ГОДНАСЬЦЬ І СПРАВЯДЛІВАСЬЦЬ

Паважаныя землякі! Дарагія беларусы!

Віншую ўсіх з Новым Годам! Няхай гэты год стане шчасьлівым для нашай дарагой Бацькаўшчыны! Няхай прынясе нам волю і росквіт нашай культуры, умацуе дабрабыт нашага народа.

Зычу нам добрых пераменаў, што забясьпечылі б усім павагу і моцнасьць асобы, справядлівы парадак у нашай краіне, каб кожны беларус пачуўся і стаў гаспадаром сваёй Бацькаўшчыны, каб мелі свой дом, каб паважалася годнасьць, слова і думкі чалавека і каб жыцьцё нам прыносіла радасьць, каб гучэла наша беларуская песьня і мова і, як некалі, вярнулася б наша магутнасьць, шанаваньньне й павага ў сьвеце!

Будзьма ж добрымі адзін да аднаго, будзьма салідарнымі ў супольных справах на росквіт і гонар дарагой Беларусі!

Зянон Пазьняк