ЗЛАЧЫНЦЫ БЕСЛАНУ ХАВАЮЦЦА АД АДКАЗНАСЬЦІ

На паседжаньні Вярхоўнага суда Паўночнай Асэціі 13 сьнежня 20 жанчынаў (маці дзяцей, забітых у Беслане эсэсаўцамі ФСБ) заявілі, што не пакінуць залу суда, пакуль у суд ня зьявяцца і не дадуць паказаньні дзьве ключавыя асобы трагедыі. Маюцца на ўвазе паўночнаасэцінскі начальнік ФСБ Андрэяў і паўночнаасэцінскі прэзыдэнт Дзасохаў (абодва ўжо былыя), якія намінальна былі кіраўнікамі штабу па “вызваленьні закладнікаў у Беслане”. Масква на працягу ўсяго сьледства і суда ўпарта адмаўлялася выставіць гэтых каронных сьведкаў. Зразумела, што загад на забойства сотняў дзяцей з агнямётаў і танкавых гарматаў аддалі не мясцовыя попкі-выканаўцы. Загад аддаў іхны галоўны пахан Пуцін (які быў старшынём “выратавальнага штабу” у Маскве). Але крамлёўцы разумеюць, што пасьля зьяўленьня ў судзе мясцовых начальнікаў наступная чарга на крымінальную адказнасьць — за самым Пуціным. Разумеюць гэта й бесланскія жанчыны, і ўвесь асэцінскі народ, які ўбачыў ўвесь жах расейскай імпэрскай банды.

Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ