МАСКВА СТРЫЖЭ КУПОНЫ

25 лютага 2006 г. Нарвэжская газэта "Aftenposten" піша пра пагромы і забойствы ў розных канцах сьвету. Пасьля выбуху, які зьнішчыў сьвяшчэнную мячэць шыітаў, у Іраку шыіты ўжо разбурылі дзесяткі суніцкіх мячэцяў і забілі 150 сунітаў. Краіна стаіць на парозе грамадзянскай вайны, усе патрабуюць помсты. У Нігерыі працягваюцца пагромы на тэму блюзьнерскіх карыкатураў, надрукаваных у дацкай і нарвэжскай газэтах. Спачатку мусульмане забівалі хрысьціянаў, цяпер хрысьціяне забілі 60 мусульманаў.

Наш камэнтар: А цана на нафту расьце, Масква стрыжэ купоны ды пасьмейваецца. Палітыкі, аналітыкі і журналісты выказваюць любыя гіпотэзы, тэарэтызуюць на шэраг тэмаў. Толькі аніразу не прагучала імя сапраўднага арганізатара гэтых масавых забойстваў, зьнішчэньня сьвятыняў і грамадзянскіх канфліктаў. Лубянская банда пад пусты звон свайго "актыўнага ўдзелу ў антытэрарыстычнай барацьбе" дасягае ўсё новых "перамогаў" у тэрарыстычнай вайне супраць народаў. Пры чым, на нашых вачах найбольш трагічныя сцэны разгортваюцца менавіта ў краінах, дзе аслаблена цэнтральная ўлада і ёсьць вялікія радовішчы нафты (Ірак і Нігерыя). Мацнейшая ўлада ў Савудаўскай Аравіі, напрыклад, з посьпехам адбівае большасьць арганізаваных Масквой тэрарыстычных атакаў. Але абавязкава надыйдзе час Праўды. Народы і ўрады зразумеюць урэшце, хто ёсьць сапраўдны арганізатар тэрору. І тады гнеў народаў абрынецца на паганую Маскву і будзе мала месца пад небам лубянскай мафіі.

Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ