УЗЯЛІСЯ ЗА РОЗУМ ПАСЬЛЯ ШКОДЫ

13 лютага 2006 г. Швэдская газэта "Dagens Nyheter" паведамляе пра статыстычнае апытаньне, праведзенае дацкай газэтай "Jyllands-Posten" (той самай, якая апублікавала блюзьнерскія антымусульманскія карыкатуры). Па ўсім сьвеце мусульмане паляць дацкія сьцягі і грамяць прадстаўніцтвы гэтай краіны, датчане тэрмінова уцякаюць дахаты. Апытаньне паказала, што на гэтым драматычным фоне свайго найвышэйшага піку дасягнула папулярнасьць правай Народнай партыі Даніі. За яе гатовы прагаласаваць на выбарах 17,8% апытаных (за сацыял-дэмакратаў — 21,6%). Калі б выбары адбыліся сёньня, то ў дацкім парляманце Фолькэцінгу апынулася б 32 нацыялісты і 38 сацдэкаў (мінімальны разрыў). Нацыяналісты патрабуюць ад уладаў пазбавіць дацкага грамадзянства і выдаліць з краіны імамаў, якія арганізоўвалі ў апошні час антыдацкія выступы. Левыя пярэчаць ім.

Наш камэнтар: Не ўпершыню ў гісторыі народ, які апынуўся ў цяжкім становішчы і адчувае небясьпеку, зьвяртаецца па дапамогу не да левых балбатуноў, а выказвае давер менавіта патрыётам-нацыяналістам. Многія адразу забываюцца, што толькі ўчора яны самы называлі іх "дзівакамі, якія носяцца са сьцягамі", "экстрэмістамі, якія не давяраюць Эўропе", "скандалістамі, якія ня хочуць цярпець сотні тысячаў чужынцаў на тэрыторыі Даніі". Раптам аказалася, што "дзівакі-скандалісты" казалі праўду, папярэджвалі дацкае грамадзтва пра рэальныя пагрозы і недапушчальнасьць распярэзанай (і такой прыгожай на словах) сацыял-дэмакратычнай палітыкі "адкрытых дзьвярэй" ды "шматкультурнасьці". Многім становіцца зразумелым, што толькі салідарны дацкі народ, узброены ідэяй нацыяналізму, можа абараніцца ад чырвона-ружовага брусэльскага маразму і пагрозы ад чужынцаў, для якіх не існуюць дзяржаўныя межы.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ