ХЛУСЬНЯ ЯК НОРМА ПАВОДЗІНАЎ

У Маскве днямі зноў бываліся дзеячы Эўразьвязу. Найбольш гаваркая зь іх сакратарка па замежных сувязях Бэніта Фэрэра-Вальднэр (беларусы ўжо выступілі з патрабаваньнем паслаць у адстаўку гэтую аўстрыйскую немку за русіфікатарскую дзейнасьць). Бэніта зноў публічна заклікала “дэмакратычную Расею падштурхваць кіраўніцтва Беларусі да дэмакратызацыі”. Слухаеш гэтую лухту і думаеш: няўжо эўрачыноўнікі сапраўды не разумеюць, у чым справа і што за дэмакратыя ў РФ? А можа яны так прыкідваюцца за нафту, газ ды тлусты хабар, што цячэ праз падстаўныя банкі ў іхныя сямейныя бюджэты? З часам ўся гэтая брудная брусэльска-крамлёўская гульня раскрыецца. А покуль што 10 лістапада ўдзельнік Бэнітавай дэлегацыі Строў (міністар замежных сувязяў Брытаніі) па дарозе з Масквы ў Ірак спыніўся ў сталіцы Іарданіі Амане. Учора ўвечары там адбыліся тэрарыстычныя выбухі, загінула і паранена шмат людзей. Ведаеце, што сказаў Строў, прадстаўнік краіны, дзе ў ліпені адбылося нешта падобнае на аманскую трагедыю? Абласканы ў Крамлі брытанец Строў залапатаў у тэлекамэру: “Тэрарысты твораць гэта па ўсім сьвеце. Вось і Расея ў нядаўнім часе атрымала магутныя ўдары ад тэрарыстаў. Яна змагаецца з намі супраць тэрарызму...”. Што, Строў ня ведае таго, што ведае ўжо ўвесь сьвет? — жылыя дамы ў Маскве і Валгадонску падрывала ФСБ (людзі за руку схапілі лубянцаў), у Беслане ФСБ “вызваляла” дзяцей, палячы іх з агнямётаў і страляючы ў іх з танкавых гарматаў і г.д. Маразм і прадажнасьць заходняга эстэблішмэнту вядуць заходні сьвет ад адной катастрофы да другой. А лібэральная мішура працягвае расказваць свае прамаскоўскія байкі.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ