ЛУБЯНСКАЯ ВАЙНА

6 студзеня 2006 г. Аўстрыйская газэта "Die Presse" піша пра серыю тэрарыстычных актаў апошніх дзён у Іраку. Учора быў самы крывавы дзень за шэраг апошніх месяцаў. Выбухі адбыліся каля паліцэйскага ўчастку ў Рамадзі і каля шыіцкай сьвятыні ў Кэрбале. У Багдадзе і Наджафе загінулі 7 амэрыканскіх вайскоўцаў. Разам колькасьць забітых — 120 асобаў, сотні людзей паранены. Аналітыкі зьвязваюць гэтую вайну тэрору з нядаўнімі парляманцкімі выбарамі, што адбыліся ў Іраку 15 сьнежня летась.

Наш камэнтар: Дык чаму ж гэтая ўспышка гвалту і забойстваў не пачалася адразу пасьля 15 сьнежня? Чаму эўрапейскія і амэрыканскія СМІ ходзяць па крузе, як асёл з завязанымі вачыма? З апошняга дня 2005 г. па сёньняшні дзень тэрырасты выйшлі на вуліцы гаротнай краіны, каб забіць як мага больш людзей. Заўчора расстралялі і спалілі цэлую калёну бэнзавозаў каля Багдаду. Нармальны аналітык спытаў бы: а што адбывалася ў гэтыя дні ў Эўропе? А адбывалася там усе гэтыя дні паралельна з ірацкімі забойствамі энэргетычная вайна Расеі супраць Украіны. РФ спрабавала прадэманстраваць усяму Захаду, што без сібірскіх энэрганосьбітаў ім усім капут. У тыя ж дні лубянская банда аддала загад на актывізацыю тэрарыстычных атакаў на людзей і аб'екты ў Іраку, арганізавала адначасовую агрэсію на Усходзе рукамі сваёй агентуры. Бо пакуль у Іраку будзе хаос і панаваньне сьмерці, Масква будзе стрыгчы нафтавыя купоны. Калі ўжо заходнікі ўрэшце ўбачаць сутнасьць гэтай расейскай тэрарыстычнай вайны супраць цывілізацыі, супраць усяго чалавецтва?

Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ