ПРЭЗЭНТАЦЫЯ
У сваіх працах М. Лапіцкі наглядна і доказна паказаў як руская праваслаўная царква выконвала русіфікацыйную палітычную функцыю Масквы на Беларусі. Маскоўскае праваслаўе сілком і ў абход усіх нормаў права скарыстала акупацыю Беларусі і парвала кананічную сувязь беларускага (літоўскага) праваслаўя з грэчаскім Канстантынопалем. Рускае праваслаўе разам з маскоўскай ардой захапіла беларускую кананічную тэрыторыю ў ВКЛ. Расейская царква ўвесь час праводзіла на Беларусі жорсткую і лжывую русіфікатарскую палітыку, старалася зьвязаць духоўнае існаваньне Беларусі з дэспатычнай Расеяй. Але тым часам, як паказаў М. Лапіцкі, рускае праваслаўе і цяперашняя РПЦ ёсьць, фактычна, нелегальная (нелегітымная) царква на Беларусі. Ніякага права на існаваньне тут, на беларускай зямлі, яна ня мае.
На прэзэнтацыі выступаў доктар Юры Гарбінскі, кіраўнік БІНІМ Вітаўт Кіпель, кіраўнік БАЗА Антон Шукелойць, і інш., сваякі і сябры айца Лапіцкага.
Юры Гарбінскі і Зянон Пазьняк
30 кастрычніка 2005 г.
Тамаш Ракса