ЗВЫЧАЙНЫ ЛІБЭРАЛІЗМ

19 студзеня 2006 г. Швэдская газэта "Svenska Dagbladet" піша пра пратэст, выказаны кіраўніцтвам Ісламскай Канфэрэнцыі, міжнароднай арганізацыі, якая абьядноўвае 53 краіны. Мусульманская эліта пратэстуе супраць публікацыі зьдзеклівых карыкатураў на прарока Магамэта ў нарвэжскім хрысьціянскім часопісе "Magazinet". Рэдакцыя (як заўсёды бывае ў такіх выпадках) спасылаецца на "свабоду слова" і недапушчэньне вырашэньня міжрэлігійных дыскусіяў гвалтоўнымі мэтадамі.

Наш камэнтар: Нарвэжскія правакатары кпяць з чужых сьвятыняў, але ведаюць, чаго можна чакаць ад мусульманаў за такія агідныя дзеяньні. Расперазаныя ідалапаклоньнікі нібыта "свабоды слова" рэгулярна наладжваюць ва ўсім сьвеце таксама публічныя акты блюзьнерства ў адносінах і да хрысьціянскіх сьвятыняў. То ў Нью Ёрку выставяць выяву Мадоны, выкананую з слановых экскрэмэнтаў, то паставяць спэктакль (у тым жа Нью-Ёрку) у якім Хрыстос і апосталы паказаныя на сцэне як група гомасэксуалістаў. У адказ на пратэсты вернікаў і людзей, у якіх нармальна з галавой і сумленьнем, вычварэнцы паўтараюць пра "правы чалавека" (даўно ўжо перакручаныя на правы збачэнства і ўсялякай гнюснасьці). У краінах мусульманскай традыцыі вычварэнцы, аднак, баяцца вычварацца над рэлігійнымі сьвятынямі, бо ведаюць, што ня маюць шанца нават дажыць да суда. А ў Беларусі колькі гадоў таму падчас гастроляў нейкай тандэтнай нямецкай трупы нашы гледачы цярпліва глядзелі, як на сцэне ганьбілася Біблія. Ніхто нават ня сьвіснуў, усе ацэньвалі "эстэтычныя якасьці" "штюк'і". Якая нізкасьць! Але прыйдзе час — усё пераменіцца. Беларускі народ і сапраўдная Беларуская дзяржава не дапусьцяць на сваёй зямлі зьдзеку збачэнцаў.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ