БЕЗДАПАМОЖНАЕ ГРАМАДЗТВА

16 сьнежня 2005 г. Брытанская газэта “Guardian” паведамляе пра забойства ў Лёндане. Ахвяра — 49-гадовы мэнэджэр Джон Монктан. У ягоны дом уварваліся двое чорных бандытаў, затаўклі яго на сьмерць, цяжка паранілі жонку. Камандваў акцыяй 24-гадовы Д. Хэнсан. Нягледзячы на юны ўзрост, ён мае ўжо вялікі паслужны сьпіс злачынстваў. У 1998 г. яго асудзілі на 12 гадоў турмы за пакушэньне на забойства (біў, але не дабіў чалавека). “За ўзорныя паводзіны” нэгрыцянскага героя вызвалілі датэрмінова. Ён адразу пайшоў біць і забіваць.

Наш камэнтар: Такія паведамленьні рэгулярна, штодня зьяўляюцца ў заходнім друку. Забойцаў нават адпускаюць з турмаў на 3-дзённы “адпачынак”, і яны пасьпяваюць пазабіваць часам цэлыя семьі. Піск пратэсту, які падае часам заходняе грамадзтва супраць гэтага абсурду, ня чуюць кіруючыя палітыкі (бо іх і іхных дзяцей, іхныя дамы добра ахоўваюцца паліцыяй і спэцслужбамі). Забясьпечыўшы грамадзянам стабільны заробак і даволі высокі ўзровень жыцьця, заходні эстэблішмэнт займаецца “больш сур'ёзнымі справамі” — дзеліць грошы Эўразьвязу, арганізоўвае з “братняй, дэмакратычнай Расеяй” падзел сфэраў уплыву ў Эўропе і сьвеце, аддаючы за газ і нафту маскоўскаму монстру беларускі, украінскі, чачэнскі народы. Вось нядаўна гэтыя выгадніцкія дзеячы загрузілі расейскай нафтай калясальныя сховішчы паблізу Лёндана (паклапаціліся нібыта пра сваю дзяржаўную бясьпеку). А потым прайшлі чуткі, што павінны ўрэшце ўпасьці шалёныя цэны на расейскую нафту, упасьці рэзка — да 40 доляраў за барэль. Для “братняй Расеі” гэта б азначала сур'ёзны каляпс. 11 сьнежня выбухнулі і загарэліся згаданыя сховішчы паблізу Лёндану, а таксама вялікі хімічны камбінат у Нямеччыне. Такіх выбухаў і пажараў на Захадзе не было з часоў Другой сусьветнай вайны. А палітыкі, спэцслужбы і паліцыя ў адзін голас бубняць пра “выпадак” і нават ня згадваюць пра расейскі сьлед, пра нармальнае ў такой сітуацыі пытаньне — “а каму гэта ўсё выгадна?”. Ня могучы абараніць ад забойцаў уласных грамадзянаў (бо трэба ж бараніць правы забойцы), заходнія палітэліты ня здольныя абараніць свае краіны ад расейскага забойцы (бо трэба купіць у яго нафты і газу). Дзікае па сваёй замкнёнасьці кола, невылечная сьлепата.

Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ