РУСКІ ФАШЫЗМ

Прамаскоўскі Рэжым Лукашэнкі і Гэбэ і асабліва рэжым Пуціна шпаркімі крокамі ідуць да русіфікацыйнага фашызму. Гэта ўжо заўважылі нават на Захадзе, тыя хто ўмее бачыць рэальнасьць.

Ніжэй падаем матэрыял, які характэрна ілюструе праявы рускага фашызму ў Беларусі.

У Жодзіне невядомыя зьдзейсьнілі напад на кватэру актывістаў Лапіцкіх.

Напад адбыўся апоўначы. Распавядае Аляксей Лапіцкі:

Лапіцкі: “Сёньня каля нуля гадзінаў у шыбу былі кінутыя ёмістасьці з чорнай фарбай. Было два кідкі. Адзін у сярэдзіну акна, другі дакладна ўніз акна. Акно адразу вывалілася. Фарба запэцкала шыбу і вылілася на падваконьнік. Была тэрмінова выкліканая міліцыя. Я і жонка выскачылі на двор. Я абабег вакол дому — нікога не заўважыў. Але ля першага пад'езду былі суб'екты, мы іх затрымалі. Пад'ехала міліцыя, пачала рабіць апытаньні, фатаграфавалі, быў экспэрт міліцыі”.

Што думаюць пра здарэньне жодзінскія міліцыянты? Гаворыць супрацоўнік аддзелу дазнаньня Вячаслаў Навадворскі:

Навадворскі: “З боку міліцыі праводзіцца праверка па гэтым факце. Сур'ёзная праверка. Падключаны ўсе службы. Працуем. Пакуль я нічога на гэты конт сказаць не магу”.

Гэта ўжо трэці напад на кватэру Лапіцкіх за апошні тыдзень. 18 кастрычніка вокны іх кватэры былі закіданыя яйкамі з чырвона-карычневай фарбай. Мінулай ноччу кватэра была абстраляна, паводле спадара Лапіцкага, з пнэўматычнай зброі. Сям'я Лапіцкіх зьвязвае гэтыя дзеяньні невядомых найперш зь нядаўняй перамогай у канфлікце з Жодзінскім гарвыканкамам, які тычыўся патрабаваньня беларускамоўнага навучаньня для 9-гадовага Янкі Лапіцкага. Гаворыць Аляксей Лапіцкі:

Лапіцкі: “17 кастрычніка ён пачаў афіцыйна хадзіць у школу. А 18-га адбыўся напад. Камусьці вельмі не спадабалася атрыманая ў Жодзіне перамога і што ў нас ад гэтага быў добры настрой. Падобнае адбывалася ў 2000 годзе. Гэтым займалася групоўка БРСМ-РНЕ, як мы іх называем, бо там былі вядомыя асобы, якія ладзілі правакацыі ў часе Маршу Свабоды ў Жодзіне”.

Міхаіл Стэльмак, Радыё “Свабода”