РАСЕЙЦЫ ЗЬНІШЧАЮЦЬ ДЗЯЦЕЙ

24 сьнежня 2005 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” паведамляе пра драму, якая разгортваецца ў Чачэніі. Урэшце бацькі атручаных чачэнскіх дзяўчынак (іх ужо больш за 80 у чачэнскіх шпіталях) дамагліся адэкватнай мэдэкспэртызы ў суседнім Дагэстане. Кіраўнік хімічнай лябараторыі бюро судмэдэкспэртызы Дагестану Мумінат Раджабава паведаміла вынікі экспэртызы. У крыві пацярпелых знойдзены эціленглікол — моцнае атрутнае рэчыва, якое выклікае псіхічныя растройствы і можа забіць чалавека. Адразу ж мабілізаваліся асобы, якія прадстаўляюць цяперашні рэжым у Чачэніі. Галоўны нарколяг Чачэніі Муса Далсаеў заявіў, што ў пацыентаў назіраецца “псэўдаастматычны сіндром псіхагеннага паходжаньня”.

Наш камэнтар: Гэта не сіндром псэўдаастматычны, а аналітык — падкуплены злачынцамі псэўдамэдык. Па расейскіх тэлеканалах гэты “нарколяг” яшчэ сыпаў закручанымі тэрмінамі з лацінскімі і грэцкімі каранямі. Прамаскоўскі калябарант у белым халаце рабіў усё, каб людзі не зразумелі галоўнага — што дзяцей зьверскім і злачынным спосабам атруцілі расейскія акупанты. Што галоўная іхная задача — зьнішчэньне чачэнскай моладзі, нацыянальнай будучыні. Трэба прызнаць, што чачэнскі народ ня будзе дзесяцігоддзямі чакаць выніку якога-небудзь эўрапейскага трыбуналу, а ўжо цяпер будзе справядліва караць расейскіх акупантаў-забойцаў.

Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ