СОЙМУ БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ” І КАНСЭРВАТЫЎНА-ХРЫСЬЦІЯНСКАЙ ПАРТЫІ — БНФ.

Мусью...,

Я спасылаюся на ваша паведамленьне ад 2 верасьня 2005 г., у якім вы патрабуеце ад Эўракамісіі адмяніць яе рашэньне аб наданьні права на радыёперадачы на Беларусь па-расейску радыёстанцыі “Дойчэ Вэлле” і не фінансаваць гэтую дзейнасьць. Вы палічылі, што палітычнае рашэньне аб радыёперадачах на Беларусь на расейскай мове парушае фундамэнтальныя правы чалавека і дэмакратыю на Беларусі.

Эўракамісія сапраўды заключыла кантракт у рамках “Эўрапейскай Ініцыятывы на карысьць дэмакратыі і фундамэнтальных правоў” з Дойчэ Вэлле на перадачу штодня на расейскай і беларускай мовах на Беларусь. Мэтай Эўракамісіі ёсьць дазволіць беларускаму насельніцтву атрымліваць незалежную інфармацыю. Гэтая задача падзяляецца Эўрапарлямантам, які ў сваёй Рэзалюцыі аб палітычным становішчы і свабодзе СМІ на Беларусі ад 7 ліпеня 2005 г. заклікаў Эўракамісію забясьпечыць усю магчымую і неабходную падтрымку арганізацыі радыёвяшчаньня незалежных радыёпраграмаў на Беларусь.

Вяшчаньне гэтых праграмаў часткова на расейскай мове матывавана фактам, што расейшчына застаецца мовай вялікай часткі насельніцтва Беларусі і зьяўляецца адной з афіцыйных дзяржаўных моваў. Аднак, кантракт з Дойчэ Вэлле прадугледжвае таксама радыёвяшчаньне па-беларуску. Такім чынам, Эўракамісія ня ў стане задаволіць ваша патрабаваньне адклікаць сваё рашэньне і спыніць свой кантракт з Дойчэ Вэлле.

Прыміце, мусью..., запэўніваньні ў маёй высокай павазе.

Марыза Фэрнандэс Эстэбан, (Varisa Fernandez Esteban)

Адміністратар політыкі па аўдыя-візуальных мэдыях і СМІ, па правах дыгітальных СМІ, каардынатар справаў СМІ.

Эўрапейская Камісія — Генэральны Дырэктарат СМІ і Інфармацыйнае Таварыства.