ЁРНІЦТВА НЕМЦАЎ У БЕЛАРУСІ

28 студзеня 2006 г. Нямецкая газэта "Der Spiegel" паведамляе пра мемарыяльныя мерапрыемствы, што прайшлі ўчора ў Бундэстагу на Дзень памяці ахвяраў галакосту. Была хвіліна маўчаньня, дэпутаты стаялі, апусьціўшы галовы. Прэзыдэнт Бундэстагу Ламэрт у сваёй прамове заклікаў да супраціву любой форме антысэмітызму і расізму.

Наш камэнтар: Усё было ўрачыста і велічна. Толькі вось наколькі шчыра? Ці сапраўды нямецкі эстэблішмэнт ачысьціўся ад гітлерскай спадчыны, ці сапраўды гатовы да супраціва злу? Мы добра памятаем шэраг нямецкіх гастралёраў. Русісты па адукацыі, яны курыравалі культурныя пытаньні ў менскай амбасадзе ФРГ, а час ад часу ў размовах з беларускімі патрыётамі высьмейвалі нашу мову і культуру, з нахабнымі ўсьмешачкамі зазывалі "улівацца ў вялікую Расею". Пару гадоў таму амбасадар ФРГ Фрык наведаў Курапаты і выступіў там з фашыстоўскай, беларусаненавісьніцкай прамовай. Сказаў, што "беларусы павінны ўзяць на сабе адказнасьць за адмоўныя старонкі гісторыі СССР". Бэрлінскі дыплямат з манерамі штурмбанфюрэра казаў пра гэта на магілах тысячаў беларускіх ахвяраў расейска-савецкага тэрору супраць нашага народу і зноў нахабна ўсьміхаўся. На лісты пратэстаў, якія беларускія патрыёты паслалі ў амбасаду ФРГ, Бундэстаг і МЗС ФРГ, адказу не было ніякага. У эсэсаўцаў гэта называлася — "abgemacht" ("усё зроблена"). І справа ня толькі ў лексіцы і паводзінах нямецкіх дзяржпрадстаўнікоў на мэмарыяльных мерапрыемствах. Мы бачым іхную антыбеларускую палітыку, іхны хаўрус з Масквой, мэтай якога ёсьць ліквідацыя Беларускай дзяржавы і накіраваньне мільёнаў беларускіх рабоў у Сібір, дзе яны павінны пампаваць нафту і газ для Нямеччыны. Няма веры крывадушным нямецкім дыпляматам, хаўрусьнікам гэбоўскай Масквы.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ