ВАЙНА ЎЖО ПАЧАЛАСЯ

8 лютага 2006 г. Партугальская газэта "Diario de Noticias" піша пра завяршэньне судовага працэсу над адным з ваяўнічых імамаў Вялікай Брытаніі. 47-гадовы эгіпцянін (з брытанскім пашпартам) Абу Хамза аль-Масры атрымаў прысуд у 7 гадоў турмы за распальваньне рэлігійнай нянавісьці і заклікі да забойстваў і гвалту. Ён "прапаведваў" на працягу шэрагу гадоў у адной з лёнданскіх мячэцяў, усё заклікаў да зьнішчэньня Брытаніі, усхваляў тэракты і "герояў", якія падрываюцца разам з заходнікамі. У студзені 2003 г. улады зачынілі гэтую мячэць. Ваяўнічы імам пачаў зьбіраць натоўпы і "прапаведваць" на вуліцы. І рабіў гэта роўна год (бо "правы чалавека"), пакуль яго не арыштавалі на пачатку 2004 г.

Наш камэнтар: Захад на працягу дзесяцігоддзяў паводзіў сабе інфантыльна. Захад не хацеў "паступіцца прынцыпамі", паглядзець цьвярозымі вачыма на рэчаіснасьць, на жудасную пагрозу, якая магутнела не за морам, не ў чужой краіне, а ўнутры, у цэнтры буйных брытанскіх гарадоў і самой сталіцы. Калі б такую прапаганду праводзілі б заходнія эмісары ў мусульманскіх краінах (уявім сабе гэтую фантастычную карціну), то яны не дажылі б да раніцы. А ў лібэральнай Эўропе "усё можна, усё дазволена". Можна і ў мячэці да забойстваў заклікаць, і ў газэце на мусульманскія сьвятыні блюзьнерыць. Бязьмежная распярэзанасьць, культ выраджэнскіх антыкаштоўнасьцяў, бязбожнасьць, самазамілаванасьць, самаўпэўненасьць і поўная безадказнасьць заходняга грамадзтва прывялі да глыбокага крызісу, да вострага сутыкненьня цывілізацыяў. На вуліцах эўрапейскіх гарадоў пачынаецца антыэўрапейская вайна, а мясцовае грамадзтва ўсё ня можа скеміць: што ж гэта адбываецца? Яно па інэрцыі занятае выроўніваньнем правоў гомасэксуалістаў і іншых збачэнцаў з нармальнымі людзьмі, ня хоча працаваць на сабе, патрабуе новых і новых рабоў з былых калёніяў. Экзатычныя рабы павінны закатваць асфальт, укалываць на фабрыках і будоўлях, зьбіраць сьмецьце. Пад крывадушным лёзунгам "хатняга каляніялізму" Захад хацеў бы жыць яшчэ камфортней і весялей. Ды не атрымалася. Усё гэта ёсьць сур'ёзная лекцыя для народаў Цэнтральнай Эўропы, якія вырваліся з саўдэпаўскай імпэрыі. Трэба памятаць і беларусам, што ў сваёй краіне, ва ўласным нацыянальным доме трэба жыць сваім розумам, прыязна прымаць гасьцей, але не дазваляць запаўняць свой дом чужынцам.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ