МЗС ВЫКОНВАЕ АКУПАНЦКУЮ ПАЛІТЫКУ

26 сьнежня 2005 г. Бэльгійская газэта "De Standaard" падае рэпартаж з Лівіі. У 1999 г. лівійскія ўлады арыштавалі пяцёх баўгарскіх мэдсёстраў і аднаго палестынскага лекара. Іх абвінавацілі ў тым, што яны паспрыялі пашырэньню ВІЧ-інфэкцыі сярод дзяцей, пацыентаў клінікі, у якой працавалі. Суд прыгаварыў іх да сьмяротнага пакараньня. На працягу ўсіх гэтых гадоў баўгарскія ўлады адчайна змагаліся за апраўданьне і вызваленьне сваіх грамадзянак (самы мэдсёстры даказвалі, што прычынай няшчасьця былі антысанітарныя ўмовы ў клініцы). Баўгары мабілізавалі на абарону мэдсёстраў усе міжнародныя арганізацыі і шэраг уплывовых асобаў у мусульманскім сьвеце. Яны гатовыя стварыць спэцыяльны грашовы фонд дзеля кампэнсацыі ахвярам. Нядаўна лівійскі суд адмяніў сьмяротны прысуд, будзе перагляд справы.

Наш камэнтар: Ва ўсім сьвеце дзяржавы абараняюць сваіх грамадзянаў. Бывае нават высылаюць авіяносцы і вайсковыя кантынгэнты, каб выручыць сваіх. Ня кажам ужо пра дыпляматычныя ініцыятывы. Чыноўнік сапраўды служыць грамадзтву. А па БТ прагучала нядаўна пыхлівая інфармацыя з МЗС РБ: "У нас очень высокий уровень подготовки кадров. 90% наших дипломатов закончили дипломатическую академию в Москве..." Памятаем, што раней згаданая кантора называлася МІМО і пладзіла гэбоўскія кадры, якія потым паслухмяна выконвалі крамлёўскую волю на ўсіх шыротах, правакавалі войны і канфлікты, актыўна займаліся гандлем зброяй і выведкай. Ад гэтых "московскіх выпускнічков" дапамогі за мяжой беларус не дачакаецца. Чужынская агентура, якая атабарылася ў структурах важнейшага міністэрства РБ, выконвае іншыя функцыі: дыскрэдытацыі Беларусі, нашай культуры, мовы і народу на міжнароднай арэне, усхваленьня шклоўскай калгаснай тыраніі, халуйскай падтрымкі ўсіх ганебных ініцыятываў Масквы, выкананьня маскоўскіх загадаў па рэалізацыі і прыкрыцьцю ўсіх злачынных праектаў па нелегальнаму гандлю зброяй і падтрымцы дыктатарскіх рэжымаў. У прынцыпе дагэтуль няма такой зьявы, як "беларуская дыпляматыя". Дастаткова паглядзець на твары гэтай публікі, паслухаць гэтых "дыпляматаў". Вечна так ня будзе, беларускі народ абавязкава ачысьціць гэтую аўгіеву стайню і наладзіць нармальнае функцыянаваньне сапраўды беларускай дыпляматычнай службы, якая будзе бараніць нашы нацыянальныя інтарэсы, нашых грамадзянаў, а не прыхамаці паганай маскоўскай арды.

Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ