ЧАРГОВАЕ ЗЛАЧЫНСТВА ЛУКАШЭНКІ СУПРАЦЬ НАРОДА

29 сьнежня афіцыйна распачалася кампанія збору подпісаў за прэтэндэнтаў на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2006 г. Незаконны прэтэндэнт Лукашэнка зрабіў першы рэклямны крок. Звычайна ў такой сітуацыі прэтэндэнт робіць альбо абяцае зрабіць нешта для грамадзянаў сваёй краіны. Але згаданы прэтэндэнт — як вядома, арыгінал. Ён выступіў з абяцанкамі ў адрас зусім іншага электарату. А менавіта падпісаў "указ" аб пагадненьні з Расеяй аб запесьпячэньні роўных правоў грамадзянам "союзного государства". Цяпер расейцы могуць езьдзіць, мігрыраваць, сяліцца і жыць на тэрыторыі Беларусі, як грамадзяне Беларусі. Беларусы нібыта атрымліваюць такое ж права на тэрыторыі РФ. Але навошта беларусам гэтая паперка, нас не 150 мільёнаў і мы не зьбіраемся акупаваць Расею. Ужо да паўтара мільёнаў беларускіх рабоў працуюць на прасторах РФ, разарваны тысячы семьяў, нашых людзей рабуюць, бьюць і забіваюць. Цяпер расейскія забойцы будуць абгрунтоўваць свае дзеяньні "афіцыйным дакумэнтам" ад прэтэндэнта. Расейская арда атрымала ад рэжыму афіцыйнае запрашэньне запаўняць сабой нашу беларускую зямлю. Але як толькі ўсталюецца народная улада ў Беларусі, усё антыбеларускае лукашысцкае заканадаўства будзе ліквідаванае. Расейцам гэта таксама не пашкодзіць мець на ўвазе.

Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ