу, а то і ўвогуле -- магчымасьць гаворкі. 
    Разважаючы аб духоўным, часам карысна задаць тэставае пытаньне: ці ёсьць Бог? Калі ў субяседніка "Бога няма", то дыялогу не атрымаецца. Як правіла, можа ўзьнікнуць спрэчка, альбо пераход на тэму, зразумелую для бязбожнага чалавека. 
    Класічным тэстам у цяперашняй палітыцы стала пытаньне: чый Крым? Спрацоўвае бездакорна. Літаральна ўсе прадстаўнікі газпрамаўска-эфэсбоўскай псэўдаапазыцыі ў Беларусі не адказалі на пытаньне "чый Крым" і круціліся, як в'юны на патэльні. Часам было камічна назіраць, як два агенты "канторы" з так званай "каардынацыйнай рады", будучы ў Кіеве ў праграме Славіка Шусьцера на тэлебачаньні, упарта плавалі перад украінскай аўдыторыяй, каб не адказаць на гэтае пытаньне (і не адказалі!). Фэнамэнальныя балваны, -- казаў бы нябожчык Літвіненка, забіты Масквой. 
    Пасьля неадказу на гэтае пытаньне -- пра дэмакратыю больш не кажэце, панове, не гаварыце пра яе (лепш ужо пра надвор'е ці пра тавары). 
    Тэставым пытаньнем для ўсёй прамаскоўскай квазіапазыцыйнай публікі ёсьць  таксама пытаньне пра Беларускі Народны Фронт "Адраджэньне", пра нацыянальную рэвалюцыю, выкліканую гэтым рухам, і гістарычную перамогу -- сцьвярджэньне дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, дзяржаўнасьці беларускай мовы і дзяржаўнасьці сымвалаў нацыі -- Пагоні і Бела-Чырвона-Белага Сьцяга. 
    У палітычным сэнсе, улічваючы тыхчасовыя абставіны ў БССР, -- тады адбыўся фэнамэнальны палітычны цуд, створаны аднак сьветлымі розумамі, воляй і гарачымі сэрцамі адданых Беларусі і беларускаму народу людзей. 
    Замоўчваньне і абплёўваньне гэтай вялікай дзейнасьці і гістарычнай перамогі Фронту і ўвогуле -- усёй гісторыі беларускага змаганьня супраць расейскага камунізмаму і супраць антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі -- ёсьць характэрнай прыкметай газпрамаўска-эфэсбоўскай палітычнай групы, яе так званай "каардынацыйнай рады" і павярхоўнай рыторыкі так званых нэафітаў ("невероятных"), якія расплюшчылі вочы, але так і не прачнуліся. 
    Нэгатыўныя адносіны газпрамаўскай квазіапазыцыі да Беларускага Народнага Фронту, да яго дзейнасьці, ідэалогіі і да перамогі нацыянальнай рэвалюцыі ў 1988-1991 гадах тэстава сьведчыць толькі пра адно: перад намі непрыяцелі беларускай нацыянальнай Беларусі, непрыймальнікі яе нацыянальнай ідэі і нацыянальнай будучыні. Ім непатрэбная шчасьлівая, адроджаная, культурная нацыя зь беларускім духоўным жыцьцём, зь беларускай мовай і вольнай працай. Яны хацелі б "страну для жизни" (прытым адразу) з камфортам, які ім забясьпечыць Расея узамен за здачу беларускай маёмасьці і адмаўленьне ад нацыянальных каштоўнасьцяў; з камфортам, які паабяцаюць Пуцін, Масква і сытая Эўропа, калі яны будуць славіць яе левую эўрадэмакратыю з усімі збачэнствамі. 
    Гэтыя сацыяльныя ненавісьнікі Лукашэнкі існуюць цалкам у палітычнай парадыгме Масквы, якая хацела б зьмяніць Лукашэнку на такога ж залежнага васала, але больш культурнага і цывілізаванага. Пры гэтым газпрамаўскія спаборнікі за ўладу нічога ня ведаюць пра беларускую нацыю, пра Беларусь і ня хочуць ведаць. Яны тыповыя непрадрашэнцы, якія думаюць перацягнуць на сябе Беларускі народ, нічога ня кажучы пра яго нацыянальную будучыню. Маўляў, звалім Лукашэнку, а там будзе лепей. 
    Аднак з Масквой, ня будзе "лепей". Ужо бальшыня беларусаў тое ведае. Але сацыял-нэафіты ўсё на гэтую мпэрскую лухту купляюцца.
    "Ябацькі" і "неверагодныя" падзяліліся па палітычных вектарах. Арыентацыя супроцьлеглая, тыпажы розныя але прырода ў іх адна -- наднацыянальная. Яны будуць разьдзіраць Беларусь з-за розных уяўленьняў аб "стране для жизьни" -- але злучацца ў антынацыянальнае і лукашысцкае "адно", калі зьявіцца на палітычнай сцэне нацыянальная беларуская арганізаваная і вызвольная сіла. 
    Народная беларуская салідарнасьць цяпер пратэстуе супраць гвалту і маніфэстуе пад беларускім нацыянальным сьцягам, ахвяруецца, церпіць і не здаецца. 
    Праўда, за пяць месяцаў актыўнага мірнага пратэсту яшчэ не стварылася народная палітычная арганізацыя. Нават дружыны дзеля аховы дэманстрантаў не стварылася. Гэта трывожны момант, бо газпрамаўска-прамаскоўская барацьба за ўплывы на беларускі народ адбываецца амаль што ў аднабаковым парадку, амаль не спатыкаючы арганізаванай нацыянальнай альтэрнатывы. 
    Беларусь перажывае хвалюючы гістарычны момант грамадзкага абуджэньня людзей, працягвае мірны супраціў нялюдзкаму рэжыму, пратэстуе супраць антынароднай акупанцкай палітыкі, яднаецца пад беларускім нацыянальным сьцягам, які ўсяляе надзею і аптымізм у душы беларусаў. Але гэта толькі пачатак, толькі дэманстрацыя пазыцыі і сьведчаньне нацыянальнага яднаньня. Гэта першы этап. Далей мусіць быць арганізацыя беларускага нацыянальнага супраціву, палітычнага руху, палітычная барацьба і змаганьне. Нацыянальна-вызвольны рух мусіў бы стаць масавым.
      Галоўнае -- не прапусьціць час "Х", які настане, калі трэба ўсім выступіць. Тады бандыты, якія захапілі ўладу, якія рыхтуюць канцлагеры для народа і вынішчэньне беларускай нацыі, павінны быць адразу схопленыя і пакараныя па суду. Час мірных пратэстаў закончыцца. Кветкі падонкам узамен за катаваньні дарыць ня будуць.
    Міліцыя не з народам! Яны яшчэ ня ведаюць беларуса ў гневе, калі скончыцца яго цярпеньне. Бойцеся!
    Тады рэальна абрынецца антынародны рэжым. Тады яго не ўратуе нішто: ні Масква, ні АМОН, ні маскоўскія грошы, ні нават маскоўскія танкі. 

    8 студзень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК 

    Posted Jan 16, 2021, 12:48 PM by Адміністратар Навін
  • ПРЭЗЭНТАЦЫЯ ЛІТАРАТУРНАГА АЛЬМАНАХА "БЕЛАРУС"-2020
            Прэзэнтацыя альманаха "Беларус"-2020 адбылася 9-га студзеня ў надзвычайных умовах эпідэміі Ковід-19 у Нью-Ёрку ў грамадзкай залі беларускага сабора сьятога Кірылы Тураўскага. 
    Па законах штата Нью Ёрк, у сувязі з эпідэміяй, грамадзкія сходы больш за 10 асобаў забароненыя. Прытым абавязковы маскі на твары і фізічная дыстанцыя паміж людзьмі да 2-х мэтраў. Бяз маскі нікуды не дазволена заходзіць (і ніхто не заходзіць). Тым ня менш прышлося прыняць у два разы большую колькасьць асоб з датрыманьнем дыстанцыі, прытым у халоднай залі царквы (+ 2 градусы С) у рабочым адзеньні (некаторыя адразу з працы). Але нягледзячы на гэта атмасфэра была цёплая і беларуская. Усе парадаваліся выхаду альманаха, абмеркавалі зьмест і грамадзкія праблемы ў Беларусі.
    Альманах увесь час лепшае, павялічваецца яго памер (цяпер 485 стар.) і колькасьць аўтараў. Тут дазволена друкаваць усіх па-беларуску, хто за межамі Беларусі і што хто напіша -- ніякіх абмежаваньняў. Між іншым, гэта дало плён: расьце ўзровень тэкстаў, альманах робіцца літаратурна важкім, спрыяльным дзеля прыгожага беларускага пісьменства. У той час, калі літаратурныя часопісы ў Бацькаўшчыне душаць і яны вымушаны малець і скарачацца, альманах "Беларус" лепшае і існуе.
    Вялікая заслуга ў гэтым яго рэдактара Марата Клакоцкага. Пра тое адзначалася і ў абмеркаваньні альманаха. 
    Трэба падтрымліваць наш літаратурны альманах маральна, літаратурна, прапагандова і матэрыяльна.

    10 студзеня 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

    POST SCRIPTUM
    Неўзабаве я пастаўлю на старонку ў ФБ сваю п'есу "Акупацыя", зьмешчаную ў альманаху. Ведаю амаль дакладна, што з прычыны нечытаньня літаратуры і "шмат букф" гэты твор прачытаюць тры асобы. Але й дзеля гэтага варта. Асабліва ўлічваючы блакаваньне маіх кніг і немагчымасьць пераправіць іх цяпер у Беларусь (суды над кнігамі, аб'яўленьне "экстрэмізмам", штрафы і г. д.).
    Posted Jan 10, 2021, 4:58 PM by Адміністратар Навін
  • НУМАР НЯ ПРОЙДЗЕ
    (Допіс для сяброў народнай партыі КХП--БНФ)

        Гэты нумар ня пройдзе. Хай пакіне надзею на заўсёды.
        Лукашэнка даў заданьне сваёй "палатцы" падрыхтаваць зьмены ў Крымінальны Кодэкс аб адмене сьмяротнага пакараньня за асабліва небясьпечныя злачынствы (у тым ліку і за злачынствы супраць чалавецтва, генацыд і г.д.).

         І гэта задумаў узурпатар ўлады і забойца людзей. Ён ня ёсьць прэзыдэнтам, бо выбары сфальшаваныя, праведзеныя з парушэньнямі закону. Ён не прызнаны за прэзыдэнта ні народам, ні сьветам. Ягоная ўлада нелегітымная. Усе ягоныя "дэкрэты" і квазі-законы юрыдычна нікчэмныя і таксама нелегітымныя, і ня будуць прымацца пад увагу законнай уладай. Суд адбудзецца згодна законаў, прынятых да лістападаўскага дзяржаўнага перавароту 1996-га году.

        І вось забойца і здраднік замітусіўся, хоча пазьбегнуць сьмяротнага пакараньня. Тым часам паведамленьне БНС аб стварэньні Народнага трыбунала не адкінута. "Нюрнберг" не адкладзены. Мяркую таксама, што будзе ўтворана юрыдычная камісія Трыбунала, якая вызначыць якім мэтадам ажыцьцяўляецца эксклюзіўная кара сьмерці. Растрэльны пісталет, зь якога па загаду Лукашэнкі забівалі апанэнтаў ягонай улады, тут магчыма і не спатрэбіцца.

        Зло мусіць быць пакарана, а ахвяры адпомшчаны. У юрыспрудэнцыі гэта вынікае з непазьбежнасьці кары і называецца "няўнікнёнасьцю пакараньня" -- важны прынцып ў недапушчэньні панаваньня зла.

    7 студзень 2021 г.                         Зянон Пазьняк
    Posted Jan 7, 2021, 7:10 AM by Адміністратар Навін
  • ШКОДНАЯ ІЛЮЗІЯ
    (Ліст да сяброў народнай Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі)

    Сьвятлана Ціханоўская зачытала віншаваньне з Новым годам па-беларуску. Гэта да сьлёз узрадвала некаторых наіўных лагодных беларусаў, якім так хочацца добрай мамы, сваёй Эміліі Плятар. Але тут выступаць інакш і нельга было. (Дарэчы, калі б Лукашэнка быў палітычна разумнейшы, то ў гэтай сітуацыі павіншаваў бы па-беларуску і крышку б "намуціў". Але розуму Бог ня даў.)
    Шмат якія самадастатковыя нацыянальна адукаваныя беларусы, добрыя людзі назіраюць за рыторыкай і паводзінамі асобаў газпрамаўскай апазыцыі ў Беларусі, крытычна ўспрымаюць іхную зрусіфікаванасьць, прамаскоўшчыну і канфармізм, але горача спадзяюцца, што яны (гэтыя Бабарыкі, Цапкалы, Маша ды Сьвета) ўсё ж такі  паразумнеюць, пераадолеюць сваю нацыянальную неадукаванасьць і нейкім бокам прыйдуць да беларускай палітыкі і нацыянальных інтарэсаў. Гэтага так хочацца наіўным беларусам і "добрым людзям". 
    Мушу расчараваць. Ня прыйдуць і не наблізяцца, бо яны існуюць у парадыгме чужой палітыкі  і цалкам залежныя ад чужых -- матэрыяльна. Тут жорсткае правіла, пацьверджанае гісторыяй.
    Тым часам аб грошах. Чужыя грошы і матэрыяльная дапамога можа быць прынятая і скарыстаная ў гуманітарнай дзейнасьці, навуковай, выдавецкай, журналісцкай, медыцынскай, у абароне правоў асобы і т. п. У палітычнай дзейнасьці -- не. У пастку трапляюць альбо амбітныя людзі, далёкія ад палітыкі, альбо асобы з праблемамі сумленьня, альбо проста агентура. 
    Што абазначае такі стан залежнасьці, як ён выяўляецца і да чаго прыводзіць -- тлумачыць ня буду. 

    4 студзеня 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК  
    Posted Jan 4, 2021, 4:52 AM by Адміністратар Навін
  • З НОВЫМ ГОДАМ!
            Пачынаецца Новы 2021 год. 
    Віншую дарагіх землякоў, адраджэнцаў, змагароў за шчасьце і волю Беларусі і ўсіх Беларусаў з Новым годам надзеі і барацьбы.
    Першае чаго зычу дарагім землякам-беларусам -- гэта здароўя і пазбаўленьня ад праклятай эпідэміі "Ковіду-19". Беражэм сваё жыцьцё і жыцьці людзей. 
    Ёсьць яшчэ адна навала і эпідэмія ў Беларусі -- гэта дзікунская бандыцкая прамаскоўская ўлада, варварства цемры і зьдзеку над беларускім народам.
    Хай стане так, каб у 2021 годзе народ пазбавіўся ад яе. Ня будзе цемра і дурнота і гном маскоўскі над нашым краем панаваць. 
    І трэцяе зычэньне: Будзьма разам, спадзяемся на сябе і шануйма сваё.
    Найперш шануйма Беларусь і нашых людзей беларусаў, бо наш народ -- гэта наша родная нацыянальная сям'я, наш Боскі храм, дзе мы можам спраўдзіцца як асобы і мець шчасьце, бо нідзе ня знойдзем шчасьця як толькі ў роднай і вольнай сваёй старонцы.
    Не спадзяемся ні на разбэшчаны Захад, ні на дзікі Усход, бо яны заўсёды дамовяцца між сабой, каб падзяліць уплывы, а пры нагодзе і нашу зямлю. Так было шмат разоў. Але так не павінна быць.
    Спадзяемся на сябе, на свой розум, на свой здаровы сэнс, на сваю працу, на сваю палітыку, на сваю высокую беларускую культуру. Мы -- гаспадары ў сваім доме. Беларусь -- гэта наша краіна.
    Шануйма нашу беларускую мову. Акупанты, здраднікі, гвалтаўнікі шмат дзе русіфікавалі беларускае жыцьцё, прынізілі беларускую культуру і адукацыю. Бальшыня беларусаў у гвалтоўных умовах не карыстаецца сваёй мовай. Але рускамоўныя беларусы ня сталі расейцамі. Ворагі сьвятла ня зьнішчылі беларускай душы. Наш сьвяты нацыянальны дзяржаўны Бела-Чырвона-Белы Сьцяг адрадзіўся і веецца над нашым народам, які ахвяруецца за сімвал нацыі і свабоды.
    Гэтак адродзіцца і наша вялікая прыгожая Беларуская мова. Шануйма яе, любем яе, падтрымліваем усюды, навучайма дзяцей. Мы вернемся ў краіну годнасьці, справядлівасьці і сьвятла. Яна некалі ў нас была і будзе навекі.
    З Новым годам! 
    Ня боймася выгнаньняў і пакут. Не забывайма пра ахвяры свабоды. Верма ў сьветлую Беларусь, у Божую Ласку. Хай Гасподзь павернецца да нас Тварам, каб не пагасьлі сэрцы, каб мацнеў дух, каб квітнела любоў. Людзі ўзмацнеюць і сіла народная скрышыць турму атрутнага цмока
    З Новым годам!
    Слава Айчыне!
    Жыве Беларусь!

    1 студзень 2021 год Зянон Пазьняк

    Posted Dec 31, 2020, 11:50 AM by Адміністратар Навін
  • ХРЫСТОС НАРАДЗІЎСЯ!
     Хрыстос нарадзіўся! Віншую землякоў-беларусаў, адраджэнцаў і змагароў за свабоду зь вялікім хрысьціянскім сьвятам Нараджэньня Хрыста -- Чалавека-Бога ад Духа Сьвятога. Гэта найвялікшая знакавая падзея ў гісторыі чалавецтва, якая зьмяніла сьвет і стварыла новую асобу -- чалавека душы, каштоўнасьці якога вызначаюцца ўнутраным станам духа, сэнс жыцьця яго накіраваны ў вечнасьць.
        Цяпер, калі наш народ яднаецца супраць цемры і зла, калі дабро змагаецца са злом, хай Ласка Гасподняя будзе над намі. Шануйма ўсё Боскае, добрае, сьветлае. Шануйма ўсё беларускае, нашае, сваё, мову сваю і людзей. Будучыня ў Дабры, у добрым народзе, у дружнай нацыі ў моцнай сям'і, у Хрысьце, які народжаны чалавекам, ахвяраваўся для нас жыцьцём, прыняў пакутную сьмерць на Крыжы. Памятайма, радуймася і славім Яго!
       Слава Хрысту!
       Слава Айчыне!
       Жыве Беларусь!
    25 сьнежань 2020 г. Зянон Пазьняк
    Posted Dec 26, 2020, 11:37 AM by Адміністратар Навін
  • АБ ЗЕРНЯХ ЗЬЯВЫ

    Часам патрабуецца кароткае вызначэньне сутнасьці вядомай зьявы, калі людзі першы раз чуюць пра нешта для іншых зразумелае, але малавядомае для іх.

    Цяпер у Беларусі прапагандуецца гэбісцка-газпрамаўская выбарчая афёра ў форме “новай апазыцыі”. Масква фармуе тут сваю прамаскоўскую апазыцыю, мільгаюць імёны Латушкі, Бабарыкі, Уваскрасенскага, Ціханоўскай і т. п., зьявілася “каардынацыйная рада”, замежная падтрымка розных яе дэклярацый з пагрозамі рэжыму Лукашэнкі і г. д. Усе яны (як некалі Лукшэнка) хочуць зноў зьмяніць законную Канстытуцыю 1994 года, усе адмыслова пішуць і гавораць па-расейску, надакучліва зьвяртаюцца да Пуціна і спадзяюцца на Расею.

    Што ўсё гэта такое?

    Коратка: ГЭТА НАМЕР АДХІЛІЦЬ АД УЛАДЫ ЛУКАШЭНКУ, ПАКІНУЎШЫ ЛУКАШЫЗМ.

    І цяпер пра сутнасьць (зерне) лукашызма.

    ЛУКАШЫЗМ — ГЭТА РУСІФІКАЦЫЯ БЕЛАРУСІ.

    Усе астатнія дзеяньні і злачынствы рэжыму Лукашэнкі — гэта механізм, тэхналёгія сутнасьці.

    Веданьне сутнасьці гэтых пазыцыяў карыснае для разуменьня таго, што будзе адбывацца ў Беларусі.

    Істотна мець на ўвазе, што для ажыцьцяўленьня сваіх бліжніх планаў (зьмена сатрапа, захаваньне васальнага характару Беларусі і захоп нацыянальнай маёмасьці краіны) Масква імкнецца скарыстаць пратэстны рух дзеля замены Лукашэнкі, абапершыся на сваю “новую апазіцыю”.

    І другі варыянт — калі б пратэстны рух быў зьнішчаны, — Масква гатова падтрымаць аслабленага Лукашэнку, даць крэдыты і дыктаваць умовы аншлюсу (”інтэграцыі”, “адзінай дзяржавы” і т.п.).

    Калі пратэстны рух ня выльецца ў нацыянальную рэвалюцыю, ня вылучыць нацыянальную палітычна-арганізаваную сілу, тады перашкодзіць Крамлю будзе амаль немагчыма.

    (Улічым, што канцовы этап маскоўскай палітыкі супраць Беларусі не мяняецца ніколі і незалежны ад характару расейскай улады — аншлюс, анэксія, захоп, “аб’яднаньне”.)

    Аб нацыянальных шансах свабоды. Шансы існуюць. Парадокс ў тым, што ў гэтых абставінах яны цяпер залежаць ня толькі ад краху рэжыму, але і ад працягласьці агоніі яго існаваньня. Тое таксама небясьпечна, бо агонія — гэта ёсьць разбурэньне дзяржавы. Антычалавечы рэжым не павінен быць.

    Неабходна працягваць мірны пратэст і абавязкова — нацыянальна-асьветніцкую і палітычна-арганізацыйную беларускую працу. Трэба сьпяшацца.

    4 сьнежань 2020 г. Зянон Пазьняк

    Posted Dec 20, 2020, 8:25 AM by Адміністратар Навін
  • "АБЫ НЯ КЕБІЧ"

    (Ліст да сяброў народнай партыі КХП – БНФ)

    Нядаўна памёр Кебіч.

    У паняволеным грамадзтве, калі на версе сядае чарговы злы тыран, то частка насельніцтва, зьбянтэжаная яго антылюдзкасьцю, пачынае любіць былога, папярэдняга тырана. Так узьнікла любоў да сэрыйнага злачынцы ўсіх злачынцаў Сталіна, да русіфікатара і самадура Машэрава, а ў расейцаў нават да цара Міколкі Крывавага.

    Ня трэба крыўдаваць, але гэта праява нявольніцкай псіхалогіі, бо бывае, што тыраны ствараюць тыранію тады, калі людзі хочуць тыранаў.

    Кебіч, якога цяпер пачалі хваліць некаторыя сучасьнікі, узгадаваныя пад рэжымам лукашызму, вядома ж, быў не тыран, не самадзержац, і нават не самадур, і нават ня вораг Беларусі. Ён быў савецкім прэм'ер-міністрам з халуйскім страхам перад Крамлём і з натурай падпарадкаваньня Маскве.

    У залежнасьці ад абставінаў, ён мог заартачыцца, але тут жа сагнуцца перад пагрозай і пакласьці ўсё пад ногі Крамлю -- натура залежнага савецкага начальніка, якога зьверху пастаянна трэба было страшыць і кантролю не спускаць.

    Шмат разоў я быў сьведкам такіх халуйскіх паводзінаў Кебіча і страху перад Масквой, нават у асабістых яго дачыненьнях.

    Яму падабалася быць прэм'ерам. Яму хацелася мець уладу і кіраваць. Ён быў таемным функцыянерам савецкіх спэцслужбаў і ўдзельнікам карпаратыўнай намэнклятурнай савецкай мафіі, у якой не іграў рашаючай ролі. У выніку мафія паставіла над краінай новага стаўленьніка, і Кебічу заставалася толькі з штучнай важнасьцю у мэмуарах сваіх напісаць, як яны з Лукашэнкам рабілі агульную справу, каб не дапусьціць да ўлады Народны Фронт (Пазьняка). І, маўляў, яшчэ невядома, пісаў Кебіч, чый уклад у гэтую іхнюю агульную справу быў "весомее".

    Палітычная віхлястасьць Кебіча была ягонай сутнасьцю. Чалавек-гума. Зь ім можна было дамовіцца, але цяжка было дамоўленае ажыцьцявіць. На любым этапе ён мог цябе "кінуць".

    25 жніўня 1991 года на Сэсіі Незалежнасьці Вярхоўнага Савета, убачыўшы, як напалоханая камуністычная намэнклятура падае і аварыйна ратуе сябе, пагаджаючыся на незалежнасьць ад СССР, Кебіч падтрымаў пазыцыю дэпутатаў Народнага Фронту і незалежнасьць Беларусі. У сьнежні гэтага ж года ён падпісаў Белавежскія пагадненьні аб ліквідацыі СССР. Але пазьней (са зьменай абставінаў) адмовіўся ад свайго подпісу і пачаў казаць пра інтэграцыю з Расеяй.

    У 1990-м годзе мы ў парляманцкай Апазыцыі БНФ грунтоўна рыхтавалі ініцыятыву па ўвядзеньні беларускіх нацыянальных грошай. Я надрукаваў шэраг артыкулаў па гісторыі беларускага талера, дамовіўся з Кебічам аб падрыхтоўцы ўвядзеньня талера (ён быў "за") і даў заданьне фронтаўскаму мастаку сябру Сойма БНФ Лявону Бартлаву таемна падрыхтаваць эскізы талераў, згодна пэўнай намэнклятуры вобразаў на банкнотах. (Праз 25 гадоў, дарэчы, гэты мастак, не пасьвечаны ў сутнасьць справы, распавядзе пра сябе цэлую гісторыю і "бочку арыштантаў".) Эскізы былі зроблены добра, і Кебіч, атрымаўшы ад мяне матэрыялы, урачыста паклаў папку з матар'яламі пра талеры і з эскізамі грошай ва ўрадавы сэйф.

    Неўзабаве сітуацыя перамянілася, акрыяла намэнклятурная рэакцыя, і Кебіч рашуча выступіў супраць увядзеньня беларускіх грошай, зноў стаў арыентавацца на Маскву і прапіхваць увядзеньне ў Беларусі расейскага рубля ("объединение денежных систем").

    У 1993 годзе, дзякуючы гэтай дзейнасьці Кебіча, суверэнітэт краіны ўжо вісеў на валаску. Авантура з увядзеньнем расейскага рубля рэальна магла адбыцца. Але на адным з этапаў кебічаўскай здачы Беларусі справу прытрымаў дырэктар Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Станіслаў Багданкевіч, які адмовіўся паставіць свой подпіс пад базавымі дакумантамі і здачай фінансавай сістэмы краіны. Справа затармазілася.

    Тым часам, каб штурхаць "объединение", Кебіч стварыў тады антыканстытуцыйны ворган ва ўрадзе -- Дзяржаўны сакратарыят, -- начале якога паставіў куратара КГБ па Менскай вобласьці Генадзя Данілава, набраў туды групу гэбістаў, аднаму зь іх (Гайдукевічу) выдзеліў каласальныя сродкі і даў заданьне стварыць антыфронтаўскую арганізацыю "Народное движение Белоруссии." (Яна было фармальна створана і нейкі час бяздарна існавала, пакуль ня скончыліся грошы.)

    Курс Кебіча на аб'яднаньне грашовых сістэм і на інтэграцыю з Расеяй ішоў поўным ходам. Калі б у 1994 годзе прэзыдэнтам стаў Кебіч, пагроза для незалежнасьці краіны ня зьменшала б. Увогуле, амаль што ўся каланіяльная савецкая намэнклятура, што пасьля нацыянальнай рэвалюцыі і дасягненьня Незалежнасьці краіны ацалела пры ўладзе ў Беларусі, была схільная да гандлю суверэнітэтам дзяржавы і пагаджалася падпарадкоўвацца Маскве за льготы і танныя энэрганосьбіты.

    Тым часам Масква перанакіравала выбарчую авантуру на Лукашэнку, і Кебіч зыйшоў у цень. Новы стаўленьнік працягнуў "дзела Кебіча" і пайшоў далей -- зьнішчыў дзяржаўную мяжу з Расеяй, ліквідаваў нацыянальныя дзяржаўныя сімвалы Беларусі, пазачыняў беларускія школы, спаліў беларускія падручнікі і, пахваліўшы Гітлера, распачаў сістэмнае вынішчэньнге Беларускай нацыі, рыхтуючы сабе трамплін скоку ў маскоўскі Крэмль.

    У пачатку 90-х гадоў урад Кебіча, насуперак інтарэсам краіны, падтрымаў штучную інфляцыю савецкіх грошай (справакаваную з Масквы), даўшы магчымасьць намэнклятуры абрабаваць народ і эканоміку. Мы, дэпутаты Фронта, патрабавалі тады хутчэй увесьці беларускія грошы, каб спыніць рабаўніцтва народу і краіны.

    Калі сітуацыя дайшла да крытычнай мяжы, Кебіч запанікаваў. Беларускай валюты ён не хацеў, але кампрамісна пагадзіўся з намі на ўвядзеньне грашовых купонаў і прыняў нашыя прапановы зрабіць купоны з поўнай валютнай абаронай, як сапраўдныя грошы. Так зьявіліся "зайчыкі", якія прадухілілі крах эканомікі. Рэальна гэта была ўжо валюта, але яна ня мела маральнай вагі і не валодала маральным грашовым аўтарытэтам.

    Зазначу яшчэ, што Кебіч прыняў маю прапанову прызначыць адказным за стварэньне грашовых знакаў дэпутата Апазыцыі БНФ Сяргея Слабчанку. Слабчанка арганізаваў і давёў справу стварэньня абароненых купонаў да завяршэньня.

    (Дарэчы, для даведкі. Пазьней нам усё ж удалося правесьці праз Вярхоўны Савет пастанову аб стварэньні беларускіх грошай. Праўда, намэнклятура і Шушкевіч не прапусьцілі гістарычнага з часоў ВКЛ назову "талер" і прпанавалі больш старажытную назву з часоў Полацкага Княства – "рубель". Ім падабалася, што і ў Маскве быў "рубель". Беларускія грошы былі аддрукаваныя ў Швайцарыі і завезеныя ў падвалы Нацыянальнага банку. У гэты час ва ўладзе зьявіўся Лукашэнка, і ўвод нацыянальных беларускіх грошай быў забаронены. Купюры з Пагоняй, здаецца, потым па яго загаду былі зьнішчаныя. Хаця пра гэта кружыліся таксама іншыя зьвесткі, быццам грошы ацалелі.)

    Прытармазіўшы падзеньне краіны ў бездань шляхам увядзеньня абароненых "зайчыкаў", і, нажыўшыся на інфляцыі (фірма "Пушэ" і т. п.), Кебіч ня стаў разьвіваць далей самастойную фінансавую і эканамічную палітыку краіны (ды й ня ведаў, як тое рабіць), але ськіраваўся на Маскву, на расейскую нафту і газ -- узамен за свабоду.

    Падначаленая перад Масквой эгаістычная намэнклятурная палітыка, якую ажыцьцяўляў Кебіч, вяла да страты суверэнітэту Беларусі. Гэта (як і гэбоўская залежнасьць) яднала яго з Лукашэнкам.

    Грамадзтва рэзка адмаўляла эгаістычную зладзейскую палітыку Кебіча ў эканоміцы, які цалкам абрабаваў грашовыя зьберажэньні насельніцтва і пагоршыў матэрыяльнае жыцьцё беларусаў. Кліч "абы ня Кебіч" стаў натуральным лёзунгам стыхійнага эмацыйнага супраціву людзей, якія пры адсутнасьці нацыянальнага палітычнага думаньня і вопыту свабоды, вымасьцілі гэтым лёзунгам дарогу ў няволю, пакараўшы нават нашчадкаў.

    Людзі тады не парупіліся задумацца, што іх новы кумір "антыкебіч" яшчэ горшы за Кебіча, бо адкрыта пазіцыянаваў сябе ворагам беларускай нацыі і дзяржавы, клічучы ўсіх назад у СССР (якога ўжо не было), яны не разумелі, што гэта шлях у няволю, у варварства і несвабоду. Не разумелі, што баронячыся ад Масквы, Народны Фронт бараніў ім свабоду, і працу, і вынікі працы, і культуру, і гаспадарства на роднай зямлі.

    Нацыянальна не разьвітае грамадзтва стаіць на месцы і нікуды ня рухаецца. Стагнацыя паўтараецца, пераменаў не адбываецца, бо галоўнае, чаго не ўсьведамляе такое грамадзтва, -- гэта прычыны прычын -- небясьпекі з Масквы, пагрозы свабодзе, агрэсіі рускага імпэрыялізму.

    Пуцінская крэатура Бабарыкі ёсьць такая ж самая, як і маскоўская крэатура Лукашэнкі (і нават больш небясьпечная). Фантастычная электаральная гастроль невядомай Ціханоўскай ёсьць прыкладам вырабленай палітычнай прафанацыі (рэжысёры якой не ў Беларусі). Аднак тое казаць людзям, што ня памятаюць гісторыі і сэнсу слоў "абы ня Кебіч", -- ёсьць няўдзячная справа, як і 26 гадоў таму. Але казаць трэба.


    20 сьнежань 2020 г.      Зянон ПАЗЬНЯК


    POST SCRIPTUM

    Мушу падкрэсьліваць зноў і зноў важную фармальную ўмову нашай свабоды. Беларусь мусіць вярнуцца да парлямантарызму. Пакуль людзі будуць хацець прэзыдэнта -- свабоды (у гэтых абставінах) ня будзе.

    Прытым выбары парляманта мусяць адбывацца цяпер толькі па мажарытарнай сістэме. Катэгарычна не па прапарцыйнай.

    Тлумачу. За гады антыбеларускага рэжыму ў краіне амаль зьнішчаны нацыянальны палітычны клас, разбураныя, зьведзеныя да мінімуму беларускія палітычныя партыі. У гэтых умовах лепш, калі парлямант будзе непасрэдна выбіраць сам народ па аднамандатных акругах. Гэтым можна прадухіліць захоп парляманту агентурай чужой краіны, якая ў стане (у цяперашніх абставінах) ствырыць тут свае фантомныя партыі на замежныя грошы (напрыклад, Газпраму) і напампаваць у наш парлямант сваіх крэатур.

    Першы парлямант пасьля дыктатуры варта выбраць тэрмінам на два гады (каб пазьбегнуць магчымых тупіковых праблем). Шлях да гэтага ёсьць дакладны, просты і законны, але першым чынам неабходна любым спосабам (пажадана бяскроўным) ліквідаваць незаконную аўтарытарую ўладу Лукашэнкі і вынікі антыканстытуцыйнага лістападаўскага дзяржаўнага перавароту 1996 года.

    Пасьля гэтага вяртаецца дзеяньне законнай Канстытуцыі 1994 года, адбываюцца выбары ў законны аднапалатны 260-асабовы парлямант, які прымае папраўку ў Канстытуцыю адносна прэзыдэнцкай опцыі ўлады, зьмяншаючы (альбо ліквідуючы) яе функцыі.

    Адраджаецца дзейнасьць нацыянальных палітычных партый і інстытутаў грамадзянскай супольнасьці, адмяняюцца антынародныя лукашысцкія законы і дэкрэты, ствараецца заканадаўства вольнай Беларусі на карысьць людзям, дзеля сацыяльных, культурных каштоўнасьцяў і нацыянальных інтарэсаў.


    Цяпер зьвярніце ўвагу, што пастаянна кажа прамаскоўская альтэрнатыва так званых "невероятных" (Латушка, гаворачая галава Ціханоўскай і ўся газпрамаўска-эфэсбоўская групоўка). Паводле іхняга плану і іхняй рыторыкі мусяць быць новыя выбары прэзыдэнта па лукашысцкіх законах і пры лукашысцкай уладзе, потым мусіць адбыцца зьмена законнай Канстытуцыі 1994 года (тое, што рабіў Лукашэнка, галоўнае задача канстытуцыйнай прэпарацыі -- зацьвердзіць там лукашысцкую моўную русіфікацыю і спыніць пэрспэктыву беларускага нацыянальнага раэьвіцьця). Далей -- выбары парляманту па прапарцыйнай (гэта значыць па партыйнай) сістэме.

    Прытым усе яны маўчаць аб тым, што калі выбраць прэзыдэнта па лукашысцкай канстытуцыі і законах, то ўся абсалютная ўлада апынецца ў руках новага прэзыдэнта. Пра астатняе тады можна ўжо не гадаць.

    У такіх абставінах кожная кантраляваная з КГБ і з Масквы кухарка можа стаць больш небясьпечным прэзідэнтам для існаваньня беларускай дзяржавы чым калгасьнік з псіхапатыяй. (Ня кажам ужо пра кандыдатаў службістаў, газпрамаўцаў ды кагэбістаў.)


    План Лукашэнкі чыста азіяцкі і просты, як аглобля -- стварыць "дэмакратычны" калектыўны ворган тыпу народнага хурала, дзяржсавета, народнага сходу і т. п., рэфармаваць пад яго сваю незаконную канстытуцыю, надаўшы яму функцыі абсалютнай улады, перанятай ад прэзыдэнта (які застаецца грамаадводам) і начале гэтага хурала паставіць сябе, дабраахвотна адмовіўшыся ад прэзыдэнцтва.


    План Крамля рафінаваны, гнуткі і ўнівэрсальны накіраваны для дасягненьня адной задачы -- поўнага кантролю над уладай ў Беларусі і стварэньня ўмоваў для аншлюсу, анэксіі краіны.

    (Беларусам трэба ўясьніць адну нязьменную імпэратыўную праўду, няведаючы яе нельга займацца палітыкай. Праўда ў тым, што маскоўскі план аб падпарадкаваньні і ліквідацыі Беларусі пэрманэнтны і не залежыць ад сутнасьці і характару ўлады якая сядзіць і будзе сядзець у Крамлі.)

    У залежнасьці ад абставінаў Крэмль гатовы ўратаваць і падтрымаць аслабленага і міжнародна заблакаванага Лукашэнку, які ратуючыся, змушаны будзе здаць Маскве па частачках нацыянальны суверэнітэт, нацыянальную маёмасьць і ўсю краіну.

    У іншай сітуацыі Масква гатовая таксама сьпіхнуць і нават ліквідаваць, загнанага ў кут Лукашэнку, ды падтрымаць новыя выбары прэзыдэнта ў Беларусі на маскоўскіх умовах, якія забясьпечаць прыход да ўлады новага маскоўскага стаўленьніка (тыпу Бабарыкі, Цапкалы ці нават поўнасьцю павязанай гаворачай галавы Ціханоўскай).

    У пэўных абставінах (якія рыхтуюцца з абодвух бакоў) Масква будзе гатовая таксама сесьць за стол перамоваў з Францыяй і Нямеччынай, каб абазначыць сфэры ўплыву і ўмоўны падзел Беларусі.


    Усе гэтыя планы йдуць пакетам на нашых вачах. Выбар за Масквой. За Масквой -- пакуль не зьявіцца на паверхні арганізаваная беларуская нацыянальная палітычная сіла. Яна пазнавальная, бо ў адрозьненьні ад калабарантаў скажа: прэч з Масквой, Беларусь -- гэта сьвятое, мы -- Нацыя, наша мова -- Беларуская.

    зп.




    Posted Dec 20, 2020, 7:06 AM by Адміністратар Навін
  • НЕКАЛЬКІ ЗАЦЕМАК ПРА ЦЯПЕРАШНЯЕ І БЫЛОЕ

    15 студзеня 1994 года адбыўся афіцыйны візіт прэзыдэнта ЗША Уільяма Клінтана ў Менск. Было запланавана афіцыйнае спатканьне прэзыдэнта з кіраўніцтвам парляманцкай Апазыцыі БНФ і з дэмакратычнай супольнасьцю.

    Спатканьне адбылося ў першай палове дня ва ўрадавай рэзыдэнцыі афіцыйных прыёмаў. Ад дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце былі: кіраўнік Апазыцыі БНФ Зянон Пазьняк, Уладзімер Заблоцкі -- прэм'ер-міністар Ценявога ўраду БНФ; ад дэмакратычнай супольнасьці -- Аляксандар Дабравольскі. З амэрыканскага боку быў прэзыдэнт Клінтан (і перакладчык). Размова доўжылася паўгадзіны. Асноўныя пытаньні -- вывад ядзернай зброі зь Беларусі, Чарнобыльская катастрофа, дэмакратызацыя і свабода друку.

    Клінтан быў стрыманы, ветлівы, нідзе не выступаў за рамкі дзелавога дыялогу. Індывідуальных пачуцьцёвых зрухаў я ў ім не заўважыў, нават калі расказваў яму пра Чарнобыль.

    У гэты ж дзень я спатыкаўся з Клінтанам яшчэ раз у Курапатах (нягледзячы на адчайны супраціў прэм'ер-міністра Кебіча і КГБ; потым пра гэта не далі інфармацыі). У Курапатах я чакаў прэзыдэнта каля Крыжа Пакуты. Ён падыйшоў з перакладчыцай (уся дэлегацыя засталася ля машынаў на шашы). Я павітаў прэзыдэнта, коратка паведаміў, што гэта за месца і гісторыю Крыжа Пакуты. Потым выказаў яму спачуваньне з прычыны нядаўняй сьмерці ягонай маці, сказаў, што Курапаты ёсьць месцам жалобы ўсёй Беларусі. Прэзыдэнт Клінтан падышоў да Крыжа, схіліў галаву ў жалобе і стаяў так больш хвіліны. Па дарозе на курапацкую "Галгофу" Клінтан спытаў у мяне, чаму Курапаты не выглядаюць мэмарыялам. Я адказаў: "Таму што ў Беларусі засталіся кіраваць нашчадкі тых, што расстрэльвалі народ."

    Пра той дзень можна б было расказаць шмат цікавага і павучальнага. Але крочым наперад.

    Інаўгурацыя прэзыдэнта Клінтана адбылася 20 студзеня 1993 года. У ёй удзельнічала 800 тысячаў чалавек, у тым ліку ад парляманцкай Апазыцыі БНФ быў запрошаны прэм'ер-міністр Ценевага ўраду БНФ Уладзімер Заблоцкі. Тысячы гасьцей з усяго сьвету былі запрошаныя на гэтае мерапрыемства, якое адбываецца ўрачыста, з прамовамі, балямі, файервэркамі, танцамі, прысягай прэзыдэнта на Бібліі і г. д.

    Ул. Заблоцкі прысутнічаў на адным з прыёмаў, ручкаўся з Клінтанам, перакінуліся дзяжурнымі фразамі. Увогуле, інаўгурацыя ў ЗША -- гэта сьвята, помпа і ўрачыстасьць. На некаторых інаўгурацыях прысутнічала да 2-х мільёнаў чалавек. Традыцыі вельмі цікавыя і падрабязна пратакольна расьпісаныя. Пасьля прыняцьця прысягі новым прэзыдэнтам, адыходзячы прэзыдэнт сядае з жонкай у верталёт і проста з Капіталійскага ўзгорку адлятае на вайсковую базу ЗША, разьвітаўшыся зь Белым домам. Так вось яно дзеецца ў людзей.

    Зь Беларусі, на колькі мне вядома на сёньняшні дзень, на мяркуемую інаўгурацыю Байдэна не запрасілі нікога. Ня надта верыцца, што амэрыканцы пачнуць, як эўрапейцы, гуляць у прафанацыю з Ціханоўскай. Тым часам журналісты з "Вашынгтон пост" ужо выказалі жаданьне, каб яе запрасілі.

    У 1996 годзе мне і Сяргею Навумчыку прыходзілася спатыкацца з сенатарам Джо Байдэнам у яго сенацкім офісе міжнароднай палітыкі. Гаворка з нашага боку ішла пра геапалітыку і небясьпеку для Беларусі з боку Расеі. Амэрыканцы тады былі занепакоены адмоўнай пазыцыяй Расеі ў сувязі з пашырэньнем НАТО (трэба было "ўламаць" Крэмль) і праблемы зь Беларусяй амэрыканцам маглі ў гэтым толькі перашкодзіць.

    За апошнія 10-15 гадоў я чуў ня раз пра крытычнае стаўленьне Байдэна да Расеі. Якія дачыненьні будуць цяпер (у выпадку калі пацьвердзіцца выбраньне Байдэна), гадаць не прыходзіцца. Але абапірацца беларусам трэба толькі на сябе. Бяда, праўда, у тым, што ў Беларусі беларусам спадзявацца яшчэ няма на каго. Чужыя сілы штурхаюцца за ўладу ў Беларусі.

    29 лістапад 2020 г.                                      Зянон ПАЗЬНЯК

    Posted Nov 30, 2020, 3:13 AM by Адміністратар Навін
  • "МЫ ВЫЙДЗЕМ ШЧЫЛЬНЫМІ РАДАМІ" -- СТО ГАДОЎ ЗБРОЙНАЙ БАРАЦЬБЫ ДАБРААХВОТНАГА СЛУЦКАГА ВОЙСКА БНР СУПРАЦЬ БАЛЬШАВІЦКА-РАСЕЙСКАЙ АКУПАЦЫІ

    Сёлета спаўняецца сто гадоў Слуцкаму збройнаму чыну, як прынята цяпер у гісторыяграфіі называць ваенныя дзеяньні беларускага дабраахвотнага войска на Случчыне па абароне тэрыторыі Беларускай Народнай Рэспублікі ад акупацыйнай арміі рускіх бальшавікоў.

    Стварэньне Слуцкіх палкоў беларускага дабраахвотнага войска -- было прыкладам хуткай самаарганізацыі народа перад небясьпекай расейскай акупацыі. За тры дні ў войска запісалася дзесяць тысячаў дабраахвотнікаў. Не хапала зброі, таму палову дабраахвотнікаў распусьцілі па хатах. Але шмат хто застаўся ў шэрагах бяз зброі ў надзеі здабыць яе ў баях з бальшавікамі.

    З 27-га лістапада 1920 года і па канец сьнежня два слуцкія беларускія палкі ўтрымлівалі фронт працягласьцю сто кілёмэтраў, спынілі наступ бальшавіцкай арды і выбілі ворагаў з акупаваных вёсак.

    Увесь народ падтрымліваў сваіх ваяроў. Але ў другой палове сьнежня расейцы кінулі супраць слуцкай брыгады ўсю 16-ю бальшавіцкую армію.

    Нягледзячы на шалёную перавагу ворага, жаўнеры слуцкага войска БНР яшчэ некалькі тыдняў стрымлівалі расейскую арду, пераходзілі ў контратакі, выбівалі ворага зь вёсак і пазыцый.

    Аднак сілы былі настолькі няроўнымі, што палкі (1500 жаўнераў) вымушаныя былі адступіць за раку Лань на тэрыторыю, акупаваную палякамі. Аддзелы былі разброеныя. 400 ваяроў засталіся на Случчыне і доўгі час вялі партызанскую барацьбу з акупантамі.

    Тады грымела ўся Беларусь. Партызанскі супраціў супраць рускіх камуністаў яшчэ доўжыўся некалькі гадоў.

    Беларусь тых часоў ужо была абуджанай змагарнай нацыяй. БНР не пасьпела стварыць рэгулярнае войска, дык народ ствараў яго сам, бяручыся за зброю.

    Беларускі ўздым і дух беларускі засьведчыў сябе ўжо ў 1917 годзе, калі сабраўся Першы Усебеларускі Кангрэс, ад якога і пачалася Рада БНР, урад і незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.

    Тады навісла сьмяртэльная небясьпека над нашым народам. Нямецкая акупацыя перарасла ў бальшавіцка-расейскую, потым ў шавіністычна-польскую. Ворагі падзялілі Беларусь, разарвалі на кавалкі.

    Аднак гэта быў адначасна і гераічны час адчайнага супраціву і народнага змаганьня за волю і свабоду Беларусі. Тады якраз змагар Слуцкага збройнага чыну БНР і ўдзельнік барацьбы Макар Краўцоў напісаў верш, які, пакладзены на музыку, стаў гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі -- "Мы выйдзем шчыльнымі радамі." Гэты гімн увесь час гучэў у душах беларусаў, гучыць цяпер і будзе гучэць у вольнай Рэспубліцы Беларусь.

    Мы выйдзем шчыльнымі радамі

    На вольны родны свой прастор.

    Хай воля вечна будзе з намі,

    А гвалту мы дамо адпор!


    Няхай жыве магутны, сьмелы

    Наш беларускі вольны дух.

    Штандар наш бел-чырвона-белы,

    Пакрый сабой народны рух.


    На бой! За шчасьце і за волю

    Народу слаўнага свайго!

    Браты, цярпелі мы даволі,

    На бой — усе да аднаго!

    ..........................................

    Гэтыя словы гучаць вечна. Гучаць надзённа, пакуль беларусам пагражае Масква. І толькі калі яна зьнікне, сканае, захлынецца ва ўласнай крыві -- гэты гімн стане гісторыяй -- гімнам вольнай Белапрусі.

    Слава Айчыне! Слава Слуцкім героям! Наперадзе воля!

    27 Лістапад 2020 г.                                  Зянон Пазьняк

    Posted Nov 27, 2020, 9:05 PM by Адміністратар Навін
  • ПРА КАРНІКАЎ

    (праект падыходу)

    Злачынствы лукашысцкіх карнікаў -- гэта злачынствы супраць народа. Яны маюць выключны характар па антызаконнасьці, жорсткасьці, нянавісьці да Беларускай нацыі і маральнай подласьці.

    Адказнасьць за злачынствы (і выкананьне злачынных загадаў) кожнай структуры і кожнага спраўцы вызначаецца ў ходзе сьледзтва.

    Тым часам "ОМОН" будзе аб'яўлены тэрарыстычнай бандыцкай арганізацыяй. Прыналежнасьць да ОМОНу цягне на калектыўную адказнасьць. Будуць арыштаваныя ўсе ўдзельнікі гэтага фармаваньня плюс дабраахвотнікі-садысты з 5-й брыгады спэцназу (30 асобін), якія жорстка зьбівалі і катавалі беларусаў.

    Выпраўленьню гэтыя паўжывёлы не падлягаюць. Але падыход суду будзе на ўзроўні права -- індывідуальны. Вырак атрымаюць за злачынствы, якія будуць даказаныя.

    У Беларускім крымінальным заканадаўстве застаўся справядлівы і паўсюдна неабходны артыкул права (да якога не дабраўся антычалавечы рэжым) -- сьмяротнае пакараньне спраўцаў за асабліва цяжкія злачынствы, зьвязаныя з забойствам людзей. Ён будзе задзейнічаны да спраўцы злачынных загадаў, якія пацягнулі сьмерць людзей, да забойцаў з аддзелу ОМОН і выкананы.

    24-ХІ-2020                         Зянон Пазьняк


    Posted Nov 24, 2020, 12:32 PM by Адміністратар Навін
  • КУРАПАТЫ -- МІСТЫКА БЕЛАРУСКАГА АДРАДЖЭНЬНЯ

    (Ліст да сяброў народнай партыі – КХП-БНФ)

    Людзям, якія разумеюць, што такое духоўная гісторыя чалавека, народа і ўсяго чалавецтва, прапаную задумацца над Курапатамі, і ўвогуле -- над зьявай і месцам масавага забойства людзей. А зрэшты -- над зьявай і месцам сьмерці ахвяры.

    Як правіла, такія зьявы і месцы пахаваньня зьяўляюцца сакральнымі для грамадзтва. Яны ўплываюць на духоўны стан і жыцьцё людзей пры адной умове -- моцнага пачуцьцёвага ўзрушэньня, пастаяннай памяці і цярпеньня за гэтую памяць.

    Найвялікшым прыкладам была Ахвяра Ісуса Хрыста. Без укрыжаваньня і ўваскрасеньня, якое было, у якое ўверылі, пра якое памяталі і за якое цярпелі, не было б Хрысьціянства. Не было б памяці – не было б і зьявы, не існавала б містыкі духа і ўплыву яго на людзей. Памяць аб мінулым накіравана ў будучыню.

    У задушлівых абставінах савецкай акупацыі, у атмасфэры ілжы, дзе здавалася, ужо нішто не ўзварушыць людзей, адкрыцьцё і абнародваньне праўды пра Курапаты стала падобным на землятрус. Беларусь адклікнулася масавым узрушэньнем, жалем, болем, гневам і скрухай.

    Маскоўскія акупанты, крамлёўскія "строители коммунизма", гэбісты тады ўжо думалі, што пахавалі Беларусь, і народ, і мову яго. Але народ быў жывы ў душы і адазваўся памяцьцю і жалем на ахвяру забітых людзей.

    Вось у гэтым быў духоўны сэнс народнага ўзрушэньня. Нацыянальныя перамены (а дакладней -- Адраджэньне нацыі) ішлі за ім. Крокі выглядалі так: Курапаты -- арганізацыя "Мартыралог Беларусі" -- рух Беларускі Народны Фронт "Адраджэньне" -- дзяржаўная Незалежнасьць Беларусі.

    Цярпеньне беларусаў за памяць аб Курапатах пачалося ад пачатку адкрыцьця і працягваецца па сёньняшні дзень. 30-га кастрычнака 1988 года, у Дзень Дзядоў, камуністы спланавалі патапіць у крыві гэты дзень, Народны Фронт і памяць пра Курапаты. Але Богу было ўгодна, што крывавы план праваліўся, і народ пакрочыў далей -- да змаганьня супараць камунізму за вольную Беларусь.

    Маскоўская цемра, дарваўшыся да ўлады ў Беларусі ў 1994 годзе, хацела стаптаць Курапаты ў ілжы і бяспамяцтве. Але народ стварыў у Курапатах Народны Мэмарыял памяці -- Лес Крыжоў, -- куды людзі несьлі на плячах Крыжы Памяці і ставілі над магіламі расстраляных продкаў.

    У 2019-м годзе галоўны варвар рэжыму загадаў зламаць Крыжы Мэмарыялу (іх тысячы). Прыгналі тэхніку -- і пачаўся крыжалом. І тады, як і ў 1988-м, я падумаў: "Тыя, хто паднялі руку на Курапаты, -- згінуць".

    Іхняя пагібель, пагібель цемры, была прадказана ўжо 23-га лістапада 2019 года, калі Кастусь Каліноўскі і паплечнікі яго выйшлі з магілы на гары Гедзіміна, і прагучэла ізноў: "Каго любіш? -- Люблю Беларусь. -- Так, узаемна." І ўся Вільня пакрылася беларускімі Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі. Яны квітнелі над горадам, і тысячы беларусаў праз паўтары стагоддзі пасьля сьмерці паўстанцаў праводзілі герояў у вечны шлях.

    Але галоўнае Каліноўскі сказаў перад сьмерцю ў "Лісьце з-пад шыбеніцы": "Тады, народзе, зажывеш шчасьліва, калі маскаля над табою ня будзе".

    Канчаецца маскаля панаваньне. Ён яшчэ будзе грызьці, кусацца, страляць, забіваць, ілгаць, але канец яго непазьбежны. Адлік пачаўся ў гэтым годзе ў час небывалай эпідэмі і выявіўся пасьля фальшывых выбараў прэзыдэнта. Д'ябал сее забойствы і зло, а Бог пажынае дабро . Так яно сталася ў Беларусі.

    Калі сёлета 1-га лістапада на Дзяды народ ішоў у Курапаты, карнікі пачалі пагромы людзей: кідалі гранаты і стралялі, ганяліся на машынах па полі за паломнікамі, малацілі палкамі па галовах. Гэта была вайсковая апэрацыя супраць народа, мэта якой -- любым спосабам не дапусьціць народ да ахвярных магіл.

    Абсурдна, дзіўна тое ўсё выглядае, калі не разумець, ня ведаць містычнага сэнсу падзей.

    Са ста тысячаў, каб засьведчыць памяць, прарваліся да пахаваньняў праз кулі, пабоі, гранаты некалькі тысячаў чалавек. Але ўсе астатнія, пабітыя і параненыя, арыштаваныя і скатаваныя ў вязьніцы, -- усе духам сваім былі там, бо ішлі, бо цярпелі. Такая містэрыя і такая рэальнасьць.

    Магчыма, што цемра таксама па інтуіцыі адчувае містыку Курапатаў. Гэта прымушае яе шалець. Ёй хочацца ня проста дэсакралізаваць, абылгаць, але і абгадзіць Курапаты на ўзроўні кашчунства. Так зьявіўся ў ахоўнай зоне Курапатаў побач з расстрэльнымі магіламі ўвесяляльны рэстаран на касьцях пад назвай "Поедем, поедим".

    Намеры кашчунства прыйшлі з Масквы. Тут п'е і весяліцца нечысьць. Адбываецца сэлекцыя дрэні, бо трэці год перад брамай рэстарана, з дня ў дзень, стаіць валанцёрская Курапацкая Варта і папярэджвае кліентаў, што гэта ёсьць за ўстанова. Сумленныя людзі паварочваюцца і ад'язджаюць. Падаль -- ідзе піць, гуляць, есьці і весяліцца.

    Як на простае думаньне, дык людзі маглі б пусьціць той рэстаран з дымам. Але беларусы паводзяць сябе па-іншаму, бо і тут -- цярпеньне за Курапаты. Беларусы -- гэта асаблівы народ, шмат у чым незразумелы для сьвету гэтага. Думаю, аднак, што марны лёс чакае рэстаранных спраўцаў кашчунства.

    Рэальна (тое, што ўсьведамляецца розумам) Масква занепакоена тым, што Курапаты хаваюць у сабе ўлікі расейскага людабойства (косьці і рэчы расстраляных, матэрыяльныя доказы). А гэта ёсьць найважнейшы чыньнік для суду над спраўцамі генацыду.

    На справе, аднак, ніякага суду маскоўскія забойцы не баяцца і ў злачынствах ня каюцца. Яны баяцца тут духоўнай повязі жывых беларусаў зь мёртвымі і расстралянымі продкамі, якая дае сілу нацыі ў барацьбе і змаганьні з Масквой.

    Памятайма пра Курапаты. Памятайма пра Каліноўскага. Беражэм Беларусь!

    19 лістапад 2020 г.                  Зянон ПАЗЬНЯК

    Posted Nov 22, 2020, 7:05 PM by Адміністратар Навін
  • ЗАЦЕМКІ ПАСЬЛЯ МАРШУ
    (Занатоўкі для сяброў народнай партыі)

    Нядзельныя маршы 22-га лістапада паказалі правільнасьць некалькіх пазыцыяў.
    1.   Трэба гуртавацца ў шчыльныя гурты і не ўцякаць перад нападам карнікаў.
    2.   Гурт не дазваляе карнікам хапаць людзей.
    3.   Ствараць гурты і шыхты ў мікрараёнах і аб'ядноўвацца зь іншымі мікрараёнамі.
    4.   Трэба мець дружыны аховы, якія дапамогуць гуртавацца і абараняцца.
    5.   Старацца мець дружыну ў кожным двары. Салідарнасьць з жыхарамі двара. Разам не даваць карнікам хапаць жыхароў.

    22-ХІ-2020. Зянон Пазьняк

      
    Posted Nov 22, 2020, 4:38 PM by Адміністратар Навін
  • ВАЙНА СУПРАЦЬ БЕЛАРУСАЎ, ЯКУЮ БЕЛАРУСАМ ТРЭБА ПЕРАМАГЧЫ

    Сітуацыя небясьпечная для Беларусі ўвесь час. Небясьпека ў тым, што палітычная барацьба за ўладу адбываецца паміж двума антыбеларускімі сіламі -- аўтарытарным рэжымам Лукашэнкі і добра падрыхтаванай групоўкай Газпрама-ФСБ.

    Беларуская нацыянальная палітыка і беларускія палітычныя сілы адсутнічаюць у гэтай барацьбе, заблакаваныя, ізаляваныя і вынішчаныя антыбеларускім рэжымам.

    Сітуацыя пагражала скласьціся не на карысьць Беларусі, калі б не народная электаральная рэвалюцыя, якая адпрэчыла пачатак краху дзяржавы і трымае становішча без разьвязкі да сёньняшняга дня.

    Пакуль доўжацца масавыя пратэсты, датуль існуе магчымасьць самаарганізацыі і стварэньня беларускай нацыянальнай палітычнай сілы. Ідэалагічная база тут каласальная -- уся гісторыя і вопыт беларускага Адраджэньня. Праграмна-палітычная анова распрацавана яшчэ ў 2017 годзе (праграма "Вольная Беларусь"). Тым ня менш, трохмесячныя дэкларацыйныя спробы выпусьціць на паверхню беларускі палітычны рух Вольная Беларусь, які б узяў на сябе змаганьне за нацыянальную будучыню краіны, практычных вынікаў да гэтага часу не прынесьлі. Адна з прычын -- грамадзтва яшчэ не сасьпела да нацыянальна-палітычнай самарганізацыі ў барацьбе за ўладу. Нацыянальныя палітыкі і асобы за гэты час не зьявіліся. Тым ня менш, грамадзкі рэсурс для беларускай палітыкі (асабліва пакуль трываюць масавыя пратэсты) застаецца.

    Выхад у барацьбу арганізаванай беларускай палітычнай сілы (калі ён адбудзецца) у корані зьменіць становішча. Тады мы ўбачым, між іншым, палітычнае збліжэньне двух, цяпер варагуючых між сабой, прамаскоўскіх груп, якія супраць нацыянальнага Адраджэньня. Але гэта Маскву не ўратуе, толькі спросьціць палітычны краявід і арыентацыю ў змаганьні.


    На сёньняшні момант сітуацыя згоршала. Прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі, не дамогшыся агрэсіі з боку пратэстантаў, пачаў міліцэйска-вайсковую вайну супраць народа з ужываньнем зброі. Праглядваюцца прыкметы генацыду.

    Адным з штуршкоў да эскалацыі стаў правакацыйны "ўльтыматум" групоўкі Газпрама-ФСБ, падпісаны С. Ціханоўскай. Пра шкоднасьць гэтай ультыматыўнай правакацыі я пісаў 14-га кастрычніка, калі пасьля зьмены пазыцыі Пуціна адносна тэрмінаў, дадзеных Лукашэнку на задушэньне пратэстаў, адразу прагучэла ў эфіры слова "жостче", і зьявіўся авантурны "ўльтыматум", у якім уладзе Лукашэнкі быў вызначаны тэрмін існаваьня да 25-га кастрычніка, пасьля чаго быў заклік да ўсеагульнай забастоўкі.

    Вызначэньне тэрміну існаваньня для рэжыму Лукашэнкі асобамі, якія ня маюць палітычнай сілы, выглядала анэкдатычна. Але галоўнае, што беларусы рэальна яшчэ не гатовыя да ўсеагульнага страйку ні арганізацыйна, ні матэрыяльна, ні духоўна. Патрэбен быў яшчэ час і праца.

    Тым часам разбуральны зьмест ультыматыўнай афёры спрацаваў -- выцягнуў на паверхню актыўных дзеячоў сярод рабочых і падставіў іх пад рэпрэсіі рэжыму. На шматтысячных прадпрыемствах адгукнуліся нешматлікія ініцыятары, арганізатары і энтузіясты страйку. Яны тут жа былі арыштаваныя альбо звольненыя з працы. Працоўныя калектывы ў большасьці не забаставалі. Магчымасьці страйку яшчэ больш зменшыліся.

    Сітуацыя прадэманстравала рэжыму негатовасьць і непадрыхтаванасьць задумы пра страйк і дазволіла кіруючай мафіі тут жа забраць ініцыятыву, узмацніць рэпрэсіі і вайну супраць народа.

    Гэты ход агентуры, справакаваны ўльтыматумам, небясьпечны тым, што часова ініцыятыва перайшла ў рукі карнага рэжыму, і ён пачаў наступаць і забіваць.

    Чарговая правакацыя групоўкі, якая называецца "план народнага трыбунала", яшчэ больш шкодная, чым першая. Тут прафанацыя сур'ёзнай ідэі БНС "Вольная Беларусь" аб Народным Трыбунале. Ідэя пададзена газпромаўскай групоўкай у карыкатурным выглядзе. Справа ня толькі ў безадказнасьці і неадэкватнасьці, і нават не ў ахлакратычным уяўленьні пра судовае права, справа ў духу гэтага іхняга блытанага ліста, які штурхае людзей на агрэсію ў адказ супраць узброенай сілы рэжыму. Агрэсія прывяла б да крывавага пагрому грамадзтва. Гэта тое, чаго чакае цяпер ад Лукашэнкі Пуцін, вызначыўшы яму новы тэрмін для вырашэньня задачы задушэньня пратэстаў. У выніку можа быць альбо крэдытная ўзнагарода для Лукашэнкі, альбо верагодны зыход сатрапа (у залежнасьці ад разьвязкі агрэсіі рэжыму).

    Складваецца ўражаньне, што чарговая правакацыйная заява групоўкі зноў карэлюецца з палітыкай "мудрага" Пуціна.

    Ціханоўскую выкарыстоўваюць у якасьці мэдыюма, гуляючы на яе палітычнай цемнаце і несфармаванасьці нацыянальнай асобы. Нельга ня бачыць, што праект з Ціханоўскай да непрыстойнасьці фальшывы, але тым ня менш ён існуе, дзейнічае ў беларускай палітычнай пустаце, прыносіць шкоду і напэўна залічваецца як палітычнае дасягненьне маскоўскай агентуры. Але існаваньне гэтай зьявы дачаснае. Вобразна кажучы, да першых тактаў гімну "Мы выйдзем шчыльнымі радамі".

    У сваіх рускамірскіх схільнасьцях групоўка ўжо і ня надта хаваецца. Нядаўна ў яе агентурным асяроддзі паявілася такая актыўная спадарыня Марыя Агафонава (па мужу -- Навасельская). Гэтая Агафонава ў 2010 годзе скончыла расейскую дыпламатычную акадэмію пры МЗС Расеі і працавала ў лукашысцкай амбасадзе ў Маскве, а потым -- у лукашысцкай амбасадзе ў Вільні. У газпрамаўскай групоўцы яна цікавіцца зборам і перасылкай сродкаў пацярпелым беларусам ад катаваньняў рэжыму (сродкамі, якія лукашысцкія банкі заблакавалі і сьпісалі з рахункаў людзей, гэта значыць -- укралі).

    Ёсьць іншыя намеры сумніўнай дзейнасьці. Нядаўна групоўка зацікавілася беларускай 30-хвіліннай перадачай на Віленскім тэлебачаньні. Гэта тая перадача, пра якую мы, дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, яшчэ ў 1990 годзе дамовіліся са сьпікерам Сэйму Вітаўтам Ляндсбэргісам. Яна існуе па-беларуску па сёньняшні дзень. Групоўка Газпрама-ФСБ праз набліжаную асобу выступіла перад гарадзкой Мэрыяй і тэлебачаньнем аб пераадрасаваньні ёй гэтай праграмы, дзе яны будуць вяшчаць па-руску пра свае справы.

    Улады Вільні гэтаму не пярэчаць, бо Вільня ўключылася ў гульню Эўразьвязу за дыялог з Пуціным і Лукашэнкам аб Беларусі і гуляюцца ў "прэзыдэнцтва" Ціханоўскай.

    Гэтая лявацкая эўрапалітыка, як ня дзіўна, выглядае тыповым лукашызмам, бо заснаваная на хлусьні з той розьніцай, што імкнецца перамагчы вялікую хлусьню рэжыму Лукашэнкі меншай хлусьнёй сваіх палітычных дэклярацый.

    Амэрыканскі ўрад ім дакладна сфармуляваў, што ў выніку сфальшаваных выбараў і адсутнасьці доказаў галасаваньня ў Беларусі не абралі прэзыдэнта. Юрыдычна яго не існуе. Для вызначэньня прэзыдэнта патрэбныя новыя выбары. Але ў эўрабюракратаў свае задумы. Возяць жанчыну па сталіцах, называюць "прэзыдэнтам" і вымаўляюць пустазвонныя фразы.

    Да групоўкі раптам паплылі людзі "ніхто і ні адкуль", езьдзяць у Маскву ў якасьці нібыта беларускай "апазыцыі", частуюцца кавай у Лубянцы, даюць інтэрв'ю супраць беларускай мовы, выступаюць за СНД, АДКБ, за "саюзную дзяржаву", "мытны саюз" -- словам за ўвесь лукашызм, акрамя Лукашэнкі.

    Сумленьня ў гэтых асобаў, напэўна, няма, як няма нічога беларускага ў сэрцы. Дарэчы, нават непрыхільная да беларушчыны Вольга Карач (якая цяпер за мяжой) аддала свайго сына вучыцца ў беларускую гімназію ў Вільні. Дзеці Ціханоўскай у беларускай гімназіі ня вучацца. Такія вось "невероятные" любіцелі беларускага народа.

    Зыходзячы зь беларускага палітычнага сэнсу, гульню ў Ціханоўскую трэба б было хутчэй заканчваць. Толькі яно ўжо амаль немагчыма. Музыку заказала Масква, выконвае Эўропа разам з рускай агентурай, а слухае і ўміляецца добры, разумны, культурны і, на жаль, палітычна не адукаваны беларус.

    Маем вопыт з Лукашэнкам: тады, у 90-х, да адзежы яго цягнуліся, каб дакрануцца, як да сьвятога, добрыя беларусы (да гэтага хама, лотара, бандыта і мярзотніка).

    Назіраючы цяперашні час, мы заўважаем, што лагодны масавы беларус у сваіх уяўленьнях пра палітыку і ўладу з тае пары (зь 90-х) амаль не зьмяніўся. Не заўважае рэальнасьці і стаіць за тое, што яму хочацца бачыць. Толькі цяпер ужо 26-ці гадоў існаваньня не атрымаецца, бо пры яшчэ адной маскоўскай сатрапіі краіны можа ня стаць. Але спадзяемся на лепшае.


    Акупацыйны рэжым пачаў татальную тэрарыстычную вайну супраць беларусаў. Страляюць у людзей, кідаюць гранаты, карнікі ўрываюцца ў крамы і ў кватэры, б'юць і хапаюць людзей, арыштоўваюць тысячы ў дзень, катуюць у турме, калечаць і забіваюць у пастарунках. Недазволенага для хунты няма нічога перад задачай захаваньня прарасейскай улады. Сьмерць чалавека для іх -- не перашкода, нішто сацыяльнае і нішто нацыянальнае ня мае для іх значэньня.

    Сацыяльнай каштоўнасьцю акупацыйнага рэжыму ёсьць карнік, амонавец, забойца, якому ўсё дазволена. Гэта абазначае, што Лукашэнка і гэбісты намераны вынішчыць усё, што не адпавядае іхняй сацыяльнай каштоўнасьці. Тут іхняя апора – на зброю і карныя аддзелы.

    Разумным людзям ня трэба зьдзіўляцца ўзроўню мазгоў рэжымнай намэнклятуры. Адбылася сэлекцыя кадраў антынароднай улады пад Лукашэнку. Тут рэчаіснасьць, зь якой вынікаюць дзеяньні.

    Да гэтага трэба адносіцца сур'ёзна, бо людзі звычайна ня хочуць верыць у магчымасьць таго, што не адпавядае агульнапрызнаным нормам маралі, розуму і культуры.

    Для Лукашэнкі характэрна нетрыманьне псіхапатычных паняцьцяў, думак і слоў, якія яго апаноўваюць. Ён выбалтвае свае "ідэі-фікс". Найбольш злавеснай паталогіяй, якая яго апанавала, гэта "паўтарыць, як у Андзіжане" і адпомсьціць, расстраляць беларускі народ. Ідэя яго зьядае, і пры магчымасьці ён яе захоча рэалізаваць. У прынцыпе, ён гатовы быў бы расстраляць усю нацыю, ці хаця б палову і замяніць "народзец" іншымі людзьмі.

    Такое ўжо было ня раз у маскоўскай гістрыі і ў сьвеце камунізму-сацыялізму. У 30-х гадах расейцы-бальшавікі забілі ў Беларусі чвэрць насельніцтва. Са 104-х вышэйшых дзяржаўных кіраўнікоў-адміністратараў расстралялі 102 асобы. На іх месцы прыслалі з Расеі так званых "выдвіжэнцаў". Яны тут і кіравалі. (Я ўжо не кажу пра Пол-Пота, рускага цара Івана ІV-га, "таварыша" Сталіна, галакост і т. п.)

    Генацыд беларусаў адбываецца здаўна. Зьмяняецца толькі яго характар і фазы.

    Цяпер ва ўмовах антынароднай вайны трэба працягваць мірныя масавыя пратэсты. Але абавязкова павінны быць створаныя грамадзкія (народныя) дружыны аховы (пра што кажацца ўжо даўно), якія паспрыяюць абароне людзей і каардынацыі шэсьця па-за Інтэрнэтам і тэлефонам, бо Сеціва і электронную сувязь кантралююць спэцслужбы рэжыму.

    Мірны масавы пратэст народа супраць акупацыйнага гвалту і дэманстрацыя нацыянальных каштоўнасьцяў вельмі патрэбныя беларускаму грамадзтву дзеля яго нацыянальнага разьвіцьця і кансалідацыі ў змаганьні за волю.

    Пакуль што беларусы выходзяць у асноўным пратэставаць. Пануе дух салідарнасьці і пратэсту. Тое трэба ўлічваць. Тыя, хто сасьпелі для змаганьня за нацыянальныя ідэалы вольнай Беларусі, мусілі б рыхтавацца да партызанскай барацьбы. Яна амаль непазьбежная.

    Наступная задача -- падрыхтоўка да ўсеагульнага страйку, якая вымагае пэўных правілаў і галоўнае -- разумных энтузіястаў.

    Ёсьць шмат народных прапаноў адносна паводзінаў пратэстантаў. Была, між іншым, парада перастаць уцякаць ад карнікаў (пасьпяховы мэтад польскай "Салідарнасьці"). Тут ёсьць рацыянальны зьмест -- тармажэньне агрэсіі нападнікаў і дэманстрацыя духоўнай перавагі.

    Пасьля забойства мастака Рамана Бандарэнкі ў некаторых людзей узьніклі сумненьні ў эфэктыўнасьці мірных дэманстрацыяў. Тым часам яны вельмі эфэкетыўныя, бо перарабляюць грамадзтва на вышэйшы ўзровень, ствараюць грунт для адраджэньня Беларускай нацыі. Нездарма акупацыйны рэжым кінуў усе сілы на здушэньне пратэсту і распачаў тэрарыстычную вайну супраць народа.

    Такім чынам -- цяжка, але ёсьць сэнс. Адступаць нельга. Тое, што робяць нашыя людзі -- гэта псіхічны наступ на рэжымную хунту, дэманстрацыя духоўнай сілы, якая выбівае ў непрыяцеля грунт пад паразітызмам сацыяльнага існаваньня.

    Цяпер (і ўвесь час) захаваць уладу ўзурпатара ў Беларусі і ягоны рэжым зацікаўлена толькі Масква. Але памятайма, што гэтая Масква і ёсьць галоўным ворагам Беларусі і беларускай свабоды.

    19 лістапад 2020 г.                          Зянон ПАЗЬНЯК     

    Posted Nov 20, 2020, 1:36 PM by Адміністратар Навін
  • ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ ЗАГІНУЛЫМ ЗА БЕЛАРУСЬ
            Выказваю шчырае і глыбокае спачуваньне сям'і, сваякам, родным і блізкім Рамана Бандарэнкі, загінулага ад рук карнікаў антыбеларускага прамаскоўскага рэжыму. Яго забівала міліцэйская зграя рэжыму ў міліцэйскай машыне і давершыла забойства ў аддзеле міліцыі Цэнтральнага раёна Менска. Кара забойцам немінучая.
    Але ёсьць галоўны забойца народа, які ненавідзіць беларусаў, усё беларускае і накіроўвае банды карнікаў супраць мірных людзей. Ён і спрыяльная яму Масква нясуць адказнасьць за забойствы людзей і за вайну, якую яны вядуць супраць беларускага народа. Кара для галоўнага злачынцы і арганізатара забойстваў насьцігне яго. Ён не схаваецца і не ўцячэ, і нішто яго не ўратуе. Кроў забітых будзе адпомшчана. Памяць пра загінулых будзе жыць і стане неўміручай у вольнай Беларусі.
    Вечная памяць Раману Бандарэнку і ўсім загінулым за волю, свабоду і праўду Айчыны!

    12 лістапад 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК
    Posted Nov 12, 2020, 7:57 PM by Адміністратар Навін
  • 1 ЛІСТАПАДА -- ШЭСЬЦЕ Ў КУРАПАТЫ
        Ужо 30 гадоў кожны год на Дзяды адбываецца Крыжовае шэсьце ў Курапаты. Людзі йшлі і несьлі на плячах крыжы памяці. Так ўзьнік Народны Мэмарыял Курапаты -- Лес крыжоў -- памятны магільнік камуністычнага генацыду народа.

    1-га лістапада ў нядзелю трэба йсьці ў Курапаты, пакланіцца расстрэльным магілам людзей. Трэба памятаць увесь час, вечна, пакуль будзе жыць Беларусь, шанаваць памяць продкаў, каб не паўтарылася маскоўскае зло і не спынілася духоўная плынь жыцьця. Усе на Курапаты ў Дзень Дзядоў.  Хвіліны маўчаньня і скруха, хай адродзяць уздым і прасьвятленьне розуму, салідарнасьць і воля хай апануюць наш вечны дух дзеля Айчыны дарагой і любімай.

    30 кастрычнік 2020 г. Зянон Пазьняк

    Posted Oct 30, 2020, 6:45 AM by Адміністратар Навін
  • ПАРАЛЕЛІ

    (Ліст да сяброў народнай партыі -- КХП-БНФ)

    Зьявілася інфармацыя, што спадар Латушка стварае Народную антыкрызісную управу, якая прызначана на пераходны пэрыяд (у выпадку, калі ён узьнікне), як выканаўчая структура пасьля ліквідацыі ўлады Лукашэнкі.

    З гледзішча пэрспэктывы пераменаў гэта ёсьць тактычна абгрунтаванае дзеяньне, якое адпавядае парадку пераходу ўлады, распісанага ў праграме "Вольная Беларусь" (што сьведчыць аб знаёмстве ініцыятараў з праграмай і што пахвальна). Іншая справа, чым будзе напоўненая гэтая ініцыятыва асобаў, што прыйшлі з лукашысцкай сістэмы, азіраючыся на Маскву. Вопыт паказвае, што нічога добрага не прадбачыцца.

    Гэтая структура (калі яна рэальна створыцца) мае паралельнае значэньне зь Беларускім Нацыянальным Сакратарыятам "Вольная Беларусь" (які працуе цяпер над стварэньнем Народнага трыбуналу) і ставіць падобныя выканаўчыя задачы пасьля краху рэжыму. Толькі БНС на Маскву не азіраецца і на Эўропу не спадзяецца. Наша пэрспэктыва -- Беларуская Беларусь. Гэта адзіна жыцьцёвы шлях для нацыі, калі яна можа дзеіць і існаваць у Беларускім сьвеце, бо "русскій мір" закляты вораг яе.

    Зразумела, што паралельныя праекты з боку прамаскоўскіх непрыяцеляў Лукашэнкі будуць працягвацца, але ўсё вырашыць нацыянальны рух Вольная Беларусь, як толькі ён масава ўсплыве на паверхню.


    POST SKRIPTUM. Тое ж самае зь нібыта "першым у гісторыі і ў Сусьвеце" так званым "кангрэсам Беларусаў" замежжа, які зьбіраюцца праводзіць людзі, што ня маюць аніякага паняцьця аб гісторыі барацьбы і дзейнасьці Беларускай эміграцыі. Некаторыя нават супраць сваёй мовы выступаюць (вывучыўшы замежныя). Тут, праўда, не паралелі, але прафанацыя беларускай справы, падлог.

    29 кастрычнік 2020.                  Зянон Пазьняк

    Posted Oct 29, 2020, 11:57 AM by Адміністратар Навін
  • МАРШ ПАМЯЦІ У КУРАПАТЫ

    Курапаты -- сьведчаньне расейскага камуністычнага генацыду ў Беларусі,                                     найвялікшае ў сьвеце месца расстрэлаў людзей.

    Курапаты пад Менскам -- гэта мартыралог Беларускага народа. У 1937-1941 гадах расейскія бальшавікі НКВД у час генацыду расстралялі тут, згодна навуковых дадзеных*, каля чвэрці мільёна людзей. Тут забілі і кінулі ў ямы шмат беларускіх сялян, рабочых людзей, асобаў беларускай адміністрацыі, вучоных і маладых у 18 гадоў. Тут расстралялі і закапалі сотні беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў, дзеячоў мастацтва. Парэшткі іх я назіраў у 1988 годзе падчас найцяжэйшых у маім жыцьці археалагічных раскопак месца расстрэлаў.

    Курапаты былі адкрытыя ў 1988 годзе. Нянавісьць расейскіх гэбістаў да гэтага адкрыцьця доўжыцца да сёньняшніх дзён. Іх круціць у канвульсіях, бо Курапаты матэрыяльна засьведчылі злачынства маскоўскіх бальшавікоў. Гэта ня сьпіскі расстрэлаў, не даклады ЦК КПСС і не ўспаміны -- тут знойдзены трупы людзей, якіх расстралялі камуністы -- рэчавы доказ, улікі для суду над камуністычнай Масквой за злачынства супраць чалавецтва.

    Па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі Беларускага Народнага Фронту з 2000-га года тут створаны Народны Мэмарыял Курапаты "Лес крыжоў". Тут тысячы крыжоў над магіламі, пастаўленыя людзьмі ў памяць забітых продкаў.

    Пачынаючы з 1988 году, кожны год на Дзяды -- у Дзень усіх Сьвятых, у Дзень Задушны і Дзень памяці продкаў, вызначаны і прыняты Вярхоўным Саветам 12-га скліканьня, людзі йдуць сюды ў Крыжовым шэсьці, несучы крыжы на плячах -- сымвал памяці,-- каб пакланіцца магілам і паставіць над імі свой крыж -- знак жалобы. Народны Мэмарыял Курапаты -- гэта вечны помнік, дзе людзі стаўленьнем крыжоў кожны год матэрыялізуюць памяць народа пра генацыд.

    У 2019 годзе, па распараджэньні Лукашэнкі, сюды прыгналі тэхніку і пачалі ламаць крыжы, пастаўленыя народам.

    У 2018 годзе, у 30-ю гадавіну адкрыцьця Курапатаў, была зроблена подлая справа Масквы і мясцовых чыноўнікаў антынароднага рэжыму. Побач з касьцьмі расстраляных продкаў ахоўнай зоне мэмарыяла дазволілі пабудаваць забаўляльны рэстаран з асобнымі пакоямі пад назвай "Поедем-поедим". Па сёньняшні дзень тут зьбіраецца ўся нечысьць, п'юць, рагочуць нашчадкі энкавэдзістаў, танцуюць на жалобным месцы.

    Другі год з дня ў дзень перад рэстаранам -- гэтай брамай зьдзеку, стаіць Курапацкая варта валанцёраў, папярэджвае кліентаў, тлумачыць куды яны ідуць. Другі год не спыняецца прыезд нечысьці, каб павесяліцца над магіламі і закусіць. Цемра апусьцілася над Курапатамі.

    1-га лістапада на Дзяды -- у Дзень усіх сьвятых і ў Дзень памяці продкаў павінен быць марш памяці ў Курапаты. Цемра мусіць сканаць перад духам тысячаў беларусаў.

    Ідзеце ў Курапаты на Дзяды! Шануйце памяць, каб мець будучыню.

    ------------------------------------

    ЗАЎВАГА*. Навуковыя і крыміналістычныя дадзеныя розьняцца. Археалогія, грунтуючыся на навуковай мэтадалогіі, улічвае выемку касьцей з магіл у канцы 40-х гадоў (бальшавікі замяталі сьляды пасьля скандалу ў Катыні).

    Крыміналістыка ўлічвае толькі рэальныя парэшткі людзей, што засталіся на дне магілы.

    24 кастрычнік 2020 г.                     Зянон ПАЗЬНЯК

    Posted Oct 24, 2020, 8:20 AM by Адміністратар Навін
  • ЗМАГАНЬНЕ СЬВЯТЛА

    (Нарыс становішча)

    З гэтай інфармацыяй я хацеў бы найперш дайсьці да сваіх землякоў, да людзей, што камунікуюцца ў дваровых чатах і дбаюць пра Беларусь.

    * * *

    Абставіны патрабуюць тлумачэньня.

    Галоўнае. Бальшыня беларускага грамадзтва ня хоча больш цярпець існуючага рэжыму, ягонай палітыкі і яго начальніка, які зьяўляецца ўзурпатарам улады. Людзі перасталі маўчаць і баяцца. Масавыя пратэсты па ўсёй Беларусі, якія доўжацца ўжо трэці месяц, гавораць аб сур'ёзнасьці падзей і сьведчаць пра народную рэвалюцыю. Галоўнае патрабаваньне народа -- Лукашэнка павінен зыйсьці, яго ўлада мусіць быць ліквідавана.

    Рэжым страціў падтрымку ў грамадзтве, улада абапіраецца толькі на сілавыя структуры і на адміністрацыю. Матывацыя паводзінаў Лукашэнкі -- любымі спосабамі ўтрымацца ва ўладзе. Палітычная апора -- на Пуціна і Расею.

    Беларускія нацыянальна-дэмакратычныя сілы заблакаваныя рэжымам і выключаныя з актыўнага палітычнага працэсу. Яны не былі дапушчаныя і ня ўдзельнічалі ў выбарах, актыўныя беларускія палітыкі ізаляваныя за кратамі, шмат хто вымушаны быў зьехаць за мяжу, беларускія партыі існуюць, практычна, у падпольлі.

    Цалкам адсутнічаюць беларускія СМІ, якія б адбівалі інфармацыю з гледзішча нацыянальных інтарэсаў і адлюстроўвалі б стан беларускай палітыкі і становішча нацыі.

    Асаблівасьць сітуацыі ў тым, што, пачынаючы ад выбарчай кампаніі, на беларускім палітычным полі дзейнічаюць і пануюць дзьве прарасейскія сілы, якія знаходзяцца пад кантрольным уплывам Масквы і змагаюцца між сабой за ўладу ў Беларусі, апэлюючы да беларускага грамадзтва.

    Першая сіла -- гэта група ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Другая -- гэта група, створаная пад выбары (В. Бабарыка, В. Цапкала) і падтрыманая расейскім Газпрамам і ФСБ (план Крамля). Гэтыя групы, не спатыкаючы на выбарах беларускага палітычнага супраціву, і, змагаючыся між сабой, робяць у Беларусі і на міжнародным узроўні ўсё, што хочуць.

    Сітуацыйная перавага ёсьць на баку групы ўлады, але большая пэрспэктыва ў групы Газпрама-ФСБ, калі толькі ў гэтую вайну не ўмяшаецца самая магутная сіла -- Беларускі народ. Аднак дзеля гэтага народ мусіць мець сваю нацыянальную масавую палітычную арганізацыю (кшталту Народнага Фронту).

    На сёньняшні дзень група расейскага Газпрама і ФСБ (гэта найперш прадстаўнікі Белгазпрамбанка -- бацька і сын Бабарыкі, М. Знак, М. Калесьнікава плюс В. Цапкала, С. Ціханоўская, П. Латушка і іншыя) і тыя, што стаяць за імі, маюць пэўны ўплыў на ўдзельнікаў масавых пратэстаў і ўвесь час імкнуцца падпарадкаваць іх свайму кантролю, але ня ведаюць, як тое зрабіць, выкарыстоўваюць дзеля гэтага падстаўную ролю Сьвятланы Ціханоўскай. Толькі атрымліваецца кепска і часам бязглузда.

    Група Газпрама-ФСБ працягвае дзейнічаць у парадыгме плану Пуціна. Першае, чаго яны дамагаюцца, -- гэта новых выбараў. (Толькі якія выбары пры Лукашэнку!) Прытым падкрэсьліваецца (Латушка і інш.), што выбары мусяць адбывацца па існуючым лукашысцкім заканадаўстве. А гэта значыць, што яны хочуць прапанаваць народу выбіраць новага дыктатара -- прэзыдэнта з дыктатарскімі паўнамоцтвамі. На такіх выбарах Масква мяркуе правесьці сваю асобу ў прэзыдэнты Беларусі, і ўжо выбраная асоба навядзе патрэбны для Масквы парадак.

    У стратэгічным плане пуцінскі варыянт (варыянт з Бабарыкам і Цапкалам) можа аказацца фатальным для будучыні Беларусі, бо прадугледжвае захоп беларускай маёмасьці расейскім капіталам, адзіную (расейскую) валюту, працяг агрэсіі інтэграцыі і русіфікацыі.

    Потым Масква хацела б пры дапамозе свайго новага стаўленьніка стварыць у Беларусі мінімум дзьве прарасейскія партыі, і тады аб'явіць выбары ў парлямант па новым прапарцыйным выбарчым законе, які яны намерваюцца стварыць (гэта значыць выбіраць па партыйных сьпісах). Тое будзе абазначаць, што, практычна, ніхто зь беларусаў у парлямант увогуле ня трапіць, бо беларускія партыі Лукашэнкам ужо амаль зьнішчаныя, а новым прарасейскім адчыніцца дарога.

    Гэта ёсьць план захопу беларускага парляманта. Яны пра гэта часам нават адкрыта кажуць, відаць, спадзеючыся на наіўнасьць некаторых беларусаў.

    Наступны ідэалягічна найважнейшы крок у палітыцы Масквы, пра які ўпарта, нібы нічога і нікога ня чуючы, паўтараюць адэпты групы Газпрам-ФСБ і створанай імі так зв. «каарданацыйнай рады», -- гэта пераробка Канстытуцыі 1994 года. Маскву цікавіць там рэальна толькі адно пытаньне -- падвысіць статус расейскай мовы як мовы міжнацыянальных зносінаў (што запісана ў Канстытуцыі) да ўзроўню дзяржаўнай мовы. Гэта значыць зрабіць так, як было пры Лукашэнку і канчаткова ўгробіць беларускую мову.

    (Зьнішчэньне мовы зрабіла б Беларусь таксама нацыянальна безабароннай перад агрэсіўнай палітыкай з боку Расеі, аслабіла б абарону суверэнітэту.)

    * * *

    Нашая пазыцыя Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту -- Вольная Беларусь -- грунтуецца на інтарэсах народа і Айчыны.

    Першым чынам павінна быць ліквідавана ўлада Лукашэнкі і яго прысутнасьць ва ўладзе.

    Народ і Айчына, пакуль кіруе вар'ят, знаходзяцца ў небясьпецы. Законы ня дзейнічаюць. Законнай магчымасьці ў народа зьмяніць уладу -- няма. У такім разе народ, абараняючы свае жыцьцёвыя інтарэсы, сваю дзяржаву і сваё існаваньне, мае канстытуцыйнае права на рэвалюцыю і на ліквідацыю ўзурпатара любым спосабам: ад масавых пратэстаў да ажыцьцяўленьня выраку Народнага Трыбуналу. Задача стварэньня Народнага Трыбуналу ўжо пастаўлена.

    Пасьля адхіленьня Лукашэнкі ад улады альбо Канстытуцыйным Судом, альбо Саветам Міністраў, альбо скліканым Сходам народных прадстаўнікоў, альбо Народным Трыбуналам -- у залежнасьці ад абставінаў -- асуджаюцца і адмяняюцца ўсе рашэньні, якія былі прынятыя ў выніку лістападаўскага дзяржаўнага пераварота 1996 года (калі Лукашэнка груба і незаконна паламаў дзеючую Канстытуцыю). Вяртаецца ў дзеяньне (натуральна і аўтаматычна) законная Канстытуцыя 1994 года і ўсё заканадаўства, зьвязанае з законнай Канстытуцыяй. Дэкрэты, указы, дамовы ўзурпатара адмяняюцца. Заканадаўства прыводзіцца ў норму паводле выпрацаваных правілаў.

    Вызваляюцца з турмаў усе арыштаваныя і асуджаныя па палітычных матывах. Пераглядаюцца справы асуджаных за эканамічныя парушэньні. Праводзіца люстрацыя і сьледзтва па дзейнасьці суддзяў. Суддзі, якія груба і сьведама парушалі заканадаўства і судзілі нявінных людзей па палітычных замовах, пойдуць пад суд.

    Будуць арыштаваныя ўсе члены Цэнтральнай Выбарчай Камісіі начале зь Ярмошынай і пачынаецца сьледзтва аб фальсіфікацыі выбараў.

    Прызначаецца новы склад ЦВК Сходам прадстаўнікоў альбо іншым народным рэвалюцыйным ворганам.

    Наступны этап. Аб'яўляюцца і праводзяцца выбары ў парлямант краіны па мажарытарным законе (гэта значыць выбары па акругах), прынятым згодна Канстытуцыі 1994 года. Выбіраецца аднапалатны парлямант з 260 дэпутатаў. Парлямант выбірае ўрад (Савет Міністраў), разглядае пытаньне аб статусе прэзыдэнта, уносіць папраўкі ў Канстытуцыю і Закон Аб прэзыдэнце.

    Пасьля канстытуцыйнага абмежаваньня паўнамоцтваў прэзыдэнта парлямант прызначае выбары прэзыдэнта.

    Адначасна адбываецца перафарматаваньне на дэмакратычны лад усёй сістэмы ўлады -- судоў, пракуратуры, ворганаў адміністрацыйнага кіраваньня, ліквідуецца дыктатарская вертыкаль, кіраўнікі выканаўчай улады ў вызначаных гарадах абіраюцца народам і г. д. Усё падрабязна расьпісана ў праграме "Вольная Беларусь" (якая была падрыхтавана ў 2017 годзе палітыкамі і заканадаўцамі Беларускага Адраджэньня і абмеркавана грамадзтвам).

    У гэты ж час, пасьля навядзеньня парадку ў пракуратуры і судах, узбуджаецца справа аб злачынстве супраць народа, якое было зроблена кіраўніцтвам і выканаўцамі міліцэйскай структуры ОМОН.

    Узбуджаецца справа аб здрадзе дзяржаве і народу і аб злачынстве супраць народу Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча (калі ён да гэтага часу застанецца яшчэ жывым).

    * * *

    Што даюць такія першыя зьмены ва ўладзе для Беларусі.

    Найперш ліквідуецца аўтарытарнае самаўладдзе і робіцца немагчымай дыктатура ў краіне. Павялічваецца роля парляманту. Выбары па мажарытарнаму закону дадуць магчымасьць выбраць у парлямант прадстаўнікоў беларускага народа і абмяжуюць выбарчыя спадзяваньні маскоўскай агентуры, нават калі б яна пры дапамозе Крамля стварыла б тут прамаскоўскія партыі.

    Узмацненьне заканадаўчага воргана і абмежаваньне паўнамоцтваў прэзыдэнта паспрыяе збалансаванаму падзелу паміж заканадаўчай, выканаўчай і судовай уладамі. Вернецца справядлівасьць у беларускае грамадзтва.

    Немалаважна і тое, што парляманцкая сістэма паспрыяе ўмацаваньню суверэнітэту краіны, бо на прэзыдэнта-дыктатара Масква была ў стане праштурхнуць свайго стаўленьніка, але 260 дэпутатаў парляманту ёй купіць ня ўдасца.

    * * *

    У цяперашнім становішчы трэба ствараць структуры і суполкі руху Вольная Беларусь (пакуль што схавана). Няхай яны множацца і разрастаюцца гарызантальна. Адначасна трэба ствараць абарону структураў (дружыну). У пэўным часе, калі рух пашырыцца, тады можа быць створаны выбраны Сойм руху, які прызначыць выканаўчы ворган Сойму і возьме на сябе рэальнае палітычнае прадстаўніцтва Беларусі.

    Нельга цярпець каб групы прафанаў, агентуры і непрыхільнікаў Беларускай нацыі стваралі падстаўныя каардынацыйныя структуры і выступалі прадстаўнікамі беларускай народнай рэвалюцыі.

    * * *

    Першасныя палітычныя задачы Вольнай Беларусі на пачатку мусілі б выглядаць так:

    -- адхіленьне Лукашэнкі ад улады;

    -- вызваленьне палітвязьняў;

    -- вяртаньне законнай Канстытуцыі і заканадаўства 1994 года;

    -- выбары ў парлямант.

    Штодзённая дзейнасьць суполак Вольнай Беларусі можа быць разнастайнай. Але палітычныя задачы акрэсьленыя. Заўсёды трэба памятаць аб нацыянальнай салідарнасьці, падтрымліваць адзін аднаго і ўвесь народ, дбаць пра беларускую культуру, мову, песьні, традыцыі, гісторыю, шанаваць нацыянальныя сімвалы -- Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

    Трэба змагацца супраць сілаў цемры за сьветлую дэмакратычную Беларусь, прыхільную для людзей. І таму ўсе, хто з намі, -- украінцы, расейцы, габрэі -- дапамагайце беларусам. Ад вольнай Беларусі будзе шмат што залежыць і ва Украіне, і асабліва ў Расеі. Адчувайце сябе ваярамі сьвятла, бо і сапраўды, тут бітва йдзе паміж сьвятлом і цемрай, паміж свабодай і рабствам, паміж праўдай і хлусьнёй. Але праўда пераможа.

    Слава Айчыне!

    Жыве Беларусь!

    22 кастрычнік 2020 г.                     Зянон ПАЗЬНЯК  

    Posted Oct 21, 2020, 8:53 AM by Адміністратар Навін
  • ШЛЯХ ДА ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ

    Дарагія землякі, паважаныя Беларусы, змагары за Вольную Беларусь!

    Сёньня, 19 кастрычніка, знакаміты Дзень нашай гісторыі, які запачаткаваў адраджэньне незалежнай Беларусі. 19 кастрычніка 1988 года ў будынку Чырвонага касьцёла Сымона і Алены ў Менску быў створаны Беларускі Народны Фронт "Адраджэньне". Віншую ўсіх са слаўнай датай!

    Пры камуністах, якія сачылі, каб Фронт у Беларусі не стварыўся, гэта была надзвычайная падзея. Узьнік моцны народны рух, які паставіў задачу збавіцца ад камунізму і адрадзіць незалежную Беларусь. На той час гэта здавалася амаль немагчымым, але фронтаўцы змаглі стварыць нешматлікую, але моцную фракцыю ў камуністычным Вярхоўным Савеце ("Апазыцыю БНФ"). Яна стала авангардам змаганьня супраць камунізму за незалежнасьць Айчыны. Пры шырокай падтрымцы народа, які абуджаўся на барацьбу, дзякуючы Фронту, была дасягнута Незалежнасьць Беларусі і спынена дзейнасьць таталітарнай прамаскоўскай камуністычнай партыі (КПСС) у нашай краіне. Беларусь стала незалежнай дзяржавай, прызнанай усім сьветам. Слава змагарам Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне"!

    У 1994 годзе пры дапамозе Масквы адбылася рэстаўрацыя саветчыны ў Беларусі. Пачалася ўнутранная прамаскоўская акупацыя краіны і напаўфашысцкі аўтарытарны рэжым.

    Беларускі народ цяпер імкнецца зьнесьці з дарогі нацыянальнага разьвіцьця гэты антынародны прамаскоўскі рэжым. Справы, ідэі і палітычныя заваёвы Народнага Фронту пад сьвятымі сімваламі Беларусі, якія ў 1991 годзе вярнуў на дзяржаўны пасад Беларускі Народны Фронт, асьвятляюць нам рух да вольнай Айчыны. Перамога над цемрай будзе за Беларусамі. Верма і не спыняймася! Слава народу!

    У гэты Дзень стварэньня народнага руху хай жыве нам у сэрцах наш шлях да свабоды!

    19 кастрычнік 2020.              Зянон Пазьняк

    Posted Oct 19, 2020, 9:25 AM by Адміністратар Навін
  • ДЭМАНСТРАТЫЎНЫ ЗЬДЗЕК ЗЬ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА

    Тое, што акупацыйны рэжым і ўзурпатар улады загадвае хапаць беларусаў, біць іх, калечыць і катаваць, прыдумваць абвінавачваньні, штрафаваць, судзіць не па закону, кідаць у камэры, ствараць нечалавечыя ўмовы ў турме, -- усё гэта ёсьць татальная тэрарыстычная вайна супраць беларускай нацыі, праявы тэрарыстычнага генацыду. Усё робіцца дэманстратыўна, зь нянавісьцю і зьдзекам.

    Для ворага, які праводзіць тэрор супарць народа, статус асобы ня мае значэньня. Часта бавае, што нянавісьць тым большая да людзей інтэлігентных і знакамітых. Нізкі дух ня любіць лепшых за сябе.

    За 26 гадоў акупацыйнай антынацыянальнай палітыкі былі забітыя вядомыя беларускія палітычныя дзеячы. Банды гэбістаў, закамуфляваныя пад розныя крымінальныя групы, нападалі і зьбівалі вялікіх і знакамітых беларусаў. Гэтым узурпатар -- выхадзец зь нізоў, з галечы, з русіфікатарскай школы, з савецкай прапаганды КПСС і КГБ, вырадак з народа -- гэтым ён падкрэсьліваў, што перад ім, перад Масквой, якой ён служыць, усе "вы", "сьвядомыя", усе вы "беларусы" нішто -- ці вы там геніяльны, ці вялікі вучоны, ці бадзяга, ці студэнт. Усе вы павінны стаць рускімі, такімі, як я, вы са сваёй мовай не павінны быць.

    Зьбілі і адмыслова зьняважылі дзясяткі знакамітых людзей Беларусі. Адна газэта зьмясьціла нават фотаздымак пабітага распухлага да непазнаньня аблічча акадэміка Радзіма Гарэцкага -- сьветача беларускай навукі, прадстаўніка слаўнага знакамітага ў Беларусі роду Гарэцкіх. Мне здалося нават, што і фота зьмясьцілі, каб яшчэ раз прынізіць нацыю. Вось, маўляў, вы тут усе для нас нішто. Усіх вашых "бугров" можна пабіць і вы нічога ня зробіце

    26 гадоў гэта рабілася схавана. Цяпер барбары раскрыліся, ня сталі хавацца -- катуюць тых, каго трапяць. З хамствам і зьдзекам -- зьневажаюць усіх, у тым ліку і вялікіх людзей, тых, хто вядомы, разумны, культурны, адукаваны. Ня буду пералічваць, каб нават пералікам не прынізіць іх веліч. Кожны зьняважаны бандытамі мусіць быць адпомшчаны.

    Апошні прыклад зьневажэньня -- Алена Леўчанка. Прыгожую жанчыну, знакамітую на ўвесь сьвет баскетбалістку, якая робіць гонар Беларусі, адмыслова схапілі, кінулі ў камеру ў знарок створаныя нечалавечыя ўмовы: вошы, холад і бруд. Схапілі за тое, што хадзіла з кветкамі на дэмантсрацыю. А чалавека, які дарыў кветкі жанчынам у ланцужку салідарнасьці, -- схапілі, зьбілі, скалечылі, зрабілі інвалідам і ледзь ні забілі.

    Некаторыя кажуць, што гэта ўсё робяць запрошаныя Лукашэнкам расейцы, схаваўшыся пад маскамі ў чорным камуфляжы. Можа, ёсьць там дзе і расейцы (напэўна ёсьць), але ў асноўным -- гэта беларусы, пераробленыя, перакручаныя шляхам чужой расейскай прапаганды і выхаваныя палітрукамі на бандытаў і вырадкаў народа, на забойцаў сваіх людзей.

    Вось вам і "зачэм этат беларускій язык", вось вам і "какая разьніца", вось вам і "двуязычые", вось вам і "не нада выпячываць". Пачалося з гэтага -- са зьнявагі і адмаўленьня ад роднай мовы, бо мова -- гэта галоўнае, тое, што стварае і трымае нацыю. З гэтага (з адмаўленьня ад мовы) пачынаецца першародны грэх перад Айчынай, усялякі манкуртызм, мамэлюцтва, рэнегатцтва і здрада.

    Усю нацыю акупанты паставілі ў такія ўмовы, што беларусы вымушаны карыстацца чужой мовай. Стварылі аб'ектыўныя ўмовы русіфікацыі. Але ніколі нельга забываць, што наша мова беларуская і пры першай магчымасьці мусім яе адрадзіць.

    Ніколі ня будзе шчасьця. Ніколі не дасягнем Вечнасьці і спакою, ніколі не адродзімся, ня станем вольнай нацыяй, не застанемся нават народам, пакуль ня вернем у сэрцы, у розум, у жыцьцё і дзяржаўны быт нашу магутную, пакутную і сьвятую вялікую Беларускую Мову.

    16 кастрычнік 2020 г.                          Зянон ПАЗЬНЯК

    Posted Oct 17, 2020, 7:34 PM by Адміністратар Навін
  • ЯК УЛАДКАВАНЫЯ МАЗГІ ФАШЫСТАЎ

    Гістарычны факт. У 1943 годзе ў Менск прыляцеў райхсфюрэр СС Гайнрых Гімлер. Ён інспэктаваў, як адбываецца планавая ліквідацыя габрэяў і прысутнічаў на расстрэле ў Трасьцянцы. У час расстрэлу райхсфюрэр ад жаху ўбачанага самлеў. Ачомаўшыся, ён зрабіў разнос начальніку Менскай СД (які кіраваў расстрэлам) і запатрабаваў расстрэльваць "больш гуманна".

    Гуманныя традыцыі, агучаныя райхсфюрэрам, жывуць і захаваліся ў Менску да сёньняшняга дня.

    16 кастрычніка 2020 г. начальнік Галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Мікалай Карпянкоў заявіў, што на акцыі пратэсту «мы, вядома, гуманна выкарыстаем у дачыненьні да іх (пратэстоўцаў) зброю, у тым ліку і агнястрэльную. І самых небясьпечных „востракапытных“ з вуліцы прыбяром».

    Невядома, ці гукаў ён пры гэтым "Гайль, Бацька!", але словы начальніка трэба зафіксаваць

    17-Х-2020.                 Зянон Пазьняк

    Posted Oct 17, 2020, 5:11 PM by Адміністратар Навін
  • ПАЛОХАЮЦЬ І ПРАВАКУЮЦЬ

    Учора і пазаўчора (12-13-кастрычніка) адбылася сэрыя выступаў рэжымных начальнікаў, расейскіх журналістаў і агентуры з пагрозамі беларусам аб тым, што для ліквідацыі мірных дэманстрацыяў будуць выстаўляць войска і ўжываць баявую зброю. З такімі пагрозамі выступілі намесьнік міністра ўнутраных справаў, пракурор г. Менска, загадчык аддзела сацыялогіі Акадэміі Навук нехта Шчэкін (гэта надзвычайнае дно), рэжымнае тэлебачаньне і расейскія журналісты-прапагандысты, якія адначасна сталі хлусіць, што дэманстранты зьбіваюць АМОН. І што характэрна,-- тут жа зьявіўся правакацыйны ўльтыматум, адрасаваны Лукашэнку пад імем Ціханоўскай.

    Ініцыятыва "ультыматума" належыць спадару Цапкалу, які спэцыяльна прыехаў у Вільню працаваць з "дарадцамі". Ультыматума спадару Цапкалу здалося мала і сёньня (14-Х-2020) гэты аматар Пуціна выдаў свой тэкст, дзе заклікае менскіх рабочых біць АМОН дубінамі па галовах. Вось табе й на: быццам бы дыплямат, а ўсю дыпляматыю сапсаваў.

    Усё гэта (асабліва выверт з "ультыматумам") кажа аб тым, што рэжым адчайна шукае спосабу спыніць беларускі масавы рух. Ідзе псіхічнае нападзеньне і палоханьне грамадзтва. Але ня трэба палохацца. Паўтараю: мірная масавая няспынная дэманстрацыя цяпер, на гэтым этапе, ёсьць зброя беларусаў. Людзям неабходна захоўваць моц духа і спакой розуму, супакоіць неўраўнаважаных і не дапусьціць правакацыяў (паленьне пакрышак і т. п.). Час працуе на народ.

    14 касрычнік 2020 г.             Зянон ПАЗЬНЯК


    Posted Oct 17, 2020, 4:54 PM by Адміністратар Навін
  • МІРНАЯ СІЛА -- НАША ЗБРОЯ

    Адмыслова праслухаў апошнія выступы рэжымнага начальства -- кіраўнікоў МУС, пракуратуры, прапаганды (ТV), агентуры (вядомай ўжо).

    Дзіву даешся, як можна падабраць і адсартаваць столькі балваноў. Ім ўсім карціць справакаваць бойню з народам і (sic!) пусьціць супраць людзей войска, падставіць ваенных і замазаць іх у крыві (ато яны яшчэ чысьценькія).

    Рэжымныя начальнікі адчуваюць, што імкліва прайграюць. Ідзе нацыянальнае, сацыяльнае і дэмаграфічнае яднаньне нацыі. Яднаньне пакаленьняў. Асабліва тое стала відаць пасьля масавага пратэсту пэнсіянераў.

    Людзей б'юць, ганяюць, хапаюць, страляюць, кідаюць у іх гранаты (абсалютна не матывавана), правакуюць, а людзі не паддаюцца і цаной вытрымкі крок за крокам салідарызуюцца і мацнеюць.

    Мірны масавы характар рэвалюцыі -- ў гэтых умовах паліцэйскага фашысцкага рэжыму, дзе ня дзейнічаюць законы, ёсьць пакуь што галоўная зброя народа. Рэжым губляе ўпэўненасьць, ужо ня ведае, што рабіць. Яму пачынаюць здаваць нэрвы. Сістэма пачынае дэзарганізавацца знутры.

    У гэтых ўмовах важна працягваць мірныя масавыя пратэсты. Важна захаваць масавасьць і мірны характар, не паддавацца на правакацыі, мець розум і вытрымку, ня даць рэжымным бандытам задзейнічаць супраць людзей яго збройны арсэнал. Трэба выйграць змаганьне, зьбярогшы людзей, разумеючы, што вар'ят і сілавая пачка, якую ён стварыў, здольныя патапіць у крыві ўвесь Беларускі народ.

    Абавязкова трэба мець народныя дружыны па ахове парадку і дэманстрацыяў людзей. Яны, дружыньнікі, перш за ўсё павінны ахоўваць людзей ад нападаў бандытаў, сачыць і спыняць правакатараў. Нельга дапускаць спальваньне пакрышак (карцінка для антынароднага тэлебачаньня). Дружыны выпрацоўваюць свой спосаб абароны. Але павінна быць каардынацыя зь іншымі дружынамі і ўзгодненасьць абароны.

    Вельмі важна, каб згуртаваліся і падтрымалі рабочыя, вялікія і малыя заводы і прадпрыемствы. А гэта адбудзецца. Патрэбна воля і вытрымка. І разуменьне, чаму тое патрэбна.

    Вайскавікам ў адстаўцы, афіцэрам, якія падтрымліваюць пратэсты, трэба размаўляць з афіцэрамі і камандаваньнем 120-й брыгады, пакуль "Таракан" і "мянты" не падставілі іх пад народную кроў. Я не выключаю, што напалоханы ўзурпатар, які лётаў з аўтаматам, у выпадку афэкта гатовы будзе пусьціць танкі па праспэкце сталіцы.

    Гэта вар'яцтва, якое, аднак, спыняецца адным манэўрам. Танкі выяжджаюць пад Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі, акружаюць рэзідэнцыю псіхапата і даюць усім тры хвіліны на выхад, перш чым адкрыць агонь.

    Дзьве гадзіны -- і скончыцца ўвесь 26-гадовы кашмар. Далей Гаага, альбо Народны Трыбунал. І Масква ня сунецца -- бо войска. Па-суседзку можам і пагаварыць. Мы мірныя людзі. Вяртаемся на працу. Адбудоўваем сваю краіну.

    Вядома, да такога "манэўру" трэба сасьпець. Грукат "бэтээраў" супроць людзей больш рэальны. Але размаўляць трэба. Не марнуйма часу. Узурпатар нават у турму швэндаецца, каб заангажаваць ім жа арыштаваных прарасейскіх наіўнячкоў на супрацоўніцтва. Не пакідайма яму ініцыятывы.

    ------------------------------------------

    POST SCRIPTUM. Сёньня (13-10-2020) у сеціве зьявіўся чарговы пэрл дарадцаў Ціханоўскай (ад яе імя) – «ультыматум Лукашэнку». Ён павінен зыйсьці ў адстаўку. Калі за 13 дзён патрабаваньне Сьветы ня будзе выканана і Лукашэнка не адмовіцца ад улады, то тады, як напісана -- «уся краіна выйдзе на вуліцы» (відаць па загаду Ціханоўскай) і «26 кастрычніка пачнецца нацыянальны страйк усіх прадпрыемстваў, блякаваньне ўсіх дарог, абвал продажаў у дзяржаўных крамах».

    Такое ўражаньне, што ў нас у палітыцы зноў зьявілася нешта неадэкватнае. Сьвета ўявіла сябе лідэрам пратэстаў.

    Але па справе. «Ультыматум» – гэта правакацыя пад разгром народа, бо сітуацыя да агульнага «страйку», «блакаваньня», «абвалу» і іншага яшчэ ня высьпела. Сілавы рэжым толькі і чакае ініцыятывы абвастрэньня з боку людзей. Генэралы аж дрыжаць ад нецярпеньня прымяніць збройную сілу і штурхаюць людзей да агрэсіі, бо час працуе не на іх і яны тое адчуваюць.

    Рашучыя дзеяньні ўсёй нацыі мусяць быць адказам на «ініцыятыву» сілавога рэжыму, а не наадварот. Палітычны інфантылізм і гульня «у Сьвету» некалі сапраўды можа беларусам нашкодзіць. Ня трэба зьвяртаць ўвагі на такія заявы.

    13 верасень 2020 г.          Зянон Пазьняк

    Posted Oct 13, 2020, 10:04 AM by Адміністратар Навін
  • "Без Канстытуцыі 1994 года немагчыма ўвайсці ў легітымнае прававое поле."
    Дакладна і коратка сфармуляваў юрыст Барыс Хамайда: "Без Канстытуцыі 1994 года немагчыма ўвайсці ў легітымнае прававое поле." Гэта трэба зразумець тым, хто не разумее.

    Тыя хто ня хочуць гэтага разумець, і спадзяюцца навязаць беларусам свае законы, тыя пачынаюць прыдумваць "рэформы" лукашысцкай незаконнай канстытуцыі і нават "канстытуцыйныя рэфэрэндумы."

    Тут адзначылася група Газпрама-ФСБ (так зв. "каардынацыйная рада" і інш.) і найперш Лукашэнка. Для ўзурпатара "канстытуцыйны працэс", які можа доўжыцца працяглы час, таксама мэтад, што можа трымаць яго на паверхні ўлады.

    Зразумела што тут ёсьць галоўная маніпулятыўная задача ўзурпатара. Першы тактычны ход -- аб'яднаць свае "канстытуцыйныя" намеры з намерамі групы "Газпрама-ФСБ". Лукашэнка садзіць сп. Лябедзьку, якому апанэнты даручылі рэфармаваць канстытуцыю, за краты (каб ня блытаўся пад нагамі) і едзе ў турму КГБ па сяброўску паразмаўляць аб сумеснай рэформе канстытуцыі з арыштаванымі сядзельцамі Газпрам-банка.

    Прымушэньне да супрацоўніцтва, відаць, скончылася шматабяцаюча (адно тое, што сядзельцы пагадзіліся зь ім на размову пра "канстытуцыйную рэформу" ў турме, а не на свабодзе, у становішчы залежных ад яго вязьняў, а не вольных грамадзян, гаворыць пра іх адносіны да абсурднай падзеі).

    Дзьве асобы, якія адразу пагадзіліся на супрацоўніцтва, былі тут жа выпушчаныя з турмы. Астатнія чакаюць сваёй чаргі, думаючы, што лепш, ці паступіцца годнасьцю і падтрымаць рэформу рэжымнай канстытуцыі, працуючы пад Лукашэнкам, ці адматываць тэрмін (і не малы) у лукашысцкай турме.

    Тут тыповы камуністычна-гэбоўскі шантаж. Прытым шмат хто ў такіх выпадках не разумее, што адмова ад годнасьці не вызваляе іх ад турмы, што яны аддаюць сябе ў рукі пачвары. Іх натхняе, відаць, адна з Лукашэнкам прарасейская масьць. Пуцін жа "мудры", калі што дапаможа.

    Цалкам верагодна, што з Лукашэнкам захочуць супрацоўнічаць яшчэ іншыя асобы з "Амэрыканкі". Магчыма нават усе. І нічога страшнага не адбудзецца, бо ў гэтай публікі няма ні прынцыпаў, ні палітычнага сумленьня. Усё будзе каціцца па дарожцы вялікай і маленькай хлусьні. Будуць бавіцца ў "апазыцыю", разыгрываць авантуру з Ціханоўскай, засвойваць сродкі Эўразьвязу, прыдумваць фантомныя кангрэсы ды ініцыятывы etc.

    Беларусь ратуе пакуль што толькі сам Беларускі народ. Рэвалюцыя ратуе. Толькі хутчэй, вельмі хутка трэба, каб змаглі арганізавацца ў беларускую палітычную сілу. Спадзяюся тое будзе, нягледзячы на раша-фашызм і фактычную акупацыю нашай зямлі. Жыве Беларусь! Слава Айчыне!

    12-10-2020.                                         Зянон Пазьняк

    Posted Oct 12, 2020, 9:12 AM by Адміністратар Навін
  • ШТО ЁСЬЦЬ ШТО

    "Беларусь как самостоятельная страна всё равно проиграет -- либо в политической сфере, либо в экономической. Как она может выиграть? Я не вижу перспектив.

    А люди выйграют однозначно. С позиции обыкновенного человека, любая история, объединяющая жизнь с точки зрения переездов, единых норм и правил, использования инфраструктуры и так далее -- однозначно "за".

    И что необходимо понимать. Мне кажется, став частью России, большинство из них скажет радостно "наконец-то!". Скажут, поверьте!"

                                                                                                                                        Віктар Бабарыка


    Для ўдзелу ў беларускіх выбарах Крамлёўска-газпрамаўскі праект падрыхтаваў людзей з каланіяльнымі ідыятычнымі разважаньнямі, без элемэнтарнага гуманітарнага разуменьня, што такое нацыя, цынічных і лжывых выканаўцаў чужой волі. Яны не разумелі, аднак, з чым маюць справу і што іх чакае. Нават за кратамі не зразумеюць. Такая асаблівасьць усіх рэнегатаў.

    Праўда патрэбная і вымагае паўтарэньня.

    У жнівеньскіх выбарах ня ўдзельнічалі беларусы. Змагаліся дзьве прарасейскія групы: лукашысцкая (Лукашэнка) і Газпрам-ФСБ (Бабарыка, Цапкала). Газпрамаўская група -- гэта, практычна, праект Крамля і ФСБ. Пуцін планаваў праз выбары зьмяніць Лукашэнку на больш згаворлівага і падпарадкаванага суб'екта. Рыхтавалася тэхналёгія перамогі на беларускіх выбарах. У выпадку няўдачы бабарыкінская група, скарыстаўшы напрацаваны электарат, мусіла б стварыць прарасейскую партыю ў Беларусі.

    Праект часткова паламаў Лукашэнка -- не зарэгістраваў Бабарыку і Цапкалу ў якасьці кандыдатаў. Бабарыку па крымінальным абвінавачваньні замкнулі за краты.

    Аднак план Газпрама-ФСБ атрымаў нечаканы працяг, калі гэтая група прапанавала дапамогу, фінансаваньне, садзеяньне і падтрымку незалежнаму кандыдату Сьвятлане Ціханоўскай. Ціханоўская (асоба па-за палітыкай) пагадзілася на супрацоўніцтва. Ёй паабяцалі перамогу на выбарах. Узамен яна абавязана была, стаўшы прэзыдэнтам, на працягу шасьці месяцаў распачаць новыя выбары прэзыдэнта ды прывесьці да ўлады Бабарыку і Цапкалу.

    У супрацоўніцтве з групай Газпрам-ФСБ для Ціханоўскай не было патрэбы, бо электарат быў настроены супраць дзеючай улады пад лёзунгам "абы не Лукашэнка" і прагаласаваў бы за Ціханоўскую як за фармальную альтэрнатыву дыктатуры.

    Адсутнасьць вопыту і палітычнага сумленьня ў Ціханоўскай сыгралі зь ёй фатальную ролю. Лукашэнка груба з выклікам сфальсіфікаваў выбары, якія ў цэлым народ не прызнаў. Пачаліся масавыя пратэсты супраць прысутнасьці Лукашэнкі на пасадзе прэзыдэнта і патрабаваньне новых выбараў.

    Беларускія пратэсты напалохалі Пуціна. На нейкі момант праект Крамля зноў абрынуўся. Пуцін прызнаў выбраньне Лукашэнкі. Але праект не пакінуты. Кантроль над групай не спыніўся і пайшоў у новым кірунку.

    Члены групы М. Калесьнікава і М. Знак, пад відам калектыўнай дастаўкі петыцыі ў Цэнтральную Выбарчую Камісію, здаюць Сьвятлану Ціханоўскую ў лапы КГБ. Допыт доўжыўся больш трох гадзін, у тракце якога КГБ навязвае свае ўмовы Ціханоўскай (у такіх выпадках адбываецца вярбоўка) і дэпартуе яе ў Вільню. У Вільні Ціханоўская трапляе ў шчыльнае кола агентуры Летувы і КГБ-ФСБ (праз АГП).

    Неўзабаве зь ёй сталі спатыкацца кіраўнікі эўрапейскіх дзяржаў, сталі называць яе "лідэрам нацыі", "прэзыдэнтам" і т. п. Тэхнічная функцыя Сьвятланы паднялася на іншы ўзровень. Праект "зь лялькай" запрацаваў і набывае ўжо анекдатычныя формы.

    (Нядаўна нейкая расейская жартаўніца-канторшчыца сорак хвілін выступала ў парляманце Даніі пад відам Ціханоўскай, дэпутаты слухалі містыфікацыю, разьвесіўшы вушы. Потым яна ж пад выглядам Ціханоўскай пагаварыла са старшынёй Эўрапарляманту, які там нешта ёй паабяцаў і запрасіў у парлямант у госьці.) Трэба толькі разумець, што аўтарам і кантралёрам лялечнага праекту зьяўляецца Крэмль.

    Тактыка праекту гнуткая, але мэта адна -- пасадзіць Лукашэнку за стол перамоваў разам з Макронам, Мэркель, Пуціным, дамовіцца аб зыходзе Лукашэнкі ад улады і (як умову зыходу) вырашыць лёс Беларусі ў карысьць сфэры ўплыву Масквы з гарантыямі бясьпекі для Эўразьвязу.

    На цяперашнім этапе гэта, аднак, немагчыма. Пуцін ніколі ня сядзе за стол перамоваў і не паспрыяе адыходу Лукашэнкі ад улады, калі будзе зразумела, што гэта робіцца пад уплывам патрабаваньняў вуліцы і беларускага рэвалюцыйнага народу. (Бо тут была б дэманстрацыя слабасьці Пуціна і небясьпечны прыклад для Расеі.) Таму на верасьнёўскім спатканьні ў Сочы Пуцін зноў купіў Лукашэнку за крэдыт у паўтары мільярды даляраў і паставіў задачу, каб за два месяцы Лукашэнка расправіўся з рэвалюцыяй.

    Група Газпрама-ФСБ (Каардынацыйная Рада і т. п.) атрымала поўную падтрымку і фінансаваньне Эўразьвязу, які пазыцыянуе яе як "беларускую апазыцыю". У Эўразьвязе актыўна і даволі бессаромна разыгрываюць службовую ролю С. Ціханоўскай. У каторы раз у гісторыі Беларусі Масква і Эўропа пачынаюць чарговую гульню вакол існаваньня і будучыні нашай краіны. Зараз ужо заяўлена нават пра апрацоўку беларускай эміграцыі і дыяспары з мэтай дэманстрацыі падтрымкі для прамаскоўскай газпрамаўскай "апазыцыі" (дзе Пуцін "мудры" і можа стаць "героем Беларусі").

    Чужое для Беларусі палітыканства гэтай прамаскоўскай групы відочнае і відавочнае. Але розум людзям зацямняе нясьцерпнае жаданьне адхіліць Лукашэнку ад улады. Гэтае жаданьне супадае з планамі і рыторыкай газпрамаўскай групы. Тут ўсе згодныя. Нашая беларуская палітыка накіраваная на ліквідацыю узурпатара і дыктатуры ўжо 26 гадоў. Тут поўнае адзінства на бліжняй мэце і дыямэтральнае разыходжаньне на бачаньні пэрспэктывы Беларусі.

    Народны пратэст завостраны перш за ўсё на адхіленьне Лукашэнкі ад улады. Пра тое, што будзе потым, мала хто думае і мала хто разумее. Пуцін думае. Газпрамаўская групоўка выконвае.

    Нашая беларуская палітычная пазыцыя і праграма дзеяньняў, якая шматкроць агучаная і паўтораная, -- усяроўна для людзей недасяжная, бо цяпер ў беларусаў начыста, абсалютна адсутнічаюць беларускія нацыянальныя сродкі масавай інфармацыі, як гэта, хоць абмежавана, але было ў першай палове 90-х (толькі стотысячная газэта "Свабода" І. Гермянчука і "Пагоня" М. Маркевіча што значылі!).

    Цяперашнія беларускія лібэральныя СМІ, а гэта ўсяго чатыры электронныя рэсурсы (ня лічачы другаснай "Н.Нівы") -- ўсе працуюць з-за мяжы, на замежныя сродкі і інфармацыйна некрытычна адлюстроўваюць у асноўным пуцінскую палітыку газпрамаўска-эфэсбоўскай групы (якая мімікрыруе пад беларускую), асьвятляюць палітычную містыфікацыю з Ціханоўскай, выдаюць маленькую хлусьню супраць хлусьні вялікай.

    Вядома, тут вялікая нацыянальная бяда. Сродкі масавай інфармацыі павінны быць свае, нацыянальныя, беларускія і свабодныя. Гэтага ў беларусаў цяпер амаль што няма.

    Сітуацыя небясьпечная, але не безнадзейная. Дрэнна тое, што за 26 гадоў рэжыму моцна разбурана беларуская нацыянальная палітычная супольнасьць. Тое, што засталося, -- альбо ў падпольлі, альбо ў турме, альбо ў эміграцыі.

    І другое -- беларускі народ, які паўстаў супраць варварства антыбеларускага рэжыму за вольную Беларусь, гэты народ знаходзіцца яшчэ у пачатку свайго нацыянальнага адраджэньня, на шляху да скансалідаванай беларускай нацыі. Наперадзе засваеньне галоўных каштоўнасьцяў нацыянальнага ўзроўню грамадзтва -- беларускай нацыянальнай сьведамасьці, беларускай мовы, беларускай гісторыі і рацыянальнага ўсьведамленьня небясьпекі з усходу для нацыянальнага існаваньня краіны. Калі гэтае засваеньне адбудзецца -- мы непераможныя. І сьветлая будучыня Беларусі абавязкова настане.

    Пытаньне ў часе. Хто выйграе час? Масква, якая спадзяецца на затуханьне рэвалюцыі і расправы над Беларусяй, ці наш народ, які хутка самаарганізуецца, вылучыць беларускую палітычную сілу, створыць структуры самакіраваньня і абарроны сябе, адновіць беларускае навучаньне дзяцей, зразумее агрэсіўную небясьпеку з Масквы, пачне вяртацца да сваёй мовы і шанаваць сваё, стане гатовым дзеля абароны сваёй дзяржавы і вольнай незалежнай яе разбудовы.

    Гэта магчыма хутка, бо ў час нацыянальных рэвалюцый усе працэсы рухаюцца з паскарэньнем. Але ж вядома, яно адбываецца не само сабой. Патрэбная нацыянальная праца беларускіх адраджэнцаў у гушчы сваіх людзей. Яна ўжо йдзе.

    Хутчэй і ў добры шлях! Масавыя мірныя пратэсты і дэманстрацыі расхістаюць рэжым і скансалідуюць нацыю. Ліквідацыя антыбеларускага рэжыму адбудзецца незваротна.