ШРОДЭР ЗАСЬВЯЦІЎСЯ

13 сьнежня 2005 г. Нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung” паведамляе пра рэакцыю нямецкіх палітычных элітаў на прызначэньне Шродэра дырэктарам савета акцыянэраў Паўночна-эўрапейскага (на самай справе: расейска-нямецкага) газаправоду. Прэзыдэнт Бундэстагу Норбэрт Лямбэрт заявіў: “Я не магу сабе ўявіць, каб нямецкі кіраўнік ураду так хутка і зусім ня маючы інстынкту пачаў паводзіць сабе такім чынам, што можа ўзьнікнуць думка аб супадзеньні ягонай палітычнай дзейнасьці з ягонымі ўласнымі эканамічнымі інтарэсамі”. Апазыцыя ў Бундэстагу адкрыта запатрабавала ад Шродэра, каб ён адмовіўся ад прыбыльнага месца. З крытыкай паводзінаў Шродэра выступілі некалькі фэдэральных суддзяў. Прэмьер зямлі Ніжняя Саксонія Хрысьціян Вульф заклікаў Шродэра адмовіцца ад газаправоднага месца: “Бо інакш паўстане ўражаньне, што йдзецца пра ўзнагароду за ягоную падтрымку праекту газаправоду. Шродэр сваімі паводзінамі нанёс вялікую шкоду аўтарытэту нямецкай палітыкі”.

Наш камэнтар: Гэтыя выказваньні і гэтыя думкі друкуюць сёньня практычна ўсе нямецкія выданьні, радыё і тэлевізія перадаюць іх у першых радках навінаў і камэнтароў. (Расейскія СМІ маўчаць, як вады ў рот набраўшы). Падобна, што адзін Шродэр не разумее яшчэ, у якую пастку ён патрапіў, у якім непрывабным сьвятле выставіў сабе. Так адбываецца з палітыкамі, якія на працягу гадоў былі ў васальнай залежнасьці ад чужых палітычных цэнтраў і дзейнічалі выключна ў чужых (антынацыянальных) палітычных і эканамічных інтарэсах. Пагадзіцеся, Шродэр даўно ўжо стаў падобны на мясцовых вінцучкоў-лебедько-мілінкевічаў-калякіных, якія танцуюць пад маскоўскую дудку. Можна б запярэчыць: маўляў, сваім халуйствам Шродэр гарантаваў забесьпячэньне Нямеччыны энэрганосьбітамі з Расеі, наладжваў добрыя стасункі з Масквой. Прадаючы сабе на палітычнай панэлі, выконваючы маскоўскія праекты, гэты бэрлінскі вінцучок, мабыць, сапраўды думаў, што творыць усё гэта “на благо” сваёй ФРГ. Але раптам немцы ўбачылі вынікі гэтай прадажніцкай прамаскоўскай палітыкі: поўную залежнасьць сваёй краіны ад расейскіх газу і нафты (у Крамлі дастаткова закруціць вэнціль і Нямеччына ўпадзе на калені праз пару сутак), востры канфлікт з суседнімі краінамі і самае галоўнае — карупцыю ў вышэйшым эшалёне ўлады. Мяркуем, што наперадзе цікавыя падзеі. Гэта на шродэрах трымаліся ворагі Беларусі гансвікі, якія хаваюцца цяпер ў кусты.

Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ