ДЭМАНСТРАЦЫЯ СІЛЫ

6 лютага хваля мусульманскіх пратэстаў дасягнула Брусэля. Дзесяткі тысячаў мужчынаў (туркі, арабы, пакістанцы) вырасьлі нібыта з-пад зямлі і магутнай лавінай запоўнілі сабой галоўны праспэкт эўрасталіцы. У інтэрвію журналістам яны казалі, што акцыю ніхто не рыхтаваў, яны "проста патэлефанавалі адзін адному па мабільных тэлефонах і запрасілі сяброў на дэманстрацыю". Вось ужо да чаго дажыў стары кантынэнт пад кіраўніцтвам сацыялістаў-лібэралаў. Яны хацелі ня проста забясьпечыць сабе таннай працоўнай сілай з былых калёніяў ды таннымі паслухмянымі прыслужнікамі, але яшчэ й рэгулярна кпіць з іхніх рэлігійных пачуцьцяў і духоўных каштоўнасьцяў ("свабода слова"). Але не атрымалася, працоўная сіла і прыслужнікі сурова нагадваюць Эўропе пра адказнасьць за свабоду і пра адказнасьць за слова. Гледзячы на ўсё гэта, ня верыцца, што стагоддзямі эўрапейскія народы бараніліся ад нашэсьцяў чужынцаў з Афрыкі і Азіі, што беларускае рыцарства ратавала Вену ад асманаў. Цяпер без выйграных бітваў, з пашпартамі эўрапейскіх краінаў у кішэні сотні тысячаў экзатычных суграмадзянаў расхістваюць эўракарабель і заганяюць пад лаўку ягоную каманду. А ў гэты самы час брусэльскае начальства і начальства ў іншых сталіцах занятае аднаполымі "шлюбамі" ды правамі збачэнцаў. Тэатр абсурду!

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ