У РАСЕЙСКАЙ АРМІІ ДЗЬВЕ ТРАЦІНЫ — КРЫМІНАЛЬНІКІ

17 лютага 2006 г. Латвійская газэта "Diena" выйшла з вялікім здымкам на першай старонцы. Здымак з Масквы: малады чалавек трымае плякат пасярод пікета насупраць міністэрства абароны РФ, на плякаце надпіс "Отрезать Иванову ноги". Дзецюкі-міліцыянты завяршаюць кампазыцыю фотаматэр'ялу. А ў тэксьце расповед пра паседжаньне ў Дзярждуме РФ на тэму злачыннасьці ў расейскай арміі. Паседжаньне было закрытым. Але праз колькі дзён прасачыліся некаторыя дэталі абмеркаваньня. Напрыклад, міністар вайны Іваноў (у яго са здароўем поўны парадак) заявіў дэпутатам, што вядомы выпадак з шэраговым Сычовым — "гэта не катаваньні, а яго проста прымушалі доўга сядзець у няёмкай позе, што было парушэньнем статуту..." Вось як, аказваецца. Латвійскія газэтчыкі прыгадваюць знаёмыя старэйшаму пакаленьню латышоў і беларусаў катэгорыі людзей у савецкай арміі (якія працягваюць існаваць у арміі РФ): духі, чарпакі, дзяды... А ў канцы рэпартажа працытаваны выказваньні ваенкома аднаго з камісарыятаў Масквы. Ён заявіў, што дзедаўшчына ў арміі "зьява незьнішчальная". Штогод ягоны камісарыят мабілізуе моладзь, дзьве траціны якой маюць крымінальныя судзімасьці або арыштоўваліся міліцыяй. І гэта Масква! Так што расейская армія будзе і надалей заставацца крымінальнай арганізацыяй.

Наш камэнтар: Наш народ павінен не дапусьціць, каб у Беларусь уварвалася гэтая крымінальная армія. І тым больш не дапусьціць, каб праз расейскую акупацыю стала магчымым забіраць беларускую моладзь у гэтую маскоўскую бандыцкую арганізацыю.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ