ВІНШАВАНЬНЕ СА СЬВЯТАМ

Дарагія беларусы, дарагія фронтаўцы! Віншую вас зь вялікім сьвятам усіх хрысьціянаў Нараджэньнем Хрыстовым! Зычу нам моцы духоўнай ў абароне Беларусі, такой моцы, якую ўсім паказаў Хрыстос. Няхай найвышэйшая справядлівасьць запануе ў душах нашых беларускіх людзей, няхай адчуюць сілу праўды, якая зробіць нас непераможнымі, каб гучэў наш вольны Беларускі гімн, каб адрадзілася наша Айчына!

Зянон Пазьняк