У ГОМЕЛІ ЗАТРЫМАЛІ КАМУНІСТА, ЯКІ РАСКІДВАЎ УЛЁТКІ ПРА МІЛІНКЕВІЧА

Сёньня ў Гомелі апоўдні міліцыяй быў затрыманы актывіст Партыі Камуністаў Беларускай Анатоль Ільінчык.

Актывіст быў затрыманы, калі ён у шматпавярховых дамах на вуліцы Малайчука раскладваў ў паштовыя скрыні газэту "Товарищ" і ўлёткі пра Кангрэс дэмакратычных сілаў і адзінага кандыдата ад аб'яднанай апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары Аляксандра Мілінкевіча.

У пастарунку спадара Ільінчыка трымалі больш за тры гадзіны. У яго сканфіскавалі каля дзесятка ўлётак і ўзялі тлумачэньні. Газэту "Товарищ" камуністу вярнулі. Асабліва міліцыянтаў цікавіла тое, чаму паводле выходных дадзеных, улёткі надрукаваны ў суседняй Расеі.

Радыё Свабода, 31.12.2005.

Наш каментар: Вельмі красамоўную інфармацыю дало радыё, усё тут відаць, як у кроплі вады, што гэта за публіка і што гэта за Мілінкевіч з "дземакраціяй": езьдзяць у Маскву па ўказаньні і грошы, улёткі друкуюць у Расеі (якой, кроў з носу, трэба захаваць Лукашэнку) і агітуе за ўсё камуніст з антыбеларускай газэткай “Товарішч”. Кампанія "не велька, але бардзо пожондна"

Тамаш Ракса, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ