“УДІВІТЕЛЬНОЕ РЯДОМ”

14 студзеня 2006 г. Славацкая газэта "Novy Cas" паведамляе пра чарговую аварыю на поўдні Расеі, дзе цягнік сутыкнуўся з аўтобусам і загінула 21 асоба. Побач з гэтым паведамленьнем тытулы аб катастрофах у Саудаўскай Аравіі і Бангладэш.

Наш камэнтар: Няшчасныя выпадкі бываюць ва ўсіх краінах, нават у найбольш высокаразьвітых. Але ўжо нават само расейскае начальства прызнала, што галоўнай прычынай апошняй аварыі ў Краснадарскім краі стаў поўны развал тэхнічнага забесьпячэньня дарог, асабліва на правінцыі. У гэтым Расея лідыруе разам з такімі рэкардсмэнамі па галечы і адсталасьці, як Бангладэш. Дастаткова ад'ехаць кілёмэтраў на 150-200 ад Масквы і вы ўбачыце навуковую фантастыку. Нібыта вас занесла некуды машына часу, толькі не наперад, а ў далёкую мінуўшчыну. Здаецца, што на пыльных дарогах Уладзімірскай і Яраслаўскай вобласьцяў яшчэ не астылі сьляды татара-мангольскіх полчышчаў. Там езьдзяць дапатопныя электрычкі, на якіх Ленін уцякаў у Фінляндыю ў 1917 г. У Цьверскай вобласьці пахілены амаль усе слупы электралініяў, некаторыя завалены проста на дарогу. Калдобіны і прорвы, разьбітыя ліхтары і пашарпаныя вакзалы — і гэта ў суседніх з Масквой рэгіёнах. А чым далей, тым страшней. І так на працягу тысячаў кілёмэтраў, на неабсяжных праторах маскоўскага рэйха! І вось гэтае імпэрскае галадранства спрабуе захапіць, зжэрці нашу дарагую эўрапейскую Беларусь. Пра гэта думаеш, аглядаючы маскоўскую тундру.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ