ГЕНАЦЫД Ў ГРУЗІІ

2 лютага амбасадар Грузіі пры ААН Рэваз Адалія выступіў з абвінавачваньнямі ў бок Расеі. Ён заявіў, што Расея праводзіць на тэрыторыі Абхазіі генацыд грузінскага народу і этнічныя чысткі, у выніку чаго з Абхазіі былі выгнаны 300 тысячаў грузінскага насельніцтва, а 10 тысячаў грузінаў былі забітыя. Грузінскі прадстаўнік заклікаў ААН замяніць сваім вайсковым кантынгентам цяперашніх расейскіх "міратворцаў", якія займаюцца генацыдам. Ён паведаміў таксама, што 28-29 студзеня ў Сухумі на расейскія грошы і па маскоўскім сцэнары адбыўся "зьезд" 16 этнічных групаў, якія выказалі падтрымку абхазкага рэжыму і палітыцы Масквы. Расейскія акупанты працягваюць палітыку разбурэньня грузінскай незалежнай дзяржавы.

Алесь Базан